Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2014
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 (англ.: China Open 2014) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 31 сакавіка па 6 красавіка 2014 года ў спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта, у горадзе Пекін, Кітай. Турнір стаў 15-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд турніру склаў £478,000 (на £53,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 | |
Сезон | 2013/2014 |
---|---|
Тэрміны | 31 сакавіка — 6 красавіка 2014 |
Арэна | Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта |
Горад | Пекін |
Краіна | Кітай |
Арганізацыя | WPBSA |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £478,000 |
Прызавыя пераможцы | £85,000 |
Мінулы чэмпіён | Ніл Робертсан |
Фінал | |
Пераможца | Дзін Дзюньхуэй |
Фіналіст | Ніл Робертсан |
Лік | 10:5 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 68 (+64) |
Колькасць матчаў | 62 (+64) |
Колькасць фрэймаў | 462 (+444) |
Колькасць соценных серый | 23 (+22) |
Найвышэйшая серыя | 142 (Сяа Гадун) (кваліфікацыя: 141 (Дуэйн Джонс)) |
←2013 ● Адкрыты чэмпіянат Кітая ● 2015→ | |
Снукерны сезон 2013/2014 | |
←Players Championship Grand Final | Чэмпіянат свету→ |
Турнір уключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў на працягу трох дзён з 16 па 18 лютага 2014 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) і ў якім гулялі 128 удзельнікаў (64 матчы). Пераможцы аўтаматычна траплялі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся чацвёра ўладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 64 снукерыста гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Турнір стаў першым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, дзе ў асноўнай стадыі выступалі 64 удзельнікі. Па гэтай прычыне ў першых раўндах (да паядынкаў 1/8 фіналу) выкарыстоўвалася 6 гульнявых сталоў.
Пераможцам турніру стаў кітайскі снукерыст Дзін Дзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да тытула Танавата Тырапонгпайбуна ў кваліфікацыі (5:0), Джона Эстлі (5:1), тайца Цепчаю Ун-Нуха (5:3), Джона Хігінса (5:2), Марка Кінга (5:2), Майка Дана ў паўфінале (6:0) і лідара сусветнага рэйтынгу Ніла Робертсана ў фінальным матчы з лікам 10:5. Гэтая перамога стала шаснаццатым прафесійным і адзінаццатым рэйтынгавым тытулам у кар'еры 27-гадовага кітайца, а таксама пятым спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню, выйграным Дзінам у сезоне 2013/2014. Такім чынам, ён паўтарыў рэкорд Стывена Хендры, які выйграў пяць рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне 1990/1991. Апроч таго, перамога на турніры паспрыяла ўздыму Дзіна ў сусветным рэйтынгу з трэцяй пазіцыі на другую ўпершыню ў прафесійнай кар'еры.
Турнір
правіцьАдкрыты чэмпіянат Кітая 2014 стаў 15-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся адзінаццатым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2013/2014.
Матчы турніру гуляліся за шасцю сталамі ў спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта.
Прызавыя грошы
правіцьПрызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £53,000 і склаў £478,000. Прызавыя пераможцы засталіся на тым жа ўзроўні, што і год таму, — £85,000.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | £85,000
|
Фіналіст | £35,000
|
Паўфіналісты | £21,000
|
Чвэрцьфіналісты | £12,500
|
1/8 фіналу | £8,000
|
1/16 фіналу | £6,500
|
1/32 фіналу | £3,000
|
Найвышэйшы брэйк | £2,000
|
Агульны прызавы фонд | £478,000
|
Максімальны брэйк | £10,000
|
Рэйтынгавыя ачкі
правіцьАдкрыты чэмпіянат Кітая 2014 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на астатніх турнірах, якія праходзілі ў Кітаі акрамя International Championship (Усі Класік, Шанхай Мастэрс і World Open). Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі International Championship, чэмпіянат Вялікабрытаніі (на абодвух пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).
Дасягненне | Ачкі |
---|---|
Пераможца | 7.000
|
Фіналіст | 5.600
|
Паўфіналісты | 4.480
|
Чвэрцьфіналісты | 3.500
|
1/8 фіналу | 2.660
|
1/16 фіналу | 1.960
|
1/32 фіналу | 1.260
|
1/64 фіналу (квал.) | 560
|
Фармат турніру
правіцьНа адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 прыняло ўдзел 132 гульца, з якіх 118 — удзельнікі мэйн-тура і 14 — аматары (4 — уладальнікі ўайлдкард). 128 гульцоў — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу трох дзён з 16 па 18 лютага 2014 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) у Паўднёва-заходняй акадэміі снукера ў Глостэры, Англія. Першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю выйшла 64 гульцы (упершыню на адкрытым чэмпіянаце Кітая). Чацвёра ўладальнікаў уайлдкард далучыліся да іх і гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.
Такім чынам, 60 пераможцаў кваліфікацыйнага этапа, а таксама 4 пераможцы матчаў уалдкард раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні уайлдкард раўнда і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні) у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта.
Стадыя | Тэрміны | КФ | НДП |
---|---|---|---|
Кваліфікацыйны раўнд | 16—18 лютага | 9 | 5 |
Уайлдкард раўнд | 31 сакавіка | 9 | 5 |
1/32 фіналу | 31 сакавіка — 1 красавіка | 9 | 5 |
1/16 фіналу | 2 красавіка | 9 | 5 |
1/8 фіналу | 3 красавіка | 9 | 5 |
1/4 фіналу | 4 красавіка | 9 | 5 |
1/2 фіналу | 5 красавіка | 11 | 6 |
Фінал | 6 красавіка | 19 | 10 |
Кваліфікацыя
правіцьКваліфікацыйныя матчы
правіцьПасеў гульцоў на Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 3 лютага 2014 года (пасля German Masters 2014). Першы нумар пасеву атрымаў дзеючы чэмпіён турніру — Ніл Робертсан (які быў таксама першым нумарам рэйтынгу). Чэмпіён свету, Роні О’Саліван, які павінен быў атрымаць другі нумар на турніры, адмовіўся ад удзелу ў першынстве.
Соценныя серыі
правіцьУ кваліфікацыйным раўндзе было выканана 22 соценныя серыі. Тры гульца зрабілі па два сэнчуры — Дуэйн Джонс (141 і 137), Раян Дэй (126 і 123) і Альфрэд Бёрдэн (122 і 109). Акрамя таго, Дуэйн Джонс аформіў вышэйшы брэйк раўнда у матчы супраць Джо Пэры — 141 ачко.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец | 100+ | Усе серыі 100+ |
---|---|---|
Дуэйн Джонс | 2 | 141, 137 |
Панкай Адвані | 1 | 136 |
Джымі Уайт | 1 | 135 |
Джон Хігінс | 1 | 134 |
Майкл Холт | 1 | 127 |
Раян Дэй | 2 | 126, 123 |
Альфрэд Бёрдэн | 2 | 122, 109 |
Дэвід Морыс | 1 | 118 |
Майк Дан | 1 | 117 |
Шон Мёрфі | 1 | 116 |
Энтані МакГіл | 1 | 115 |
Джоэль Уолкер | 1 | 113 |
Дамінік Дэйл | 1 | 112 |
Марк Ален | 1 | 112 |
Кен Доэрці | 1 | 107 |
Марк Сэлбі | 1 | 107 |
Рыкі Уолдэн | 1 | 103 |
Роры МакЛаўд | 1 | 100 |
Дэвід Грэйс | 1 | 100 |
Увогуле | 22 | Найвышэйшы брэйк: 141 (Дуэйн Джонс) |
Удзельнікі
правіцьУ асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая прынялі ўдзел 64 удзельнікі, якія выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 4 уладальнікі ўалдкард. Тры гульцы з першых шаснаццаці сеяных не патрапілі на турнір: Марк Дэвіс (13), Роберт Мілкінс (14) і Джо Пэры (15).
Трохразовы пераможца турніру, Марк Уільямс з Уэльса прыняў удзел у пятнаццатым (з пятнаццаці) розыгрышы адкрытага чэмпіянату Кітая, абнавіўшы такім чынам свой рэкордны паказчык.
У асноўнай стадыі турніру ўдзельнічаў адзін аматар, які прайшоў кваліфікацыйны раўнд: Дуэйн Джонс з Уэльса, які перайграў Джо Пэры ў кваліфікацыі (5:2). Апроч таго, на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 было яшчэ чацвёра кітайскіх аматараў, якія атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў: Чжаа Сіньтун, які ўжо атрымліваў такі ж прывілей у 2013 годзе, а таксама навічкі турніру Чэнь Цзыфан, Юань Сыцзюнь і Янь Бінтаа.
Павелічэнне колькасці ўдзельнікаў выклікала таксама вялікую колькасць дэбютантаў турніру. У 2014 годзе на адкрытым чэмпіянаце Кітая ўдзельнічала 23 дэбютанты: Майкл Уайт (32), Марк Джойс (38), Мэцью Сэлт (55), Адыт’я Мехта (61), Панкай Адвані (62), Цепчая Ун-Нух (67), Лука Брэсэль (68), Майкл Уослі (75), Сэм Бэйрд (76), Крэйг Стэдмэн (80), Дэвід Грэйс (84), Гэры Уілсан (85), Мартын О'Донэл (86), Дэвід Морыс (87), Кірэн Уілсан (88), Джэймі О’Ніл (91), Сцюарт Кэрынгтан (93), Джон Эстлі (94), Хамад Міа (101), Дуэйн Джонс, Чэнь Цзыфань, Юань Сыцзюнь і Янь Бінтаа.
З усіх удзельнікаў турніру васьмёра ўжо перамагалі на гэтым спаборніцтве раней: Марк Уільямс станавіўся чэмпіёнам тры разы (2002, 2006, 2010), Пітэр Эбдан — 2 разы (2009, 2012), а Джон Хігінс (1999), Дзін Цзюньхуэй (2005), Грэм Дот (2007), Стывен Магуайр (2008), Джад Трамп (2011) і Ніл Робертсан (2013) перамагалі па адным разе.
Самым узроставым удзельнікам адкрытага чэмпіянату Кітая стаў 51-гадовы Джымі Уайт. Тоні Дрэгу і Найджэлу Бонду падчас турніру было па 48 гадоў, а Дэйву Харальду — 47.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх адкрытых чэмпіянатах Кітая.
Леташні пераможца |
Дэбютант турніру |
П | Р | Гулец | ДН | Дэбют | Найлепшы вынік | АС | М | В | П | %М | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+[у 1] | 100+[у 1] | НС[у 1] | Ф/100+[у 1] | Ф/50+[у 1] | ПГ (£)[у 2] |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 1 | Ніл Робертсан | 11.02.1982 | 2006 | Перамога (2013) | 8 | 18 | 11 | 7 | 61,1% | 138 | 74 | 64 | 53,6% | 49 | 11 | 147 | 2,82 | 12,55 | 124,070 |
2 | 2 | Марк Сэлбі | 19.06.1983 | 2002 | Фінал (2011, 2013) | 9 | 27 | 19 | 8 | 70,4% | 216 | 126 | 90 | 58,3% | 86 | 23 | 140 | 2,51 | 9,39 | 121,645 |
3 | 3 | Дзін Цзюньхуэй | 01.04.1987 | 2002 | Перамога (2005) | 10 | 28 | 19 | 9 | 67,9% | 229 | 130 | 99 | 56,8% | 87 | 26 | 137 | 2,63 | 8,81 | 84,975 |
4 | 6 | Джад Трамп | 20.08.1989 | 2009 | Перамога (2011) | 5 | 11 | 7 | 4 | 63,6% | 95 | 54 | 41 | 56,8% | 34 | 6 | 130 | 2,79 | 15,83 | 87,765 |
5 | 4 | Бары Хокінс | 23.04.1979 | 2006 | Паўфінал (2007) | 7 | 12 | 5 | 7 | 41,7% | 86 | 39 | 47 | 45,3% | 21 | 6 | 137 | 4,1 | 14,33 | 40,765 |
6 | 5 | Сцюарт Бінэм | 21.05.1976 | 1999 | Чвэрцьфінал (2013) | 8 | 15 | 7 | 8 | 46,7% | 119 | 57 | 62 | 47,9% | 29 | 4 | 134 | 4,1 | 29,75 | 47,710 |
7 | 9 | Стывен Магуайр | 13.03.1981 | 1999 | Перамога (2008) | 10 | 24 | 15 | 9 | 62,5% | 200 | 107 | 93 | 53,5% | 70 | 10 | 147 | 2,86 | 20 | 128,145 |
8 | 8 | Шон Мёрфі | 10.08.1982 | 2006 | Фінал (2008) | 8 | 22 | 14 | 8 | 63,6% | 173 | 89 | 84 | 51,4% | 59 | 9 | 137 | 2,93 | 19,22 | 83,540 |
9 | 7 | Марка Фу | 08.01.1978 | 1999 | Чвэрцьфінал (2005, 2007, 2010) | 10 | 21 | 11 | 10 | 52,4% | 163 | 78 | 85 | 47,9% | 53 | 7 | 124 | 3,08 | 23,29 | 56,985 |
10 | 10 | Джон Хігінс | 18.05.1975 | 1999 | Перамога (1999) | 13 | 37 | 25 | 12 | 67,6% | 301 | 171 | 130 | 56,8% | 107 | 20 | 140 | 2,81 | 15,05 | 148,870 |
11 | 14 | Марк Ален | 22.02.1986 | 2008 | Паўфінал (2010) | 6 | 13 | 7 | 6 | 53,8% | 97 | 50 | 47 | 51,5% | 37 | 5 | 135 | 2,62 | 19,4 | 43,175 |
12 | 11 | Рыкі Уолдэн | 11.11.1982 | 2005 | Чвэрцьфінал (2005) | 7 | 18 | 11 | 7 | 61,1% | 128 | 71 | 57 | 55,5% | 35 | 8 | 140 | 3,66 | 16 | 43,300 |
16 | 13 | Алістэр Картэр | 25.07.1979 | 2002 | Паўфінал (2010) | 9 | 21 | 12 | 9 | 57,1% | 157 | 88 | 69 | 56,1% | 50 | 3 | 119 | 3,14 | 52,33 | 63,850 |
17 | 17 | Грэм Дот | 12.05.1977 | 1999 | Перамога (2007) | 12 | 22 | 11 | 11 | 50% | 169 | 88 | 81 | 52,1% | 53 | 10 | 126 | 3,19 | 16,9 | 87,275 |
18 | 18 | Марк Уільямс | 21.03.1975 | 1997 | Перамога (2002, 2006, 2010) | 14 | 40 | 29 | 11 | 72,5% | 322 | 188 | 134 | 58,4% | 111 | 25 | 137 | 2,9 | 12,88 | 224,650 |
20 | 22 | Майкл Холт | 07.08.1978 | 1999 | 1/8 фіналу (2006) | 8 | 11 | 3 | 8 | 27,3% | 75 | 29 | 46 | 38,7% | 20 | 6 | 140 | 3,75 | 12,5 | 40,030 |
21 | 20 | Раян Дэй | 23.03.1980 | 2005 | Паўфінал (2008, 2009) | 5 | 15 | 10 | 5 | 66,7% | 109 | 62 | 47 | 56,9% | 44 | 3 | 123 | 2,48 | 36,33 | 45,020 |
22 | 24 | Пітэр Эбдан | 27.08.1970 | 1999 | Перамога (2009, 2012) | 13 | 31 | 20 | 11 | 64,5% | 248 | 135 | 113 | 54,4% | 80 | 10 | 138 | 3,1 | 24,8 | 178,770 |
24 | 26 | Марк Кінг | 28.03.1974 | 1999 | Чвэрцьфінал (2010) | 10 | 17 | 7 | 10 | 41,2% | 125 | 58 | 67 | 46,4% | 35 | 2 | 112 | 3,57 | 62,5 | 53,210 |
25 | 25 | Сяа Гадун | 10.02.1989 | 2005 | 1/8 фіналу (2009) | 3 | 6 | 3 | 3 | 50% | 45 | 21 | 24 | 46,7% | 10 | 1 | 108 | 4,5 | 45 | 5,200 |
26 | 23 | Дамінік Дэйл | 29.12.1971 | 1999 | 1/8 фіналу (2000) | 5 | 6 | 1 | 5 | 16,7% | 40 | 14 | 26 | 35% | 5 | 1 | 137 | 8 | 40 | 35,090 |
32 | 30 | Майкл Уайт | 05.07.1991 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 3,000 |
33 | 29 | Кен Доэрці | 17.09.1969 | 1999 | Паўфінал (2005, 2006) | 10 | 24 | 14 | 10 | 58,3% | 171 | 93 | 78 | 54,4% | 58 | 8 | 140 | 2,95 | 21,38 | 64,235 |
34 | 32 | Фергал О’Браен | 08.03.1972 | 1999 | 1/16 фіналу (1999, 2000, 2002, 2008, 2009, 2010) |
7 | 8 | 1 | 7 | 12,5% | 63 | 26 | 37 | 41,3% | 18 | 2 | 139 | 3,5 | 31,5 | 38,590 |
36 | 39 | Джэк Лісоўскі | 25.06.1991 | 2013 | Чвэрцьфінал (2013) | 1 | 4 | 3 | 1 | 75% | 32 | 19 | 13 | 59,4% | 13 | 2 | 131 | 2,46 | 16 | 13,300 |
38 | 37 | Марк Джойс | 11.08.1983 | 2014 | Уайлдкард раўнд (2013) | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 10,925 |
39 | 44 | Энтані МакГіл | 05.02.1991 | 2013 | 1/16 фіналу (2013) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50% | 14 | 6 | 8 | 42,9% | 1 | 0 | 53 | 14 | — | 6,000 |
40 | 45 | Джэймі Джонс | 14.02.1988 | 2012 | Уайлдкард раўнд (2012) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 8 | 3 | 5 | 37,5% | 3 | 0 | 80 | 2,67 | — | 8,300 |
42 | 40 | Энтані Хэмілтан | 29.06.1971 | 1999 | Фінал (2002) | 7 | 13 | 6 | 7 | 46,2% | 117 | 62 | 55 | 53% | 36 | 6 | 129 | 3,25 | 19,5 | 62,350 |
44 | 46 | Альфрэд Бёрдэн | 14.12.1976 | 2007 | Уайлдкард раўнд (2007) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 7 | 2 | 5 | 28,6% | 0 | 0 | <50 | — | — | 11,085 |
45 | 49 | Джэймі Коўп | 12.09.1985 | 2006 | Фінал (2007) | 8 | 15 | 7 | 8 | 46,7% | 119 | 60 | 59 | 50,4% | 35 | 5 | 145 | 3,4 | 23,8 | 47,340 |
46 | 41 | Курт Мэфлін | 08.08.1983 | 2011 | 1/16 фіналу (2011) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50% | 17 | 9 | 8 | 52,9% | 5 | 1 | 103 | 3,4 | 17 | 7,225 |
47 | 47 | Роры МакЛаўд | 26.03.1971 | 2010 | 1/8 фіналу (2013) | 3 | 6 | 3 | 3 | 50% | 37 | 19 | 18 | 51,4% | 6 | 2 | 134 | 6,17 | 18,5 | 23,565 |
48 | 48 | Юй Дэлу | 11.10.1987 | 2006 | 1/16 фіналу (2006, 2007, 2009) | 6 | 9 | 3 | 6 | 33,3% | 66 | 31 | 35 | 47% | 21 | 2 | 117 | 3,14 | 33 | 3,800 |
50 | 57 | Дэйв Харальд | 09.12.1966 | 1999 | 1/8 фіналу (2002, 2005, 2009) | 7 | 11 | 4 | 7 | 36,4% | 83 | 41 | 42 | 49,4% | 21 | 5 | 140 | 3,95 | 16,6 | 38,125 |
51 | 53 | Джымі Робертсан | 03.05.1986 | 2013 | 1/16 фіналу (2013) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50% | 11 | 5 | 6 | 45,5% | 4 | 3 | 142 | 2,75 | 3,67 | 7,400 |
52 | 56 | Найджэл Бонд | 15.11.1965 | 1999 | Чвэрцьфінал (2008) | 7 | 13 | 6 | 7 | 46,2% | 91 | 43 | 48 | 47,3% | 18 | 4 | 138 | 5,06 | 22,75 | 40,680 |
54 | 55 | Пітэр Лайнс | 11.12.1969 | 1999 | Чвэрцьфінал (1999) | 2 | 5 | 3 | 2 | 60% | 36 | 20 | 16 | 55,6% | 4 | 0 | 65 | 9 | — | 17,030 |
55 | 58 | Мэцью Сэлт | 07.03.1985 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 5,300 |
56 | 54 | Дэчават Пумджаенг | 11.07.1978 | 2013 | 1/16 фіналу (2013) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50% | 15 | 8 | 7 | 53,3% | 7 | 0 | 91 | 2,14 | — | 6,000 |
57 | 52 | Цянь Пэнфэй | 16.08.1987 | 2006 | 1/8 фіналу (2009, 2010) | 4 | 8 | 4 | 4 | 50% | 60 | 30 | 30 | 50% | 18 | 2 | 105 | 3,33 | 30 | 2,825 |
59 | 61 | Джымі Уайт | 02.05.1962 | 1997 | Фінал (1997) 1/8 фіналу (2000, 2002, 2005, 2007) |
8 | 16 | 8 | 8 | 50% | 119 | 59 | 60 | 49,6% | 22 | 2 | 110 | 5,41 | 59,5 | 32,485 |
61 | 59 | Адыт’я Мехта | 31.10.1985 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 2,900 |
62 | 63 | Панкай Адвані | 24.07.1985 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
65 | 73 | Майк Дан | 20.11.1971 | 2008 | 1/16 фіналу (2008, 2010) | 2 | 3 | 1 | 2 | 33,3% | 20 | 9 | 11 | 45% | 7 | 0 | 92 | 2,86 | — | 17,775 |
66 | 69 | Джэймс Уотана | 17.01.1970 | 1997 | Паўфінал (1997) 1/8 фіналу (2006) |
5 | 8 | 3 | 5 | 37,5% | 59 | 29 | 30 | 49,2% | 14 | 1 | 147 | 4,21 | 59 | 23,770 |
67 | 62 | Цепчая Ун-Нух | 18.04.1985 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
68 | 71 | Лука Брэсэль | 08.03.1995 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 1,500 |
71 | 68 | Бары Пінчэс | 13.07.1970 | 2005 | 1/8 фіналу (2008) | 2 | 5 | 3 | 2 | 60% | 34 | 19 | 15 | 55,9% | 11 | 3 | 127 | 3,09 | 11,33 | 16,200 |
75 | 75 | Майкл Уослі | 23.02.1990 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
76 | 70 | Сэм Бэйрд | 17.06.1988 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 2,050 |
79 | 81 | Тоні Драга | 22.09.1965 | 1999 | 1/16 фіналу (1999, 2002, 2010) | 3 | 4 | 1 | 3 | 25% | 25 | 7 | 18 | 28% | 3 | 1 | 120 | 8,33 | 25 | 19,520 |
80 | 80 | Крэйг Стэдмэн | 14.07.1982 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
84 | 86 | Дэвід Грэйс | 05.05.1985 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 2,300 |
85 | 83 | Гэры Уілсан | 11.08.1985 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 1,100 |
86 | 88 | Мартын О'Донэл | 04.06.1986 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
87 | 89 | Дэвід Морыс | 27.11.1988 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 1,325 |
88 | 90 | Кайрэн Уілсан | 23.12.1991 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
91 | 94 | Джэймі О’Ніл | 19.08.1986 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
92 | 95 | Лі Хан | 04.10.1990 | 2006 | 1/8 фіналу (2011) | 5 | 9 | 4 | 5 | 44,4% | 66 | 29 | 37 | 43,9% | 13 | 2 | 133 | 5,08 | 33 | 0 |
93 | 98 | Сцюарт Кэрынгтан | 14.05.1990 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
94 | 100 | Джон Эстлі | 13.01.1989 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
101 | 106 | Хамад Міа | 06.07.1993 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
А[у 3] | Дуэйн Джонс | 30.04.1993 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 | |
УК | А[у 3] | Чэнь Цзыфань | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 | |
УК | А[у 3] | Юань Сыцзюнь | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 | |
УК | А[у 3] | Янь Бінтаа | 16.02.2000 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
УК | А[у 3] | Чжаа Сіньтун | 03.04.1997 | 2013 | 1/16 фіналу (2013) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50% | 14 | 7 | 7 | 50% | 3 | 0 | 74 | 4,67 | — | 0 |
Рэферы
правіцьМатчы асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая 2014 абслугоўвала 17 рэферы, з якіх толькі Тэры Камільеры і Леа Скальян былі вопытнымі прафесійнымі суддзямі. Астатнія 15 рэферы былі прадстаўнікамі Кітая.
- Тэры Камільеры — суддзя фінальнага матча
- Леа Скальян
- Чжэн Вэйлі
- Шы Цзяалун
- Дэн Шыхаа
- Пэгі Лі
- Се Ісінь
- Чжан Сінь
- Шэн Чун'ю
- Цзян Чжэн'юань
- Ван Лэй
- Лі Хун
- Ван Пэнчэн
- Тан Сюй
- Сунь Юэ
- Лу Канмін
- Шэн Цзе
Уайлдкард раўнд
правіцьЧатыры кітайскія аматары атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Чэнь Цзыфань, Юань Сыцзюнь, Янь Біньтаа і Чжаа Сіньтун. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Юя Дэлу, Лукі Брэсэля, Джона Эстлі і Сэма Бэйрда.
Першы гулец | Лік | Другі гулец |
---|---|---|
Юй Дэлу (48) | 5-2 | Чэнь Цзыфань |
Лука Брэсэль (68) | 5-2 | Юань Сыцзюнь |
Джон Эстлі (94) | 5-2 | Янь Біньтаа |
Сэм Бэйрд (76) | 2-5 | Чжаа Сіньтун |
Асноўная сетка
правіцьФінал
правіцьНіл Робертсан, лідар сусветнага рэйтынгу, выйшаў у чацвёрты рэйтынгавы фінал у сезоне 2013/2014, выйграўшы два з трох папярэдніх: Усі Класік і чэмпіянат Вялікабрытаніі. У фінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 2013 ён саступіў Марка Фу з Ганконга з лікам 6:9. Апроч таго, ён прайграў у рашаючым паядынку першага этапу еўратура Джону Хігінсу (1:4). Для Дзіна Дзюньхуэя гэты фінал стаў шостым фіналам рэйтынгавага ўзроўню ў сезоне. Ён выйграў ужо чатыры турніры, Шанхай Мастэрс, адкрыты чэмпіянат Індыі, International Championship і German Masters, і ў выпадку пятай перамогі ён мог паўтарыць рэкорд Стывена Хендры, які выйграў 5 рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне 1990/1991. У апошнім фінальным паядынку, на адкрытым чэмпіянаце Уэльса, ён прайграў Роні О’Салівану з лікам 3:9. Як і супернік, Дзін аднойчы ў сезоне быў у фінале міні-рэйтынгавага турніру і пацярпеў паражэнне: у фінале пятага этапу еўрапейскага туру ён прайграў Марку Алену (1:4).
Дзін Дзюньхуэй у трэці раз выйшаў у фінал адкрытага чэмпіянату Кітая. У 2005 годзе ён атрымаў уайлдкард і выйграў на турніры, адолеўшы ў фінальным паядынку Стывена Хендры (9:5). У фінале розыгрышу 2010 года ён саступіў у фінальным матчы Марку Уільямсу з лікам 6:10. Ніл Робертсан да гэтага аднойчы выходзіў у фінал турніру і з'яўляўся яго дзеючым чэмпіёнам, атрымаўшы перамогу ў 2013 годзе: у фінале ён перайграў Марка Сэлбі з лікам 10:6. І Дзін і Робертсан былі адзінымі прадстаўнікамі сваіх краін, якім удавалася выйсці ў фінал гэтага турніру.
Да гэтага першынства гульцы двойчы перасякаліся ў рашаючым паядынках на рэйтынгавых турнірах, атрымаўшы па адной перамоге: у фінале Гран-пры 2009 года Робертсан перамог суперніка з лікам 9:4, а ў Гранд-фінале PTC 2013 кітайскі снукерыст выйграў у фінальным матчы з лікам 4:3.
Для Дзіна Дзюньхуэя фінал адкрытага чэмпіянату Кітая 2014 стаў чатырнаццатым рэйтынгавым фіналам у кар'еры, з якіх да гэтага ён прайграў тры, выйграўшы дзесяць тытулаў. У прафесійнай кар'еры Ніла Робертсана гэты фінал таксама стаў чатырнаццатым вырашальным матчам рэйтынгавага ўзроўню. Да гэтага, ён атрымаў перамогу на дзевяці рэйтынгавых турнірах і чатыры разы саступаў у фіналах.
Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Тэры Камільеры. Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 6 красавіка 2014 | ||
Ніл Робертсан (1) Аўстралія |
5:10 | Дзін Дзюньхуэй (3) Кітай |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
Дзённая сесія: 0:98 (87), 0:63 (61), 58:67, 74:21, 0:123 (119), 6:110 (59), 20:71, 102:1 (102), 57:71 Вячэрняя сесія: 63:13 (57), 5:125 (104), 64:49, 0:87 (67), 74:9 (57), 13:98 (66) | ||
102 | Найвышэйшая серыя | 119 |
1 | Соценныя серыі | 2 |
3 | Серыі 50+ | 7 |
Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў
правіцьНягледзячы на тое, што колькасць матчаў у асноўнай стадыі турніру павялічылася амаль у 2 разы (з 38 да 62) на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 было зроблена толькі 23 соценныя серыі, што на восем сэнчуры менш, чым у 2013 годзе. Колькасць серый, большых за 50 ачкоў, да канца турніру дасягнула 231 брэйка.
Лідарамі па колькасці паўсоценных брэйкаў, выкананых у рамках турніру, сталі фіналісты — Дзін Дзюньхуэй і Ніл Робертсан, якія зрабілі 41 серыю «50+» на дваіх (24 і 17 адпаведна). Апроч таго, Дзін стаў адзіным гульцом, які зрабіў тры соценныя серыі, з якіх дзве ён аформіў у фінальным матчы. Найвышэйшую серыю на турніры, 142 балы, аформіў Сяа Гадун у матчы першага раўнда супраць Хамада Міа, за што атрымаў дадатковы прыз, які складаў 2000£.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец | 50+ | 100+ | 50-100 | Усе серыі 50+ |
---|---|---|---|---|
Сяа Гадун | 4 | 1 | 3 | 142; 81, 52, 51 |
Лі Хан | 3 | 1 | 2 | 136; 55, 51 |
Бары Пінчэс | 1 | 1 | 0 | 133 |
Дэвід Морыс | 2 | 1 | 1 | 130; 61 |
Цянь Пэнфэй | 5 | 1 | 4 | 129; 74, 72, 61, 57 |
Юй Дэлу | 11 | 2 | 9 | 129, 104; 81, 78, 71, 69, 67, 66, 62, 59, 51 |
Дуэйн Джонс | 1 | 1 | 0 | 128 |
Раян Дэй | 1 | 1 | 0 | 127 |
Пітэр Эбдан | 7 | 2 | 5 | 126, 119; 86, 65, 58, 56, 53 |
Дзін Дзюньхуэй | 24 | 3 | 21 | 124, 119, 104; 87, 87, 83, 72, 69, 67, 67, 66, 64, 62, 61, 59, 58, 56, 56, 55, 54, 53, 53, 53, 53 |
Хамад Міа | 2 | 1 | 1 | 117; 73 |
Джон Хігінс | 6 | 2 | 4 | 115, 103; 86, 63, 55, 53 |
Джымі Уайт | 5 | 1 | 4 | 110; 91, 72, 60, 60 |
Майкл Уайт | 6 | 1 | 5 | 109; 85, 72, 70, 64, 64 |
Марк Сэлбі | 10 | 1 | 9 | 107; 78, 73, 68, 67, 67, 67, 64, 54, 51 |
Алістэр Картэр | 10 | 1 | 9 | 106; 71, 62, 61, 59, 58, 57, 55, 53, 50 |
Ніл Робертсан | 17 | 1 | 16 | 102; 91, 86, 86, 79, 71, 70, 69, 67, 63, 60, 60, 60, 59, 57, 57, 57 |
Рыкі Уолдэн | 7 | 1 | 6 | 100; 81, 73, 69, 68, 51, 50 |
Марка Фу | 6 | 0 | 6 | 97, 76, 68, 54, 51, 50 |
Шон Мёрфі | 6 | 0 | 6 | 96, 90, 69, 69, 55, 51 |
Сцюарт Кэрынгтан | 1 | 0 | 1 | 96 |
Дэчават Пумджаенг | 4 | 0 | 4 | 95, 70, 53, 50 |
Джэймс Уотана | 3 | 0 | 3 | 93, 66, 62 |
Джэймі О’Ніл | 9 | 0 | 9 | 92, 87, 72, 66, 61, 60, 54, 54, 53 |
Джаа Сіньтун | 4 | 0 | 4 | 85, 83, 79, 50 |
Лука Брэсэль | 5 | 0 | 5 | 84, 74, 55, 55, 50 |
Найджэл Бонд | 2 | 0 | 2 | 84, 68 |
Энтані Хэмілтан | 3 | 0 | 3 | 84, 59, 56 |
Грэм Дот | 7 | 0 | 7 | 83, 71, 64, 54, 52, 52, 51 |
Майкл Уослі | 2 | 0 | 2 | 82, 61 |
Цепчая Ун-Нух | 6 | 0 | 6 | 81, 69, 67, 61, 59, 53 |
Курт Мэфлін | 1 | 0 | 1 | 80 |
Крэйг Стэдмэн | 4 | 0 | 4 | 79, 73, 63, 62 |
Марк Кінг | 7 | 0 | 7 | 85, 79, 62, 59, 58, 54, 52 |
Кірэн Уілсан | 1 | 0 | 1 | 75 |
Марк Уільямс | 6 | 0 | 6 | 74, 74, 70, 58, 57, 54 |
Джад Трамп | 6 | 0 | 6 | 70, 70, 63, 62, 62, 54 |
Роры МакЛаўд | 2 | 0 | 2 | 69, 63 |
Джымі Робертсан | 2 | 0 | 2 | 68, 63 |
Энтані МакГіл | 3 | 0 | 3 | 68, 54, 52 |
Дамінік Дэйл | 3 | 0 | 3 | 65, 51, 50 |
Альфрэд Бёрдэн | 1 | 0 | 1 | 65 |
Фергал О’Браен | 1 | 0 | 1 | 65 |
Гэры Уілсан | 1 | 0 | 1 | 65 |
Майк Дан | 4 | 0 | 4 | 63, 60, 59, 57 |
Дэйв Харальд | 2 | 0 | 2 | 63, 51 |
Дэвід Грэйс | 1 | 0 | 1 | 62 |
Джэк Лісоўскі | 1 | 0 | 1 | 62 |
Сэм Бэйрд | 2 | 0 | 2 | 60, 59 |
Мэцью Сэлт | 2 | 0 | 2 | 55, 50 |
Джон Эстлі | 1 | 0 | 1 | 52 |
Увогуле | 231 | 23 | 208 | Вышэйшы брэйк: 142 (Сяа Гадун) |
Статыстыка турніру
правіцьДзін Дзюньхуэй выйграў на адкрытым чэмпіянаце Кітая ў другі раз, зраўняўшыся па колькасці перамог з Роні О’Саліванам і Пітэрам Эбданам. Тры разы турнір выйграваў толькі Марк Уільямс.
Дзін выйграў свой шаснаццаты прафесійны і адзінаццаты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама пяты — у сезоне 2013/2014. Такім чынам, ён паўтарыў рэкорд Стывена Хендры, які выйграў пяць рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне 1990/1991.
Выйграўшы на адкрытым чэмпіянаце Кітая, Дзін Дзюньхуэй абышоў па колькасці рэйтынгавых перамог Джымі Уайта і ўвайшоў у шасцёрку гульцоў, якія выйгралі больш за 10 тытулаў рэйтынгавага тыпу, Стывен Хендры (36), Стыў Дэвіс (28), Роні О’Саліван (26), Джон Хігінс (25) і Марк Уільямс (18).
Статыстыка гульцоў
правіцьГулец | Апошні матч | М | В | П | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+ | 100+ | ВС | Ф/50+ | Ф/100+ | ПГ (£) | РА |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Дзін Дзюньхуэй | Фінал: Ніл Робертсан 10:5 | 6 | 6 | 0 | 49 | 36 | 13 | 73,5 % | 24 | 3 | 124 | 2,04 | 16,33 | 85,000 | 7,000 |
Ніл Робертсан | Фінал: Дзін Дзюньхуэй 5:10 | 6 | 5 | 1 | 58 | 31 | 27 | 53,4 % | 17 | 1 | 102 | 3,41 | 58 | 35,000 | 5,600 |
Алістэр Картэр | 1/2 фіналу: Ніл Робертсан 2:6 | 5 | 4 | 1 | 36 | 22 | 14 | 61,1 % | 10 | 1 | 106 | 3,6 | 36 | 21,000 | 4,480 |
Майк Дан | 1/2 фіналу: Дзін Дзюньхуэй 0:6 | 5 | 4 | 1 | 39 | 20 | 19 | 51,3 % | 4 | 0 | 63 | 9,75 | — | 21,000 | 4,480 |
Марк Сэлбі | 1/4 фіналу: Майк Дан 3:5 | 4 | 3 | 1 | 28 | 18 | 10 | 64,3 % | 10 | 1 | 107 | 2,8 | 28 | 12,500 | 3,500 |
Рыкі Уолдэн | 1/4 фіналу: Алістэр Картэр 3:5 | 4 | 3 | 1 | 30 | 18 | 12 | 60 % | 7 | 1 | 100 | 4,29 | 30 | 12,500 | 3,500 |
Грэм Дот | 1/4 фіналу: Ніл Робертсан 3:5 | 4 | 3 | 1 | 33 | 18 | 15 | 54,5 % | 7 | 0 | 83 | 4,71 | — | 12,500 | 3,500 |
Марк Кінг | 1/4 фіналу: Дзін Дзюньхуэй 2:5 | 4 | 3 | 1 | 32 | 17 | 15 | 53,1 % | 7 | 0 | 85 | 4,57 | — | 12,500 | 3,500 |
Шон Мёрфі | 1/8 фіналу: Рыкі Уолдэн 3:5 | 3 | 2 | 1 | 19 | 13 | 6 | 68,4 % | 6 | 0 | 96 | 3,16 | — | 8,000 | 2,660 |
Юй Дэлу | 1/8 фіналу: Ніл Робертсан 4:5 | 4 | 3 | 1 | 30 | 19 | 11 | 63,3 % | 11 | 2 | 129 | 2,73 | 15 | 8,000 | 2,660 |
Джон Хігінс | 1/8 фіналу: Дзін Дзюньхуэй 2:5 | 3 | 2 | 1 | 20 | 12 | 8 | 60 % | 6 | 2 | 115 | 3,33 | 10 | 8,000 | 2,660 |
Лука Брэсэль | 1/8 фіналу: Грэм Дот 2:5 | 3 | 2 | 1 | 20 | 12 | 8 | 60 % | 5 | 0 | 84 | 4 | — | 8,000 | 2,660 |
Джэймі О’Ніл | 1/8 фіналу: Марк Кінг 3:5 | 3 | 2 | 1 | 23 | 13 | 10 | 56,5 % | 9 | 0 | 92 | 2,56 | — | 8,000 | 2,660 |
Крэйг Стэдмэн | 1/8 фіналу: Майк Дан 3:5 | 3 | 2 | 1 | 23 | 13 | 10 | 56,5 % | 4 | 0 | 79 | 5,75 | — | 8,000 | 2,660 |
Джымі Уайт | 1/8 фіналу: Марк Сэлбі 1:5 | 3 | 2 | 1 | 21 | 11 | 10 | 52,4 % | 6 | 1 | 110 | 3,5 | 21 | 8,000 | 2,660 |
Пітэр Эбдан | 1/8 фіналу: Алістэр Картэр 3:5 | 3 | 2 | 1 | 25 | 13 | 12 | 52 % | 7 | 2 | 126 | 3,57 | 12,5 | 8,000 | 2,660 |
Цепчая Ун-Нух | 1/16 фіналу: Дзін Дзюньхуэй 3:5 | 2 | 1 | 1 | 13 | 8 | 5 | 61,5 % | 6 | 0 | 81 | 2,17 | — | 6,500 | 1,960 |
Джад Трамп | 1/16 фіналу: Пітэр Эбдан 4:5 | 2 | 1 | 1 | 15 | 9 | 6 | 60 % | 6 | 0 | 70 | 2,5 | — | 6,500 | 1,960 |
Джэймс Уотана | 1/16 фіналу: Юй Дэлу 1:5 | 2 | 1 | 1 | 11 | 6 | 5 | 54,5 % | 3 | 0 | 93 | 3,67 | — | 6,500 | 1,960 |
Сяа Гадун | 1/16 фіналу: Рыкі Уолдэн 3:5 | 2 | 1 | 1 | 15 | 8 | 7 | 53,3 % | 4 | 1 | 142 | 3,75 | 15 | 6,500 | 1,960 |
Цянь Пэнфэй | 1/16 фіналу: Майк Дан 3:5 | 2 | 1 | 1 | 15 | 8 | 7 | 53,3 % | 5 | 1 | 129 | 3 | 15 | 6,500 | 1,960 |
Марк Уільямс | 1/16 фіналу: Ніл Робертсан 4:5 | 2 | 1 | 1 | 17 | 9 | 8 | 52,9 % | 6 | 0 | 74 | 2,83 | — | 6,500 | 1,960 |
Марка Фу | 1/16 фіналу: Марк Кінг 3:5 | 2 | 1 | 1 | 16 | 8 | 8 | 50 % | 6 | 0 | 97 | 2,67 | — | 6,500 | 1,960 |
Мэцью Сэлт | 1/16 фіналу: Алістэр Картэр 2:5 | 2 | 1 | 1 | 14 | 7 | 7 | 50 % | 2 | 0 | 55 | 7 | — | 6,500 | 1,960 |
Майкл Уайт | 1/16 фіналу: Джон Хігінс 1:5 | 2 | 1 | 1 | 13 | 6 | 7 | 46,2 % | 5 | 1 | 109 | 2,6 | 13 | 6,500 | 1,960 |
Найджэл Бонд | 1/16 фіналу: Марк Сэлбі 1:5 | 2 | 1 | 1 | 13 | 6 | 7 | 46,2 % | 2 | 0 | 84 | 6,5 | — | 6,500 | 1,960 |
Дамінік Дэйл | 1/16 фіналу: Лука Брэсэль 1:5 | 2 | 1 | 1 | 14 | 6 | 8 | 42,9 % | 3 | 0 | 65 | 4,67 | — | 6,500 | 1,960 |
Дэчават Пумджаенг | 1/16 фіналу: Шон Мёрфі 0:5 | 2 | 1 | 1 | 13 | 5 | 8 | 38,5 % | 4 | 0 | 95 | 3,25 | — | 6,500 | 1,960 |
Дэйв Харальд | 1/16 фіналу: Грэм Дот 4:5 | 1 | 0 | 1 | 9 | 4 | 5 | 44,4 % | 2 | 0 | 63 | 4,5 | — | 6,500 | 1,960 |
Мартын О'Донэл | 1/16 фіналу: Крэйг Стэдмэн 4:5 | 1 | 0 | 1 | 9 | 4 | 5 | 44,4 % | 0 | 0 | — | — | 6,500 | 1,960 | |
Альфрэд Бёрдэн | 1/16 фіналу: Джымі Уайт 3:5 | 1 | 0 | 1 | 8 | 3 | 5 | 37,5 % | 1 | 0 | 65 | 8 | — | 6,500 | 1,960 |
Фергал О’Браен | 1/16 фіналу: Джэймі О’Ніл 2:5 | 1 | 0 | 1 | 7 | 2 | 5 | 28,6 % | 1 | 0 | 65 | 7 | — | 6,500 | 1,960 |
Джаа Сіньтун | 1/32 фіналу: Майкл Уайт 2:5 | 2 | 1 | 1 | 14 | 7 | 7 | 50 % | 4 | 0 | 85 | 3,5 | — | 3,000 | 0 |
Джон Эстлі | 1/32 фіналу: Дзін Дзюньхуэй 1:5 | 2 | 1 | 1 | 13 | 6 | 7 | 46,2 % | 1 | 0 | 52 | 13 | — | 3,000 | 1,260 |
Энтані Хэмілтан | 1/32 фіналу: Ніл Робертсан 4:5 | 1 | 0 | 1 | 9 | 4 | 5 | 44,4 % | 3 | 0 | 84 | 3 | — | 3,000 | 1,260 |
Роры МакЛаўд | 1/32 фіналу: Грэм Дот 4:5 | 1 | 0 | 1 | 9 | 4 | 5 | 44,4 % | 2 | 0 | 69 | 4,5 | — | 3,000 | 1,260 |
Пітэр Лайнс | 1/32 фіналу: Майк Дан 4:5 | 1 | 0 | 1 | 9 | 4 | 5 | 44,4 % | 0 | 0 | 44 | — | — | 3,000 | 1,260 |
Адыт’я Мехта | 1/32 фіналу: Марк Кінг 4:5 | 1 | 0 | 1 | 9 | 4 | 5 | 44,4 % | 0 | 0 | 42 | — | — | 3,000 | 1,260 |
Лі Хан | 1/32 фіналу: Марка Фу 3:5 | 1 | 0 | 1 | 8 | 3 | 5 | 37,5 % | 3 | 1 | 136 | 2,67 | 8 | 3,000 | 1,260 |
Дуэйн Джонс | 1/32 фіналу: Юй Дэлу 3:5 | 1 | 0 | 1 | 8 | 3 | 5 | 37,5 % | 1 | 1 | 128 | 8 | 8 | 3,000 | 0 |
Энтані МакГіл | 1/32 фіналу: Марк Уільямс 3:5 | 1 | 0 | 1 | 8 | 3 | 5 | 37,5 % | 3 | 0 | 68 | 2,67 | — | 3,000 | 1,260 |
Джымі Робертсан | 1/32 фіналу: Пітэр Эбдан 3:5 | 1 | 0 | 1 | 8 | 3 | 5 | 37,5 % | 2 | 0 | 68 | 4 | — | 3,000 | 1,260 |
Сцюарт Кэрынгтан | 1/32 фіналу: Марк Сэлбі 3:5 | 1 | 0 | 1 | 8 | 3 | 5 | 37,5 % | 1 | 0 | 96 | 8 | — | 3,000 | 1,260 |
Кірэн Уілсан | 1/32 фіналу: Джэймі О’Ніл 3:5 | 1 | 0 | 1 | 8 | 3 | 5 | 37,5 % | 1 | 0 | 75 | 8 | — | 3,000 | 1,260 |
Дэвід Грэйс | 1/32 фіналу: Дэчават Пумджаенг 3:5 | 1 | 0 | 1 | 8 | 3 | 5 | 37,5 % | 1 | 0 | 62 | 8 | — | 3,000 | 1,260 |
Джэк Лісоўскі | 1/32 фіналу: Дамінік Дэйл 3:5 | 1 | 0 | 1 | 8 | 3 | 5 | 37,5 % | 1 | 0 | 62 | 8 | — | 3,000 | 1,260 |
Дэвід Морыс | 1/32 фіналу: Джымі Уайт 2:5 | 1 | 0 | 1 | 7 | 2 | 5 | 28,6 % | 2 | 1 | 130 | 3,5 | 7 | 3,000 | 1,260 |
Хамад Міа | 1/32 фіналу: Сяа Гадун 2:5 | 1 | 0 | 1 | 7 | 2 | 5 | 28,6 % | 2 | 1 | 117 | 3,5 | 7 | 3,000 | 1,260 |
Бары Пінчэс | 1/32 фіналу: Найджэл Бонд 2:5 | 1 | 0 | 1 | 7 | 2 | 5 | 28,6 % | 1 | 1 | 133 | 7 | 7 | 3,000 | 1,260 |
Раян Дэй | 1/32 фіналу: Мэцью Сэлт 2:5 | 1 | 0 | 1 | 7 | 2 | 5 | 28,6 % | 1 | 1 | 127 | 7 | 7 | 3,000 | 1,260 |
Майкл Уослі | 1/32 фіналу: Джон Хігінс 2:5 | 1 | 0 | 1 | 7 | 2 | 5 | 28,6 % | 2 | 0 | 82 | 3,5 | — | 3,000 | 1,260 |
Гэры Уілсан | 1/32 фіналу: Цянь Пэнфэй 2:5 | 1 | 0 | 1 | 7 | 2 | 5 | 28,6 % | 1 | 0 | 65 | 7 | — | 3,000 | 1,260 |
Курт Мэфлін | 1/32 фіналу: Джад Трамп 1:5 | 1 | 0 | 1 | 6 | 1 | 5 | 16,7 % | 1 | 0 | 80 | 6 | — | 3,000 | 1,260 |
Панкай Адвані | 1/32 фіналу: Рыкі Уолдэн 1:5 | 1 | 0 | 1 | 6 | 1 | 5 | 16,7 % | 0 | 0 | 45 | — | — | 3,000 | 1,260 |
Джэймі Коўп | 1/32 фіналу: Шон Мёрфі 1:5 | 1 | 0 | 1 | 6 | 1 | 5 | 16,7 % | 0 | 0 | 39 | — | — | 3,000 | 1,260 |
Майкл Холт | 1/32 фіналу: Крэйг Стэдмэн 1:5 | 1 | 0 | 1 | 6 | 1 | 5 | 16,7 % | 0 | 0 | 38 | — | — | 3,000 | 1,260 |
Джэймі Джонс | 1/32 фіналу: Алістэр Картэр 0:5 | 1 | 0 | 1 | 5 | 0 | 5 | 0 % | 0 | 0 | 46 | — | — | 3,000 | 1,260 |
Марк Джойс | 1/32 фіналу: Джэймс Уотана 0:5 | 1 | 0 | 1 | 5 | 0 | 5 | 0 % | 0 | 0 | 36 | — | — | 3,000 | 1,260 |
Кен Доэрці | 1/32 фіналу: Цепчая Ун-Нух 0:5 | 1 | 0 | 1 | 5 | 0 | 5 | 0 % | 0 | 0 | 35 | — | — | 3,000 | 1,260 |
Сэм Бэйрд | УК раўнд: Джаа Сіньтун 2:5 | 1 | 0 | 1 | 7 | 2 | 5 | 28,6 % | 2 | 0 | 60 | 3,5 | — | 3,000 | 1,260 |
Юань Сідзюнь | УК раўнд: Лука Брэсэль 2:5 | 1 | 0 | 1 | 7 | 2 | 5 | 28,6 % | 0 | 0 | 40 | — | — | 0 | 0 |
Янь Біньтаа | УК раўнд: Джон Эстлі 2:5 | 1 | 0 | 1 | 7 | 2 | 5 | 28,6 % | 0 | 0 | 39 | — | — | 0 | 0 |
Чэнь Зіфан | УК раўнд: Юй Дэлу 2:5 | 1 | 0 | 1 | 7 | 2 | 5 | 28,6 % | 0 | 0 | 34 | — | — | 0 | 0 |
Статыстыка паводле краін
правіцьКраіна | 1/32 фіналу | 1/16 фіналу | 1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
КУ | %У | КУ | %У | КУ | %У | КУ | %У | КУ | %У | КУ | %У | |
Кітай | 6 | 9,38 | 4 | 12,5 | 2 | 12,5 | 1 | 12,5 | 1 | 25 | 1 | 50 |
Аўстралія | 1 | 1,56 | 1 | 3,13 | 1 | 6,25 | 1 | 12,5 | 1 | 25 | 1 | 50 |
Англія | 34 | 53,13 | 16 | 50 | 10 | 62,5 | 5 | 62,5 | 2 | 50 | 0 | 0 |
Шатландыя | 4 | 6,25 | 2 | 6,25 | 2 | 12,5 | 1 | 12,5 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Бельгія | 1 | 1,56 | 1 | 3,13 | 1 | 6,25 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Уэльс | 6 | 9,38 | 3 | 9,38 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Тайланд | 3 | 4,69 | 3 | 9,38 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Ірландыя | 3 | 4,69 | 1 | 3,13 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Ганконг | 1 | 1,56 | 1 | 3,13 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Індыя | 2 | 3,13 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Нарвегія | 1 | 1,56 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Мальта | 1 | 1,56 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Паўночная Ірландыя | 1 | 1,56 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Агульная статыстыка
правіцьКваліфікацыя | УК раўнд | 1/32 фіналу | 1/16 фіналу | 1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | Увогуле | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Колькасць гульцоў | 128 | 8 | 64 | 32 | 16 | 8 | 4 | 2 | 68 |
Колькасць матчаў | 64 | 4 | 27 | 16 | 8 | 4 | 2 | 1 | 62 |
Колькасць фрэймаў | 444 (576) | 28 (36) | 194 (243) | 119 (144) | 61 (72) | 31 (36) | 14 (22) | 15 (19) | 462 (572) |
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы | 6,94 | 7 | 7,19 | 7,44 | 7,63 | 7,75 | 7 | 15 | — |
Самая буйная перамога | 5:0 (12) | 5:2 (4) | 5:0 (3) | 5:0 (1) | 5:1 (1) | 5:2 (1) | 6:0 (1) | 10:5 (1) | 6:0 (1) |
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі | 10 | 0 | 4 | 4 | 1 | 0 | 0 | 0 | 9 |
Колькасць серый 50+ | 235 | 12 | 103 | 58 | 24 | 14 | 10 | 10 | 231 |
Колькасць соценных серый | 22 | 1 | 12 | 2 | 4 | 0 | 1 | 3 | 23 |
Найвышэйшая серыя | 141 (Д.Джонс) | 129 (Юй Д.) | 142 (Сяа Г.) | 110 (Дж.Уайт) | 126 (П.Эбдан) | 85 (М.Кінг) | 106 (А.Картэр) | 119 (Дзін Цз.) | 142 (Сяа Г.) |
Сярэдняя колькасць паўсоценных серый у матчы | 3,67 | 3 | 3,81 | 3,63 | 3 | 3,5 | 5 | 10 | 3,73 |
Сярэдняя колькасць соценных серый у матчы | 0,34 | 0,25 | 0,44 | 0,13 | 0,5 | 0 | 0,5 | 3 | 0,37 |
Ф/50+ | 1,89 | 2,33 | 1,88 | 2,05 | 2,54 | 2,21 | 1,4 | 1,5 | 2 |
Ф/100+ | 20,18 | 28 | 16,17 | 59,5 | 15,25 | — | 14 | 5 | 20,09 |
Змены ў рэйтынгу
правіцьСітуацыя да турніру
правіцьАпошні рэйтынг перад адкрытым чэмпіянатам Кітая 2014 быў сфармаваны паводле вынікаў апошняга рэйтынгавага турніру — Гранд-фінала PTC 2014. Па ім была праведзена жараб'ёўка на галоўны турнір сезона - чэмпіянат свету, такім чынам, адкрыты чэмпіянат Кітая ўжо не ўплываў на расстаноўку сіл удзельнікаў пры фарміраванні сеткі сусветнага першынства. Першая тройка, Ніл Робертсан, Марк Сэлбі і Дзін Дзюньхуэй, заставалася нязменнай ужо на працягу пяці месяцаў (з 4 лістапада 2013 года), адарваўшыся ад бліжэйшага пераследніка, Бары Хокінса, больш чым на 10000 балаў. За Бары ішлі следам Сцюарт Бінэм (адставанне ад Хокінса - 1180 ачкоў) і Джад Трамп (адставанне ад Бінэма - 680 ачкоў). Марка Фу з Ганконга, які здолеў увайсці ў топ-7 да жараб'ёўкі чэмпіянату свету[сдт 1], адставаў ад Трампа на 1890 ачкоў. За ім размясціўся Шон Мёрфі з адставаннем у 490 балаў. Мёрфі і Фу мелі добрую магчымасць выкарыстаць адкрыты чэмпіянат Кітая, каб абагнаць або наблізіцца да сваіх бліжэйшых супернікаў, бо англічанін саступіў на турніры 2012 года ў першым матчы, а Марка наогул не прайшоў кваліфікацыю на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2012 года. За імі ішлі шатландцы Стывен Магуайр (адставанне ад Мёрфі - 5220 ачкоў) і Джон Хігінс (адставанне ад Магуайра - 685 ачкоў). Хігінс таксама мог разлічваць на ўздым у рэйтынгу паводле вынікаў турніру, бо Стывен, фіналіст чэмпіянату ў 2012 годзе, за некалькі дзён да матчаў першага раўнда зняўся з турніру і, адпаведна, страціў больш за 4000 ачкоў паводле вынікаў першынства. За шатландскімі гульцамі размясціліся Рыкі Уолдэн (адставанне ад Хігінса - больш за 3000 ачкоў) і Марк Дэвіс (адставанне ад Уолдэна - 295 ачкоў), аднак Марк саступіў у кваліфікацыі да турніру і забяспечыў сабе страту 245 балаў. Замыкалі топ-15 сусветнага рэйтынгу, якія забяспечылі сабе трапленне на чэмпіянат свету без кваліфікацыйных матчаў[сдт 1], Алістэр Картэр (адставанне ад Дэвіса - 440 ачкоў), Марк Ален (адставанне ад Картэра - 395 ачкоў) і Джо Пэры (адставанне ад Алена - 640 ачкоў). Марк Ален меў нядрэнныя шанцы абагнаць па меншай меры двух бліжэйшых супернікаў, бо ў 2012 годзе вылецеў у першым крузе ў той час, як Картэр дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі. Шаснаццатае месца займаў Роберт Мілкінс з адставаннем ад Пэры больш чым у 1000 балаў. Пераможца адкрытага чэмпіянату Кітая 2012, Пітэр Эбдан, які займаў 24 месца ў рэйтынгу і знаходзіўся ў дрэннай форме ў апошні час, мог упершыню з 1993 года апынуцца за межамі топ-32, бо губляў 7000 балаў пасля чэмпіянату. Дзеючы чэмпіён свету, Роні О’Саліван, які не прыехаў на турнір і забяспечыў сабе страту 3500 рэйтынгавых ачкоў, таксама паставіў пад пытанне сваё знаходжанне сярод 32 лепшых снукерыстаў.
- ↑ а б Звычайна топ-16 гульцоў сусветнага рэйтынгу трапляла на чэмпіянат свету без кваліфікацыі, але з-за таго, што дзеючы чэмпіён свету, Роні О’Саліван, аўтаматычна пасеяны на сусветным першынстве пад першым нумарам, знаходзіўся за межамі топ-16, у сезоне 2013/2014 актуальней было разглядаць трапленне ў топ-15.
Сітуацыя пасля турніру
правіцьПаколькі рэйтынг уключае ў сябе ачкі, набраныя гульцамі за два гады, пасля турніру снукерысты, атрымаўшы ачкі за адкрыты чэмпіянат Кітая 2014, страцілі ачкі, набраныя імі ў рамках адкрытага чэмпіяната Кітая 2012.
Пераможца турніру, Дзін Дзюньхуэй, пасля пяцімесячнага знаходжання на трэцяй пазіцыі абышоў Марка Сэлбі і ўпершыню ў сваёй кар'еры падняўся на другое месца ў сусветным рэйтынгу. Адрыў Дзіна ад англічаніна пасля адкрытага чэмпіянату Кітая склаў больш за 800 балаў. Дзякуючы выхаду ў 1/8 фіналу, Шон Мёрфі падняўся на тры радкі і заняў пятае месца ў рэйтынгу, абышоўшы Сцюарта Бінэма на 20 ачкоў, Марка Фу — на 35 ачкоў і Джада Трампа, які апусціўся на восьмую пазіцыю, — на 840 ачкоў. Фіналіст турніру 2012 года, Стывен Магуайр, які не прыехаў на чэмпіянат, страціў больш за 4000 ачкоў і ўпаў на чатыры радкі, заняўшы трынаццатую пазіцыю. Гэта пацягнула за сабой уздым Джона Хігінса на дзевятае месца, Рыкі Уолдэна — на дзесятае месца і паўфіналіста адкрытага чэмпіянату Кітая, Алістера Картэра, — на адзінаццатае месца. Чвэрцьфіналіст турніру Марк Кінг падняўся на 23-е месца. Пераможца адкрытага чэмпіянату Кітая 2012, Пітэр Эбдан, які выйшаў у 1/8 фіналу, упаў на 6 радкоў, але здолеў захаваць месца ў топ-32 сусветнага рэйтынгу, замацаваўшыся на 30-м месцы. А пяціразовы і дзеючы чэмпіён свету Роні О’Саліван упершыню з 1994 года вылецеў з топ-32, таксама апусціўшыся на 6 пазіцый. 56-гадовы Стыў Дэвіс, які праводзіў у мэйн-туры 36-ы сезон, прайграўшы ў кваліфікацыі, вылецеў з топ-64 і апусціўся на 68 месца ў грашовым рэйтынгу[спт 1], што пакідала яму мала шанцаў на тое, каб застацца на наступны сезон сярод прафесіяналаў. У сваю чаргу, другі ўзроставы гулец мэйн-тура Джымі Уайт, які знаходзіўся ў падобнай сітуацыі, дзякуючы выхаду ў 1/8 фіналу, умацаваўся на 61-й пазіцыі ў ачковым і 60-й пазіцыі ў грашовым рэйтынгу[спт 1].
У табліцы прадстаўлены змены ў сусветным рэйтынгу ў рамках топ-64 пад дзеяннем вынікаў адкрытага чэмпіянату Кітая 2014.
Гулец | АДТ | МДТ | СА | НА | АПТ | МПТ | ЗР |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ніл Робертсан | 88,800 | 1 | 3,500 | 5,600 | 90,900 | 1 | ▬ |
Дзін Дзюньхуэй | 83,660 | 3 | 4,480 | 7,000 | 86,180 | 2 | 1 |
Марк Сэлбі | 84,480 | 2 | 2,660 | 3,500 | 85,320 | 3 | 1 |
Бары Хокінс | 73,500 | 4 | 1,960 | 1,260 | 72,800 | 4 | ▬ |
Шон Мёрфі | 69,260 | 8 | 980 | 2,660 | 70,940 | 5 | 3 |
Сцюарт Бінэм | 72,320 | 5 | 2,660 | 1,260 | 70,920 | 6 | 1 |
Марка Фу | 69,750 | 7 | 805 | 1,960 | 70,905 | 7 | ▬ |
Джад Трамп | 71,640 | 6 | 3,500 | 1,960 | 70,100 | 8 | 2 |
Джон Хігінс | 63,395 | 10 | 2,660 | 2,660 | 63,395 | 9 | 1 |
Рыкі Уолдэн | 60,350 | 11 | 2,660 | 3,500 | 61,190 | 10 | 1 |
Алістэр Картэр | 59,615 | 13 | 3,500 | 4,480 | 60,595 | 11 | 2 |
Марк Дэвіс | 60,055 | 12 | 805 | 560 | 59,810 | 12 | ▬ |
Стывен Магуайр | 64,080 | 9 | 5,600 | 1,260 | 59,740 | 13 | 4 |
Марк Ален | 59,220 | 14 | 980 | 1,260 | 59,500 |