Дэвід Грэйс
Дэвід Грэйс (англ.: David Grace; нар. 5 мая 1985, Лідс, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Паўфіналіст чэмпіянату Вялікабрытаніі 2015 года.
Дэвід Грэйс
англ.: David Grace | |
Дата нараджэння: | 5 мая 1985[1] (39 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | Англія |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар’ера: | 2008/2009, 2011–... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 60 (04.04.2016–...) |
Цяперашні рэйтынг: | 60 (3 мая 2016) |
Прызавыя грошы: | > £90,000 |
Найвышэйшая серыя: | 139 (PTC 2011/2012 – Этап 3) |
Колькасць соценных серый: | 32 |
Лепшы рэйтынгавы вынік: | паўфінал (Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2015) |
Перамогі на турнірах | |
Чэмпіянат свету: | 1/40 фіналу (кв.) (2012, 2016) |
Стаў чэмпіёнам Англіі сярод аматараў у 2005 і 2008 гадах, а таксама перамог на чэмппіянаце Еўропы ў 2008 годзе, пераграўшы ў фінале Крэйга Стэдмэна, і стаў прфесіяналам ва ўзросце 23 гадоў, але пратрымаўся ў мэйн-туры толькі адзін сезон, пасля чаго ў 2011 годзе стаў пераможцам аднаго з этапаў Q School і зноў атрымаў прафесійны статус. За два сезоны не патрапіў у асноўную стадыю ніводнага рэйтынгавага турніру і не затрымаўся ў топ-64 (што было неабходна, каб застацца ў мэйн-туры), але задавальняльныя выступы на турнірах серыі PTC дазволілі яму зноў атрымаць статус прафесіянала. У 2013 годзе ўпершыню прайшоў у асноўную стадыю рэйтынгавага турніру на Шанхай Мастэрс, а праз два гады на тым жа спаборніцтве ўпершыню выйшаў у 1/8 фіналу рэйтынгавага ўзроўню. Менш, чым праз тры месяцы, сенсацыйна дайшоў да паўфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, зназодзячыся на 81-м месцы ў рэйтынгу, і стаў снукерыстам з самым нізкім рэйтынгам, які дайшоў да паўфінальнай стадыі другога па значнасці рэйтынгавага снукернага спаборніцтва з 1990 года. Дзякуючы гэтаму выніку, таксама ўпершыню ў кар’еры ўвайшоў у топ-64 рэйтынгу, а ў канцы сезона падняўся на найвышэйшае для сябе 60-е месца.
У агульнай колькасці займае 60-ы радок у сусветным рэйтынгу каля аднаго месяца. За сваю прафесійную кар’еру зрабіў больш за 30 соценных брэйкаў і зарабіў больш за 90 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай.
Выступы на прафесійных снукерных турнірах
правіцьТурнір | 2008/ 2009 |
2010/ 2011 |
2011/ 2012 |
2012/ 2013 |
2013/ 2014 |
2014/ 2015 |
2015/ 2016 |
2016/ 2017 |
|
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Рэйтынг[вт 1] | —[вт 2] | —[вт 3] | —[вт 2] | —[вт 2] | 88 | —[вт 2] | 111 | 60 | |
Рэйтынгавыя турніры | П:П[вт 4] | ||||||||
Адкрыты чэмпіянат Рыгі[вт 5] | Турнір не праводзіўся | НРТ | 0:0[вт 6] | ||||||
Адкрыты чэмпіянат Індыі | Турнір не праводзіўся | — | 1/64 | НП | 0:0 | ||||
World Open[вт 7] | 1/32 | — | 1/48 | 1/48 | 1/64 | НП | 0:0 | ||
Пол Хантэр Класік | ПАТ | Нізкарэйтынгавы турнір | 0:0[вт 6] | ||||||
Шанхай Мастэрс | 1/48 | — | 1/40 | 1/24 | 1/16 | 1/64 | 1/8 | 0:2 | |
Чэмпіянат Еўропы | Турнір не праводзіўся | 0:0 | |||||||
Адкрыты чэмпіянат Англіі | Турнір не праводзіўся | 0:0 | |||||||
International Championship | Турнір не праводзіўся | 1/48 | 1/64 | 1/64 | 1/64 | 0:0 | |||
Адкрыты чэмпіянат Ірландыі | Турнір не праводзіўся | 0:0 | |||||||
Чэмпіянат Вялікабрытаніі | 1/48 | — | 1/40 | 1/48 | 1/64 | 1/64 | 1/2 | 5:3 | |
Адкрыты чэмпіянат Шатландыі | Турнір не праводзіўся | НРТ | НП | 0:0[вт 6] | |||||
German Masters | НП | — | 1/32 | 1/48 | 1/64 | 1/64 | 1/64 | 0:0 | |
Сусветнае гран-пры | Турнір не праводзіўся | НТ | 1/16 | 0:1 | |||||
Адкрыты чэмпіянат Уэльса | 1/48 | — | 1/48 | 1/48 | 1/64 | 1/64 | 1/64 | 0:3 | |
Shoot-Out | НП | Нярэйтынгавы турнір | 0:0[вт 6] | ||||||
Адкрыты чэмпіянат Гібралтара | Турнір не праводзіўся | НРТ | 0:0[вт 6] | ||||||
Players Championship[вт 8] | НП | — | — | — | — | — | — | 0:0 | |
Адкрыты чэмпіянат Кітая | 1/48 | — | 1/24 | 1/40 | 1/32 | 1/64 | 1/32 | 0:2 | |
Чэмпіянат свету | 1/48 | — | 1/40 | 1/48 | 1/64 | 1/72 | 1/40 | 0:0 | |
Былыя рэйтынгавыя турніры | П:П[вт 4] | ||||||||
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі | НП | 1/48 | 1/40 | 1/64 | 1/64 | 1/48 | НП | 0:0 | |
Усі Класік[вт 9] | Нярэйтынгавы турнір | 1/48 | 1/64 | 1/32 | НП | 0:1[вт 6] | |||
Трафей Паўночнай Ірландыі | 1/48 | Турнір не праводзіўся | 0:0[вт 6] | ||||||
Чэмпіянат Бахрэйна | 1/48 | Турнір не праводзіўся | 0:0 | ||||||
Былыя нярэйтынгавыя турніры | П:П | ||||||||
Shoot-Out | НП | — | — | — | — | — | 1/32 | РТ | 0:1[вт 10] |
Кваліфікацыя да Мастэрс | 1/16 | Турнір не праводзіўся | 0:1 |
- ↑ Пачынаючы з сезона 2010/2011 паказаны рэйтынг у пачатку сезона
- ↑ а б в г Пачаткоўцы мэйн-туру не маюць рэйтынгу.
- ↑ Не з’яўляўся ўдзельнікам мэйн-тура.
- ↑ а б Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку)
- ↑ Турнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Рыгі» (2014/2015-2015/2016)
- ↑ а б в г д е ё Лічацца толькі матчы, згуляныя ў рэйтынгавых розыгрышах турніру.
- ↑ Турнір меў назву «Гран-пры» (2008/2009)
- ↑ Турнір меў назвы «Фінал Players Tour Championship» (2010/2011), «Гранд-фінал PTC» (2011/2012-2012/2013) і «Players Championship Grand Final» (2013/2014) і з сезона 2010/2011 да сезона 2015/2016 з’яўляўся рэйтынгавым фінальным турнірам нізкарэйтынгавай серыі PTC.
- ↑ Турнір меў назву «Цзянсу Класік» (2008/2009)
- ↑ Лічацца толькі матчы, згуляныя ў нярэйтынгавых розыгрышах турніру
Зноскі
- ↑ https://cuetracker.net/players/david-grace Праверана 19 ліпеня 2018.
- ↑ http://snookerpro.de/spieler/david-grace/ Праверана 13 жніўня 2018.
- ↑ https://www.eurosport.de/snooker/david-grace_prs369840/person.shtml Праверана 13 жніўня 2018.