Players Tour Championship 2010/2011 — серыя снукерных турніраў, якія праходзілі з 24 чэрвеня 2010 года па 20 сакавіка 2011 года ў Шэфілдзе і кантынентальнай Еўропе. 6 турніраў, якія праходзілі не ў Шэфілдзе, сфарміравалі «Еўра Players Tour Championship». 12 турніраў серыі мелі нізкарэйтынгавы статус, а апошні, фінал PTC, быў рэйтынгавым турнірам. У фінальны турнір патрапілі 24 гульцы, якія займалі вышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу серыі і прынялі ўдзел мінімум у шасці нізкарэйтынгавых турнірах у сезоне.