У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Пэры.
Джо Пэры (англ.: Joe Perry; нар. 13 жніўня 1974, Уізбэч, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца рэйтынгавага гранд-фіналу PTC 2015 года, паўфіналіст чэмпіянату свету 2008 года і фіналіст Мастэрс 2017 года. З 2000 года нязменна ўваходзіць у топ-32 сусветнага рэйтынгу.
Джо Пэры
англ.: Joe Perry |
 |
|
Дата нараджэння:
|
13 жніўня 1974(1974-08-13) (48 гадоў)
|
---|
Месца нараджэння:
|
|
---|
Грамадзянства:
|
Англія
|
---|
Вядучая рука:
|
правая
|
---|
Прафесійная кар'ера:
|
1991–...
|
---|
Найвышэйшы рэйтынг:
|
9 (30.03.2015—11.10.2015 14.03.2016—03.04.2016)
|
---|
Цяперашні рэйтынг:
|
11 (1 жніўня 2016)
|
---|
Прызавыя грошы:
|
> £1,700,000
|
---|
Найвышэйшая серыя:
|
145 (Чэмпіянат свету 2004)
|
---|
Колькасць соценных серый:
|
223
|
---|
Перамогі на турнірах
|
---|
Рэйтынгавыя турніры:
|
1
|
---|
Нізкарэйтынгавыя турніры:
|
2
|
---|
Іншыя прафесійныя турніры:
|
1
|
---|
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры:
|
1
|
---|
Чэмпіянат свету:
|
паўфінал (2008)
|
---|
Стаў прафесіяналам у 1991 годзе, а ў 1994 упершыню патрапіў на рэйтынгавы турнір — чэмпіянат Вялікабрытаніі. У 1999 годзе дэбютаваў у Крусібле, а ў 2001 упершыню дайшоў да фіналу рэйтынгавага турніру, адкрытага чэмпіянату Еўропы, дзе саступіў Стывену Хендры з лікам 2:9. У сезоне 2002/2003 упершыню ўвайшоў у топ-16 і дэбютаваў на турніры Мастэрс, а ў 2004 і 2005 гадах даходзіў да паўфіналаў на чэмпіянатах Вялікабрытаніі, што з’яўляецца яго лепшым дасягненнем на гэтым спаборніцтве. У 2008 годзе выйграў свой першы прафесійны турнір, Championship League, і здолеў дайсці да 1/2 фіналу на чэмпіянаце свету, дзе саступіў Алі Картэру з лікам 15:17. У сезоне 2013/2014 ва ўзросце 39 гадоў два разы дайшоў да паўфіналаў і чатыры — да чвэрцьфіналаў на рэйтынгавых турнірах, а таксама атрымаў першую нізкарэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Ісіна, а ў наступным сезоне ў другі раз (праз дванаццаць з паловай гадоў пасля першага) дайшоў да фіналу рэйтынгавага першынства на Усі Класік, а таксама ўпершыню выйшаў у чвэрцьфінальную стадыю турніру Мастэрс, пасля чаго выйграў другі тытул нізкарэйтынгавага ўзроўню на адкрытым чэмпіянаце Сючжоу і ў сакавіку 2015 года ўпершыню ў сваёй кар’еры перамог на рэйтынгавым турніры — гранд-фінале PTC, што дазволіла яму падняцца на найвышэйшую для сябе дзявятую пазіцыю ў рэйтынгу. У жніўні 2016 года дайшоў да свайго чацвёртага рэйтынгавага фіналу на турніры World Open, а ў пачатку 2017 года ўпершыню дайшоў да фіналу турніру Трайной кароны на Мастэрс.
У агульнай колькасці займаў дзявяты радок у сусветным рэйтынгу каля 7 месяцаў. За сваю прафесійную кар’еру зрабіў больш за 200 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-25 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за паўтара мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-25 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.