Янь Бінтаа

(Пасля перасылкі з Янь Біньтаа)

Янь Бінтаа (кіт.: 颜炳涛; нар. 16 лютага 2000) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст адкрытага чэмпіянату Паўночнай Ірландыі 2017 года і паўфіналіст International Championship 2017 года. З лістапада 2017 года нязменна ўваходзіць у топ-32 сусветнага рэйтынгу.

Янь Бінтаа
Снукер
Снукер

кіт.: 颜炳涛
Фота
 
Дата нараджэння: 16 лютага 2000(2000-02-16) (24 гады)
Месца нараджэння: Кітай
Грамадзянства:  Кітай
Прафесійная кар'ера: 2016–...
Найвышэйшы рэйтынг: 26 (18.12.2017—...)
Цяперашні рэйтынг: 26 (18 снежня 2017)
Прызавыя грошы: > £180,000
Найвышэйшая серыя: 137
(Адкрыты чэмпіянат П.Ірландыі 2017)
Колькасць соценных серый: 23
Лепшы рэйтынгавы вынік: фінал
(Адкрыты чэмпіянат П.Ірландыі 2017)
Перамогі на турнірах
Чэмпіянат свету: 1/16 фіналу (2017)

Пачаў выступаць на прафесійным узроўні ў 2013 годзе ва ўзросце 13 гадоў на нізкарэйтынгавых турнірах азіяцкага тура серыі Players Tour Championship, дайшоўшы да 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Чжанцзягана, пасля чаго атрымаў уайлдкард на рэйтынгавы адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 года, здзейсніўшы дэбют на рэйтынгавых турнірах. У наступным сезоне дайшоў да 1/8 фіналу нізкарэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Ісіна і да 1/16 фіналу рэйтынгавых Усі Класік і Шанхай Мастэрс, а ў лістападзе 2014 года стаў самым маладым чэмпіёнам свету сярод аматараў у гісторыі ў 14-гадовым узросце, што дазволіла яму атрымаць прафесійны статус, але з-за праблем з атрыманнем брытанскай візы пачатак яго прафесійнай кар'еры быў перанесены на сезон 2016/2017. У сезоне 2015/2016 у складзе другой каманды Кітая разам з Чжоу Юэлунам стаў пераможцам кубку свету, перайграўшы найлепшых снукерыстаў свету, пасля чаго ўдзельнічаў на запрашальным турніры Champion of Champions, дзе дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі. У сваім дэбютным сезоне сярод прафесіяналаў дайшоў да чвэрцьфіналу German Masters 2017, пасля чаго ўвайшоў у топ-64 сусветнага рэйтынгу, а таксама дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, а ў сезоне 2017/2018 дайшоў да паўфіналу International Championship і да фіналу адкрытага чэмпіянату Паўночнай Ірландыі, дзе саступіў Марку Уільямсу (8:9), стаўшы самым маладым фіналістам рэйтынгавага турніру ў гісторыі снукера, што дазволіла кітайцу ўвайсці ў топ-32 рэйтынгу.

Падняўся на найвышэйшае для сябе 26-е месца ў сусветным рэйтынгу ў сярэдзіне снежня 2017 года. За прафесійную кар'еру аформіў больш за 20 сэнчуры-брэйкаў, а таксама зарабіў больш за 180 тысяч фунтаў, уваходзячы ў топ-150 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку.

Фіналы турніраў правіць

Рэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза) правіць

Легенда
Чэмпіянат свету (0:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (0:1)


Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2017 Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі Уйльямс Марк  Марк Уільямс 8:9

Прафесійныя снукерныя турніры: 1 (1 параза) правіць

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (0:1)
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:0)
Нярэйтынгавыя турніры (0:0)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)


Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Параза 1 26 лістапада 2017 Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі, Белфаст, Паўночная Ірландыя Уйльямс Марк  Марк Уільямс 8:9

Выступы на прафесійных снукерных турнірах правіць

Турнір 2013/
2014
2014/
2015
2015/
2016
2016/
2017
2017/
2018
Рэйтынг[вт 1] [вт 2] [вт 2] [вт 2] [вт 3] 56
Рэйтынгавыя турніры П:П[вт 4]
Рыга Мастэрс[вт 5] НП НРТ 1/8 1/64 2:1[вт 6]
Чэмпіянат Кітая НП НТ 1/16 1:1[вт 6]
Пол Хантэр Класік НРТ 1/8 3:1[вт 6]
Адкрыты чэмпіянат Індыі НП 1/64 1/32 0:0
World Open НП 1/64 0:0
Еўрапейскі Мастэрс НП 1/16 1/32 0:2
Адкрыты чэмпіянат Англіі НП 1/8 1/8 6:2
International Championship УКР 1/16 1/2 6:3
Шанхай Мастэрс 1/16 1/48 1/32 1:2
Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі НП 1/8 Ф 9:2
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1/16 1/16 4:2
Адкрыты чэмпіянат Шатландыі НП 1/64 1/16 2:2
German Masters 1/4 2:1
Shoot-Out НТ 1/64 0:1[вт 6]
Сусветнае Гран-пры НП НТ 1/16 0:1[вт 6]
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 1/8 3:1
Адкрыты чэмпіянат Гібралтара НП НРТ 1/32 1:1[вт 6]
Players Championship[вт 7] 0:0
Адкрыты чэмпіянат Кітая УКР УКР 1/64 0:2
Чэмпіянат свету 1/16 0:1
Статыстыка выступаў на рэйтынгавых турнірах[вт 8][вт 9] Вынік
Колькасць згуляных турніраў[вт 10] 1 4 0 14 8 27
Колькасць тытулаў 0 0 0 0 0 0
Колькасць выхадаў у фінал 0 0 0 0 1 1
Перамогі : Паразы[вт 4] 0:1 3:4 0:0 20:14 19:8 42:27
Нярэйтынгавыя турніры П:П (Н)
Champion of Champions 1/4 1:1
Турніры з альтэрнатыўным фарматам П:П (Н)
ЧC з 6-цю чырвонымі шарамі 1/8 4:3
Статыстыка выступаў на нярэйтынгавых турнірах і турнірах з альтэрнатыўным фарматам[вт 11] Вынік
Колькасць згуляных турніраў[вт 10] 0 0 2 0 0 2
Колькасць тытулаў 0 0 0 0 0 0
Колькасць выхадаў у фінал 0 0 0 0 0 0
Перамогі : Паразы (Нічыі)[вт 4] 0:0 0:0 5:4 0:0 0:0 5:4
Былыя рэйтынгавыя турніры П:П[вт 4]
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 1/64 НП 0:0
Усі Класік 1/16 НП 2:1


  1. Паказаны рэйтынг у пачатку сезона.
  2. а б в Не ўваходзіў у мэйн-тур.
  3. Пачаткоўцы мэйн-туру не маюць рэйтынгу.
  4. а б в г Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку).
  5. Турнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Рыгі» (2014/2015–2015/2016).
  6. а б в г д е Лічацца толькі матчы, згуляныя ў рэйтынгавых розыгрышах турніру.
  7. Турнір меў назву «Players Championship Grand Final» (2013/2014) і з сезона 2010/2011 да сезона 2015/2016 з'яўляўся рэйтынгавым фінальным турнірам нізкарэйтынгавай серыі PTC.
  8. Статыстыка ўключае ў сябе ня толькі дзеючыя рэйтынгавыя турніры, але і былыя, якія праходзілі ва ўказаным сезоне.
  9. У статыстыку ўваходзяць таксама розыгрышы Гранд-фіналу PTC, бо, нягледзячы на тое, што гэты турнір з'яўляецца фінальным першынством нізкарэйтынгавай серыі, сам па сабе ён мае рэйтынгавы статус.
  10. а б Лічыцца колькасць турніраў, дзе гулец выступаў у асноўнай стадыі (турніры, дзе гулец прайграў у кваліфікацыі не ўваходзяць у статыстыку).
  11. Статыстыка ўключае ў сябе ня толькі дзеючыя нярэйтынгавыя турніры, але і былыя, якія праходзілі ва ўказаным сезоне.

Спасылкі правіць