Players Tour Championship 2010/2011 – Этап 1 (снукер)

Players Tour Championship 2010/2011 – Этап 1 (таксама вядомы як Star Xing Pai Players Tour Championship 2010/2011 – Этап 1 ад назвы спонсара) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 24 па 27 чэрвеня 2010 года ў акадэміі сусветнага снукера, у Шэфілдзе, Англія. Прызавы фонд турніру склаў £50,000, з якіх £10,000 атрымаў пераможца.

Players Tour Championship 2010/2011 – Этап 1
Сезон 2010/2011
Тэрміны 24 — 27 чэрвеня 2010
Арэна Акадэмія сусветнага снукера
Горад Шэфілд
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Star Xing Pai
Фармат Нізкарэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £50,000
Прызавыя пераможцы £10,000
Фінал
Пераможца Сцяг Уэльса Марк Уільямс
Фіналіст Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр
Лік 4:0
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 147 (Курт Мэфлін)
PTC 2010/2011PTC2→