Гран-пры 2006 (снукер)
Гран-пры 2006 (англ.: Grand Prix 2006, таксама вядомы як Royal London Watches Grand Prix 2006 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 21 па 29 кастрычніка 2006 года ў абердынскім выставачным цэнтры, у Абердыне, Шатландыя. Турнір стаў 25-м розыгрышам гран-пры, які пад рознымі назвамі штогод праходзіў з 1982 года. Кампанія Royal London Watches упершыню спансавала гран-пры. Прызавы фонд турніру склаў £455,750, з якіх £60,000 атрымаў пераможца.
Гран-пры 2006 | |
Сезон | 2006/2007 |
---|---|
Тэрміны | 21 — 29 кастрычніка 2006 |
Арэна | Абердынскі выставачны цэнтр |
Горад | Абердын |
Краіна | Шатландыя |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Royal London Watches |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £455,750 |
Прызавыя пераможцы | £60,000 |
Мінулы чэмпіён | Джон Хігінс |
Фінал | |
Пераможца | Ніл Робертсан |
Фіналіст | Джэймі Коўп |
Лік | 9:5 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя | 147 (Джэймі Коўп) |
←2005 ● Гран-пры ● 2007→ | |
Снукерны сезон 2006/2007 | |
←Чэмпіянат Ірландыі сярод прафесіяналаў | Кваліфікацыя да Мастэрс→ |