Shoot-Out 2015 (таксама вядомы як Betway Shoot-Out 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны запрашальны турнір па снукеры, які прайшоў з 4 па 6 сакавіка 2015 года на цыркавой арэне ў Блэкпульскай вежы, у Блэкпуле, Англія. Турнір стаў шостым розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе і адноўлены ў 2011 годзе. Упершыню турнір Shoot-Out спансавала кампанія Betway. Прызавы фонд турніру склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Shoot-Out 2015
Фота
Сезон 2014/2015
Тэрміны 4 — 6 сакавіка 2015
Арэна Цыркавая арэна ў Блэкпульскай вежы
Горад Блэкпул
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Betway
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £130,000
Прызавыя пераможцы £32,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл
Фінал
Пераможца Сцяг Уэльса Майкл Уайт
Фіналіст Сцяг Кітая Сяа Гадун
Лік 54:48
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 64
Колькасць матчаў 63
Колькасць фрэймаў 63
Колькасць соценных серый 2
Найвышэйшая серыя 116 (Мартын Гоўлд)
←2014Shoot-Out2016→
Снукерны сезон 2014/2015
←Чэмпіянат свету
сярод ветэранаў
Адкрыты чэмпіянат Індыі→

Леташні чэмпіён Дамінік Дэйл саступіў ужо ў першым раўндзе бельгійцу Луку Брэсэлю (20:65). Пераможцам турніру стаў Майкл Уайт, які перайграў на сваім шляху да тытула Роберта Мілкінса (75:0), Джад Трампа (40:17), Тома Форда (107:16), Бэна Вуластана ў чвэрцьфінале (84:8), Кайрэна Уілсана ў паўфінальным матчы (76:53) і Сяа Гадуна ў напружаным фінальным паядынку (54:48). Такім чынам, 23-гадовы валіец выйграў свой першы прафесійны тытул у кар'еры. На працягу спаборніцтва ўдзельнікі выканалі дзве соценныя серыі: Мартын Гоўлд аформіў брэйк у 116 балаў у другім раўндзе, а Шон Мёрфі здзейсніў серыю ў 105 ачкоў у матчы трэцяга раўнда.

Прызавыя грошы правіць

У 2015 годзе спонсарам турніру Shoot-Out стала кампанія Betway. Яна забяспечыла традыцыйны прызавы фонд турніру, які склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца £32000
Фіналіст £16000
Паўфіналісты £8000
Чвэрцьфіналісты £4000
1/8 фіналу £2000
1/16 фіналу £1000
1/32 фіналу £500
Найвышэйшы брэйк £2000
Агульны прызавы фонд £130000

Удзельнікі правіць

На турніры Shoot-Out 2015 прынялі ўдзел 64 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу і прынялі запрашэнне на ўдзел. Тры снукерысты з топ-16 не прынялі ўдзел у турніры: Ніл Робертсан (2), Дзін Дзюньхуэй (4) і Марка Фу (10).

Чацвёра гульцоў удзельнічалі на Shoot-Out у шосты раз, г.зн. да гэтага гулялі ва ўсіх розыгрышах турніру, уключаючы 1990 год: Алан Мак-Манус (19), Род Лоўлер (29), Кен Доэрці (34) і Найджэл Бонд (54). Джымі Уайт (57) таксама быў уключаны ў сетку Shoot-Out 1990, але зняўся з турніру, не згуляўшы там ні аднаго матчу.

Дэбютантамі Shoot-Out у 2015 годзе сталі шасцёра гульцоў: Кайрэн Уілсан (53), Гэры Уілсан (55), Напон Саенхам (60), Сэм Бэйрд (62), Крыс Уэйклін (63) і Фрэйзер Патрык (64).

Сярод удзельнікаў розыгрышу 2015 года да гэтага на турніры Shoot-Out перамагалі Найджэл Бонд у 2011 годзе, Бары Хокінс у 2012 годзе, Мартын Гоўлд у 2013 годзе і Дамінік Дэйл у 2014 годзе.

Самым узроставым удзельнікам Shoot-Out 2015 года стаў 52-гадовы Джымі Уайт. Найджэлу Бонду падчас турніру было 49 гадоў, а Дэйву Харальду — 48. Самым маладым удзельнікам Shoot-Out 2015 стаў 19-гадовы Лука Брэсэль. Напону Саенхаму і Крысу Уэйкліну было па 22 гады, а Кайрэну Уілсану, Майклу Уайту і Джэку Лісоўскі — па 23.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Shoot-Out.

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру


П Р Гулец ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П 100+ ПГ (£)[у 1]
1 1   Марк Сэлбі 19.06.1983 2011 1/8 фіналу (2011) 4 8 4 4 50% 1 4500
2 3   Роні О'Саліван 05.12.1975 2011 Паўфінал (2011) 1 5 4 1 80% 2 8000
3 5   Бары Хокінс 23.04.1979 2011 Перамога (2012) 4 13 10 3 76.92% 0 37500
4 6   Джад Трамп 20.08.1989 2011 Чвэрцьфінал (2011) 2 5 3 2 60% 0 4500
5 7   Шон Мёрфі 10.08.1982 2011 1/16 фіналу (2014) 4 4 1 3 25% 0 2500
6 9   Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2011 Фінал (2014) 4 12 8 4 66.67% 0 19500
7 8   Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2011 1/16 фіналу (2012, 2013) 4 6 2 4 33.33% 0 3000
8 11   Марк Ален 22.02.1986 2011 Фінал (2013) 4 13 9 4 69.23% 0 20500
9 14   Стывен Магуайр 13.03.1981 2011 Паўфінал (2013) 4 10 6 4 60% 0 11000
10 27   Алістэр Картэр 25.07.1979 2011 1/8 фіналу (2014) 4 7 3 4 42.86% 0 4000
11 13   Джо Пэры 13.08.1974 2011 1/16 фіналу (2011) 4 5 1 4 20% 0 2500
12 12   Джон Хігінс 18.05.1975 2011 1/16 фіналу (2011, 2012) 4 6 2 4 33.33% 0 3000
13 16   Роберт Мілкінс 06.03.1976 2011 Фінал (2011) 4 12 8 4 66.67% 0 19500
14 15   Марк Уільямс 21.03.1975 2011 Чвэрцьфінал (2013) 4 8 4 4 50% 0 6000
15 17   Грэм Дот 12.05.1977 2011 Фінал (2012) 4 14 10 4 71.43% 0 25500
16 18   Марк Дэвіс 12.08.1972 2011 Чвэрцьфінал (2012, 2014) 4 12 8 4 66.67% 0 10000
17 19   Сяа Гадун 10.02.1989 2012 1/16 фіналу (2014) 3 4 1 3 25% 0 2000
18 21   Раян Дэй 23.03.1980 2011 Паўфінал (2014) 4 13 9 4 69.23% 1 13000
19 24   Алан Мак-Манус 21.01.1971 1990 Паўфінал (1990) 5 13 8 5 61.54% 0 6500
20 22   Майкл Уайт 05.07.1991 2012 1/8 фіналу (2013) 3 6 3 3 50% 0 3500
21 25   Майкл Холт 07.08.1978 2011 Паўфінал (2013) 4 9 5 4 55.56% 0 10000
22 23   Мартын Гоўлд 14.09.1981 2011 Перамога (2013) 4 12 9 3 75% 1 37000
23 28   Фергал О'Браен 08.03.1972 2011 1/8 фіналу (2011) 4 7 3 4 42.86% 0 4000
24 31   Дамінік Дэйл 29.12.1971 2011 Перамога (2014) 4 15 12 3 80% 0 39000
25 30   Энтані Мак-Гіл 05.02.1991 2011 1/16 фіналу (2013) 4 5 1 4 20% 0 2500
26 29   Пітэр Эбдан 27.08.1970 2011 1/32 фіналу
(2011, 2012, 2013, 2014)
4 4 0 4 0% 0 2000
27 32   Мэцью Стывенс 11.09.1977 2011 Чвэрцьфінал (2014) 4 8 4 4 50% 0 6000
28 33   Марк Кінг 28.03.1974 2011 Чвэрцьфінал (2011) 4 9 5 4 55.56% 1 7000
29 35   Род Лоўлер 27.07.1971 1990 1/16 фіналу (2011) 5 7 2 5 28.57% 0 2750
30 34   Дэвід Гілберт 12.06.1981 2013 1/16 фіналу (2014) 2 3 1 2 33.33% 0 1500
31 37   Курт Мэфлін 08.08.1983 2013 Чвэрцьфінал (2013, 2014) 2 8 6 2 75% 0 8000
32 26   Бэн Вуластан 14.05.1987 2012 1/16 фіналу (2013, 2014) 3 5 2 3 40% 0 2500
33 36   Мэцью Сэлт 07.03.1985 2011 1/8 фіналу (2014) 4 8 4 4 50% 0 4500
34 42   Кен Доэрці 17.09.1969 1990 1/8 фіналу (1990, 2011) 5 11 6 5 54.55% 0 4750
35 39   Джэк Лісоўскі 25.06.1991 2012 1/8 фіналу (2013) 3 5 2 3 40% 0 3000
36 38   Дэчават Пумджаенг 11.07.1978 2014 1/32 фіналу (2014) 1 1 0 1 0% 0 500
37 44   Эндру Хігінсан 13.12.1977 2011 Чвэрцьфінал (2013, 2014) 4 11 7 4 63.64% 0 9500
38 40   Марк Джойс 11.08.1983 2012 1/16 фіналу (2013) 3 4 1 3 25% 0 2000
39 46   Том Форд 17.08.1983 2011 Паўфінал (2012) 4 9 5 4 55.56% 0 10500
40 43   Джэрард Грын 12.11.1973 2011 1/8 фіналу (2012) 4 7 3 4 42.86% 0 4000
41 41   Джымі Робертсан 03.05.1986 2011 1/8 фіналу (2013) 4 7 3 4 42.86% 0 4000
42 45   Джэймі Джонс 14.02.1988 2012 1/8 фіналу (2012) 3 6 3 3 50% 0 3500
43 47   Джэймі Бёрнэт 16.09.1975 2011 1/8 фіналу (2014) 4 6 2 4 33.33% 0 3500
44 48   Майк Дан 20.11.1971 2011 Чвэрцьфінал (2011) 4 8 4 4 50% 0 6000
45 50   Адыт'я Мехта 31.10.1985 2013 1/32 фіналу (2013, 2014) 2 2 0 2 0% 0 1000
46 56   Энтані Хэмілтан 29.06.1971 2011 1/8 фіналу (2011) 4 8 4 4 50% 0 4500
47 53   Роры Мак-Лаўд 26.03.1971 2011 1/8 фіналу (2011) 4 7 3 4 42.86% 0 4000
48 52   Дэвід Морыс 27.11.1988 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
49 54   Альфрэд Бёрдэн 14.12.1976 2011 1/8 фіналу (2014) 4 8 4 4 50% 1 4500
50 55   Маркус Кэмбэл 22.09.1972 2011 Паўфінал (2011) 4 10 6 4 60% 0 10500
51 59   Джэймі Коўп 12.09.1985 2011 1/16 фіналу (2014) 4 5 1 4 20% 0 2500
52 61   Цепчая Ун-Ну 18.04.1985 2013 1/8 фіналу (2013, 2014) 2 6 4 2 66.67% 0 4000
53 60   Кайрэн Уілсан 23.12.1991 2015 0 0 0 0
54 65   Найджэл Бонд 15.11.1965 1990 Перамога (2011) 5 15 11 4 73.33% 0 36000
55 57   Гэры Уілсан 11.08.1985 2015 0 0 0 0
56 63   Пітэр Лайнс 11.12.1969 2011 1/8 фіналу (2011) 4 7 3 4 42.86% 0 4000
57 66   Джымі Уайт 02.05.1962 2011 1/32 фіналу
(2011, 2012, 2013, 2014)
4 4 0 4 0% 0 2000
58 49   Лука Брэсэль 08.03.1995 2014 1/32 фіналу (2014) 1 1 0 1 0% 0 500
59 68   Джо Свэйл 29.08.1969 2011 1/32 фіналу (2011, 2012) 2 2 0 2 0% 0 1000
60 69   Напон Саенхам 15.07.1992 2015 0 0 0 0
61 71   Дэйв Харальд 09.12.1966 2011 Паўфінал (2012) 4 10 6 4 60% 0 11000
62 72   Сэм Бэйрд 17.06.1988 2015 0 0 0 0
63 73   Крыс Уэйклін 06.03.1992 2015 0 0 0 0
64 75   Фрэйзер Патрык 08.11.1985 2015 0 0 0 0
  1. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру

Ход турніру правіць

Лёсаванне першага раўнда было праведзена 12 лютага 2015 года і транслявалася ў прамым эфіры на радыё Talksport. Лёсаванне кожнага наступнага этапу, уключаючы паўфінальны, адбывалася на самой арэне.

Першы раўнд (1/32 фіналу) правіць

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
  Лука Брэсэль (58) 65:20   Дамінік Дэйл (24)   Марк Сэлбі (1) 19:52   Энтані Мак-Гіл (25)
  Мэцью Сэлт (33) 23:69   Джад Трамп (4)   Кен Доэрці (34) 17:77   Альфрэд Бёрдэн (49)
  Роры Мак-Лаўд (47) 49:21   Найджэл Бонд (54)   Адыт'я Мехта (45) 69:54   Напон Саянхам (60)
  Шон Мёрфі (5) 66:6   Джэймі Бёрнэт (43)   Цепчая Ун-Ну (52) 0:104   Марк Ален (8)
  Алан Мак-Манус (19) 18:58   Энтані Хэмілтан (46)   Кайрэн Уілсан (53) 36:27   Курт Мэфлін (31)
  Джо Свэйл (59) 50:53   Бары Хокінс (3)   Дэвід Морыс (48) 78:0   Мэцью Стывенс (27)
  Марк Джойс (38) 34:46   Джэймі Джонс (42)   Пітэр Эбдан (26) 16:10   Гэры Уілсан (55)
  Стывен Магуайр (9) 9:53   Сэм Бэйрд (62)   Мартын Гоўлд (22) 62:11   Дэвід Гілберт (30)
  Том Форд (39) 71:37   Джэк Лісоўскі (35)   Сяа Гадун (17) 59:48   Пітэр Лайнс (56)
  Грэм Дот (15) 77:13   Джымі Робертсан (41)   Алістэр Картэр (10) 21:9   Марк Кінг (28)
  Род Лоўлер (29) 75:25   Джэрард Грын (40)   Эндру Хігінсан (37) 0:94   Рыкі Уолдэн (7)
  Джон Хігінс (12) 0:123   Марк Уільямс (14)   Джэймі Коўп (51) 23:69   Бэн Вуластан (32)
  Фрэйзер Патрык (64) 61:52   Марк Дэвіс (16)   Сцюарт Бінэм (6) 65:8   Фергал О'Браен (23)
  Джо Пэры (11) 51:30   Майк Дан (44)   Майкл Холт (21) 77:0   Раян Дэй (18)
  Маркус Кэмбэл (50) 1:76   Крыс Уэйкелін (63)   Роберт Мілкінс (13) 0:75   Майкл Уайт (20)
  Дэчават Пумджаенг (36) 36:61   Джымі Уайт (57)   Дэйв Харальд (61) 16:81   Роні О'Саліван (2)

Другі раўнд (1/16 фіналу) правіць

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
  Джэймі Джонс (42) 42:38   Сцюарт Бінэм (6)   Джымі Уайт (57) 1:71   Кайрэн Уілсан (53)
  Джо Пэры (11) 40:9   Лука Брэсэль (58)   Грэм Дот (15) 16:60   Род Лоўлер (29)
  Роні О'Саліван (2) 0:55   Том Форд (39)   Энтані Хэмілтан (46) 42:77   Шон Мёрфі (5)
  Мартын Гоўлд (22) 117:0   Роры Мак-Лаўд (47)   Сяа Гадун (17) 68:0   Марк Ален (8)
  Сэм Бэйрд (62) 56:51   Рыкі Уолдэн (7)   Крыс Уэйкелін (63) 11:55   Дэвід Морыс (48)
  Альфрэд Бёрдэн (49) 52:38   Фрэйзер Патрык (64)   Бэн Вуластан (32) 55:10   Адыт'я Мехта (45)
  Бары Хокінс (3) 89:4   Энтані Мак-Гіл (25)   Алістэр Картэр (10) 15:48   Майкл Холт (21)
  Майкл Уайт (20) 40:17   Джад Трамп (4)   Марк Уільямс (14) 75:17   Пітэр Эбдан (26)

Трэці раўнд (1/8 фіналу) правіць

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
  Кайрэн Уілсан (53) 62:5   Бары Хокінс (3)   Том Форд (39) 16:107   Майкл Уайт (20)
  Мартын Гоўлд (22) 4:105   Шон Мёрфі (5)   Джэймі Джонс (42) 50:12   Марк Уільямс (14)
  Альфрэд Бёрдэн (49) 88:0   Сэм Бэйрд (62)   Сяа Гадун (17) 64:8   Дэвід Морыс (48)
  Джо Пэры (11) 24:35   Бэн Вуластан (32)   Майкл Холт (21) 83:0   Род Лоўлер (29)

Чвэрцьфіналы правіць

Першы гулец Лік Другі гулец
  Майкл Уайт (20) 84:8   Бэн Вуластан (32)
  Джэймі Джонс (42) 22:10   Шон Мёрфі (5)
  Кайрэн Уілсан (53) 71:0   Майкл Холт (21)
  Альфрэд Бёрдэн (49) 12:23   Сяа Гадун (17)

Паўфіналы правіць

Першы гулец Лік Другі гулец
  Джэймі Джонс (42) 18:19   Сяа Гадун (17)
  Кайрэн Уілсан (53) 53:76   Майкл Уайт (20)

Фінал правіць

Фінал: Рэферы: Брэндан Мур.
Цыркавая арэна ў Блэкпульскай вежы, Блэкпул, Англія, 6 сакавіка 2015
Сяа Гадун (17)
  Кітай
48:54 Майкл Уайт (20)
  Уэльс
32 Найвышэйшы брэйк 39
0 Соценныя брэйкі 0
0 Брэйкі 50+ 0

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў правіць

У рамках турніру Shoot-Out 2015 было зроблена было зроблена 25 паўсоценных брэйкаў (на 11 больш, чым у мінулым годзе), з якіх толькі два былі соценнымі.

Па тры паўсоценныя серыі на турніры выканалі пераможца Майкл Уайт і Шон Мёрфі. Мёрфі таксама стаў адным з двух аўтараў соценных брэйкаў, здзейсніўшы серыю ў 105 ачкоў у матчы трэцяга раўнда супраць Мартына Гоўлда. У сваю чаргу Гоўлд аформіў найвышэйшую серыю спаборніцтва ў 116 балаў у матчы другога раўнда супраць Роры Мак-Лаўда, за якую атрымаў традыцыйную ўзнагароду ў £2,000.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, спарадкаваныя па іх вышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаныя ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 50+ 100+ 50-100 Усе брэйкі 50+
  Мартын Гоўлд 1 1 0 116
  Шон Мёрфі 3 1 2 105; 60, 56
  Рыкі Уолдэн 2 0 2 94, 51
  Альфрэд Бёрдэн 2 0 2 88, 51
  Майкл Холт 1 0 1 83
  Дэвід Морыс 1 0 1 78
  Майкл Уайт 3 0 3 76, 63, 51
  Кайрэн Уілсан 2 0 2 71, 54
  Том Форд 1 0 1 71
  Бары Хокінс 1 0 1 64
  Марк Уільямс 2 0 2 63, 60
  Марк Ален 1 0 1 62
  Роні О'Саліван 1 0 1 62
  Джад Трамп 1 0 1 60
  Сяа Гадун 1 0 1 55
  Напон Саенхам 1 0 1 53
  Род Лоўлер 1 0 1 52
Увогуле 25 2 23 Найвышэйшы брэйк: 116 (Мартын Гоўлд)

Відэа правіць

Спасылкі правіць