Рыга Мастэрс (снукер)
Рыга Мастэрс (англ.: Riga Masters; да 2016 года: Адкрыты чэмпіянат Рыгі (англ.: Riga Open)) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Быў заснаваны ў 2014 годзе і два гады праходзіў у рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship, а ў 2016 годзе атрымаў статус рэйтынгавага турніру. Турнір праходзіць на Арэне Рыга ў Рызе, Латвія. Прызавы фонд спаборніцтва 2018 года склаў £259,000.
Рыга Мастэрс | |
Лагатып Рыга Мастэрс 2016 | |
Год заснавання: | 2014 |
---|---|
Арэна: | Арэна Рыга |
Горад: | Рыга |
Краіна: | Латвія |
Спонсар: | Kaspersky Lab |
Фармат: | Нізкарэйтынгавы турнір (2014–2015) Рэйтынгавы турнір (2016–2018) |
Прызавы фонд: | £259,000 (2018) |
Колькасць удзельнікаў: | 66 (2018) |
Рэкорды | |
Дзеючы чэмпіён: | Ніл Робертсан (другі тытул) |
Рэкордная колькасць тытулаў: | 2: Ніл Робертсан |
Найвышэйшая серыя: | 142: Марка Фу (2014) |
Апошні турнір | |
Рыга Мастэрс 2018 |
У 2018 годзе турнір праходзіў на працягу трох дзён у канцы чэрвеня, а ў нядзелю былі згуляныя чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны паядынак спаборніцтва.
Фармат Рыга Мастэрс 2018 года ўключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў у Вялікабрытаніі на працягу чатырох дзён за некалькі тыдняў да пачатку асноўнай стадыі і ў якім прымалі ўдзел 128 снукерыстаў. У асноўную стадыю патрапілі 64 пераможцы кваліфікацыйнага раўнда, якія гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу.
Ніл Робертсан з'яўляецца двухразовым пераможцам турніру, выйграўшы тытулы ў 2016 і 2018 гадах.
Вынікі
правіцьФармат |
---|
Адкрыты чэмпіянат Рыгі (нізкарэйтынгавы ў рамках PTC) |
Рыга Мастэрс (рэйтынгавы) |
Фіналісты турніру
правіцьГулец | П | Ф | КФ | ВТ | Фіналы |
---|---|---|---|---|---|
Ніл Робертсан | 2 | 0 | 2 | 2016, 2018 | — |
Раян Дэй | 1 | 0 | 1 | 2017 | — |
Бары Хокінс | 1 | 0 | 1 | 2015 | — |
Марк Сэлбі | 1 | 0 | 1 | 2014 | — |
Джэк Лісоўскі | 0 | 1 | 1 | — | 2018 |
Стывен Магуайр | 0 | 1 | 1 | — | 2017 |
Майкл Холт | 0 | 1 | 1 | — | 2016 |
Том Форд | 0 | 1 | 1 | — | 2015 |
Марк Ален | 0 | 1 | 1 | — | 2014 |
Статыстыка паводле краін
правіцьКраіна | КП | АКП | Першы тытул | Апошні тытул |
---|---|---|---|---|
Англія | 2 | 2 | 2014 | 2015 |
Аўстралія | 1 | 2 | 2016 | 2018 |
Уэльс | 1 | 1 | 2017 | 2017 |
Рэкорды
правіцьГод | Пераможца | КУ | КМ | КФ | 50+ | Л 50+ | 100+ | Л 100+ | АНБ | Ф/50+ | Ф/100+ |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2014 | Марк Сэлбі | 128 | 124 | 682 | 319 | Марк Сэлбі (21) | 36 | Марк Сэлбі (4) Марка Фу (4) |
Марка Фу (142) | 2.14 | 18.94 |
2015 | Бары Хокінс | 128 | 123 | 661 | 272 | Бары Хокінс (16) | 40 | Грэм Дот (3) Джад Трамп (3) |
Рыкі Уолдэн (142) | 2.43 | 16.53 |
2016 | Ніл Робертсан | 66 | 61 | 348 | 190 | Ніл Робертсан (18) | 31 | Ніл Робертсан (4) | Мартын О'Донэл (138) | 1.83 | 11.23 |
2017 | Раян Дэй | 68 | 62 | 352 | 190 | Раян Дэй (18) | 24 | Стывен Магуайр (3) | Эндру Хігінсан (140) | 1.85 | 14.67 |
2018 | Ніл Робертсан | Ніл Робертсан (6) | Лян Вэньбо (140) |
Дасягненні гульцоў
правіцьУсе розыгрышы
правіць- Найбольшая колькасць выйграных тытулаў
- 2, Ніл Робертсан (2016, 2018).
- Найбольшая колькасць фіналаў
- 2, Ніл Робертсан (2016, 2018).
- Найбольшая колькасць паўфіналаў
- 2, Бары Хокінс (2014, 2015), Марк Уільямс (2016, 2017), Ніл Робертсан (2016, 2018), Стывен Магуайр (2017, 2018).
- Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў
- 3, Энтані Мак-Гіл (2014, 2016, 2017).
- Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/8 фіналу
- 4, Марк Уільямс (2014, 2015, 2016, 2017).
- Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/16 фіналу
- 5 (усе розыгрышы), Марк Уільямс.