Фінал Players Tour Championship 2010/2011 (снукер)
Фінал Players Tour Championship 2010/2011 (таксама вядомы як Players Tour Championship Grand Final 2011 і PartyCasino.com Players Tour Championship Grand Final 2011 ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры і выніковы турнір серыі PTC 2010/2011, які праходзіў з 16 па 20 сакавіка 2011 года на арэне Гелікс у Дубліне, Ірландыя. Прызавы фонд турніру склаў £200,000, з якіх £60,000 атрымаў пераможца.
Фінал Players Tour Championship 2010/2011 | |
Сезон | 2010/2011 |
---|---|
Тэрміны | 16 — 20 сакавіка 2011 |
Арэна | Гелікс |
Горад | Дублін |
Краіна | Ірландыя |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | PartyCasino.com |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £200,000 |
Прызавыя пераможцы | £60,000 |
Фінал | |
Пераможца | Шон Мёрфі |
Фіналіст | Мартын Гоўлд |
Лік | 4:0 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 24 |
Колькасць матчаў | 22 |
Колькасць фрэймаў | 118 |
Колькасць соценных серый | 13 |
Найвышэйшая серыя | 143 (Марк Уільямс) |
←ЕPTC6 ● PTC 2010/2011 ● | |
● Фінал PTC ● 2012→ | |
Снукерны сезон 2010/2011 | |
←Хайнань Класік | Адкрыты чэмпіянат Кітая→ |
Пераможцам турніру стаў Шон Мёрфі, які перайграў на сваім шляху да тытула Рыкі Уолдэна (4:2), Стывена Лі ў чвэрцьфінале (4:3), Мэцью Стывенса ў паўфінальным матчы (4:0), а ў фінальным паядынку разграміў Мартына Гоўлда з лікам 4:0. Такім чынам, 28-гадовы англічанін выйграў свой дзявяты прафесійны і чацвёрты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама трэцяе спаборніцтва ў сезоне (пасля перамог на Усі Класік ў чэрвені і на адкрытым чэмпіянаце Бруге 2010 года).
Прызавыя грошы
правіцьPartyCasino.com спансаваў дэбютны розыгрыш Гранд-фіналу PTC. Прызавы фонд турніру склаў £200,000, з якіх пераможца атрымаў £60,000.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | £60000 |
Фіналіст | £25000 |
Паўфіналісты | £15000 |
Чвэрцьфіналісты | £7500 |
1/8 фіналу | £4000 |
1/12 фіналу | £2500 |
Найвышэйшы брэйк | £3000 |
Агульны прызавы фонд | £200000 |
Рэйтынгавыя ачкі
правіцьГранд-фінал PTC 2011 меў найменшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў з усіх рэйтынгавых турніраў сезона. Пераможца турніру атрымаў 3000 рэйтынгавых ачкоў. Пераможцы адкрытага чэмпіянату Уэльса і German Masters атрымлівалі па 5000 ачкоў, а чэмпіёны нізкарэйтынгавых спаборніцтваў серыі PTC атрымлівалі па 2000 ачкоў.
Дасягненне | Ачкі |
---|---|
Пераможца | 3000 |
Фіналіст | 2400 |
Паўфіналісты | 1920 |
Чвэрцьфіналісты | 1500 |
1/8 фіналу | 1140 |
1/12 фіналу | 840 |
Удзельнікі
правіцьУ Гранд-фінале PTC 2011 года прымалі ўдзел 24 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў асобным рэйтынгу PTC і пры гэтым згулялі не менш, чым на шасці турнірах серыі. Па ім жа быў утвораны і пасеў гульцоў на турніры.
Дзін Цзюньхуэй і Джон Хігінс увайшлі ў топ-24 рэйтынгу PTC, заняўшы ў ім дзясятае і дванаццатае месцы адпаведна, аднак згулялі менш, чым на шасці турнірах, і не атрымалі права выступаць у Гранд-фінале. У выніку Джэрард Грын і Джо Джогія, якія займалі 25-е і 26-е месцы ў рэйтынгу PTC, патрапілі на выніковы турнір.
З снукерыстаў, якія ўваходзілі ў топ-24 афіцыйнага рэйтынгу перад пачаткам турніру, толькі 12 патрапілі на выніковы турнір. Акрамя Хігінса (лідар сусветнага рэйтынгу) і Дзіна (пяты ў рэйтынгу), у топ-26 рэйтынгу нізкарэйтынгавай серыі не патрапілі яшчэ 10 снукерыстаў з топ-24 сусветнага рэйтынгу: Ніл Робертсан (3-ці ў афіцыйным рэйтынгу і 56-ы ў рэйтынгу PTC), Алістэр Картэр (8-ы і 74-ы), Грэм Дот (9-ы і 33-ці), Роні О’Саліван (10-ы і 31-ы), Марк Ален (11-ы і 39-ы), Пітэр Эбдан (12-ы і 29-ы), Стывен Хендры (13-ы і 107-ы), Джэймі Коўп (14-ы і 31-ы), Марк Кінг (19-ы і 68-ы) і Раян Дэй (20-ы і 66-ы). З снукерыстаў, якія не ўваходзілі ў топ-24 сусветнага рэйтынгу, на турніры прынялі ўдзел Мартын Гоўлд (26-ы ў афіцыйным рэйтынгу і 13-ы ў рэйтынгу PTC), Лян Вэньбо (27-ы і 12-і), Джэрард Грын (28-ы і 23-ці), Дамінік Дэйл (31-ы і 7-ы), Маркус Кэмбэл (32-гі і 4-ы), Том Форд (33-ці і 9-ы), Энтані Хэмілтан (41-ы і 16-ы), Майкл Холт (43-ці і 11-ы), Бары Пінчэс (50-ы і 3-ці), Джэймі Джонс (52-гі і 19-ы), Джэк Лісоўскі (56-ы і 18-ы) і Джо Джогія (60-ы і 24-ы).
Самым узроставым удзельнікам фінальнага турніру PTC стаў 40-гадовы Бары Пінчэс. Энтані Хэмілтану і Дамініку Дэйлу падчас турніру было па 39 гадоў, а Марку Дэвісу і Маркусу Кэмбэлу — па 38. Самым маладым снукерыстам на турніры стаў 19-гадовы Джэк Лісоўскі. Джаду Трампу быў 21 год, а Джэймі Джонсу — 23.
Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.
П | Р | Гулец | У | П | Ачкі | ДН | Дэбют |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 7 | Шон Мёрфі | 12 | 1 | 23200 | 10.08.1982 | 2011 |
2 | 4 | Марк Сэлбі | 12 | 1 | 21300 | 19.06.1983 | 2011 |
3 | 50 | Бары Пінчэс | 12 | 1 | 19100 | 13.07.1970 | 2011 |
4 | 32 | Маркус Кэмбэл | 12 | 1 | 17700 | 22.09.1972 | 2011 |
5 | 24 | Джад Трамп | 12 | 1 | 17600 | 20.08.1989 | 2011 |
6 | 2 | Марк Уільямс | 9 | 1 | 17100 | 21.03.1975 | 2011 |
7 | 31 | Дамінік Дэйл | 12 | 1 | 16800 | 29.12.1971 | 2011 |
8 | 21 | Стывен Лі | 12 | 1 | 16200 | 12.10.1974 | 2011 |
9 | 33 | Том Форд | 12 | 1 | 15000 | 17.08.1983 | 2011 |
10 | 6 | Стывен Магуайр | 10 | 0 | 14400 | 13.03.1981 | 2011 |
11 | 43 | Майкл Холт | 12 | 1 | 10900 | 07.08.1978 | 2011 |
12 | 27 | Лян Вэньбо | 8 | 0 | 10700 | 05.03.1987 | 2011 |
13 | 26 | Мартын Гоўлд | 12 | 0 | 10600 | 14.09.1981 | 2011 |
14 | 16 | Марка Фу | 9 | 0 | 10100 | 08.01.1978 | 2011 |
15 | 15 | Рыкі Уолдэн | 12 | 0 | 10100 | 11.11.1982 | 2011 |
16 | 41 | Энтані Хэмілтан | 11 | 0 | 9900 | 29.06.1971 | 2011 |
17 | 17 | Сцюарт Бінэм | 12 | 0 | 9800 | 21.05.1976 | 2011 |
18 | 56 | Джэк Лісоўскі | 12 | 0 | 9600 | 25.06.1991 | 2011 |
19 | 52 | Джэймі Джонс | 12 | 0 | 9400 | 14.02.1988 | 2011 |
20 | 23 | Эндру Хігінсан | 12 | 0 | 8700 | 13.12.1977 | 2011 |
21 | 22 | Марк Дэвіс | 12 | 0 | 8300 | 12.08.1972 | 2011 |
22 | 18 | Мэцью Стывенс | 12 | 0 | 8300 | 11.09.1977 | 2011 |
23 | 28 | Джэрард Грын | 12 | 0 | 7700 | 12.11.1973 | 2011 |
24 | 60 | Джо Джогія | 11 | 0 | 7500 | 13.11.1975 | 2011 |
Асноўная сетка
правіцьПершы раўнд да 4 перамог |
Другі раўнд да 4 перамог |
Чвэрцьфіналы да 4 перамог |
Паўфіналы да 4 перамог |
Фінал да 4 перамог | |||||||||||||||||||
15 | Рыкі Уолдэн | 4 | 1 | Шон Мёрфі | 4 | ||||||||||||||||||
12 | Лян Вэньбо | 1 | 15 | Рыкі Уолдэн | 2 | ||||||||||||||||||
1 | Шон Мёрфі | 4 | |||||||||||||||||||||
8 | Стывен Лі | 3 | |||||||||||||||||||||
21 | Марк Дэвіс | 4 | 8 | Стывен Лі | 4 | ||||||||||||||||||
24 | Джо Джогія | 0 | 21 | Марк Дэвіс | 1 | ||||||||||||||||||
1 | Шон Мёрфі | 4 | |||||||||||||||||||||
22 | Мэцью Стывенс | 0 | |||||||||||||||||||||
22 | Мэцью Стывенс | 4 | 7 | Дамінік Дэйл | 1 | ||||||||||||||||||
23 | Джэрард Грын | 2 | 22 | Мэцью Стывенс | 4 | ||||||||||||||||||
22 | Мэцью Стывенс | 4 | |||||||||||||||||||||
4 | Маркус Кэмбэл | 0 | |||||||||||||||||||||
17 | Сцюарт Бінэм | П | 4 | Маркус Кэмбэл | 4 | ||||||||||||||||||
10 | Стывен Магуайр | А | 17 | Сцюарт Бінэм | 3 | ||||||||||||||||||
1 | Шон Мёрфі | 4 | |||||||||||||||||||||
13 | Мартын Гоўлд | 0 | |||||||||||||||||||||
14 | Марка Фу | 1 | 3 | Бары Пінчэс | 3 | ||||||||||||||||||
11 | Майкл Холт | 4 | 11 | Майкл Холт | 4 | ||||||||||||||||||
11 | Майкл Холт | 2 | |||||||||||||||||||||
13 | Мартын Гоўлд | 4 | |||||||||||||||||||||
19 | Джэймі Джонс | 0 | 5 | Джад Трамп | 2 | ||||||||||||||||||
13 | Мартын Гоўлд | 4 | 13 | Мартын Гоўлд | 4 | ||||||||||||||||||
13 | Мартын Гоўлд | 4 | |||||||||||||||||||||
2 | Марк Сэлбі | 3 | |||||||||||||||||||||
16 | Энтані Хэмілтан | 4 | 6 | Марк Уільямс | 4 | ||||||||||||||||||
9 | Том Форд | 2 | 16 | Энтані Хэмілтан | 0 | ||||||||||||||||||
6 | Марк Уільямс | 3 | |||||||||||||||||||||
2 | Марк Сэлбі | 4 | |||||||||||||||||||||
20 | Эндру Хігінсан | 4 | 2 | Марк Сэлбі | 4 | ||||||||||||||||||
18 | Джэк Лісоўскі | 1 | 20 | Эндру Хігінсан | 0 |
Фінал
правіцьФінал: да 4 перамог. Рэферы: Мікаэла Таб. «Гелікс», Дублін, Ірландыя. 20 сакавіка 2011. | ||
Шон Мёрфі (1) Англія |
4:0 | Мартын Гоўлд (13) Англія |
Статыстыка гульцоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
70:18, 66:46, 59:44 (53), 51:34 | ||
53 | Найвышэйшы брэйк | <50 |
0 | Соценныя брэйкі | 0 |
1 | Брэйкі 50+ | 0 |
Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў
правіцьУ 22 матчах Гранд-фіналу PTC гульцы аформілі 13 соценных брэйкаў. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 60 серый, што ў сярэднім азначае каля 2.7 паўсоценных серый у матчы.
Марк Уільямс, Майкл Холт, Мартын Гоўлд і Стывен Лі выканалі па два сэнчуры-брэйкі на турніры. Па колькасці серый «50+» лідарам стаў пераможца турніру Шон Мёрфі, які зрабіў 11 паўсоценных серый, адна з якіх перавысіла 100 ачкоў. Марк Уільямс выканаў найвышэйшы брэйк спаборніцтва ў 143 балы ў матчы 1/8 фіналу супраць Энтані Хэмілтана.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец | 50+ | 100+ | 50-100 | Усе брэйкі 50+ |
---|---|---|---|---|
Марк Уільямс | 2 | 2 | 0 | 143, 111 |
Энтані Хэмілтан | 3 | 1 | 2 | 133; 92, 54 |
Эндру Хігінсан | 2 | 1 | 1 | 128; 57 |
Маркус Кэмбэл | 3 | 1 | 2 | 126; 60, 58 |
Шон Мёрфі | 11 | 1 | 10 | 116; 80, 68, 64, 63, 62, 58, 56, 54, 53, 50 |
Джад Трамп | 2 | 1 | 1 | 113; 61 |
Майкл Холт | 5 | 2 | 3 | 110, 102; 83, 66, 54 |
Мартын Гоўлд | 9 | 2 | 7 | 106, 100; 96, 83, 77, 69, 63, 57, 50 |
Стывен Лі | 4 | 2 | 2 | 103, 100; 58, 57 |
Мэцью Стывенс | 6 | 0 | 6 | 93, 80, 62, 60, 56, 51 |
Лян Вэньбо | 1 | 0 | 1 | 89 |
Марк Сэлбі | 5 | 0 | 5 | 66, 60, 59, 59, 54 |
Марк Дэвіс | 2 | 0 | 2 | 64, 50 |
Бары Пінчэс | 1 | 0 | 1 | 63 |
Рыкі Уолдэн | 4 | 0 | 4 | 60, 55, 54, 52 |
Увогуле | 60 | 13 | 47 | Найвышэйшы брэйк: 143 (Марк Уільямс) |
Статыстыка турніру
правіцьСтатыстыка гульцоў
правіцьГулец | Апошні матч | М | В | П | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+ | 100+ | НБ | Ф/50+ | Ф/100+ | ПГ (£) | РА |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Шон Мёрфі | Фінал: Мартын Гоўлд 4:0 | 4 | 4 | 0 | 21 | 16 | 5 | 76.19% | 11 | 1 | 116 | 1.91 | 21 | 60000 | 3000 |
Мартын Гоўлд | Фінал: Шон Мёрфі 0:4 | 5 | 4 | 1 | 27 | 16 | 11 | 59.26% | 9 | 2 | 106 | 3 | 13.5 | 25000 | 2400 |
Мэцью Стывенс | 1/2 фіналу: Шон Мёрфі 0:4 | 4 | 3 | 1 | 19 | 12 | 7 | 63.16% | 6 | 0 | 93 | 3.17 | — | 15000 | 1920 |
Марк Сэлбі | 1/2 фіналу: Мартын Гоўлд 3:4 | 3 | 2 | 1 | 18 | 11 | 7 | 61.11% | 5 | 0 | 66 | 3.6 | — | 15000 | 1920 |
Марк Уільямс | 1/4 фіналу: Марк Сэлбі 3:4 | 2 | 1 | 1 | 11 | 7 | 4 | 63.64% | 2 | 2 | 143 | 5.50 | 5.5 | 7500 | 1500 |
Стывен Лі | 1/4 фіналу: Шон Мёрфі 3:4 | 2 | 1 | 1 | 12 | 7 | 5 | 58.33% | 4 | 2 | 103 | 3 | 6 | 7500 | 1500 |
Майкл Холт | 1/4 фіналу: Мартын Гоўлд 2:4 | 3 | 2 | 1 | 18 | 10 | 8 | 55.56% | 5 | 2 | 110 | 3.6 | 9 | 7500 | 1500 |
Маркус Кэмбэл | 1/4 фіналу: Мэцью Стывенс 0:4 | 2 | 1 | 1 | 11 | 4 | 7 | 36.36% | 3 | 1 | 126 | 3.67 | 11 | 7500 | 1500 |
Марк Дэвіс | 1/8 фіналу: Стывен Лі 1:4 | 2 | 1 | 1 | 9 | 5 | 4 | 55.56% | 2 | 0 | 64 | 4.50 | — | 4000 | 1140 |
Рыкі Уолдэн | 1/8 фіналу: Шон Мёрфі 2:4 | 2 | 1 | 1 | 11 | 6 | 5 | 54.55% | 4 | 0 | 60 | 2.75 | — | 4000 | 1140 |
Эндру Хігінсан | 1/8 фіналу: Марк Сэлбі 0:4 | 2 | 1 | 1 | 9 | 4 | 5 | 44.44% | 2 | 1 | 128 | 4.5 | 9 | 4000 | 1140 |
Бары Пінчэс | 1/8 фіналу: Майкл Холт 3:4 | 1 | 0 | 1 | 7 | 3 | 4 | 42.86% | 1 | 0 | 63 | 7 | — | 4000 | 1140 |
Сцюарт Бінэм | 1/8 фіналу: Маркус Кэмбэл 3:4 | 1 | 0 | 1 | 7 | 3 | 4 | 42.86% | 0 | 0 | <50 | — | — | 4000 | 1140 |
Энтані Хэмілтан | 1/8 фіналу: Марк Уільямс 0:4 | 2 | 1 | 1 | 10 | 4 | 6 | 40% | 3 | 1 | 133 | 3.33 | 10 | 4000 | 1140 |
Джад Трамп | 1/8 фіналу: Мартын Гоўлд 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33.33% | 2 | 1 | 113 | 3 | 6 | 4000 | 1140 |
Дамінік Дэйл | 1/8 фіналу: Мэцью Стывенс 1:4 | 1 | 0 | 1 | 5 | 1 | 4 | 20% | 0 | 0 | <50 | — | — | 4000 | 1140 |
Джэрард Грын | 1/12 фіналу: Мэцью Стывенс 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33.33% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2500 | 840 |
Том Форд | 1/12 фіналу: Энтані Хэмілтан 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33.33% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2500 | 840 |
Лян Вэньбо | 1/12 фіналу: Рыкі Уолдэн 1:4 | 1 | 0 | 1 | 5 | 1 | 4 | 20% | 1 | 0 | 89 | 5 | — | 2500 | 840 |
Джэк Лісоўскі | 1/12 фіналу: Эндру Хігінсан 1:4 | 1 | 0 | 1 | 5 | 1 | 4 | 20% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2500 | 840 |
Марка Фу | 1/12 фіналу: Майкл Холт 1:4 | 1 | 0 | 1 | 5 | 1 | 4 | 20% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2500 | 840 |
Джо Джогія | 1/12 фіналу: Марк Дэвіс 0:4 | 1 | 0 | 1 | 4 | 0 | 4 | 0% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2500 | 840 |
Джэймі Джонс | 1/12 фіналу: Джад Трамп 0:4 | 1 | 0 | 1 | 4 | 0 | 4 | 0% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2500 | 840 |
Статыстыка паводле краін
правіцьКраіна | 1/12 фіналу | 1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | |||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Англія | 15 удзельнікаў (62.5%) | 12 удзельнікаў (75%) | 5 удзельнікаў (62.5%) | 3 удзельнікі (75%) | 2 удзельнікі (100%) | |||||
Уэльс | 4 удзельнікі (16.67%) | 3 удзельнікі (18.75%) | 2 удзельнікі (25%) | 1 удзельнік (25%) | ||||||
Шатландыя | 2 удзельнікі (8.33%) | 1 удзельнік (6.25%) | 1 удзельнік (12.5%) | |||||||
Паўночная Ірландыя | 1 удзельнік (4.17%) | |||||||||
Кітай | 1 удзельнік (4.17%) | |||||||||
Ганконг | 1 удзельнік (4.17%) | |||||||||
Агульная статыстыка
правіць1/12 фіналу | 1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | Увогуле | |
---|---|---|---|---|---|---|
Колькасць гульцоў | 16 | 16 | 8 | 4 | 2 | 24 |
Колькасць матчаў | 7 | 8 | 4 | 2 | 1 | 22 |
Колькасць фрэймаў | 35 (49) | 44 (56) | 24 (28) | 11 (14) | 4 (7) | 118 (154) |
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы | 4.43 | 5.5 | 6 | 5.5 | 4 | 5.36 |
Самая буйная перамога | 4:0 (2) | 4:0 (2) | 4:0 (1) | 4:0 (1) | 4:0 (1) | 4:0 (7) |
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі | 0 | 2 | 2 | 1 | 0 | 5 |
Колькасць брэйкаў 50+ | 16 | 22 | 13 | 8 | 1 | 60 |
Колькасць соценных брэйкаў | 4 | 6 | 3 | 0 | 0 | 13 |
Найвышэйшы брэйк | 133 (Э.Хэмілтан) | 143 (М.Уільямс) | 116 (Ш.Мёрфі) | 80 (Ш.Мёрфі) | 53 (Ш.Мёрфі) | 143 (М.Уільямс) |
Сярэдняя колькасць паўсоценных брэйкаў у матчы | 2.29 | 2.75 | 3.25 | 4 | 1 | 2.73 |
Сярэдняя колькасць соценных брэйкаў у матчы | 0.57 | 0.75 | 0.75 | 0 | 0 | 0.59 |
Удзельная паўсоценная сярыйнасць (Ф/50+) | 1.94 | 2 | 1.85 | 1.38 | 4 | 1.97 |
Удзельная соценная сярыйнасць (Ф/100+) | 7.75 | 7.33 | 8 | — | — | 9.08 |
Спасылкі
правіць- Гранд-фінал PTC 2011 на Snooker.org (англ.)
- Статыстыка Гранд-фіналу PTC 2011 на CueTracker.net (англ.)
- Фатаздымкі World Snooker з Гранд-фіналу PTC 2011 на Facebook
- Фатаздымкі MoniqueLimbos з першага дня Гранд-фіналу PTC 2011 на Facebook
- Фатаздымкі MoniqueLimbos з другога дня Гранд-фіналу PTC 2011 на Facebook
- Фатаздымкі MoniqueLimbos з трэцяга дня Гранд-фіналу PTC 2011 на Facebook
- Фатаздымкі MoniqueLimbos з чацвёртага дня Гранд-фіналу PTC 2011 на Facebook
- Фатаздымкі MoniqueLimbos з пятага дня Гранд-фіналу PTC 2011 на Facebook