Адкрыты чэмпіянат Брытаніі па снукеры 1999 (сезон 1998/1999)

Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 1999 (англ.: British Open 1999) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 4 па 11 красавіка 1999 года на арэне ў Plymouth Pavilions, у Плімуце, Англія. Турнір стаў 20-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Брытаніі, які быў заснаваны ў 1980 годзе пад назвай залатога кубку Брытаніі і з 1985 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд турніру склаў £365,275, з якіх £60,000 атрымаў пераможца.

Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 1999
Сезон 1998/1999
Тэрміны 4 — 11 красавіка 1999
Арэна Plymouth Pavilions
Горад Плімут
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £365,275
Прызавыя пераможцы £60,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Фінал
Пераможца Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен
Фіналіст Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан
Лік 9:7
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 147 (Грэм Дот)
←1998Адкрыты чэмпіянат Брытаніі1999 (1999/2000)→