Бэн Вуластан
Бэн Вуластан (англ.: Ben Woollaston; нар. 14 мая 1987, Лестэр, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца аднаго з этапаў серыі PTC і фіналіст адкрытага чэмпіянату Уэльса 2015 года. У 2014 годзе выканаў сваю адзіную максімальную серыю.
Бэн Вуластан
англ.: Ben Woollaston | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 14 мая 1987 (33 гады) |
---|---|
Месца нараджэння: | Лестэр, Англія |
Грамадзянства: | ![]() |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар'ера: | 2003–2005, 2006–2008, 2009–... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 25 (28.03.2016–02.05.2016) |
Цяперашні рэйтынг: | 27 (3 мая 2016) |
Прызавыя грошы: | > £300,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (ЕТ PTC 2014/2015 – Этап 5) |
Колькасць соценных серый: | 83 |
Лепшы рэйтынгавы вынік: | фінал (Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2015) |
Перамогі на турнірах | |
Нізкарэйтынгавыя турніры: | 1 |
Чэмпіянат свету: | 1/16 фіналу (2013) |
Пачаў сваю кар'еру ў чэлендж-туры ў 2003 годзе і ўпершыню патрапіў у мэйн-тур у сезоне 2004/2005 ва ўзросце 17 гадоў, пасля чаго два разы пакідаў яго, канчаткова зацвердзіўшы свой прафесійны статус толькі ў сезоне 2009/2010. У 2006 годзе атрымаў перамогу на чэмпіянаце Еўропы па снукеры сярод гульцоў ва ўзросце да 19 гадоў і патрапіў у асноўную стадыю Гран-пры, здзейсніўшы дэбют на рэйтынгавым турніры. У сезоне 2011/2012 атрымаў свой першы прафесійны тытул, выйграўшы трэці этап нізкарэйтынгавай серыі PTC у Шэфілдзе. У 2013 годзе ўпершыню дайшоў да рэйтынгавага чвэрцьфіналу на фінальным турніры PTC, а таксама дэбютаваў на чэмпіянаце свету, аднак саступіў у першым матчы Алістэру Картэру. У сезоне 2013/2014 упершыню ўвайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, а ў першай палове 2015 года выйшаў у свой першы рэйтынгавы фінал на адкрытым чэмпіянаце Уэльса. У сезоне 2015/2016 два разы даходзіў да чвэрцьфінальнай стадыі рэйтынгавых турніраў і падняўся на 25-ю пазіцыю ў рэйтынгу, якая з'яўляецца найвышэйшай для яго.
У агульнай колькасці займаў 25-ы радок у сусветным рэйтынгу каля аднаго месяца. За сваю прафесійную кар'еру зрабіў больш за 80 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-70 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 300 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-100 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.
Асабістае жыццёПравіць
Жанаты з беларускай снукернай рэферы Таццянай Вуластан.
Фіналы турніраўПравіць
Рэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза)Правіць
Легенда |
Чэмпіянат свету (0:0) |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) |
Іншыя (0:1) |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Параза | 2015 | Адкрыты чэмпіянат Уэльса | Джон Хігінс | 3:9 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: 1 (1 перамога)Правіць
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Перамога | 2011 | Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 3 | Грэм Дот | 4:2 |
Прафесійныя снукерныя турніры: 2 (1 перамога, 1 параза)Правіць
Легенда |
Рэйтынгавыя турніры (0:1) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (1:0) |
Нярэйтынгавыя турніры (0:0) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0) |
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | 21 жніўня 2011 | Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 3, Шэфілд, Англія | Грэм Дот | 4:2 |
Параза | 1 | 22 лютага 2015 | Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Кардыф, Уэльс | Джон Хігінс | 3:9 |
Кваліфікацыйныя туры: 1 (1 параза)Правіць
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Параза | 1 | 9 мая 2009 | Міжнародная адкрытая серыя 2008/2009 – Этап 8, Прэстацін, Уэльс | Джо Джогія | 5:6 |
Зноскі
СпасылкіПравіць
Бэн Вуластан на Вікісховішчы |
- Профiль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Бэна Вуластана на CueTracker.net (англ.)