Чэмпіянат свету па снукеры сярод ветэранаў

Чэмпіянат свету сярод ветэранаў (англ.: World Seniors Championship) — нярэйтынгавы турнір па снукеры сярод гульцоў старэйшых за 40 гадоў.

Чэмпіянат свету сярод ветэранаў
Год заснавання: 1991
Арэна: Гільд Хол (2016)
Горад: Прэстан (2016)
Краіна: Англія (2016)
Спонсар: 888sport (2016)
Фармат: Нярэйтынгавы турнір
Прызавы фонд: £50,000 (2016)
Колькасць удзельнікаў: 16 (2016)
Рэкорды
Дзеючы чэмпіён: Сцяг Англіі Марк Дэвіс
(першы тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 1:

Сцяг Уэльса Кліф Уілсан
Сцяг Англіі Джымі Уайт
Сцяг Уэльса Дарэн Морган
Сцяг Англіі Найджэл Бонд
Сцяг Англіі Стыў Дэвіс
Сцяг Уэльса Марк Уільямс
Сцяг Англіі Марк Дэвіс

Найвышэйшая серыя: 140:

Сцяг Уэльса Марк Уільямс (2015)

Апошні турнір
Чэмпіянат свету сярод ветэранаў 2016

У 2016 годзе турнір праходзіў на працягу двух дзён у пачатку сакавіка.

Ніводны снукерыст не станавіўся чэмпіёнам свету сярод ветэранаў двойчы. Пераможцамі сямі розыгрышаў станавіліся Кліф Уілсан, Джымі Уайт, Дарэн Морган, Найджэл Бонд, Стыў Дэвіс, Марк Уільямс і Марк Дэвіс, які перамог на апошнім турніры ў 2016 годзе. Падчас свайго пераможнага турніру ў 2015 годзе Марк Уільямс з Уэльса здзейсніў найвышэйшы брэйк у гісторыі спаборніцтва — 140 ачкоў.