Мастэрс 2015 (снукер)
Мастэрс 2015 (англ.: Masters 2015, таксама вядомы як Dafabet Masters 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 11 па 18 студзеня 2015 года ў «Аляксандра-палацы», у Лондане.
Мастэрс 2015 | |
Сезон | 2014/2015 |
---|---|
Тэрміны | 11 — 18 студзеня 2015 |
Арэна | «Аляксандра-палац» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Dafabet |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £600,000 |
Прызавыя пераможцы | £200,000 |
Мінулы чэмпіён | Роні О’Саліван |
Фінал | |
Пераможца | Шон Мёрфі |
Фіналіст | Ніл Робертсан |
Лік | 10:2 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Колькасць матчаў | 15 |
Колькасць фрэймаў | 135 |
Колькасць соценных серый | 28 |
Найвышэйшая серыя | 147 (Марка Фу) |
←2014 ● Мастэрс ● 2016→ |
Турнір
правіцьМастэрс 2015 года стаў 41-м розыгрышам турніру Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з запрашальных нярэйтынгавых спаборніцтваў. З самога заснавання Мастэрс праходзіць у Лондане, з 2012 года — у Аляксандра-палацы.
Мастэрс 2015 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся адным з запрашальных турніраў снукернага сезона 2014/2015.
Матчы найбуйнейшага запрашальнага снукернага турніру (15 паядынкаў) гуляліся за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы.
Прызавыя грошы
правіцьУ 2015 годзе онлайн-сэрвіс Dafabet у другі раз запар стаў спонсарам турніру Мастэрс[1]. Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з 2014 годам, склаўшы £600,000. Толькі прызавыя фонды іншых турніраў Трайной снукернай кароны, чэмпіянату свету (£1,364,000) і чэмпіянату Вялікабрытаніі (£740,000[2]), а таксама найбуйнейшага з кітайскіх спаборніцтваў, International Championship (£625,000[3]), перавысілі суму ў £600,000 у сезоне 2014/2015.
Таксама на тым жа ўзроўні, што і год таму, застаўся першы прыз турніру — £200,000. Для параўнання, першы прыз чэмпіянату Вялікабрытаніі 2014 склаў £150,000, а International Championship — £125,000. Толькі першы прыз чэмпіянату свету па снукеры 2015 года, які застаўся на ўзроўні 2014 года і быў найвышэйшым грашовым прызам пераможцы турніру ў гісторыі снукера, склаўшы £300,000, перавысіў першы прыз турніру Мастэрс у сезоне 2014/2015[4][5].
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | |
Фіналіст | |
Паўфіналісты | |
Чвэрцьфіналісты | |
1/8 фіналу | |
Найвышэйшы брэйк | |
Агульны прызавы фонд |
Фармат турніру
правіцьНа Мастэрс 2015 прымалі ўдзел 15 ігракоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сусветным снукерным рэйтынгу, а таксама Алістэр Картэр, які атрымліваў 13-ы нумар пасеву на ўсіх прафесійных турнірах сезона. У першым раўндзе, лёсаванне якога адбылося 7 снежня (больш чым за месяц да спаборніцтва) падчас фінальнага матча чэмпіяната Вялікабрытаніі, гулялі 8 першых нумароў пасеву з астатнімі ўдзельнікамі. Пасля гэтага пераможцы працягвалі гуляць на выбыванне ў чвэрцьфіналах, паўфіналах і фінальным паядынку. Такім чынам, лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-8 раней за чвэрцьфінальную стадыю, ігракоў з першай чацвёркі сеяных — раней за паўфіналы і двух першых сеяных — раней фінальнага матча Мастэрс. Чатыры раўнды спаборніцтва прайшлі на працягу васьмі дзён на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія.
Стадыя | Тэрміны | КФ | НДП |
---|---|---|---|
1/8 фіналу | 11—14 студзеня | 11 | 6 |
1/4 фіналу | 15—16 студзеня | 11 | 6 |
1/2 фіналу | 17 студзеня | 11 | 6 |
Фінал | 18 студзеня | 19 | 10 |
Удзельнікі
правіцьПасеў гульцоў на Мастэрс быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 8 снежня 2014 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2014 года). Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца Роні О’Саліван, другі — чэмпіён свету Марк Сэлбі. Паколькі Алістэр Картэр праходзіў курс лячэння ад рака летам 2014 года і не мог выступаць на турнірах, WPBSA зрабіла заяву пра тое, што рэйтынгавае месца снукерыста будзе замарожана на час лячэння і адаптацыі, з-за чаго снукерыст атрымлівае 13-ы нумар пасеву на ўсіх прафесійных турнірах, уключаючы Мастэрс 2015 года. Паколькі Картэр ужо не з'яўляўся гульцом топ-16, то шаснаццаты нумар сусветнага рэйтынгу Грэм Дот не патрапіў на турнір. Такім чынам, Дот другі год запар не патрапіў на найбуйнейшае запрашальнае спаборніцтва, хоць і займаў 16-е месца ў рэйтынгу абодва разы.
Роні О’Саліван і Джон Хігінс патрапілі на Мастэрс у 21-ы раз, што з'яўляецца найлепшым вынікам сярод удзельнікаў розыгрышу 2015 года. Шон Мёрфі, Дзін Цзюньхуэй і Стывен Магуайр прымалі ўдзел на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве ў 11-ы раз.
Двухразовы чэмпіён Мастэрс шатландзец Джон Хігінс прыняў удзел у турніры ўжо 21-ы раз запар. Такім чынам, ён перасягнуў вынік Стыва Дэвіса, які ўдзельнічаў на дваццаці турнірах запар з 1981 па 2000 год. Шасціразовы чэмпіён Стывен Хендры прымаў удзел на 23 турнірах запар (з 1989 па 2011). Рэкардсменам па гэтым паказчыку з'яўляецца Джымі Уайт з 26 удзеламі на Мастэрс запар (з 1982 па 2007).
У 2015 годзе на Мастэрс, на якім да гэтага прымалі ўдзел усяго 83 снукерысты з самога заснавання, дэбютантаў не было. Роберт Мілкінс патрапіў на турнір у другі раз.
З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў леташні пераможца Роні О’Саліван (5 тытулаў: 1995, 2005, 2007, 2009, 2014). Апроч О'Салівана пераможцамі Мастэрс станавіліся яшчэ чатыры ўдзельнікі турніру: Марк Сэлбі (3 тытулы: 2008, 2010, 2013), Джон Хігінс (2 тытулы: 1999, 2006), Ніл Робертсан (2012) і Дзін Цзюньхуэй (2011).
Самым узроставым удзельнікам Мастэрс 2015 года стаў 40-гадовы Джо Пэры. Роні О’Салівану і Джону Хігінсу падчас турніру было па 39 гадоў. Самым маладым гульцом, які патрапіў на найбуйнейшы запрашальны снукерны турнір 2015 года, стаў 25-гадовы Джад Трамп. Дзіну Цзюньхуэю было 27 гадоў, Марку Алену — 28.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Мастэрс[6][7][8][9].
Леташні пераможца |
Чэмпіён свету |
П | Р | Ігрок | ДН | Дэбют | Найлепшы вынік | АС | М | В | П | %М | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+[у 1] | 100+[у 1] | НС[у 1] | Ф/50+[у 1] | Ф/100+[у 1] | ПГ (£)[у 2] |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 3 | Роні О’Саліван | 05.12.1975 | 1994 | Перамога (1995, 2005, 2007, 2009, 2014) |
20 | 56 | 41 | 15 | 73,2% | 570 | 335 | 235 | 58,8% | 242 | 53 | 143 | 2,36 | 10,8 | 1,260,000 |
2 | 4 | Марк Сэлбі | 19.06.1983 | 2008 | Перамога (2008, 2010, 2013) | 7 | 23 | 19 | 4 | 82,6% | 256 | 144 | 112 | 56,3% | 99 | 20 | 141 | 2,59 | 12,8 | 675,000 |
3 | 2 | Дзін Цзюньхуэй | 01.04.1987 | 2004 | Перамога (2011) | 10 | 22 | 13 | 9 | 59,1% | 210 | 113 | 97 | 53,8% | 90 | 19 | 147 | 2,33 | 11,1 | 319,000 |
4 | 1 | Ніл Робертсан | 11.02.1982 | 2004 | Перамога (2012) | 9 | 19 | 11 | 8 | 57,9% | 191 | 98 | 93 | 51,3% | 66 | 19 | 140 | 2,89 | 10,1 | 345,000 |
5 | 5 | Бары Хокінс | 23.04.1979 | 2007 | 1/8 фіналу (2007, 2013, 2014) | 4 | 4 | 0 | 4 | 0% | 39 | 15 | 24 | 38,5% | 12 | 3 | 132 | 3,25 | 13 | 35,500 |
6 | 6 | Марк Ален | 22.02.1986 | 2009 | 1/2 фіналу (2011) | 6 | 12 | 6 | 6 | 50% | 117 | 63 | 54 | 53,8% | 41 | 7 | 138 | 2,85 | 16,7 | 109,500 |
7 | 7 | Джад Трамп | 20.08.1989 | 2009 | 1/2 фіналу (2012) | 4 | 7 | 3 | 4 | 42,9% | 65 | 31 | 34 | 47,7% | 22 | 8 | 140 | 2,95 | 8,13 | 66,000 |
8 | 8 | Сцюарт Бінэм | 21.05.1976 | 2006 | 1/8 фіналу (2006, 2012, 2013, 2014) |
5 | 6 | 1 | 5 | 16,7% | 59 | 25 | 34 | 42,4% | 10 | 0 | 91 | 5,9 | — | 48,500 |
9 | 9 | Рыкі Уолдэн | 11.11.1982 | 2009 | 1/4 фіналу (2014) | 3 | 5 | 2 | 3 | 40% | 46 | 21 | 25 | 45,7% | 11 | 1 | 100 | 4,18 | 46 | 48,000 |
10 | 10 | Марка Фу | 08.01.1978 | 2000 | Фінал (2011) | 8 | 15 | 7 | 8 | 46,7% | 140 | 65 | 75 | 46,4% | 42 | 9 | 138 | 3,33 | 15,6 | 184,500 |
11 | 11 | Шон Мёрфі | 10.08.1982 | 2001 | Фінал (2012) | 10 | 22 | 12 | 10 | 54,5% | 213 | 108 | 105 | 50,7% | 71 | 14 | 139 | 3 | 15,5 | 274,000 |
12 | 12 | Стывен Магуайр | 13.03.1981 | 2005 | 1/2 фіналу (2007, 2009, 2010, 2014) |
10 | 19 | 9 | 10 | 47,4% | 176 | 86 | 90 | 48,9% | 49 | 14 | 142 | 3,59 | 12,6 | 215,000 |
13 | 18 | Алістэр Картэр | 25.07.1979 | 2000 | 1/4 фіналу (2009) | 8 | 11 | 3 | 8 | 27,2% | 96 | 38 | 58 | 39,6% | 24 | 3 | 130 | 4 | 32 | 109,000 |
14 | 13 | Джо Пэры | 13.08.1974 | 2003 | 1/8 фіналу (2003, 2009, 2010, 2014) |
6 | 6 | 0 | 6 | 0% | 52 | 16 | 36 | 30,8% | 8 | 2 | 106 | 6,5 | 26 | 77,250 |
15 | 14 | Джон Хігінс | 18.05.1975 | 1995 | Перамога (1999, 2006) | 20 | 42 | 24 | 18 | 57,1% | 404 | 216 | 188 | 53,5% | 128 | 20 | 140 | 3,16 | 20,2 | 712,000 |
16 | 15 | Роберт Мілкінс | 06.03.1976 | 2014 | 1/8 фіналу (2014) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 7 | 1 | 6 | 14,3% | 0 | 0 | 47 | — | — | 12,500 |
Рэферы
правіцьНа матчах Мастэрс 2014 працавалі трое рэферы з розных краін Еўропы.
Суддзёй фінальнага паядынку ў другі раз быў абраны Брэндан Мур з Англіі, які абслугоўваў фінальны матч найбуйнейшага запрашальнага снукернага спаборніцтва паміж Нілам Робертсанам і Шонам Мёрфі ў 2012 годзе. Мур упершыню працаваў на прафесійным турніры ў 2005 годзе падчас кваліфікацыі да Гран-пры. У хуткім часе ён стаў рэгулярна з'яўляцца на рэйтынгавых спаборніцтвах, а ў 2008 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце свету. У 2010 годзе ён абслугоўваў фінальныя матчы на адкрытым чэмпіянаце Уэльса і чэмпіянаце Вялікабрытаніі, а ў 2014 быў абраны суддзёй фінальнага паядынку чэмпіянату свету паміж Маркам Сэлбі і Роні О’Саліванам[10].
У чарговы раз на Мастэрс працаваў адзін з самых аўтарытэтных і дасведчаных снукерных рэферы ў свеце Ян Вярхаас, які рэгулярна абслугоўваў матчы найбуйнешых снукерных турніраў, уключаючы фінальныя паядынкі Мастэрс у 2001, 2002, 2004, 2007, 2009 і 2010 гадах[11].
Адной з адметных падзей турніру стаў дэбют румынскага рэферы Алекса Крыжана, які да гэтага ў большасці працаваў на турнірах PTC у Еўропе і яшчэ не меў багатага вопыту абслугоўвання буйных матчаў[12].
Ніжэй прадстаўлены спіс трох рэферы, якія працавалі на спаборніцтве, а таксама матчы, якія яны абслугоўвалі ў рамках турніру[13].
Рэферы | Матчы, якія абслугоўваў |
---|---|
Брэндан Мур | Фінал, 2 чвэрцьфінала і 3 матча 1/8 фіналу |
Ян Вярхаас | Паўфінал, чвэрцьфінал і 3 матча 1/8 фіналу |
Алекс Крыжан | Паўфінал, чвэрцьфінал і 2 матча 1/8 фіналу |
Расклад і кошт квіткоў
правіцьМастэрс 2015 года праходзіў на працягу 8 дзён (з нядзелі 11 студзеня па нядзелю 18 студзеня) за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія, умяшчальнасць якой складала 1,500 месцаў з 200 дадатковымі месцамі для турніра[14]. Кожны дзень на турніры праходзіла па дзве гульнявыя сесіі. Кошт квіткоў на матчы спаборніцтва залежаў ад стадыі турніру, сесіі (у кожны гульнявы дзень, акрамя першага, чым пазней пачыналася сесія, тым даражэй каштавалі квіткі). На матчы першага раўнда квіткі каштавалі ад £10 да £15, на чвэрцьфіналы — ад £20 да £25, на паўфіналы — ад £35 да £40, на фінальны паядынак — £40 і £45. Апроч таго, гледачы мелі магчымасць набыць квіткі адразу на ўвесь гульнявы дзень (дзве сесіі). На матчы першага раўнда такія квіткі каштавалі ад £20 да £25, на чвэрцьфіналы — £40, на паўфіналы — £65, на фінальны паядынак — £75[15].
Дата | Дзень тыдня | Стадыя | Сесія (пачатак сесіі[кк 1]) | Кошт квіткоў | |
---|---|---|---|---|---|
Квіткі на адну сесію | Квіткі на абедзве сесіі | ||||
11 студзеня | Нядзеля | 1/8 фіналу | Дзённая сесія (13.00) | £15 | £25 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £15 | ||||
12 студзеня | Панядзелак | 1/8 фіналу | Дзённая сесія (13.00) | £10 | £20 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £15 | ||||
13 студзеня | Аўторак | 1/8 фіналу | Дзённая сесія (13.00) | £10 | £20 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £15 | ||||
14 студзеня | Серада | 1/8 фіналу | Дзённая сесія (13.00) | £10 | £20 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £15 | ||||
15 студзеня | Чацвер | Чвэрцьфіналы | Дзённая сесія (13.00) | £20 | £40 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £25 | ||||
16 студзеня | Пятніца | Чвэрцьфіналы | Дзённая сесія (13.00) | £20 | £40 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £25 | ||||
17 студзеня | Субота | Паўфіналы | Дзённая сесія (13.00) | £35 | £65 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £40 | ||||
18 студзеня | Нядзеля | Фінал | Дзённая сесія (13.00) | £40 | £75 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £45 |
Апроч таго, на тры апошнія гульнявыя дні спаборніцтва таксама прадаваліся квіткі класаў «Corporate Hospitality» (£125 — апошняя сесія фінала) і «VIP» (£70-£135 — чвэрцьфіналы, £85-£165 — паўфіналы, £90 — першая сесія фінала). Гэтыя класы прадугледжвалі для аматараў снукера сядзення з павышаным камфортам, абеды і вячэры, напоі, каментарыі праз слухаўкі і розныя іншыя выгоды[16].
VIP |
Corporate Hospitality |
Першая сесія — VIP, другая — Corporate Hospitality |
Дата | Дзень тыдня | Стадыя | Сесія (пачатак сесіі[кк 1]) | Кошт квіткоў | |
---|---|---|---|---|---|
Квіткі на адну сесію | Квіткі на абедзве сесіі | ||||
16 студзеня | Пятніца | Чвэрцьфіналы | Дзённая сесія (13.00) | £70 | £135 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £75 | ||||
17 студзеня | Субота | Паўфіналы | Дзённая сесія (13.00) | £85 | £165 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £90 | ||||
18 студзеня | Нядзеля | Фінал | Дзённая сесія (13.00) | £90 | £200 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £125 |
Лёсаванне
правіцьЛёсаванне турніру Мастэрс было праведзена 7 снежня 2014 года ў перапынку фінальнага матча чэмпіянату Вялікабрытаніі паміж Роні О’Саліванам і Джадам Трампам. Кароткую цырымонію на арэне Barbican Centre у Ёрку правялі сяміразовы чэмпіён свету і шасціразовы пераможца турніру Мастэрс Стывен Хендры і старшыня WPBSA Джэйсан Фергюсан пад каментарыі вядомага снукернага майстра цырымоній Роба Уолкера. Працэс заключаўся ў тым, што яны па чарзе даставалі з мяшочкаў невялікія шары з нумарамі ад 1 да 16, кожны з якіх азначаў нумар пасеву пэўнага гульца. У сваю чаргу ў мяшочку Хендры былі нумары ад 1 да 8, а ў Фергюсана - нумары ад 9 да 16, так як фармат першага раўнда Мастэрс ўключаў у сябе матчы першых васьмі сеяных супраць астатніх гульцоў. Такім чынам, адразу вызначаліся пары 1/8 фіналу турніру Мастэрс. Пары першага раўнда былі размеркаваныя ў турнірнай сетцы па класічных правілах: у выпадку выхаду ў наступны раўнд усіх ігракоў, якія мелі лепшы нумар пасеву, чым іхнія сапернікі, 1-ы сеяны трапляў у другім раўндзе на 8-га, 2-і — на 7-га, 3-ці — на 6-га і 4-ы — на 5-га, пасля чаго ў тым жа выпадку 1-ы нумар пасеву трапляў у паўфінале на 4-га, а 2-гі — на 3-га.
Вынікі лёсавання
правіцьНіжэй прадстаўлены вынікі лёсавання ў выглядзе пар першага раўнда Мастэрс 2015 у тым парадку, у якім яны вызначаліся падчас лёсавання. Таксама паказаныя лік асабістых сустрэч паміж ігракамі, лік асабістых сустрэч на рэйтынгавых турнірах і на турнірах Мастэрс[17][18][19].
Сеяны ігрок | Лік асабістых сустрэч(+[]) (РТ; М) | Пераможца кваліфікацыі |
---|---|---|
Марк Ален (6) | 8-7 (2-3; 1-0)[20][21] | Джон Хігінс (15) |
Сцюарт Бінэм (8) | 5-5 (1-5; 0-0)[22] | Марка Фу (10) |
Джад Трамп (7) | 5-11 (2-5; 0-0)[23] | Стывен Магуайр (12) |
Роні О’Саліван (1) | 3-1 (2-1; 1-0)[24] | Рыкі Уолдэн (9) |
Ніл Робертсан (4) | 4-1 (3-1; 0-0)[25] | Роберт Мілкінс (16) |
Марк Сэлбі (2) | 16-17+[2] (5-5; 1-1)[26] | Шон Мёрфі (11) |
Бары Хокінс (5) | 1-9 (1-3; 0-0)[27] | Алістэр Картэр (13) |
Дзін Цзюньхуэй (3) | 13-3 (5-2; 1-0)[28] | Джо Пэры (14) |
Ход турніру
правіцьГульні першага раўнда
правіцьМарк Сэлбі — Шон Мёрфі
правіць11 студзеня, 13.00[хт 1]. Рэферы: Ян Вярхаас | ||
Марк Сэлбі (2) Англія |
5-6 | Шон Мёрфі (11) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
127-0 (100), 28-60, 49-85, 0-92 (92), 0-68 (55), 47-67, 81-9, 120-10 (120), 66-44 (54), 92-0 (92), 12-69[хт 3] | ||
Соценныя серыі: Сэлбі: 100, 120 |
Сцюарт Бінэм — Марка Фу
правіць11 студзеня, 19.00. Рэферы: Брэндан Мур | ||
Сцюарт Бінэм (8) Англія |
3-6 | Марка Фу (10) Ганконг |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
38-70 (57), 74-54, 11-70 (70), 0-147 (147), 7-114 (103), 107-13 (50), 116-0 (56, 54), 0-103 (103), 25-72 | ||
Соценныя серыі: Фу: 147, 103, 103 |
Джад Трамп — Стывен Магуайр
правіць12 студзеня, 13.00. Рэферы: Брэндан Мур | ||
Джад Трамп (7) Англія |
4-6 | Стывен Магуайр (12) Шатландыя |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
69-52 (52 Магуайр, 68), 80-0, 58-62 (54 Трамп), 2-96 (96), 38-61, 0-126 (82), 122-1 (109), 71-33 (71), 41-72, 17-72 (64) | ||
Соценныя серыі: Трамп: 109 |
Ніл Робертсан — Роберт Мілкінс
правіць12 студзеня, 19.00. Рэферы: Алекс Крыжан | ||
Ніл Робертсан (4) Аўстралія |
6-4 | Роберт Мілкінс (16) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
4-102 (94), 97-3 (60), 72-41, 52-66, 0-69 (69), 78-7 (77), 69-71 (51 Робертсан), 95-0 (95), 118-7 (117), 76-17 (76) | ||
Соценныя серыі: Робертсан: 117 |
Роні О'Саліван — Рыкі Уолдэн
правіць13 студзеня, 13.00. Рэферы: Брэндан Мур | ||
Роні О’Саліван (1) Англія |
6-4 | Рыкі Уолдэн (9) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
73-22, 59-13, 32-66, 87-36 (77), 99-0 (91), 100-0 (100), 0-100 (100), 66-69 (66 О'Саліван), 52-79 (73), 121-13 (116) | ||
Соценныя серыі: О'Саліван: 116, 100; Уолдэн: 100 |
Бары Хокінс — Алістэр Картэр
правіць13 студзеня, 19.00. Рэферы: Ян Вярхаас | ||
Бары Хокінс (5) Англія |
1-6 | Алістэр Картэр (13) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
1-133 (95), 9-69 (50), 60-43, 48-60, 8-79, 1-130 (130), 23-74 | ||
Соценныя серыі: Картэр: 130 |
Марк Ален — Джон Хігінс
правіць14 студзеня, 13.00. Рэферы: Ян Вярхаас | ||
Марк Ален (6) Паўночная Ірландыя |
6-4 | Джон Хігінс (15) Шатландыя |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
19-104 (104), 0-136 (132), 121-0 (121), 69-59 (59 Хігінс), 64-35, 4-96 (96), 88-6 (88), 77-67, 0-134 (120), 88-26 (65) | ||
Соценныя серыі: Ален: 121; Хігінс: 104, 132, 120 |
Дзін Цзюньхуэй — Джо Пэры
правіць14 студзеня, 19.00. Рэферы: Алекс Крыжан | ||
Дзін Цзюньхуэй (5) Кітай |
3-6 | Джо Пэры (14) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
21-102 (79), 85-0 (80), 24-61, 0-104 (104), 73-32 (67), 80-81, 58-57, 6-70, 8-128 (104) | ||
Соценныя серыі: Пэры: 104, 104 |
Чвэрцьфінальныя гульні
правіцьРоні О'Саліван — Марка Фу
правіць15 студзеня, 13.00. Рэферы: Ян Вярхаас | ||
Роні О’Саліван (1) Англія |
6-1 | Марка Фу (10) Ганконг |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
101-0 (101), 56-70 (51 О'Саліван), 72-30 (67), 64-58, 86-19 (85), 74-0 (66), 76-5 | ||
Соценныя серыі: О'Саліван: 101 |
Алістэр Картэр — Ніл Робертсан
правіць15 студзеня, 19.00. Рэферы: Брэндан Мур | ||
Алістэр Картэр (13) Англія |
1-6 | Ніл Робертсан (4) Аўстралія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
0-128 (128), 4-120 (57), 70-58 (63), 4-114 (98), 47-68, 6-127 (127), 13-84 (84) | ||
Соценныя серыі: Робертсан: 128, 127 |
Джо Пэры — Марк Ален
правіць16 студзеня, 13.00. Рэферы: Брэндан Мур | ||
Джо Пэры (14) Англія |
4-6 | Марк Ален (6) Паўночная Ірландыя |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
52-57, 71-1, 53-57, 32-76, 93-23 (50), 68-23 (68), 40-49, 104-24 (67), 4-72 (55), 7-56 |
Стывен Магуайр — Шон Мёрфі
правіць16 студзеня, 19.00. Рэферы: Алекс Крыжан | ||
Стывен Магуайр (12) Шатландыя |
4-6 | Шон Мёрфі (11) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
137-0 (137), 82-32 (67), 0-103 (103), 13-83, 68-15 (63), 43-63, 54-63 (54 Магуайр), 76-6 (75), 1-118 (103), 8-81 | ||
Соценныя серыі: Магуайр: 137; Мёрфі: 103, 103 |
Паўфінальныя гульні
правіцьРоні О'Саліван — Ніл Робертсан
правіць17 студзеня, 13.00. Рэферы: Ян Вярхаас | ||
Роні О’Саліван (1) Англія |
1-6 | Ніл Робертсан (4) Аўстралія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
1-136 (100), 64-66 (63 О'Саліван, 66), 39-72, 101-0 (101), 5-72 (58), 12-79, 23-76 (60) | ||
Соценныя серыі: О'Саліван: 101; Робертсан: 100 |
Марк Ален — Шон Мёрфі
правіць17 студзеня, 19.00. Рэферы: Алекс Крыжан | ||
Марк Ален (6) Паўночная Ірландыя |
2-6 | Шон Мёрфі (11) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
83-1 (83), 70-1 (62), 21-70, 5-80 (80), 0-88 (83), 4-114 (76), 0-102 (102), 26-82 (60) | ||
Соценныя серыі: Мёрфі: 102 |
Фінальная гульня
правіцьНіл Робертсан — Шон Мёрфі
правіць18 студзеня, 13.00. Рэферы: Брэндан Мур | ||
Ніл Робертсан (4) Аўстралія |
2-10 | Шон Мёрфі (11) Англія |
Статыстыка ігракоў і асабістыя сустрэчы падаюцца ніжэй↓ | ||
Дзённая сесія: 6-70 (64), 53-66, 0-127 (127), 24-77 (76), 32-80, 80-0 (80), 0-70 (69), 69-49 Вячэрняя сесія: 55-57 (51 Робертсан), 0-127 (127), 13-73, 7-83 (60) | ||
Соценныя серыі: Мёрфі: 127, 127 |
Асноўная сетка
правіцьПершы раўнд да 6 перамог |
Чвэрцьфіналы да 6 перамог |
Паўфіналы да 6 перамог |
Фінал да 10 перамог | |||||||||||||||
1 | Роні О’Саліван | 6 | ||||||||||||||||
9 | Рыкі Уолдэн | 4 | ||||||||||||||||
1 | Роні О’Саліван | 6 | ||||||||||||||||
10 | Марка Фу | 1 | ||||||||||||||||
8 | Сцюарт Бінэм | 3 | ||||||||||||||||
10 | Марка Фу | 6 | ||||||||||||||||
1 | Роні О’Саліван | 1 | ||||||||||||||||
4 | Ніл Робертсан | 6 | ||||||||||||||||
5 | Бары Хокінс | 1 | ||||||||||||||||
13 | Алістэр Картэр | 6 | ||||||||||||||||
13 | Алістэр Картэр | 1 | ||||||||||||||||
4 | Ніл Робертсан | 6 | ||||||||||||||||
4 | Ніл Робертсан | 6 | ||||||||||||||||
16 | Роберт Мілкінс | 4 | ||||||||||||||||
4 | Ніл Робертсан | 2 | ||||||||||||||||
11 | Шон Мёрфі | 10 | ||||||||||||||||
3 | Дзін Цзюньхуэй | 3 | ||||||||||||||||
14 | Джо Пэры | 6 | ||||||||||||||||
14 | Джо Пэры | 4 | ||||||||||||||||
6 | Марк Ален | 6 | ||||||||||||||||
6 | Марк Ален | 6 | ||||||||||||||||
15 | Джон Хігінс | 4 | ||||||||||||||||
6 | Марк Ален | 2 | ||||||||||||||||
11 | Шон Мёрфі | 6 | ||||||||||||||||
7 | Джад Трамп | 4 | ||||||||||||||||
12 | Стывен Магуайр | 6 | ||||||||||||||||
12 | Стывен Магуайр | 4 | ||||||||||||||||
11 | Шон Мёрфі | 6 | ||||||||||||||||
2 | Марк Сэлбі | 5 | ||||||||||||||||
11 | Шон Мёрфі | 6 |
Фінал
правіцьФінал: да 10 перамог. Рэферы: Брэндан Мур. Аляксандра-палац, Лондан, Англія, 18 студзеня 2015. | ||
Ніл Робертсан (4) Аўстралія |
2–10 | Шон Мёрфі (11) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
|