Адкрыць галоўнае меню

Эндру Хігінсан (англ.: Andrew Higginson; нар. 13 снежня 1977, Чэшыр, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст адкрытага чэмпіянату Уэльса 2007 года, дзе таксама выканаў свой адзіны максімальны брэйк.

Эндру Хігінсан
Снукер

англ.: Andrew Higginson
Фота
 
Дата нараджэння: 13 снежня 1977(1977-12-13) (41 год)
Месца нараджэння: Чэшыр, Англія
Грамадзянства: Flag of England.svg Англія
Вядучая рука: правая
Прафесійная кар'ера: 1996—1999, 2000–2004, 2006–...
Найвышэйшы рэйтынг: 18 (11.10.201130.11.2011, 08.05.201215.07.2012)
Цяперашні рэйтынг: 49 (4 красавіка 2016)
Прызавыя грошы: > £500,000
Найвышэйшая серыя: 147
(Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2007)
Колькасць соценных серый: 116
Лепшы рэйтынгавы вынік: фінал
(Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2007)
Перамогі на турнірах
Нізкарэйтынгавыя турніры: 1
Іншыя прафесійныя турніры: 1
Чэмпіянат свету: 1/8 фіналу (2012)

Увайшоў у лік прафесіяналаў у 1996 годзе ва ўзросце 19 гадоў, а ў 2000 годзе атрымаў перамогу на адным з этапаў тура Вялікабрытаніі. У 2004 годзе ў другі раз вылецеў з мэйн-тура, але вярнуўся туды ў 2006 годзе праз турніры серыі PIOS і ў першым жа сезоне ўпершыню дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру на кубку Мальты, пасля чаго нечакана дайшоў да фіналу адкрытага чэмпіянату Уэльса, дзе толькі ў вырашальным фрэйме саступіў Нілу Робертсану. У 2009 годзе ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, а ў наступным сезоне дэбютаваў у топ-32 сусветнага рэйтынгу. У сезоне 2011/2012 выйграў першае спаборніцтва з рэйтынгавымі ачкамі, перамогшы на адным з турніраў серыі PTC, а таксама падняўся на найвышэйшае для сябе васемнаццатае месца ў рэйтынгу, у другі раз у кар'еры дайшоў да рэйтынгавага паўфіналу на фінальным турніры PTC і дайшоў да 1/8 фіналу ў Крусібле.

У агульнай колькасці займаў васемнаццатае месца ў сусветным рэйтынгу каля чатырох месяцаў. За сваю прафесійную кар'еру аформіў больш за 100 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-50 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера. Сума прызавых грошай, якія ён зарабіў за ўсю прафесійную кар'еру, перавышае 500 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

Зноскі

СпасылкіПравіць