Азіяцкі тур PTC 2014/2015 – Этап 3 (снукер)

Азіяцкі тур PTC 2014/2015 — Этап 3 (таксама вядомы як Адкрыты чэмпіянат Сючжоу 2015 (англ.: Xuzhou Open 2015)) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 20 па 24 студзеня 2015 года ў алімпійскім цэнтры Сючжоу, у Сючжоу, Кітай. Прызавы фонд турніру склаў £50,000, з якіх £10,000 атрымаў пераможца.

Азіяцкі тур PTC 2014/2015 – Этап 3
Сезон 2014/2015
Тэрміны 20 — 24 студзеня 2015
Арэна Алімпійскі цэнтр Сючжоу
Горад Сючжоу
Краіна Кітай
Арганізацыя WPBSA
Фармат Нізкарэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £50,000
Прызавыя пераможцы £10,000
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Джо Пэры
Фіналіст Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух
Лік 4:1
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 136 (Цепчая Ун-Нух)
←EТ5PTC 2014/2015ЕТ6→

Прызавыя грошы правіць

Прызавы фонд турніру склаў £50,000, як і на ўсіх астатніх турнірах серыі PTC 2014/2015, якія праходзілі ў Азіі. Пераможца спаборніцтва атрымаў £10,000.

Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Аднак, у адрозненне ад падліку ачкоў у сезонах 2012/2013 і 2013/2014, калі снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, атрымліваў у рэйтынг колькасць ачкоў, у два разы меншую за колькасць прызавых грошай, з сезона 2014/2015 снукерыст, які прайграе ў сваім першым матчы, увогуле не атрымлівае рэйтынгавых ачкоў.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца £10000
Фіналіст £5000
Паўфіналісты £2500
Чвэрцьфіналісты £1500
1/8 фіналу £1000
1/16 фіналу £600
1/32 фіналу £200
Агульны прызавы фонд £50000
Максімальны брэйк £500

Спасылкі правіць