Фергал О’Браен

(Пасля перасылкі з Фергал О'Браен)

Фергал О'Браен (англ.: Fergal O'Brien; 8 сакавіка 1972, Дублін, Ірландыя) — ірландскі прафесійны гулец снукер. Пераможца адкрытага чэмпіянату Брытаніі 1999 года, фіналіст Мастэрс 2001 года і Трафея Паўночнай Ірландыі 2007 года. Былы дзявяты нумар сусветнага рэйтынгу (2000/2001), з сезона 1999/2000 да сезона 2001/2002 нязменна ўваходзіў у топ-16. У 2016 годзе выканаў свой першы максімальны брэйк на турніры Championship League 2016 ва ўзросце 43 гадоў.

Фергал О'Браен
Снукер
Снукер

англ.: Fergal O'Brien
Фота
 
Дата нараджэння: 8 сакавіка 1972(1972-03-08) (52 гады)
Месца нараджэння: Дублін, Ірландыя
Грамадзянства:  Ірландыя
Вядучая рука: правая
Прафесійная кар’ера: 1991—...
Найвышэйшы рэйтынг: 9 (02.05.200007.05.2001)
Цяперашні рэйтынг: 44 (5 снежня 2016)
Прызавыя грошы: > £1,200,000
Найвышэйшая серыя: 147 (Championship League 2016)
Колькасць соценных серый: 193
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры: 1
Іншыя прафесійныя турніры: 2
Чэмпіянат свету: чвэрцьфінал (2000)

Стаў прафесіяналам у 1991 годзе ва ўзросце 19 гадоў, а ў сезоне 1992/1993 дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру. У 1994 годзе ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, а ў 1995 годзе дайшоў да свайго першага рэйтынгавага чвэрцьфіналу на Гран-пры, пасля чаго дайшоў да чвэрцьфіналаў на адкрытым чэмпіянаце Уэльса і на адкрытым чэмпіянаце Тайланда ў сезоне 1996/1997. У наступным сезоне ўпершыню патрапіў у топ-32 рэйтынгу і ўпершыню дайшоў да паўфіналу рэйтынгавага спаборніцтва на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, а ў сезоне 1998/1999 дайшоў да чвэрцьфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, што з'яўляецца яго найлепшым вынікам на другім па значнасці снукерным турніры і здабыў сваю першую і адзіную рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі, перайграўшы Энтані Хэмілтана ў фінале (9:7). У сезоне 1999/2000 увайшоў у топ-16 рэйтынгу, а таксама дайшоў да чвэрцьфіналу адкрытага чэмпіянату Уэльса і да чвэрцьфіналу чэмпіянату свету, што стала яго найлепшым вынікам на найбуйнейшым спаборніцтве, а таксама здзейсніў дэбют на галоўным запрашальным турніры — Мастэрс. У наступным сезоне падняўся на найвышэйшае для сябе дзявятае месца ў рэйтынгу, а таксама ў другі раз дайшоў да чвэрцьфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі і да свайго адзінага фіналу на турнірах Трайной кароны на турніры Мастэрс, дзе саступіў Полу Хантэру (9:10), пасля чаго дайшоў да чвэрцьфіналаў адкрытага чэмпіянату Уэльса і Тайланд Мастэрс і да чвэрцьфіналу Мастэрс у сезоне 2001/2002. Пасля гэтага сезона пакінуў топ-16, а ў 2006 годзе апусціўся да 46-га месца ў сусветным рэйтынгу, аднак дайшоў да свайго другога ў кар'еры рэйтынгавага фіналу на Трафеі Паўночнай Ірландыі 2007 года, дзе прайграў Стывену Магуайру (5:9), і вярнуўся ў топ-32. Пасля гэтага толькі ў 2014 годзе ўпершыню за 7 гадоў дайшоў да рэйтынгавага чвэрцьфіналу на Шанхай Мастэрс.

Апроч рэйтынгавай перамогі, здабыў два тытулы на Айрыш Класік 2010 года і Лукан Рэйсінг Класік 2011 года, якія былі запрашальнымі прафесійнымі турнірамі для гульцоў з Ірландыі і Паўночнай Ірландыі. У 1996 годзе у складзе зборнай Ірландыі дайшоў да фіналу кубку свету (разам з Кенам Доэрці і Стывенам Мёрфі), а ў 2015 годзе дайшоў да фіналу чэмпіянату свету сярод ветэранаў, дзе саступіў Марку Уільямсу. За сваю кар'еру аформіў больш за 190 соценных брэйкаў, уваходзячы ў топ-30 самых сярыйных снукерыстаў у гісторыі, і зарабіў больш за 1,2 мільёна фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-40 снукерыстаў па гэтым паказчыку.

Фіналы турніраў

правіць

Рэйтынгавыя турніры: 2 (1 перамога, 1 параза)

правіць
Легенда
Чэмпіянат свету (0:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (1:1)


Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Перамога 1999 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі Хэмйлтан Энтанй  Энтані Хэмілтан 9:7
2 Параза 2007 Трафей Паўночнай Ірландыі Магуайр Стывен  Стывен Магуайр 5:9

Зноскі

Спасылкі

правіць