У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Картэр.
Алістэр Картэр (англ.: Allister Carter; нар. 25 ліпеня 1979, Колчэстэр, графства Эсэкс, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Двухразовы фіналіст чэмпіянатаў свету (2008, 2012) і былы другі нумар сусветнага рэйтынгу (2010/2011). Пераможца чатырох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З сезона 2002/2003 нязменна ўваходзіць у топ-32, а з ліпеня 2016 года — у топ-16 сусветнага рэйтынгу.
Алістэр Картэр
англ.: Allister Carter |
 |
|
Дата нараджэння:
|
25 ліпеня 1979(1979-07-25) (43 гады)
|
---|
Месца нараджэння:
|
|
---|
Грамадзянства:
|
Англія
|
---|
Вядучая рука:
|
правая
|
---|
Прафесійная кар'ера:
|
1996–...
|
---|
Найвышэйшы рэйтынг:
|
2 (04.10.2010–13.12.2010)
|
---|
Цяперашні рэйтынг:
|
13 (25 верасня 2017)
|
---|
Прызавыя грошы:
|
> £2,100,000
|
---|
Найвышэйшая серыя:
|
147 (2 разы: Чэмпіянат свету 2008, German Masters 2017 (квал.))
|
---|
Колькасць соценных серый:
|
239
|
---|
Перамогі на турнірах
|
---|
Рэйтынгавыя турніры:
|
4
|
---|
Нізкарэйтынгавыя турніры:
|
1
|
---|
Іншыя прафесійныя турніры:
|
2
|
---|
Чэмпіянат свету:
|
фінал (2008, 2012)
|
---|
Стаў прафесіяналам у 1996 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ў 1999 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса. У тым жа годзе дайшоў да рэйтынгавага паўфіналу на Гран-Пры і перамог на турніры Benson and Hedges Championship, што дазволіла яму ў 2000 годзе дэбютаваць на Мастэрс — найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве. У сезоне 2002/2003 увайшоў у топ-32 снукерыстаў свету і ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, а ў сезоне 2006/2007 упершыню стаў гульцом топ-16 і дайшоў да свайго другога рэйтынгавага паўфіналу на кубку Мальты. У 2008 годзе дайшоў да фіналу чэмпіянату свету, які таксама стаў яго першым рэйтынгавым фіналам, дзе саступіў Роні О’Салівану (8:18), а ў наступным сезоне дайшоў да паўфіналаў чатырох рэйтынгавых турніраў (у тым ліку другога па значнасці снукернага турніру — чэмпіянату Вялікабрытаніі), здабыўшы свой першы тытул рэйтынгавага ўзроўню на адкрытым чэмпіянаце Уэльса. У сезоне 2010/2011 выйграў другі рэйтынгавы турнір, Шанхай Мастэрс, і падняўся на найвышэйшае для сябе другое месца ў сусветным рэйтынгу. У 2012 годзе ў другі раз дайшоў да фіналу чэмпіянату свету, дзе зноў прайграў Роні О’Салівану (11:18), а таксама ў другі раз дайшоў да паўфіналу на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, што застаецца яго найлепшым вынікам на першым з турніраў Трайной кароны. У 2013 годзе перамог на German Masters, які стаў яго трэцім рэйтынгавым тытулам, але ў сярэдзіне года ў яго быў дыягнаставаны тэстыкулярны рак, з-за чаго ён быў вымушаны прапусціць частку наступнага сезона і страціў форму, апусціўшыся на 32-е месца ў рэйтынгу ў 2016 годзе, аднак у пачатку сезона 2016/2017 здабыў чацвёртую рэйтынгавую перамогу на World Open і вярнуўся ў эліту сусветнага снукера. Два разы даходзіў да чвэрцьфіналаў на турніры Мастэрс (2009, 2015), але ніколі не праходзіў далей. З 2003 года змагаецца з хваробай Крона.
У агульнай колькасці займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу больш за два месяцы. Апроч чатырох рэйтынгавых спаборніцтваў і Benson and Hedges Championship выйграў нізкарэйтынгавы Пол Хантэр Класік у 2015 годзе. У 2011 годзе разам з Маркам Сэлбі прадстаўляў зборную Англіі на кубку свету, вывеўшы яе ў чвэрцьфінальную стадыю. За прафесійную кар'еру аформіў больш за 200 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-25 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў, уваходзячы ў топ-25 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За сваю кар'еру выканаў два максімальныя брэйкі.