Найджэл Бонд (англ.: Nigel Bond; нар. 15 лістапада 1965, Дэрлі Дэйл, графства Дэрбішыр, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст чэмпіянату свету 1995 года і пераможца адкрытага чэмпіянату Брытаніі 1996 года. Былы 5-ы нумар сусветнага рэйтынгу (1996/1997), з сезона 1992/1993 да сезона 1998/1999 нязменна ўваходзіў у топ-16, а з сезона 1991/1992 да сезона 2002/2003 і з сезона 2005/2006 да сезона 2009/2010 — у топ-32.
Найджэл Бонд
англ.: Nigel Bond |
 |
|
Дата нараджэння:
|
15 лістапада 1965(1965-11-15)[1] (57 гадоў)
|
---|
Месца нараджэння:
|
|
---|
Грамадзянства:
|
Англія
|
---|
Вядучая рука:
|
правая
|
---|
Прафесійная кар'ера:
|
1989–...
|
---|
Найвышэйшы рэйтынг:
|
5 (07.05.1996—05.05.1997)
|
---|
Цяперашні рэйтынг:
|
103 (9 красавіка 2018)
|
---|
Прызавыя грошы:
|
> £1,700,000
|
---|
Найвышэйшая серыя:
|
140 (Гран-пры 2004 (квал.))
|
---|
Колькасць соценных серый:
|
120
|
---|
Перамогі на турнірах
|
---|
Рэйтынгавыя турніры:
|
1
|
---|
Іншыя прафесійныя турніры:
|
5
|
---|
Чэмпіянат свету:
|
фінал (1995)
|
---|
Пачаў прафесійную кар’еру ў 1989 годзе ва ўзросце 23 гадоў і ў першым жа сезоне дайшоў да паўфіналу рэйтынгавага International Open. У 1990 годзе дайшоў да фіналу Гран-пры і да чвэрцьфіналу першага турніру Трайной кароны — чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў сезоне 1991/1992 дэбютаваў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, чатыры разы дайшоў да рэйтынгавых паўфіналаў і ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету. У наступным сезоне дэбютаваў у топ-16 рэйтынгу і на найбуйнейшым запрашальным турніры Мастэрс, а таксама дайшоў да чвэрцьфіналу сусветнага першынства, а ў сезоне 1993/1994 — да чвэрцьфіналаў чэмпіянату Вялікабрытаніі і чэмпіянату свету. У 1995 годзе дайшоў да свайго адзінага фіналу у Крусібле, які стаў яго другім рэйтынгавым фіналам, дзе саступіў Стывену Хендры з лікам 9:18, а ў сезоне 1995/1996 дайшоў да фіналу Тайланд Класік, да чвэрцьфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі ў трэці раз, а таксама здабыў свой першы і адзіны рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі, пасля чаго дайшоў да паўфіналу сусветнага чэмпіянату. У наступным сезоне падняўся на найвышэйшае для сябе пятае месца ў рэйтынгу, дайшоў да паўфіналу Мастэрс, што стала яго найлепшым вынікам на гэтым спаборніцтве і ў пяты і апошні раз выйшаў у рэйтынгавы фінал на адкрытым чэмпіянаце Тайланда. У 2003 годзе ў чацвёрты раз дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі чэмпіянату Вялікабрытаніі, але ніколі не праходзіў далей, а ў 2009 годзе ў апошні раз гуляў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету. Па сённяшні дзень мае прафесійны статус і з’яўляецца адным з самых узроставых снукерыстаў у мэйн-туры, перамогшы ў 2011 годзе на аднафрэймавым запрашальным турніры Shoot-Out, а ў 2012 — на чэмпіянаце свету сярод ветэранаў.
Апроч аднаго рэйтынгавага тытула, яшчэ пяць разоў перамагаў на прафесійных турнірах, уключаючы перамогу на Мастэрсе Шатландыі ў 1997 годзе. За сваю кар’еру аформіў больш за 100 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-60 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за паўтара мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-30 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.