Гран-пры 2005 (снукер)
Гран-пры 2005 (англ.: Grand Prix 2005, таксама вядомы як Royal London Watches Grand Prix 2005 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 8 па 16 кастрычніка 2005 года ў Гільд Холе, у Прэстане, Англія. Турнір стаў 24-м розыгрышам гран-пры, які пад рознымі назвамі штогод праходзіў з 1982 года. Прызавы фонд турніру склаў £400,000, з якіх £60,000 атрымаў пераможца.
Гран-пры 2005 | |
Сезон | 2005/2006 |
---|---|
Тэрміны | 8 — 16 кастрычніка 2005 |
Арэна | Гільд Хол |
Горад | Прэстан |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Royal London Watches |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £400,000 |
Прызавыя пераможцы | £60,000 |
Мінулы чэмпіён | Роні О’Саліван |
Фінал | |
Пераможца | Джон Хігінс |
Фіналіст | Роні О’Саліван |
Лік | 9:2 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя | 145 (Бары Хокінс) |
←2004 ● Гран-пры ● 2006→ | |
Снукерны сезон 2005/2006 | |
←Адкрыты чэмпіянат Фюрта | Чэмпіянат Ірландыі сярод прафесіяналаў→ |