Кубак Мальты па снукеры 2005

Кубак Мальты 2005 (англ.: Malta Cup 2005) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 31 студзеня па 6 лютага 2005 года ў канферэнцыйным цэнтры Хілтан, у Партамазе, Мальта. Турнір стаў 12-м розыгрышам кубка Мальты, які быў заснаваны ў 1989 годзе пад назвай адкрытага чэмпіяната Еўропы і праводзіўся ў Францыі. Прызавы фонд турніру склаў £197,500, з якіх £30,000 атрымаў пераможца.

Кубак Мальты 2005
Сезон 2004/2005
Тэрміны 31 студзеня — 6 лютага 2005
Арэна Канферэнцыйны цэнтр Хілтан
Горад Партамаза
Краіна Мальта
Арганізацыя WPBSA
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £197,500
Прызавыя пераможцы £30,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр
Фінал
Пераможца Сцяг Шатландыі Стывен Хендры
Фіналіст Сцяг Шатландыі Грэм Дот
Лік 9:7
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 141 (Джон Хігінс)
←2004Кубак Мальты2006→

Рэйтынгавыя ачкі правіць

Кубак Мальты 2005 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 4000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 5000, 6000 і 8000 адпаведна.

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
4000
Фіналіст
3000
Паўфіналісты
2500
Чвэрцьфіналісты
2050
1/8 фіналу
1750
1/16 фіналу
1450
725
1/24 фіналу (квал.)
1150
575
1/32 фіналу (квал.)
900
450
1/40 фіналу (квал.)
650
325
1/48 фіналу (квал.)
200
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.