Сяа Гадун (кіт. спр. 肖国栋, піньінь Xiāo Guódòng, нар. 10 лютага 1989, Чунцын, Кітай) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст рэйтынгавых Шанхай Мастэрс 2013 года і Shoot-Out 2017 года.

Сяа Гадун
Снукер
Снукер

кіт.: 肖国栋
Фота
 
Дата нараджэння: 10 лютага 1989(1989-02-10) (35 гадоў)
Месца нараджэння: Чунцын, Кітай
Грамадзянства:  Кітай
Вядучая рука: правая
Прафесійная кар'ера: 2007/2008, 2009 — ...
Найвышэйшы рэйтынг: 19 (09.02.201515.03.2015)
Цяперашні рэйтынг: 37 (28 жніўня 2017)
Прызавыя грошы: > £350,000
Найвышэйшая серыя: 143 (PIOS 2009 – Этап 6)
Колькасць соценных серый: 101
Лепшы рэйтынгавы вынік: фінал (Шанхай Мастэрс 2013,
Shoot-Out 2017)
Перамогі на турнірах
Чэмпіянат свету: 1/8 фіналу (2017)

Стаў прафесіяналам ў 2007 годзе, выйграўшы чэмпіянат Азіі па снукеры сярод гульцоў ва ўзросце да 21 года, але не змог замацавацца ў мэйн-туры па выніках першага сезона, вярнуўшыся туды зноў у 2009 годзе. У сезоне 2013/2014 ён выйшаў у свой ​​першы рэйтынгавы фінал на Шанхай Мастэрс, а таксама ўпершыню увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу. У 2017 годзе выйшаў у фінал аднафрэймавага спаборніцтва Shoot-Out, якое стала рэйтынгавым турнірам.

За сваю кар'еру зрабіў больш за 100 соценных серый і зарабіў больш за 350,000 фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай.

Фіналы турніраў правіць

Рэйтынгавыя турніры: 2 (2 паразы) правіць

Легенда
Чэмпіянат свету (0:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (0:2)


Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2013 Шанхай Мастэрс Дзйн Цзюньхуэй  Дзін Цзюньхуэй 6:10
2 Параза 2017 Shoot-Out МакГйл Энтанй  Энтані Мак-Гіл 19:67[фт 1]

Прафесійныя снукерныя турніры: 3 (3 паразы) правіць

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (0:2)
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:0)
Нярэйтынгавыя турніры (0:0)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:1)


Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Параза 1 6 сакавіка 2015 Shoot-Out, Блэкпул, Англія Уайт Майкл  Майкл Уайт 48:54[фт 1]
Параза 2 22 верасня 2013 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай Дзйн Цзюньхуэй  Дзін Цзюньхуэй 6:10
Параза 3 26 лютага 2017 Shoot-Out, Уотфард, Англія МакГйл Энтанй  Энтані Мак-Гіл 19:67[фт 1]
  1. а б в Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць