Майкл Холт (англ.: Michael Holt; нар. 7 жніўня 1978, Нотынгем, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца двух этапаў серыі PTC і фіналіст Рыга Мастэрс 2016 года. Былы 20-ы нумар сусветнага рэйтынгу.

Майкл Холт
Снукер
Снукер

англ.: Michael Holt
Фота
 
Дата нараджэння: 7 жніўня 1978(1978-08-07)[1] (46 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:  Англія
Вядучая рука: правая
Прафесійная кар’ера: 1996–...
Найвышэйшы рэйтынг: 20 (30.09.201317.03.2014)
Цяперашні рэйтынг: 26 (27 чэрвеня 2016)
Прызавыя грошы: > £1,000,000
Найвышэйшая серыя: 144 (2 разы:
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2005,
German Masters 2013)
Колькасць соценных серый: 163
Лепшы рэйтынгавы вынік: фінал
(Рыга Мастэрс 2016)
Перамогі на турнірах
Нізкарэйтынгавыя турніры: 2
Чэмпіянат свету: 1/8 фіналу (2005, 2016)

Стаў прафесіяналам у 1996 годзе ў 18-гадовым узросце і здзейсніў дэбют у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 1998 года, а праз год дайшоў да чвэрцьфіналу другога па значнасці снукернага турніру рэйтынгавага ўзроўню (адзіны раз у кар'еры). У 2003 годзе ў другі раз дайшоў да рэйтынгавага чвэрцьфіналу на кубку LG, а ў сезоне 2004/2005 упершыню ўвайшоў у топ-32 рэйтынгу і дэбютаваў на чэмпіянаце свету, дайшоўшы да 1/8 фіналу. Пасля гэтага тройчы даходзіў да рэйтынгавых чвэрцьфіналаў на Гран-пры 2005 года, Гранд-фінале PTC 2011 года і German Masters 2013 года, а таксама выйграў два нізкарэйтынгавыя тытулы на турнірах PTC у Празе ў 2010 годзе і ў Шэфілдзе ў 2011 годзе. У сезоне 2013/2014 упершыню дайшоў да паўфінальнай стадыі рэйтынгавага спаборніцтва на Шанхай Мастэрс, дзе саступіў Сяа Гадуну (3:6), а таксама падняўся на 20-ю пазіцыю ў рэйтынгу, якая стала найвышэйшай ў яго кар'еры. Пасля гэтага яшчэ двойчы даходзіў да чвэрцьфіналаў рэйтынгавых турніраў на German Masters 2014 года і Гранд-фінале PTC 2015 года. У 2016 годзе ў другі раз у кар'еры выйшаў у 1/8 фіналу чэмпіянату свету, а таксама ўпершыню ў кар'еры дайшоў да рэйтынгавага фіналу на турніры Рыга Мастэрс, дзе саступіў Нілу Робертсану (2:5).

У агульнай колькасці займаў 20-ы радок у сусветным рэйтынгу амаль паўгода. У 2008 годзе дайшоў да паўфіналу першага чэмпіянату свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі. За сваю прафесійную кар'еру зрабіў больш за 150 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-40 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 800 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-50 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Зноскі

Спасылкі

правіць