Кубак Мальты па снукеры 2007
Кубак Мальты 2007 (англ.: Malta Cup 2007) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 28 студзеня па 4 лютага 2007 года ў канферэнцыйным цэнтры Хілтан, у Партамазе, Мальта. Турнір стаў 14-м розыгрышам кубка Мальты, які быў заснаваны ў 1989 годзе пад назвай адкрытага чэмпіяната Еўропы і праводзіўся ў Францыі.
Кубак Мальты 2007 | |
Сезон | 2006/2007 |
---|---|
Тэрміны | 28 студзеня — 4 лютага 2007 |
Арэна | Канферэнцыйны цэнтр Хілтан |
Горад | Партамаза |
Краіна | Мальта |
Арганізацыя | WPBSA |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Мінулы чэмпіён | Кен Доэрці |
Фінал | |
Пераможца | Шон Мёрфі |
Фіналіст | Раян Дэй |
Лік | 9:4 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя | 136 (Энтані Хэмілтан) |
←2006 ● Кубак Мальты ● 2008→ |
Рэйтынгавыя ачкі
правіцьКубак Мальты 2007 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя двух найбуйнейшых (чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету), а таксама Гран-пры, фармат якога прадугледжваў наяўнасць групавога раунда, аднак рэйтынгавыя ачкі за месцы ў плэй-оф былі тымі ж. Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 7500 і 10000 адпаведна.
Дасягненне | Ачкі | Ачкі (СГ)[ра 1] |
---|---|---|
Пераможца | ||
Фіналіст | ||
Паўфіналісты | ||
Чвэрцьфіналісты | ||
1/8 фіналу | ||
1/16 фіналу | ||
1/24 фіналу (квал.) | ||
1/32 фіналу (квал.) | ||
1/40 фіналу (квал.) | ||
1/48 фіналу (квал.) |
- ↑ Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.