Чэмпіянат свету па снукеры 2015
Чэмпіяна́т све́ту 2015 (англ.: World Snooker Championship 2015, таксама вядомы як Betfred World Snooker Championship 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 18 красавіка па 4 мая 2015 года ў тэатры Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па рэйтынгавых ачках і прызавых грошах снукернае спаборніцтва, а таксама трэцяе спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2014/2015. Турнір стаў 81-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе, і 39-м сусветным першынствам, якое праходзіла ў Крусібле. Кампанія «Betfred» у пяты раз спансавала чэмпіянат свету пасля розыграшаў 2009—2012 гадоў. Прызавы фонд турніру склаў £1 364 000 (на £150 000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £300 000 атрымаў пераможца.
Чэмпіянат свету 2015 | |
Сезон | 2014/2015 |
---|---|
Тэрміны | 18 красавіка — 4 мая 2015 |
Арэна | Тэатр Крусібл |
Горад | Шэфілд |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Betfred |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £1,364,000 |
Прызавыя пераможцы | £300,000 |
Мінулы чэмпіён | Марк Сэлбі |
Фінал | |
Пераможца | Сцюарт Бінэм |
Фіналіст | Шон Мёрфі |
Лік | 18:15 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 32 (+112) |
Колькасць матчаў | 31 (+112) |
Колькасць фрэймаў | 586 (+1752) |
Колькасць соценных серый | 86 (+83) |
Найвышэйшая серыя | 145 (Ніл Робертсан, Сцюарт Бінэм) (кваліфікацыя: 140 (Том Форд, Дэвід Морыс, Крэйг Стэдмэн)) |
←2014 ● Чэмпіянат свету ● 2016→ | |
Снукерны сезон 2014/2015 | |
←Адкрыты чэмпіянат Кітая |
Чэмпіянат уключаў у сябе тры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзяць на працягу васьмі гульнявых дзён з 8 па 15 красавіка 2015 года ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе і ў якіх гулялі 128 удзельнікаў. 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда патрапілі ў Крусібл, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных ігракоў, і, пачынаючы з 1/16 фіналу, яны ўсе гулялі на выбыванне. У першых трох раўндах турніру на арэне тэатру Крусібл выкарыстоўваліся два гульнявыя сталы, а ў паўфіналах і фінале — адзін.
Былыя чэмпіёны свету Стыў Дэвіс, Кен Доэрці і Пітэр Эбдан, а таксама шасціразовы фіналіст Джымі Уайт не здолелі прайсці кваліфікацыю да чэмпіянату. Пры гэтым, Дэвіс стаў першым снукерыстам у гісторыі, які згуляў 100 матчаў на чэмпіянатах свету, уключаючы кваліфікацыйныя. Леташні чэмпіён Марк Сэлбі ледзь пазбег паразы ў першым раўндзе ад Курта Мэфліна, саступаючы з лікам 8:9 і выйграўшы матч у вырашальный партыі, аднак у другім раўндзе быў пераможаны дэбютантам Энтані Мак-Гілам з лікам 13:9 і стаў 16-м снукерыстам з 1977 года, які выйграў першы чэмпіёнскі тытул і не змог абараніць яго ў наступным годзе. У чвэрцьфінальным матчы паміж Нілам Робертсанам і Бары Хокінсам снукерысты зрабілі па чатыры соценныя брэйкі і, такім чынам, паўтарылі прафесійных матчаў (8 соценных брэйкаў за матч) і ўсталявалі новы рэкорд для 25-фрэймавых матчаў. Хокінс, які атрымаў перамогу з лікам 13:12, выйшаў у трэці паўфінал чэмпіянатаў свету запар. У паўфінальным матчы супраць Шона Мёрфі Хокінс выканаў 3 соценныя брэйкі, а яго апанент — 5, у выніку чаго рэкорд па колькасці соценных брэйкаў у прафесійным матчы зноў быў паўтораны. Мёрфі, які перамог з лікам 17:9, у трэці раз выйшаў у фінал сусветнага першынства пасля перамогі ў 2005 годзе і паразы ў 2009 годзе. Другім фіналістам стаў Сцюарт Бінэм, які да гэтага толькі аднойчы даходзіў да чвэрцьфінальнай стадыі і ніколі не праходзіў далей за яе, перамогшы ў паўфінальным матчы фіналіста чэмпіянату свету 2011 года Джада Трампа ў вырашальным фрэйме. У матчы другога раўнда супраць Алістэра Картэра Ніл Робертсан выканаў найвышэйшую серыю на турніры ў 145 балаў, а ў чвэрцьфінальным паядынку супраць Роні О’Салівана яе паўтарыў Сцюарт Бінэм, у выніку чаго яны падзялілі прыз паміж сабой. У агульнай колькасці на чэмпіянаце свету было аформлена 86 сэнчуры-брэйкаў, што стала рэкордным вынікам, пераадолеўшы папярэдні рэкорд 2009 года ў 83 соценныя серыі. Найбольшую колькасць соценных брэйкаў на турніры аформіў Шон Мёрфі — 13.
Пераможцам турніру стаў Сцюарт Бінэм, які прайграваў Мёрфі ў фінальным матчы 4:8 і 8:9 пасля першага гульнявога дня, але дамінаваў у трэцяй сесіі фінала і давёў паядынак да перамогі, упершыню стаўшы чэмпіёнам свету. Бінэм перайграў на сваім шляху да тытула Робі Уільямса (10:7), Грэма Дота (13:5), пяціразовага чэмпіёна і леташняга фіналіста Роні О’Салівана ў чвэрцьфінале (13:9), Джада Трампа ў паўфінальным матчы (17:16) і пераможцу Мастэрс Шона Мёрфі ў фінальным паядынку з лікам 18:15. Такім чынам, 38-гадовы англічанін стаў самым узроставым чэмпіёнам свету (таксама, як і фіналістам) з 1978 года, калі 45-гадовы Рэй Рыярдан перамог на чэмпіянаце ў шосты раз. Бінэм выйграў свой 11-ы прафесійны і трэці рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама першы рэйтынгавы турнір у Вялікабрытаніі (пасля перамог на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2011 года і Шанхай Мастэрс 2014 года) і чацвёрты турнір у сезоне. Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла ўздыму Сцюарта Бінэма ў рэйтынгу з дзясятай пазіцыі на другую, якая стала найвышэйшым месцам у яго прафесійнай кар’еры.
Турнір
правіцьЧэмпіянат свету 2015 года стаў 81-м чэмпіянатам свету па снукеры, які штогод праходзіў з 1927 года з перапынкамі з 1941 па 1945 гады і з 1958 па 1963 гады. Турнір з’яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і Мастэрс), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з усіх снукерных спаборніцтваў. З самога заснавання чэмпіянат свету праходзіў у розных гарадах Англіі, а таксама на востраве Джэрсі (1957), у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (1965) і ў Аўстраліі (1971, 1975). З 1977 года сусветнае першынства праходзіць на арэне тэатру Крусібл у Шэфілдзе.
Чэмпіянат свету 2015 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з’яўляўся адзінаццатым і апошнім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2014/2015.
Матчы асноўнай стадыі турніру (31 паядынак) гуляліся на двух сталах арэны тэатру Крусібл, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія і скончылася за некалькі дзён да пачатку чэмпіянату свету.
Прызавыя грошы
правіцьКампанія Betfred у пяты раз спансіравала чэмпіянат свету па снукеры пасля розыгрышаў 2009—2012 гадоў. Прызавы фонд турніру ўзрос у параўнанні з мінулым годам на £150,000 і склаў £1,364,000 (найвышэйшы прызавы фонд на чэмпіянаце свету з 2004 года). Рэкордны першы прыз у гісторыі снукерных турніраў, £300,000, які быў усталяваны на чэмпіянаце ў 2014 годзе, застаўся на тым жа ўзроўні.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Аднак, у адрозненне ад падліку ачкоў у сезонах 2012/2013 і 2013/2014, калі снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, атрымліваў у рэйтынг колькасць ачкоў у два разы меншую за колькасць прызавых грошай, з сезона 2014/2015 снукерыст, які прайгравае ў сваім першым матчы, увогуле не атрымлівае рэйтынгавых ачкоў.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | £300000 |
Фіналіст | £125000 |
Паўфіналісты | £60000 |
Чвэрцьфіналісты | £30000 |
1/8 фіналу | £20000 |
1/16 фіналу | £12000[пг 1] |
1/24 фіналу | £9000 |
1/40 фіналу | £6000 |
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі | £1000 |
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі | £10000 |
Агульны прызавы фонд | £1364000 |
Максімальны брэйк | £20000 |
Максімальны брэйк у кваліфікацыі | £5500 |
- ↑ Снукерысты з топ-16 сеяных, якія пачалі турнір з 1/16 фіналу без кваліфікацыі, не атрымлівалі рэйтынгавых ачкоў у выпадку паразы ў першым жа матчы
Дабрачыннасць
правіцьДабрачынная акцыя, якая была арганізавана ў 2014 годзе, была падтрымана новым спонсарам турніру кампаніяй Betfred, у выніку чаго апроч прызавога фонда ў 1,364,000 фунтаў яна ахвяравала дзіцячаму хоспісу «Bluebell Wood» у Паўночным Энстане, графства Іаркшыр, які прапануе дапамогу і падтрымку дзецям і моладзі з прагназуемым неспрыяльным зыходам захворвання, па 200 фунтаў стэрлінгаў за кожны сэнчуры, які снукерысты аформілі ў асноўнай стадыі чэмпіянату. Апроч таго, калі снукерысты выканалі б больш за 70 соценных серый у рамках чэмпіянату, кампанія паабяцала ахвяраваць хоспісу суму ў £25,000. Да гэтага толькі на трох чэмпіянатах свету ўдзельнікі аформілі больш за 70 соценных брэйкаў (2009, 2011, 2012); у 2013 і 2014 гадах было зроблена 55 і 58 сэнчуры адпаведна[1].
Фармат турніру
правіцьНа чэмпіянаце свету 2015 прынялі ўдзел 144 ігракі, з якіх 118 — удзельнікі мэйн-тура і 26 — аматары. 128 удзельнікаў — ігракі з нумарамі пасеву з 17 па 118, і 26 аматараў — пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (64 гульні), які праходзіў за 10 дзён да асноўнай стадыі. Пасля гэтага пераможцы гулялі паміж сабой у другім раўндзе (32 гульні) і ў заключным трэцім (16 гульняў). Пры гэтым пасеў чэмпіянату прадвызначаў немагчымасць сустрэчы ігракоў з нумарамі пасеву з 17 па 80 раней за другі кваліфікацыйны раўнд, ігракоў з нумарамі пасеву з 17 па 48 раней за трэці раўнд, а снукерысты з нумарамі пасеву з 17 па 32 увогуле не маглі патрапіць адзін на аднаго ў кваліфікацыі. Кваліфікацыя чэмпіянату свету ў другі раз запар праходзіла ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва свету выйшлі 16 ігракоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16.
16 пераможцаў трэцяга кваліфікацыйнага раўнда і 16 ігракоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе члены дзвюх гэтых груп гуляюць паміж сабой. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, ігракоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, ігракоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу чэмпіянату свету. Пяць раўндаў асноўнай стадыі праходзілі на працягу семнаццаці дзён на найбуйнейшай снукернай арэне ў свеце ў тэатры Крусібл у Шэфілдзе, Англія.
Стадыя | Тэрміны | КФ | НДП |
---|---|---|---|
Першы кваліфікацыйны раўнд | 8 — 11 красавіка | 19 | 10 |
Другі кваліфікацыйны раўнд | 12 — 13 красавіка | 19 | 10 |
Трэці кваліфікацыйны раўнд | 14 — 15 красавіка | 19 | 10 |
1/16 фіналу | 18 — 23 красавіка | 19 | 10 |
1/8 фіналу | 23 — 27 красавіка | 25 | 13 |
1/4 фіналу | 28 — 29 красавіка | 25 | 13 |
1/2 фіналу | 30 красавіка — 2 мая | 33 | 17 |
Фінал | 3 — 4 мая | 35 | 18 |
Кваліфікацыя
правіцьПасеў ігракоў на чэмпіянат свету 2015 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 6 красавіка 2015 года (пасля адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 года). У пачатку сезона WPBSA зрабіла заяву пра тое, што трынаццаты нумар пасеву Алістэра Картэра, які прапусціў амаль усе рэйтынгавыя турніры ў другой палове 2014 года з-за лячэння раку лёгкіх, будзе замарожаны. Такім чынам, паколькі Картэр не ўваходзіў у топ-16 сусветнага рэйтынгу, Майкл Уайт, які займаў шаснаццаты радок у рэйтынгу, не атрымаў месца сярод шаснаццаці снукерыстаў, якія патрапілі на турнір без кваліфікацыі.
Кваліфікацыйная сетка
правіцьСоценныя серыі
правіцьНіжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага іграка.
Удзельнікі
правіцьУ асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2015 прымалі ўдзел 16 ігракоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, а таксама 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах трэцяга кваліфікацыйнага раўнда.
39-гадовы Роні О’Саліван прымаў удзел у 23-й асноўнай стадыі чэмпіянату свету запар, не прапусціўшы ніводнага турніру са свайго дэбютнага розыгрышу 1993 года. У 21-ы раз запар у Крусібле гуляў 39-гадовы Джон Хігінс, які дэбютаваў у 1995 годзе. 44-гадовы Алан Мак-Манус прымаў удзел у дзевятнаццатым розыгрышы асноўнай стадыі турніру, а 40-гадовы Марк Уільямс — у васемнаццатым.
У 2015 годзе ў Крусібл патрапілі 4 дэбютанты: Энтані Мак-Гіл (32), Курт Мэфлін (38), Сцюарт Кэрынгтан (69) і Крэйг Стэдмэн (80).
З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў Роні О’Саліван (5 тытулаў: 2001, 2004, 2008, 2012, 2013) і ў выпадку чарговай перамогі мог зраўняцца з Стывам Дэвісам, які выйграў 6 чэмпіянатаў свету (1981, 1983, 1984, 1987, 1988, 1989). Апроч О’Салівана чэмпіёнамі свету станавіліся яшчэ шэсць удзельнікаў турніру: Джон Хігінс (4 тытулы: 1998, 2007, 2009, 2011), Марк Уільямс (2 тытулы: 2000, 2003), Марк Сэлбі (2014), Ніл Робертсан (2010), Грэм Дот (2006) і Шон Мёрфі (2005).
Марк Сэлбі, які ўпершыню стаў чэмпіёнам свету ў 2014 годзе, мог зруйнаваць так званы «праклён Крусібла»: ні адзін снукерыст, які выйграў чэмпіянат свету ў першы раз, не здолеў абараніць свой тытул з тых часоў, як галоўны турнір сезона праходзіць у Тэатры Крусібл ў Шэфілдзе (з 1977 года).
Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2015 года стаў 44-гадовы Алан Мак-Манус. Марку Дэвісу падчас турніру было 42 гады, а Джо Пэры, Робіну Халу і Марку Уільямсу — па 40. Самым маладым іграком, які патрапіў на сусветнае спаборніцтва стаў 23-гадовы Чжан Аньда. Энтані Мак-Гілу і Сцюарту Кэрынгтану было па 24 гады, а Джаду Трампу — 25.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх чэмпіянатах свету.
Леташні пераможца |
Дэбютант турніру |
П | Р | Ігрок | ДН | Дэбют | Найлепшы вынік | АС | М | В | П | %М | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+[у 1] | 100+[у 1] | НС[у 1] | Ф/50+[у 1] | Ф/100+[у 1] | ПГ (£)[у 2] |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 1 | Марк Сэлбі | 19.06.1983 | 2005 | Перамога (2014) | 10 | 27 | 18 | 9 | 66,7 % | 569 | 309 | 260 | 54,3 % | 171 | 47 | 142 | 3,33 | 12,11 | 606180 |
2 | 2 | Роні О’Саліван | 05.12.1975 | 1993 | Перамога (2001, 2004, 2008, 2012, 2013) |
22 | 74 | 57 | 17 | 77 % | 1531 | 904 | 627 | 59 % | 633 | 144 | 147 | 2,42 | 10,63 | 1894700 |
3 | 3 | Дзін Цзюньхуэй | 01.04.1987 | 2007 | Паўфінал (2011) | 8 | 16 | 8 | 8 | 50 % | 313 | 158 | 155 | 50,5 % | 115 | 25 | 138 | 2,72 | 12,52 | 168770 |
4 | 4 | Ніл Робертсан | 11.02.1982 | 2005 | Перамога (2010) | 10 | 26 | 17 | 9 | 65,4 % | 537 | 300 | 237 | 55,9 % | 184 | 39 | 143 | 2,92 | 13,77 | 475570 |
5 | 5 | Бары Хокінс | 23.04.1979 | 2006 | Фінал (2013) | 9 | 18 | 9 | 9 | 50 % | 368 | 184 | 184 | 50 % | 108 | 13 | 134 | 3,41 | 28,31 | 298820 |
6 | 6 | Джад Трамп | 20.08.1989 | 2007 | Фінал (2011) | 5 | 15 | 10 | 5 | 66,7 % | 328 | 177 | 151 | 54 % | 107 | 21 | 142 | 3,07 | 15,62 | 252400 |
7 | 7 | Рыкі Уолдэн | 11.11.1982 | 2009 | Паўфінал (2013) | 4 | 8 | 4 | 4 | 50 % | 160 | 83 | 77 | 51,9 % | 55 | 10 | 140 | 2,91 | 16 | 142195 |
8 | 8 | Шон Мёрфі | 10.08.1982 | 2002 | Перамога (2005) | 12 | 33 | 22 | 11 | 66,7 % | 682 | 366 | 316 | 53,7 % | 232 | 44 | 138 | 2,94 | 15,5 | 588120 |
9 | 9 | Джо Пэры | 13.08.1974 | 1999 | Паўфінал (2008) | 12 | 22 | 10 | 12 | 45,5 % | 421 | 203 | 218 | 48,2 % | 123 | 16 | 145 | 3,42 | 26,31 | 277850 |
10 | 10 | Сцюарт Бінэм | 21.05.1976 | 2000 | Чвэрцьфінал (2013) | 8 | 13 | 5 | 8 | 38,5 % | 236 | 109 | 127 | 46,2 % | 63 | 9 | 137 | 3,75 | 26,22 | 181320 |
11 | 11 | Марка Фу | 08.01.1978 | 1999 | Паўфінал (2006) | 14 | 22 | 8 | 14 | 36,4 % | 392 | 185 | 207 | 47,2 % | 116 | 25 | 136 | 3,38 | 15,68 | 257200 |
12 | 12 | Марк Ален | 22.02.1986 | 2007 | Паўфінал (2009) | 8 | 17 | 9 | 8 | 52,9 % | 339 | 171 | 168 | 50,4 % | 112 | 23 | 146 | 3,03 | 14,74 | 171100 |
13 | 31 | Алістэр Картэр | 25.07.1979 | 2003 | Фінал (2008, 2012) | 12 | 30 | 18 | 12 | 60 % | 617 | 321 | 296 | 52 % | 178 | 28 | 147 | 3,47 | 22,04 | 455125 |
14 | 13 | Джон Хігінс | 18.05.1975 | 1995 | Перамога (1998, 2007, 2009, 2011) | 20 | 59 | 43 | 16 | 72,9 % | 1232 | 688 | 544 | 55,8 % | 460 | 112 | 143 | 2,68 | 11 | 1486800 |
15 | 14 | Марк Уільямс | 21.03.1975 | 1997 | Перамога (2000, 2003) | 17 | 45 | 30 | 15 | 66,7 % | 921 | 517 | 404 | 56,1 % | 290 | 38 | 147 | 3,18 | 24,24 | 730050 |
16 | 15 | Стывен Магуайр | 13.03.1981 | 2004 | Паўфінал (2007, 2012) | 11 | 23 | 12 | 11 | 52,2 % | 436 | 237 | 199 | 54,4 % | 136 | 29 | 143 | 3,21 | 15,03 | 260230 |
18 | 17 | Роберт Мілкінс | 06.03.1976 | 2002 | 1/8 фіналу (2002, 2013) | 5 | 7 | 2 | 5 | 28,6 % | 117 | 45 | 72 | 38,5 % | 22 | 2 | 106 | 5,32 | 58,5 | 138550 |
19 | 18 | Марк Дэвіс | 12.08.1972 | 1994 | 1/8 фіналу (1995, 2010, 2013) | 9 | 12 | 3 | 9 | 25 % | 202 | 82 | 120 | 40,6 % | 43 | 0 | 96 | 4,7 | — | 195170 |
20 | 19 | Грэм Дот | 12.05.1977 | 1997 | Перамога (2006) | 15 | 33 | 19 | 14 | 57,6 % | 684 | 344 | 340 | 50,3 % | 196 | 20 | 146 | 3,49 | 34,2 | 657150 |
21 | 20 | Раян Дэй | 23.03.1980 | 2004 | Чвэрцьфінал (2008, 2009, 2012) | 9 | 17 | 8 | 9 | 47,1 % | 313 | 156 | 157 | 49,8 % | 94 | 16 | 134 | 3,33 | 19,56 | 183755 |
24 | 23 | Алан Мак-Манус | 21.01.1971 | 1991 | Паўфінал (1992, 1993) | 18 | 38 | 20 | 18 | 52,6 % | 720 | 336 | 384 | 46,7 % | 171 | 16 | 143 | 4,21 | 45 | 421100 |
31 | 30 | Мэцью Сэлт | 07.03.1985 | 2013 | 1/16 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0 % | 14 | 4 | 10 | 28,6 % | 4 | 0 | 87 | 3,5 | — | 34550 |
32 | 32 | Энтані Мак-Гіл | 05.02.1991 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 14200 |
35 | 35 | Мэцью Стывенс | 11.09.1977 | 1998 | Фінал (2000, 2005) | 14 | 42 | 28 | 14 | 66,7 % | 874 | 489 | 385 | 56 % | 306 | 54 | 145 | 2,86 | 16,19 | 720580 |
38 | 38 | Курт Мэфлін | 08.08.1983 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 15385 |
40 | 40 | Джэймі Джонс | 14.02.1988 | 2012 | Чвэрцьфінал (2012) | 1 | 3 | 2 | 1 | 66,7 % | 65 | 34 | 31 | 52,3 % | 18 | 7 | 138 | 3,61 | 9,29 | 46350 |
42 | 42 | Джымі Робертсан | 03.05.1986 | 2011 | 1/16 фіналу (2011) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0 % | 11 | 1 | 10 | 9,1 % | 1 | 0 | 63 | 11 | — | 26350 |
58 | 58 | Робі Уільямс | 28.12.1986 | 2014 | 1/16 фіналу (2014) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0 % | 12 | 2 | 10 | 16,7 % | 1 | 0 | 51 | 12 | — | 12000 |
68 | 68 | Робін Хал | 16.08.1974 | 2002 | 1/16 фіналу (2002, 2014) | 2 | 2 | 0 | 2 | 0 % | 30 | 10 | 20 | 33,3 % | 8 | 1 | 102 | 3,75 | 30 | 56250 |
69 | 69 | Сцюарт Кэрынгтан | 14.05.1990 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 8500 |
80 | 81 | Крэйг Стэдмэн | 14.07.1982 | 2015 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 5000 |
97 | 98 | Чжан Аньда | 25.12.1991 | 2010 | 1/16 фіналу (2010) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0 % | 19 | 9 | 10 | 47,4 % | 5 | 0 | 86 | 3,8 | — | 17600 |
Рэферы
правіцьНа матчах чэмпіянату свету працавала восем рэферы з сямі краін.
Суддзёй фінальнага паядынку ўпершыню быў абраны Аліўе Мартэл з Бельгіі. 45-гадовы рэферы дэбютаваў на сусветных першынствах у 2010 годзе на матчы другога раўнда паміж Нілам Робертсанам і Мартынам Гоўлдам. Ён абслугоўваў фіналы German Masters 2013, гранд-фіналу PTC 2014, паўфінальны матч чэмпіянату свету 2014 года паміж Нілам Робертсанам і Маркам Сэлбі, а таксама фінальны паядынак сусветнага гран-пры 2015 года. Мартэл стаў другім пасля Яна Вярхааса суддзёй з кантынентальнай Еўропы і першым бельгійцам, які працаваў на найбуйнейшым снукерным матчы.
Упершыню ў Крусібле працавалі 25-гадовы нямецкі рэферы Марсэль Экарт і кітайскі суддзя Чжэн Вэйлі.
Ніжэй прадстаўлены спіс усіх васьмі рэферы, якія працавалі ў асноўнай стадыі чэмпіянату, а таксама матчы, якія яны абслугоўвалі ў рамках турніру.
Рэферы | Матчы, якія абслугоўваў |
---|---|
Аліўе Мартэль | Фінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу |
Ян Вярхаас | Паўфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу |
Пол Кольер | Паўфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу |
Марсэль Экарт | Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 3 матчы 1/16 фіналу |
Тэры Камільеры | Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу |
Колін Хамфрыс | Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу |
Брэндан Мур | Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 1 матч 1/16 фіналу |
Чжэн Вэйлі | 1 матч 1/8 фіналу і 2 матча 1/16 фіналу |
Расклад і кошт квіткоў
правіцьЧэмпіянат свету 2015 года праходзіў на працягу 17 дзён (з суботы 18 красавіка па панядзелак 4 мая) за двума сталамі (паўфіналы і фінал праходзілі за адным сталом) на арэне тэатру Крусібл у Шэфілдзе, Англія. Кожны дзень на чэмпіянаце праходзіла па тры ці дзве гульнявыя сесіі. Кошт квіткоў на матчы спаборніцтва залежаў ад стадыі турніру, сесіі (часам чым пазней пачыналася сесія, тым даражэй каштавалі квіткі), дня тыдня (часам у выходныя дні квіткі каштавалі даражэй). На матчы першага раўнда квіткі каштавалі ад £16 да £23, на матчы другога раўнда — £24, на чвэрцьфіналы — ад £31 да £36, на паўфіналы — ад £37 да £42, на тры першыя сесіі фінальнага паядынку — £57, а на чацвёртую сесію фінала — £72. Апроч таго, распаўсюджваліся квіткі класа «VIP Hospitality», якія каштавалі ад £180[2][3].
Дата | Дзень тыдня | Стадыя | Сесія (пачатак сесіі[кк 1]) | Кошт квіткоў |
---|---|---|---|---|
18 красавіка | Субота | 1/16 фіналу | Ранішняя сесія (10.00) | £23 |
Дзённая сесія (14.30) | £23 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £23 | |||
19 красавіка | Нядзеля | 1/16 фіналу | Ранішняя сесія (10.00) | £23 |
Дзённая сесія (14.30) | £23 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £23 | |||
20 красавіка | Панядзелак | 1/16 фіналу | Ранішняя сесія (10.00) | £16 |
Дзённая сесія (14.30) | £21 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £21 | |||
21 красавіка | Аўторак | 1/16 фіналу | Ранішняя сесія (10.00) | £16 |
Дзённая сесія (14.30) | £21 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £21 | |||
22 красавіка | Серада | 1/16 фіналу | Ранішняя сесія (10.00) | £16 |
Дзённая сесія (14.30) | £21 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £21 | |||
23 красавіка | Чацвер | 1/16 фіналу і 1/8 фіналу | Дзённая сесія (13.00) | £21 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £21 | |||
24 красавіка | Пятніца | 1/8 фіналу | Ранішняя сесія (10.00) | £24 |
Дзённая сесія (14.30) | £24 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £24 | |||
25 красавіка | Субота | 1/8 фіналу | Ранішняя сесія (10.00) | £24 |
Дзённая сесія (14.30) | £24 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £24 | |||
26 красавіка | Нядзеля | 1/8 фіналу | Ранішняя сесія (10.00) | £24 |
Дзённая сесія (14.30) | £24 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £24 | |||
27 красавіка | Панядзелак | 1/8 фіналу | Дзённая сесія (13.00) | £24 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £24 | |||
28 красавіка | Аўторак | Чвэрцьфіналы | Ранішняя сесія (10.00) | £31 |
Дзённая сесія (14.30) | £31 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £36 | |||
29 красавіка | Серада | Чвэрцьфіналы | Ранішняя сесія (10.00) | £31 |
Дзённая сесія (14.30) | £31 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £36 | |||
30 красавіка | Чацвер | Паўфіналы | Дзённая сесія (13.00) | £42 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £42 | |||
1 мая | Пятніца | Паўфіналы | Ранішняя сесія (10.00) | £37 |
Дзённая сесія (14.30) | £42 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £42 | |||
2 мая | Субота | Паўфіналы | Ранішняя сесія (10.00) | £37 |
Дзённая сесія (14.30) | £42 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £42 | |||
3 мая | Нядзеля | Фінал | Дзённая сесія (14.00) | £57 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £57 | |||
4 мая | Панядзелак | Фінал | Дзённая сесія (14.00) | £57 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £72 |
- ↑ Пачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе.
Лёсаванне
правіцьЛёсаванне чэмпіянату свету 2015 года праходзіла 16 красавіка, на наступны дзень пасля заканчэння апошняга кваліфікацыйнага раўнда, і транслявалася ў прамым эфіры на афіцыйным канале YouTube галоўнага спонсара чэмпіянату — кампаніі Betfred. Кароткую цырымонію правялі шасціразовы чэмпіён свету Стыў Дэвіс і старшыня Сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера Бары Хёрн. Працэс заключаўся ў тым, што яны па чарзе даставалі з мяшочкаў невялікія шары з нумарамі ад 1 да 32, кожны з якіх азначаў нумар пасеву пэўнага гульца. У сваю чаргу ў мяшочку Дэвіса былі нумары ад 1 да 16, а ў Хёрна — нумары ад 17 да 32, бо фармат першага раўнда чэмпіянату свету ўключаў у сябе матчы першых шаснаццаці сеяных супраць астатніх гульцоў. Такім чынам, адразу вызначаліся пары 1/16 фіналу чэмпіянату свету. Пары першага раўнда былі размеркаваныя ў турнірнай сетцы па класічных правілах: у выпадку выхаду ў наступны раўнд усіх ігракоў, якія маюць лепшы нумар пасеву, чым іхнія сапернікі, 1-ы сеяны трапляе ў другім раўндзе на 16-га, 2-і — на 15-га, 3-ці — на 14-га і т.д., пасля чаго ў тым жа выпадку 1-ы нумар пасеву трапляе ў чвэрцьфінале на 8-га, 2-і — на 7-га, 3-ці — на 6-га і 4-ы — на 5-га, а ў паўфінале 1-ы сеяны трапляе на 4-га, а 2-гі — на 3-га[відэа 1].
Вынікі лёсавання
правіцьНіжэй прадстаўлены вынікі лёсавання ў выглядзе пар першага раўнда чэмпіянату свету. Таксама падаецца лік асабістых сустрэч паміж снукерыстамі, лік асабістых сустрэч на рэйтынгавых турнірах і на чэмпіянатах свету асобна.
Сеяны ігрок | Лік асабістых сустрэч(+[]) (РТ; ЧС) | Пераможца кваліфікацыі |
---|---|---|
Роні О’Саліван (2) | 0:0 (0:0; 0:0) | Крэйг Стэдмэн (80) |
Марка Фу (11) | 2:0 (0:0; 0:0) | Джымі Робертсан (42) |
Ніл Робертсан (4) | 4:0 (3:0; 0:0) | Джэймі Джонс (40) |
Джо Пэры (9) | 2:0 (0:0; 0:0) | Чжан Аньда (97) |
Джон Хігінс (14) | 4:4 (4:3; 0:0) | Роберт Мілкінс (18) |
Алістэр Картэр (13) | 2:2 (2:1; 0:0) | Алан Мак-Манус (24) |
Бары Хокінс (5) | 3:2 (3:0; 0:0) | Мэцью Сэлт (31) |
Стывен Магуайр (16) | 0:2 (0:0; 0:0) | Энтані Мак-Гіл (32) |
Шон Мёрфі (8) | 2:0 (1:0; 0:0) | Робін Хал (68) |
Марк Ален (12) | 8:4 (6:4; 1:0) | Раян Дэй (21) |
Марк Уільямс (15) | 11:6+[1] (5:4; 1:0) | Мэцью Стывенс (35) |
Дзін Цзюньхуэй (3) | 5:2 (5:2; 1:0) | Марк Дэвіс (19) |
Марк Сэлбі (1) | 1:1 (1:1; 0:0) | Курт Мэфлін (38) |
Сцюарт Бінэм (10) | 2:0 (2:0; 0:0) | Робі Уільямс (58) |
Рыкі Уолдэн (15) | 0:1 (0:0; 0:0) | Грэм Дот (20) |
Джад Трамп (6) | 0:0 (0:0; 0:0) | Сцюарт Кэрынгтан (69) |
Ход турніру
правіцьПершы дзень (18 красавіка)
правіцьВыбыў: Курт Мэфлін (38)
Матчы чэмпіянату свету па снукеры пачаліся ў суботу 18 красавіка за дзвюма сталамі на арэне тэатру Крусібл. Па традыцыі матчам адкрыцця стала гульня з удзелам леташняга пераможцы і першага сеянага турніру, якім з’яўляўся Марк Сэлбі. Лідар сусветнага рэйтынгу сустракаўся з дэбютантам чэмпіянату Куртам Мэфлінам, адзіным прадстаўніком Нарвегіі сярод прафесіянальных снукерыстаў, з якім перасякаўся менш чым за месяц да сусветнага першынства ў паўфінале адкрытага чэмпіянату Кітая і перамог з лікам 6:3[4]. Спартсмены з першых фрэймаў дэманстравалі высокі ўзровень гульні: 31-гадовы ўраджэнец Лестэра адкрыў лік з серыяй у 84 балы, на што яго апанент адказаў падыходам у 96 ачкоў у другой партыі. Марк выканаў першы соценны брэйк турніру ў 108 ачкоў у трэцім фрэйме, а Мэфлін набраў 60 балаў у чацвёртым, пасля чаго давёў яго да перамогі і зноў зраўняў лік — 2:2. Сэлбі, які выйграў апошні турнір перад чэмпіянатам, адкрыты чэмпіянат Кітая[5], дамінаваў у пятым фрэйме, выйграўшы яго з падыходам у 53 ачкі, а 38-ы нумар рэйтынгу пачаў серыю ў наступнай партыі, аднак спыніўся на 44 балах, дазволіўшы праціўніку выканаць брэйк у 69 ачкоў і павесці ў ліку 4:2. У напружаным сёмым фрэйме Марк зрабіў серыю ў 56 балаў і забіў фрэйм-бол, але яго апанент паставіў снукер на апошнім жоўтым шары, вымусіўшы Сэлбі памыліцца, пасля чаго зачысціў стол і зраўняў лік, дабіўшыся перагулёўкі на чорным шары. Чэмпіён свету пакінуў за сабой партыю, забіўшы дадатковы чорны і павёўшы з лікам 5:2, а ў восьмым фрэйме Курт аформіў пераможны брэйк у 88 ачкоў і скараціў адставанне. У апошнім фрэйме першай гульнявой сесіі дамінаваў Марк Сэлбі, скончыўшы першую палову паядынку з лікам 6:3 на сваю карысць[6][7][8]. У гэты ж час за суседнім сталом гулялі 11-ы нумар пасеву Марка Фу з Ганконга, які даходзіў да паўфіналу чэмпіянату ў 2006 годзе[9], і 42-і нумар пасеву Джымі Робертсан, які правёў толькі адзін матч у Крусібле ў 2011 годзе, саступіўшы Марку Сэлбі з лікам 1:10[10]. Англічанін доўга не мог увайсці ў гульню, пакуль яго апанент выйграў два першыя фрэймы з серыямі ў 61 і 87 балаў, пасля чаго Робертсан, які ў кваліфікацыі перамог 23-га сеянага кітайца Сяа Гадуна ў вырашальным фрэйме, узяў верх у трэцяй партыі і размачыў лік. Пры ліку 37:59 у чацвёртым фрэйме 28-гадовы снукерыст з графства Сусекс атрымаў перамогу ў тактычнай дуэлі за апошні руды шар і, зачысціўшы стол, зраўняў лік у партыі, перавёўшы яе ў перагулёўку на чорным шары, але Фу апынуўся больш удачлівым на гэтым этапе і зноў павялічыў адрыў да двух ачкоў — 3:1. Пасля невялікага перапынку Джымі пайшоў на максімальны брэйк у пятым фрэйме, але страціў пазіцыю, забіўшы 10 чырвоных і 10 чорных шароў, аднак зрабіў лік 2:3. Пры ліку 33:56 і пяці шарах на стале ў шостай партыі ён здолеў выканаць клірэнс з зялёнага шара і пакінуць за сабой яшчэ адзін фрэйм, а таксама перамог у напружанай сёмай партыі, упершыню ў паядынку выйшаўшы наперад — 4:3. Аднак 37-гадовы снукерыст з Ганконга спыніў націск праціўніка і вярнуў сабе лідарства да канца першай сесіі, выйграўшы восьмы і дзявяты фрэймы з брэйкамі ў 56 і 66 балаў[6][11][12].
Падчас дзённай сесіі стартавага дня на арэну тэатра Крусібл выйшлі шатландцы Стывен Магуайр, двухразовы паўфіналіст чэмпіянату, і дэбютант Энтані Мак-Гіл. Выдатная серыя ў 92 ачкі дазволіла 24-гадоваму снукерысту, які перамог Марка Кінга ў кваліфікацыі з лікам 10:9, адкрыць лік у паядынку, пасля чаго 16-ы сеяны турніру зраўняў лік з брэйкам у 62 балы. Мак-Гіл дамінаваў у трох наступных партыях, выйшаўшы наперад з лікам 4:1 з дапамогай дзвюх серый у 53 ачкі, а Стывен выканаў брэйк у 73 балы ў шостым фрэйме і скараціў адставанне да двух ачкоў. Энтані быў мацней у сёмай партыі, выйграўшы яе з пераможным падыходам у 48 балаў, а Магуайр аформіў серыю ў 86 ачкоў у наступным фрэйме, зрабіўшы лік 3:5. Пры ліку 26:63 у заключнай партыі першай сесіі матча Мак-Гіл выходзіў са снукера на апошнім чырвоным шары і выпадкова паставіў зваротны снукер, які выклікаў памылку яго апанента, пасля чаго малады шатландзец зачысціў стол, але не выйшаў на апошні чорны пры ліку 60:63, аднак пасля няўдалага адыгрышу Магуайра забіў апошні шар і зрабў лік 6:3 на сваю карысць да перапынку ў матчы[13][14][15]. За суседнім сталом іншы шатландскі снукерыст Джон Хігінс, чатырохразовы чэмпіён свету, пачаў сустрэчу супраць васемнаццатага сеянага Роберта Мілкінса. 39-гадовы шатландзец, які атрымаў перамогу на адкрытым чэмпіянаце Уэльса 2015, якая стала яго 26-м рэйтынгавым тытулам[16], дамінаваў у першых трох партыях, выйграўшы іх з брэйкамі ў 41, 72 і 64 ачкі адпаведна, пакуль яго апанент здолеў набраць толькі 39 балаў. Пераможнай серыяй у 43 ачкі Мілкінс, які да гэтага выйграў толькі два матчы ў Крусібле, перамог у чацвёртым фрэйме, але Джон пакінуў за сабой пятую партыю з брэйкам у 62 балы і шостую з падыходамі ў 47 і 39 ачкоў, павялічыўшы свой адрыў да ліку 5:1. Нягледзячы на серыю Хігінса ў 46 балаў у пачатку сёмага фрэйма Мілкінс здолеў адыграць адставанне і выйграць партыю, зачысціўшы стол да апошняга чорнага, пасля чаго пакінуў за сабой восьмы фрэйм з двума падыходамі ў 50 і 33 ачкі, а таксама аформіў сваю найвялікшую серыю ў сесіі, 58 балаў, у дзявятай партыі, аднак яго праціўнік набраў зваротныя 27 ачкоў і пазней зачысціў стол з перадапошняга чырвонага шара, зрабіўшы лік 6:3 на сваю карысць да перапынку ў матчы[13][17].
Увечары першага гульнявога дня на чэмпіянаце пачалася другая сесія паядынку паміж Маркам Сэлбі і Куртам Мэфлінам пры ліку 6:3 на карысць першага нумара рэйтынгу. Прадстаўнік Англіі ўзяў стартавую партыю сесіі з серыяй у 48 балаў, пасля чаго, дзякуючы падыходу ў 49 ачкоў, адзінаццаты фрэйм матча застаўся за Куртам. Сэлбі выканаў другі сэнчуры-брэйк у матчы, 124 ачкі, і павялічыў свой адрыў да ліку 8:4. Затым Мэфлін пакінуў за сабой трынаццатую партыю з брэйкам у 62 балы, а ў чатырнаццатай зрабіў падыход у 47 ачкоў на старце, пасля чаго здабыў 30 штрафных балаў выдатным снукерам і давёў яе да перамогі, скараціўшы адставанне да двух пунктаў. Пры ліку 27:33 у пятнаццатым фрэйме 38-ы сеяны турніру, які разграміў у кваліфікацыі Стыва Дэвіса і ў вырашальным фрэйме перамог Фергала О’Браена, дальнім ударам забіў чырвоны шар і здзейсніў пераможны падыход у 51 ачко, а таксама дамінаваў у шаснаццатай партыі і, такім чынам, зраўняў лік у матчы — 8:8. У сямнаццатай партыі пасля падыхода ў 46 балаў Сэлбі і зваротнай серыі ў 43 ачкі Мэфліна гульня дайшла да каляровых шароў, і Курт паставіў снукер на жоўтым шары, вымусіўшы апанента аддаць пазіцыю, і зачысціў стол да чорнага шара, выйграўшы пятую партыю запар і ўпершыню ў матчы выйшаўшы наперад. Курт Мэфлін меў шанец скончыць паядынак сенсацыяй у наступнай партыі, але памыліўся на серыі ў 25 балаў, страціўшы пазіцыю, пасля чаго яго праціўнік аформіў падыход у 47 ачкоў і паставіў снукер, а, калі снукерыст з Нарвегіі памыліўся на дальнім чырвоным, набраў неабходныя балы і зраўняў лік у матчы — 9:9. У вырашальнай партыі Мэфлін зноў атрымаў шанец, але дапусціў памылку пры гульне чырвонага ў дальні вугал, дазволіўшы Марку набраць 43 ачкі, а пазней давесці фрэйм да перамогі і выйсці ў другі раўнд[18][7][19][20][8].
Ранішняя сесія | ||
Марк Сэлбі (1) Англія |
6:3 | Курт Мэфлін (38) Нарвегія |
128:0 (84), 0:102 (96), 108:16 (108), 0:97 (60), 84:7 (53), 77:44 (69), 69:62 (56 Сэлбі), 7:113 (88), 71:8 | ||
Марка Фу (11) Ганконг |
5:4 | Джымі Робертсан (42) Англія |
79:0 (61), 106:4 (87), 8:71, 66:59, 0:80 (80), 56:58, 54:63, 69:24 (56), 90:23 (66) | ||
Дзённая сесія | ||
Джон Хігінс (14) Шатландыя |
6:3 | Роберт Мілкінс (18) Англія |
57:13, 91:25 (72), 64:1 (64), 1:69, 79:9 (62), 103:13, 54:66, 0:83 (50), 67:58 (58 Мілкінс) | ||
Стывен Магуайр (16) Шатландыя |
3:6 | Энтані Мак-Гіл (32) Шатландыя |
1:115 (92), 79:0 (62), 19:67 (53), 12:76, 36:76 (53), 73:0 (73), 22:73, 102:21 (86), 63:67 | ||
Вячэрняя сесія | ||
Рыкі Уолдэн (7) Англія |
4:5 | Грэм Дот (20) Шатландыя |
21:66, 87:0 (87), 135:0 (135), 60:24, 58:59 (58 Уолдэн), 0:76, 16:83 (72), 76:43, 23:72 (65) | ||
Марк Сэлбі (1) Англія |
10:9 (4:6) |
Курт Мэфлін (38) Нарвегія |
(6:3), 67:0, 1:67, 124:0 (124), 0:86 (62), 38:103, 33:78 (51), 10:68, 46:79, 64:33, 60:14 |
Другі дзень (19 красавіка)
правіцьВыбылі: Джымі Робертсан (42), Рыкі Уолдэн (7), Роберт Мілкінс (18), Стывен Магуайр (16)
У ранішняй сесіі другога гульнявога дня для заканчэння матча да стала выйшлі Марка Фу і Джымі Робертсан пры ліку 5:4 на карысць 11-га сеянага снукерыста. У дзясятай партыі паядынку брытанец выканаў сэнчуры-брэйк у 106 балаў, пасля чаго яго апанент хутка ўзяў два фрэймы з серыямі ў 70 і 88 балаў, павялічыўшы адрыў да двух ачкоў. Падыходы ў 32 і 44 ачкі дапамаглі Робертсану скараціць адставанне да ліку 6:7 да канца першай паўсесіі другой паловы матчу. Пасля перапынку ён меў магчымасць зраўняць лік, але дазволіў Марку зачысціць стол з апошняга чырвонага шара пры ліку 27:46 і зноў адарвацца на дзве партыі. У пятнаццатым і шаснаццатым фрэймах паядынку Фу здзейсніў выніковыя серыі ў 63 і 73 балы, якія дапамаглі яму давесці паядынак да перамогі з лікам 10:6 і ў трэці раз запар прайсці ў 1/8 фіналу сусветнага першынства[21][22][12].
Увечары 19 красавіка працягвалі свой матч 14-ы сеяны Джон Хігінс і Роберт Мілкінс, найвышэйшы сеяны, які прайшоў праз кваліфікацыю. Хігінс аднаасобна дамінаваў у пачатку сесіі, узяўшы верх у дзясятай і адзінаццатай партыях з брэйкамі ў 77 і 75 ачкоў і павялічыўшы лік да 8:3, аднак яго 39-гадовы апанент перамог у наступным фрэйме з серыяй у 44 балы, а таксама дамінаваў у трынаццатай партыі і скараціў адставанне да трох ачкоў. У чатырнаццатым фрэйме Джон зрабіў падыход у 44 ачкі, а пазней дапоўніў яго пераможнай серыяй у 69 балаў, а ў пятнаццатай партыі аформіў сэнчуры-брэйк у 106 ачкоў і давёў матч да перамогі з лікам 10:5, упершыню з 2012 года выйшаўшы ў другі раўнд чэмпіянату свету[23][24][25][17]. Адначасова для працягу свайго матча на арэну выйшлі ўдзельнікі шатландскага дэрбі Стывен Магуайр і Энтані Мак-Гіл пры ліку 6:3 на карысць 32-га сеянага чэмпіянату. Былы другі нумар сусветнага рэйтынгу ўзяў верх у стартавым фрэйме сесіі з серыяй у 60 ачкоў, на што яго праціўнік адказаў брэйкам у 97 балаў у наступнай партыі, а пры ліку 24:53 у дванаццатым фрэйме зачысціў стол з апошняга чырвонага шара, павялічыўшы адрыў да ліку 8:4. 34-гадовы Магуайр дамінаваў у трынаццатай партыі, а Энтані пакінуў за сабой наступную з пераможным падыходам у 49 ачкоў і максімальна наблізіўся да перамогі, зрабіўшы лік 9:5 на сваю карысць. Пасля гэтага Стывен выйграў пятнаццаты і шаснаццаты фрэймы з брэйкамі ў 51 і 81 бал, а таксама сямнаццатую партыю з падыходамі ў 44 і 56 ачкоў, здолеўшы скараціць адставанне да аднаго фрэйма і дазволіўшы апаненту набраць толькі 18 пунктаў за тры партыі. Пры ліку 0:53 у васемнаццатым фрэйме Энтані Мак-Гіл атрымаў пазіцыю для серыі, але спыніўся на 15 ачках і дазволіў праціўніку зраўняць лік і перавесці матч у вырашальную партыю, прайграўшы чацвёрты фрэйм запар. У пачатку дзевятнаццатага фрэйма дэбютант чэмпіянату згуляў складаны дальні шар у верхнюю лузу, пасля чаго здзейсніў выдатны і адзіны соценны брэйк у матчы, 122 ачкі, і сенсацыйна прайшоў у другі раўнд, спыніўшы больш дасведчанага суайчынніка, які ў трэці год запар саступіў у першым матчы ў Крусібле[26][27][28][14][29][30][15].
Ранішняя сесія | ||
Марка Фу (11) Ганконг |
10:6 (5:2) |
Джымі Робертсан (42) Англія |
(5:4), 25:106 (106), 70:0 (70), 88:0 (88), 51:76, 59:46, 67:12 (63), 108:6 (73) | ||
Бары Хокінс (5) Англія |
7:2 | Мэцью Сэлт (31) Англія |
71:40 (51), 24:71, 96:4 (61), 44:67, 62:0, 91:0 (91), 100:12 (64), 99:47 (70), 76:44 (65) | ||
Дзённая сесія | ||
Ніл Робертсан (4) Аўстралія |
7:2 | Джэймі Джонс (40) Уэльс |
75:6 (52), 77:37, 143:0 (143), 72:11, 113:0 (109), 130:0 (94), 41:65, 41:72, 72:44 (56) | ||
Рыкі Уолдэн (7) Англія |
8:10 (4:5) |
Грэм Дот (20) Шатландыя |
(4:5), 49:74, 92:26 (78), 104:0 (104), 56:48, 57:78 (53 Уолдэн, 78), 1:86, 12:65 (65), 76:61, 37:75 | ||
Вячэрняя сесія | ||
Джон Хігінс (14) Шатландыя |
10:5 (4:2) |
Роберт Мілкінс (18) Англія |
(6:3), 77:0 (77), 75:0 (75), 23:66, 9:69, 113:14 (69), 106:1 (106) | ||
Стывен Магуайр (16) Шатландыя |
9:10 (6:4) |
Энтані Мак-Гіл (32) Шатландыя |
(3:6), 62:1 (60), 0:97 (97), 53:56, 62:37, 16:66, 73:7 (51), 88:11 (81), 104:0 (56), 85:15, 0:122 (122) |
Трэці дзень (20 красавіка)
правіцьВыбылі: Мэцью Сэлт (31), Джэймі Джонс (40), Робі Уільямс (58)
Ранішняя сесія | ||
Сцюарт Бінэм (10) Англія |
4:5 | Робі Уільямс (58) Англія |
68:27 (68), 1:68 (68), 15:98 (51), 71:6 (61), 82:10 (82), 33:96 (59), 83:0 (82), 28:87 (67), 16:80 | ||
Бары Хокінс (5) Англія |
10:9 (3:7) |
Мэцью Сэлт (31) Англія |
(7:2), 54:71 (64), 7:79 (50), 79:40 (79), 98:18 (88), 20:69 (61), 27:63 (51), 27:109 (102), 8:121 (109), 0:100 (94), 75:7 | ||
Дзённая сесія | ||
Ніл Робертсан (4) Аўстралія |
10:2 (3:0) |
Джэймі Джонс (40) Уэльс |
(7:2), 133:0 (133), 86:47, 56:55 | ||
Дзін Цзюньхуэй (3) Кітай |
3:4 | Марк Дэвіс (19) Англія |
49:63, 51:60, 35:90 (66), 46:76 (56), 66:29 (66), 110:22 (109), 76:15 (76) | ||
Вячэрняя сесія | ||
Алістэр Картэр (13) Англія |
6:3 | Алан Мак-Манус (24) Шатландыя |
127:14 (127), 16:67 (66), 76:46, 26:70, 59:4 (51), 103:13 (63), 85:15 (53), 22:84 (52), 69:11 (63) | ||
Сцюарт Бінэм (10) Англія |
10:7 (6:2) |
Робі Уільямс (58) Англія |
(4:5), 109:1 (69), 66:55, 1:95 (87), 61:3, 90:13 (51), 65:25, 61:77, 75:32 |
Чацвёрты дзень (21 красавіка)
правіцьВыбылі: Марк Дэвіс (19), Алан Мак-Манус (24), Раян Дэй (21)
Ранішняя сесія | ||
Марк Ален (12) Паўночная Ірландыя |
6:3 | Раян Дэй (21) Уэльс |
44:73, 30:78, 73:42 (73), 30:84 (79), 70:31 (67), 97:27 (81), 64:39, 66:48, 108:14 (101) | ||
Дзін Цзюньхуэй (3) Кітай |
10:7 (7:3) |
Марк Дэвіс (19) Англія |
(3:4), 1:106 (106), 97:0 (97), 82:0, 62:2, 14:59, 64:47, 93:22 (59), 6:69, 124:11 (73), 85:1 (85) | ||
Дзённая сесія | ||
Роні О’Саліван (2) Англія |
7:2 | Крэйг Стэдмэн (80) Англія |
108:0 (104), 66:44 (61), 39:86 (71), 74:27, 60:59, 42:73, 73:15 (59), 77:55 (55 Стэдмэн), 129:0 (54, 75) | ||
Алістэр Картэр (13) Англія |
10:5 (4:2) |
Алан Мак-Манус (24) Шатландыя |
(6:3), 106:7 (52, 53), 31:76, 69:3 (69), 37:51, 61:43, 84:1 (76) | ||
Вячэрняя сесія | ||
Марк Ален (12) Паўночная Ірландыя |
10:3 (4:0) |
Раян Дэй (21) Уэльс |
(6:3), 69:22 (63), 62:13 (54), 80:26 (58), 93:0 (92) | ||
Марк Уільямс (15) Уэльс |
2:7 | Мэцью Стывенс (35) Уэльс |
44:19, 22:111 (111), 16:66 (57), 0:96 (96), 94:4 (65), 37:78 (51), 71:82, 47:72, 51:73 (51 Уільямс) |
Пяты дзень (22 красавіка)
правіцьВыбылі: Крэйг Стэдмэн (80), Марк Уільямс (15), Чжан Аньда (97)
Ранішняя сесія | ||
Роні О’Саліван (2) Англія |
10:3 (3:1) |
Крэйг Стэдмэн (80) Англія |
(7:2), 55:14, 33:65, 69:36, 100:24 (54) | ||
Джо Пэры (9) Англія |
8:1 | Чжан Аньда (97) Кітай |
64:52 (56), 97:1 (94), 65:25, 81:40, 80:61, 115:8, 56:13, 0:80 (80), 87:0 (87) | ||
Дзённая сесія | ||
Марк Уільямс (15) Уэльс |
2:10 (0:3) |
Мэцью Стывенс (35) Уэльс |
(2:7), 0:115 (115), 30:69, 63:73 (63 Уільямс, 73) | ||
Шон Мёрфі (8) Англія |
7:2 | Робін Хал (68) Фінляндыя |
97:7 (97), 61:48, 55:47, 59:72 (59 Мёрфі, 52 Хал), 130:0 (101), 69:1, 87:37 (62), 62:55 (52 Хал), 53:67 (52 Хал) | ||
Вячэрняя сесія | ||
Джо Пэры (9) Англія |
10:4 (2:3) |
Чжан Аньда (97) Кітай |
(8:1), 16:66, 8:76 (59), 0:132 (132), 69:56, 68:47 | ||
Джад Трамп (6) Англія |
7:2 | Сцюарт Кэрынгтан (69) Англія |
71:64, 0:74 (54), 78:0 (54), 113:0 (53, 60), 64:4, 45:64, 90:1 (85), 82:20 (62), 103:11 (85) |
Шосты дзень (23 красавіка)
правіцьВыбылі: Сцюарт Кэрынгтан (69), Робін Хал (68)
Дзённая сесія | ||
Джад Трамп (6) Англія |
10:6 (3:4) |
Сцюарт Кэрынгтан (69) Англія |
(7:2), 0:97 (97), 74:26 (74), 7:81 (74), 39:84 (70), 76:24 (76), 16:99 (99), 110:9 (109) | ||
Марк Сэлбі (1) Англія |
4:4 | Энтані Мак-Гіл (32) Шатландыя |
43:72, 0:85 (63), 97:17 (51), 88:32 (65), 92:0 (87), 5:89 (74), 38:91 (73), 66:52 (54) | ||
Вячэрняя сесія | ||
Шон Мёрфі (8) Англія |
10:3 (3:1) |
Робін Хал (68) Фінляндыя |
(7:2), 56:55 (54 Хал), 63:33, 64:72 (64 Мёрфі), 115:0 (111) | ||
Дзін Цзюньхуэй (3) Кітай |
3:5 | Джон Хігінс (14) Шатландыя |
0:81, 36:67, 135:0 (135), 6:116 (73), 50:78, 55:68 (64), 78:28 (67), 95:7 (94) |
Сёмы дзень (24 красавіка)
правіцьВыбыў: Марк Сэлбі (1)
Ранішняя сесія | ||
Марк Сэлбі (1) Англія |
6:10 (2:6) |
Энтані Мак-Гіл (32) Шатландыя |
(4:4), 50:80 (56), 46:86, 120:9 (120), 50:65, 105:21 (83), 0:125 (125), 28:73, 3:72 (54) | ||
Грэм Дот (20) Шатландыя |
2:6 | Сцюарт Бінэм (10) Англія |
7:79 (64), 68:73, 89:9 (69), 50:72, 11:64 (59), 76:1 (68), 23:85, 0:104 (100) | ||
Дзённая сесія | ||
Дзін Цзюньхуэй (3) Кітай |
9:7 (6:2) |
Джон Хігінс (14) Шатландыя |
(3:5), 77:0, 135:0 (80), 6:83 (55), 0:68 (68), 73:0 (66), 102:4 (64), 92:0 (92), 69:58 (57 Хігінс, 59) | ||
Бары Хокінс (5) Англія |
3:5 | Марк Ален (12) Паўночная Ірландыя |
1:76 (65), 20:77 (63), 77:13 (76), 82:0 (51), 49:71, 88:0 (55), 4:100 (96), 26:66 | ||
Вячэрняя сесія | ||
Грэм Дот (20) Шатландыя |
5:11 (3:5) |
Сцюарт Бінэм (10) Англія |
(2:6), 91:6, 63:20 (56), 0:90 (81), 23:72, 87:42, 28:102 (102), 62:76 (58 Бінэм), 34:75 | ||
Марк Сэлбі (1) Англія |
9:13 (3:3) |
Энтані Мак-Гіл (32) Шатландыя |
(6:10), 38:72 (68), 89:0 (67), 1:87 (87), 72:30 (57), 101:0 (101), 8:82 (82) |
Восьмы дзень (25 красавіка)
правіцьВыбылі: Джон Хігінс (14), Грэм Дот (20), Марк Ален (12)
Ранішняя сесія | ||
Дзін Цзюньхуэй (3) Кітай |
13:9 (4:2) |
Джон Хігінс (14) Шатландыя |
(9:7), 68:41 (63), 71:21, 0:95 (94), 89:38 (89), 60:74 (54 Дзін), 57:20 | ||
Бары Хокінс (5) Англія |
7:9 (4:4) |
Марк Ален (12) Паўночная Ірландыя |
(3:5), 2:64 (55), 92:18 (92), 5:115 (115), 108:8 (108), 131:0 (131), 61:82 (51 Ален), 4:81 (81), 65:61 | ||
Дзённая сесія | ||
Грэм Дот (20) Шатландыя |
5:13 (0:2) |
Сцюарт Бінэм (10) Англія |
(5:11), 29:75, 33:104 (104) | ||
Алістэр Картэр (13) Англія |
2:6 | Ніл Робертсан (4) Аўстралія |
68:38 (52), 0:89 (60), 4:84 (58), 1:129 (129), 51:68 (51 Робертсан), 1:116 (115), 103:0 (99), 22:66 | ||
Вячэрняя сесія | ||
Мэцью Стывенс (35) Уэльс |
3:5 | Роні О’Саліван (2) Англія |
62:53 (50), 82:0 (82), 0:134 (100), 0:63, 14:89 (63), 16:81 (61), 55:62 (55 Стывенс), 92:0 (71) | ||
Бары Хокінс (5) Англія |
13:11 (6:2) |
Марк Ален (12) Паўночная Ірландыя |
(7:9), 1:85 (81), 78:8 (50), 8:113 (109), 57:30, 86:32, 68:0, 130:0 (102), 67:50 |
Дзявяты дзень (26 красавіка)
правіцьРанішняя сесія | ||
Джо Пэры (9) Англія |
1:7 | Шон Мёрфі (8) Англія |
34:63, 63:39, 9:121 (121), 32:91 (68), 0:79 (79), 47:71, 13:100 (54), 66:73 (66 Пэры) | ||
Марка Фу (11) Ганконг |
3:5 | Джад Трамп (6) Англія |
72:0, 0:75 (75), 23:80 (80), 46:59, 64:67 (64 Фу), 120:7 (120), 53:66 (52 Фу, 66), 79:2 (66) | ||
Дзённая сесія | ||
Мэцью Стывенс (35) Уэльс |
4:12 (1:7) |
Роні О’Саліван (2) Англія |
(3:5), 4:78 (62), 21:60, 98:25 (55), 0:110 (110), 0:139 (139), 34:87, 53:59, 20:80 (61) | ||
Алістэр Картэр (13) Англія |
5:11 (3:5) |
Ніл Робертсан (4) Аўстралія |
(2:6), 73:52 (61), 23:75 (72), 64:66, 7:119 (119), 43:88, 4:100 (71), 84:0 (70), 81:54 | ||
Вячэрняя сесія | ||
Джо Пэры (9) Англія |
4:12 (3:5) |
Шон Мёрфі (8) Англія |
(1:7), 6:95, 15:86 (57), 12:69 (50), 80:13 (74), 136:0 (131), 39:80, 0:88 (88), 80:9 (74) | ||
Марка Фу (11) Ганконг |
6:10 (3:5) |
Джад Трамп (6) Англія |
(3:5), 47:84, 0:67, 13:89, 0:111 (111), 69:49, 88:29 (54), 9:75 (75), 61:8 |
Дзясяты дзень (27 красавіка)
правіцьВыбылі: Джо Пэры (9), Марка Фу (11), Мэцью Стывенс (35), Алістэр Картэр (13)
Дзённая сесія | ||
Джо Пэры (9) Англія |
5:13 (1:1) |
Шон Мёрфі (8) Англія |
(4:12), 79:28, 49:85 (68) | ||
Марка Фу (11) Ганконг |
8:13 (2:3) |
Джад Трамп (6) Англія |
(6:10), 94:20 (94), 29:75, 8:71 (59), 75:22, 0:133 (133) | ||
Вячэрняя сесія | ||
Мэцью Стывенс (35) Уэльс |
5:13 (1:1) |
Роні О’Саліван (2) Англія |
(4:12), 64:6 (63), 14:77 (77) | ||
Алістэр Картэр (13) Англія |
5:13 (0:2) |
Ніл Робертсан (4) Аўстралія |
(5:11), 57:65, 0:145 (145) |
Адзінаццаты дзень (28 красавіка)
правіцьРанішняя сесія | ||
Дзін Цзюньхуэй (3) Кітай |
2:6 | Джад Трамп (6) Англія |
5:91, 22:72 (54), 48:82 (82), 0:94 (94), 6:111 (108), 54:76 (54 Дзін, 76), 65:43, 78:12 (72) | ||
Энтані Мак-Гіл (32) Шатландыя |
4:4 | Шон Мёрфі (8) Англія |
0:106 (100), 10:125 (125), 78:37, 0:78, 70:15 (66), 89:8 (89), 97:1 (65), 1:85 | ||
Дзённая сесія | ||
Сцюарт Бінэм (10) Англія |
5:3 | Роні О’Саліван (2) Англія |
0:116 (116), 77:49 (64), 99:1 (75), 6:118 (118), 25:103 (87), 66:25, 71:40, 86:30 (56) | ||
Бары Хокінс (5) Англія |
5:3 | Ніл Робертсан (4) Аўстралія |
50:40, 0:120 (115), 0:113 (70), 7:58, 91:0, 98:0 (98), 115:0 (96), 106:0 | ||
Вячэрняя сесія | ||
Дзін Цзюньхуэй (3) Кітай |
4:12 (2:6) |
Джад Трамп (6) Англія |
(2:6), 0:102 (102), 19:61 (55), 11:66, 75:12 (69), 86:0 (51), 40:82, 0:127 (127), 9:111 (111) | ||
Энтані Мак-Гіл (32) Шатландыя |
7:9 (3:5) |
Шон Мёрфі (8) Англія |
(4:4), 137:0 (137), 48:72, 67:32, 33:63, 0:127 (127), 0:80, 12:83 (75), 86:0 (86) |
Дванаццаты дзень (29 красавіка)
правіцьВыбылі: Дзін Цзюньхуэй (3), Энтані Мак-Гіл (32), Роні О’Саліван (2), Ніл Робертсан (4)
Ранішняя сесія | ||
Дзін Цзюньхуэй (3) Кітай |
4:13 (0:1) |
Джад Трамп (6) Англія |
(4:12), 13:70 (66) | ||
Бары Хокінс (5) Англія |
8:8 (3:5) |
Ніл Робертсан (4) Аўстралія |
(5:3), 121:6 (108), 65:1, 11:90 (65), 42:76 (50), 42:69, 0:135 (130), 68:36, 0:141 (141) | ||
Дзённая сесія | ||
Энтані Мак-Гіл (32) Шатландыя |
8:13 (1:4) |
Шон Мёрфі (8) Англія |
(7:9), 95:0 (95), 0:72 (72), 40:64, 0:85, 6:68 (67) | ||
Сцюарт Бінэм (10) Англія |
8:8 (3:5) |
Роні О’Саліван (2) Англія |
(5:3), 145:0 (145), 0:89 (56), 16:78 (61), 46:60, 70:33, 9:103 (103), 20:83, 76:68 (68 О’Саліван) | ||
Вячэрняя сесія | ||
Сцюарт Бінэм (10) Англія |
13:9 (5:1) |
Роні О’Саліван (2) Англія |
(8:8), 33:96 (65), 74:4 (74), 88:0 (88), 63:27 (51), 85:0 (85), 66:19 (66) | ||
Бары Хокінс (5) Англія |
13:12 (5:4) |
Ніл Робертсан (4) Аўстралія |
(8:8), 128:0 (108), 105:29 (104), 0:90 (90), 30:82 (65), 0:142 (142), 109:29 (109), 80:5 (76), 40:100, 86:26 (61) |
Трынаццаты дзень (30 красавіка)
правіцьДзённая сесія | ||
Шон Мёрфі (8) Англія |
6:2 | Бары Хокінс (5) Англія |
93:35 (92), 69:63 (63 Хокінс), 103:24, 51:60, 105:0 (105), 8:76 (69), 138:0 (138), 80:50 (50 Хокінс, 79) | ||
Вячэрняя сесія | ||
Джад Трамп (6) Англія |
3:5 | Сцюарт Бінэм (10) Англія |
86:28, 64:66 (64 Трамп, 65), 64:47, 0:89 (89), 39:82, 56:74 (56 Трамп, 74), 81:0 (75), 0:77 (76) |
Чатырнаццаты дзень (1 мая)
правіцьРанішняя сесія | ||
Шон Мёрфі (8) Англія |
13:3 (7:1) |
Бары Хокінс (5) Англія |
(6:2), 82:31 (73), 105:32 (105), 79:0 (79), 79:18 (72), 33:100 (79), 121:10 (121), 70:28, 86:0 (54) | ||
Дзённая сесія | ||
Джад Трамп (6) Англія |
7:9 (4:4) |
Сцюарт Бінэм (10) Англія |
(3:5), 43:63, 119:6 (113), 72:51 (63), 9:74 (67), 41:75 (54), 66:35, 9:85 (85), 90:4 (64) | ||
Вячэрняя сесія | ||
Шон Мёрфі (8) Англія |
16:8 (3:5) |
Бары Хокінс (5) Англія |
(13:3), 65:1, 0:103 (103), 1:84 (57), 28:108 (104), 1:73 (73), 90:0 (90), 106:28 (106), 22:84 (76) |
Пятнаццаты дзень (2 мая)
правіцьВыбылі: Бары Хокінс (5), Джад Трамп (6)
Ранішняя сесія | ||
Джад Трамп (6) Англія |
11:13 (4:4) |
Сцюарт Бінэм (10) Англія |
(7:9), 75:19 (61), 91:0 (91), 37:76 (67), 0:86 (62), 16:65, 23:78 (59), 87:79 (56 Бінэм), 66:9 (65) | ||
Дзённая сесія | ||
Шон Мёрфі (8) Англія |
17:9 (1:1) |
Бары Хокінс (5) Англія |
(16:8), 8:121 (103), 83:44 (83) | ||
Вячэрняя сесія | ||
Джад Трамп (6) Англія |
16:17 (5:4) |
Сцюарт Бінэм (10) Англія |
(11:13), 31:71, 88:0 (88), 103:5 (50), 8:110 (106), 76:0 (76), 15:102 (102), 114:14 (108), 129:0 (129), 6:62 |
Шаснаццаты дзень (3 мая)
правіцьДзённая сесія | ||
Шон Мёрфі (8) Англія |
4:4 | Сцюарт Бінэм (10) Англія |
103:44 (68), 69:51 (59), 74:5 (65), 0:105 (105), 15:68 (56), 90:0 (90), 7:55, 30:73 (65) | ||
Вячэрняя сесія | ||
Шон Мёрфі (8) Англія |
9:8 (5:4) |
Сцюарт Бінэм (10) Англія |
(4:4), 74:57 (57 Бінэм, 74), 106:1 (106), 121:14 (121), 97:41 (51), 1:76 (76), 7:129 (123), 0:113 (89), 76:0 (76), 22:67 (53) |
Сямнаццаты дзень (4 мая)
правіцьВыбыў: Шон Мёрфі (8)
Дзённая сесія | ||
Шон Мёрфі (8) Англія |
11:14 (2:6) |
Сцюарт Бінэм (10) Англія |
(9:8), 4:87 (87), 40:68 (51), 0:112 (112), 23:95 (50), 80:4 (59), 0:87 (87), 84:0 (84), 7:86 (57) | ||
Вячэрняя сесія | ||
Шон Мёрфі (8) Англія |
15:18 (4:4) |
Сцюарт Бінэм (10) Англія |
(11:14), 73:6, 6:102 (102), 75:55 (75), 68:29 (64), 76:0, 56:80, 3:68 (55), 1:88 (88) |
Асноўная сетка
правіцьПершы раўнд да 10 перамог |
Другі раўнд да 13 перамог |
Чвэрцьфіналы да 13 перамог |
Паўфіналы да 17 перамог |
Фінал да 18 перамог | |||||||||||||||||||
1 |