Энтані Мак-Гіл (англ.: Anthony McGill; 5 лютага 1991, Глазга, Шатландыя) — шатландскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца рэйтынгавых адкрытага чэмпіянату Індыі 2016 года і Shoot-Out 2017 года, а таксама былы 15-ы нумар сусветнага рэйтынгу. Чвэрцьфіналіст чэмпіянату Вялікабрытаніі 2014 года і чэмпіянату свету 2015 года. Са снежня 2014 года нязменна ўваходзіць у топ-32 сусветнага рэйтынгу.
Энтані Мак-Гіл Снукер
англ.: Anthony McGill |
 |
|
Дата нараджэння:
|
5 лютага 1991(1991-02-05) (32 гады)
|
---|
Месца нараджэння:
|
|
---|
Грамадзянства:
|
Шатландыя
|
---|
Вядучая рука:
|
правая
|
---|
Прафесійная кар'ера:
|
2010—...
|
---|
Найвышэйшы рэйтынг:
|
15 (13.03.2017—01.05.2017)
|
---|
Цяперашні рэйтынг:
|
16 (25 верасня 2017)
|
---|
Прызавыя грошы:
|
> £500,000
|
---|
Найвышэйшая серыя:
|
144 (World Open 2014)
|
---|
Колькасць соценных серый:
|
116
|
---|
Перамогі на турнірах
|
---|
Рэйтынгавыя турніры:
|
2
|
---|
Чэмпіянат свету:
|
чвэрцьфінал (2015)
|
---|
Стаў прафесіяналам у 2010 годзе ва ўзросце 19 гадоў, дзякуючы выступам у Міжнароднай адкрытай серыі сезона 2009/2010, а ў 2011 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгаваг турніру на German Masters і патрапіў у топ-64 рэйтынгу. У 2013 годзе ўпершыню дайшоў да рэйтынгавага чвэрцьфіналу на адкрытым чэмпіянаце Індыі і дэбютаваў на турніры Трайной кароны, дайшоўшы да 1/16 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў сезоне 2014/2015 дайшоў да чвэрцьфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, патрапіўшы ў топ-32 сусветнага рэйтынгу, і дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, атрымаўшы сенсацыйную перамогу над дзеючым чэмпіёнам Маркам Сэлбі (13:9) у 1/8 фіналу і ў другі раз дайшоўшы да стадыі 1/4 фіналу турніру Трайной кароны, што да сённяшняга дня з'яўляецца яго найлепшым вынікам. У сезоне 2016/2017 атрымаў першыя рэйтынгавыя тытулы на адкрытым чэмпіянаце Індыі і на аднафрэймавым Shoot-Out, які ўпершыню стаў рэйтынгавым спаборніцтвам, пасля чаго ўпершыню патрапіў у топ-16 сусветнага рэйтынгу. У пачатку сезона 2017/2018 дайшоў да трэцяга рэйтынгавага фіналу на адкрытым чэмпіянаце Індыі, аднак саступіў свайму суайчынніку Джону Хігінсу (1:5).
У агульнай колькасці займаў пятнаццатае месца ў сусветным рэйтынгу больш за паўтара месяца. Апроч рэйтынгавых дасягненняў быў у фінале чэмпіянату Шатландыі сярод прафесіяналаў 2011 года і ў фінале нізкарэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Шатландыі 2012 года, а таксама дайшоў да паўфіналу чэмпіянату свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ў 2017 годзе. У 2017 годзе разам з Джонам Хігінсам прадстаўляў зборную Шатландыі на кубку свету. За прафесійную кар'еру аформіў больш за 100 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-55 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 500 тысяч фунтаў, уваходзячы ў топ-75 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. Найвышэйшым брэйкам у кар'еры Мак-Гіла з'яўляецца серыя ў 144 ачкі, зробленая на World Open 2014 года.