Марка Фу (сапраўднае імя: Фу Гуцзюнь; кіт.: 傅家俊; нар. 8 студзеня 1978, Ганконг) — прафесійны гулец у снукер з Ганконга. Фіналіст двух турніраў трайной кароны (чэмпіянату Вялікабрытаніі 2008 і Мастэрс 2011). Адзін з трох азіяцкіх снукерыстаў (разам з Джэймсам Уатанам і Дзінам Цзюньхуэем), якія даходзілі да паўфіналаў чэмпіянату свету (2006, 2016). Пераможца трох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-25 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З 2000 года нязменна ўваходзіць у топ-32 сусветнага рэйтынгу.

Марка Фу
Снукер
Снукер

кіт.: 傅家俊
Фота
 
Дата нараджэння: 8 студзеня 1978(1978-01-08)[1][2] (46 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:  Ганконг
Вядучая рука: правая
Прафесійная кар’ера: 1998–...
Найвышэйшы рэйтынг: 5 (26.06.201722.08.2017)
Цяперашні рэйтынг: 6 (25 верасня 2017)
Прызавыя грошы: > £2,400,000
Найвышэйшая серыя: 147 (4 разы:
Scottish Masters 2000,
World Open 2012 (квал.)
Мастэрс 2015,
АЧ Гібралтара 2015)
Колькасць соценных серый: 461
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры: 3
Нізкарэйтынгавыя турніры: 1
Іншыя прафесійныя турніры: 2
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: 1
Чэмпіянат свету: паўфінал (2006, 2016)

Стаў прафесіяналам у 1998 годзе і тады ж дайшоў да фіналу Гран-пры, перайграўшы Роні О’Салівана, які займаў трэці радок у сусветным рэйтынгу, і Пітэра Эбдана, а ў канцы сезона дэбютаваў на чэмпіянаце свету. У 2000 годзе атрымаў уайлдкард на Мастэрс, патрапіўшы на найбуйнейшы нярэйтынгавы турнір па снукеры, а дзякуючы паспяховым выступам на рэйтынгавых турнірах, ужо ў сезоне 2000/2001 увайшоў у топ-16 сусветнага рэйтыннгу, аднак пратрымаўся там толькі адзін год. У 2006 годзе дайшоў да паўфіналу сусветнага першынства, што з’яўляецца яго найлепшым вынікам на найбуйнешым снукерным спаборніцтве, а ў 2007 выйграў свой першы рэйтынгавы тытул, Гран-пры, перамогшы ў фінальным паядынку Роні О’Салівана. У канцы 2008 года дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў 2011 — да фіналу Мастэрс. У 2013 годзе дайшоў да фіналу German Masters і ў пачатку сезона 2013/2014 атрымаў другую рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, а пазней дайшоў да фіналу International Championship 2013, пасля чаго падняўся на шостае месца ў рэйтынгу, якое з’яўляецца яго найвышэйшай пазіцыяй у табелі аб рангах. У 2016 годзе ў другі раз дайшоў да паўфінальнай стадыі чэмпіянату свету і здабыў трэці рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі.

Займаў пятае месца ў сусветным рэйтынгу амаль два месяцы. Апроч трох рэйтынгавых першынстваў выйграў нізкарэйтынгавы адкрыты чэмпіянат Гібралтара 2015 і 2 іншыя прафесійныя турніры: прэм’ер-лігу 2003 года і Championship League 2010 года. Таксама за нацыянальную зборную спартовец з Ганконга выйграў 3 залатыя медалі азіяцкіх гульняў (1998, 2002, 2010), уключаючы 1 медаль у адзіночным разрадзе, і 1 залаты медаль (у камандным разрадзе) усходне-азіяцкіх гульняў (2009). За сваю кар’еру аформіў больш за 450 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-10 самых серыйных гульцоў у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 2 мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За сваю кар’еру выканаў чатыры максімальныя брэйкі (шостае месца ў гісторыі пасля Роні О’Салівана, Стывена Хендры, Джона Хігінса, Дзіна Цзюньхуэя і Шона Мёрфі).

Фіналы турніраў

правіць

Рэйтынгавыя турніры: 8 (3 перамогі, 5 паразаў)

правіць
Легенда
Чэмпіянат свету (0:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:1)
Іншыя (3:4)


Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 1998 Гран-пры Лй Стывен  Стывен Лі 2:9
2 Перамога 2007 Гран-пры ОСалйван Ронй  Роні О’Саліван 9:6
3 Параза 2008 Чэмпіянат Вялікабрытаніі Мёрфй Шон  Шон Мёрфі 9:10
4 Параза 2013 German Masters Картэр Алйстэр  Алістэр Картэр 6:9
5 Перамога 2013 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Робертсан Нйл  Ніл Робертсан 9:6
6 Параза 2013 International Championship Дзйн Цзюньхуэй  Дзін Цзюньхуэй 9:10
7 Перамога 2016 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі Хйгйнс Джон  Джон Хігінс 9:4
8 Параза 2017 Players Championship Трамп Джад  Джад Трамп 8:10

Нізкарэйтынгавыя турніры: 3 (1 перамога; 2 паразы)

правіць
Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2012 Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 3 Лоулер Род  Род Лоўлер 2:4
2 Параза 2013 Bluebell Wood Open Уолдэн Рыкй  Рыкі Уолдэн 3:4
3 Перамога 2015 Адкрыты чэмпіянат Гібралтара Уайт Майкл  Майкл Уайт 4:1

Мастэрс: 1 (1 параза)

правіць
Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2011 Мастэрс Дзйн Цзюньхуэй  Дзін Цзюньхуэй 4:10

Прафесійныя снукерныя турніры: 14 (6 перамог, 8 паразаў)

правіць
Легенда
Рэйтынгавыя турніры (3:5)
Нізкарэйтынгавыя турніры (1:2)
Нярэйтынгавыя турніры (2:1)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)


Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Параза 1 25 кастрычніка 1998 Гран-пры, Прэстан, Англія Лй Стывен  Стывен Лі 2:9
Перамога 1 11 мая 2003 Прэм’ер-ліга, Вялікабрытанія Уйльямс Марк  Марк Уільямс 9:5
Перамога 2 21 кастрычніка 2007 Гран-пры, Абердын, Шатландыя ОСалйван Ронй  Роні О’Саліван 9:6
Параза 2 21 снежня 2008 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Тэлфард, Англія Меярфй Шон  Шон Мёрфі 9:10
Перамога 3 25 сакавіка 2010 Championship League, Сток, Англія Ален Марк  Марк Ален 3:2
Параза 3 16 студзеня 2011 Мастэрс, Лондан, Англія Дзйн Цзюньхуэй  Дзін Цзюньхуэй 4:10
Параза 4 9 верасня 2012 Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 3, Глостэр, Англія Лоулер Род  Род Лоўлер 2:4
Параза 5 3 лютага 2013 German Masters, Берлін, Германія Картэр Алйстэр  Алістэр Картэр 6:9
Перамога 4 14 ліпеня 2013 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Бендыга, Аўстралія Робертсан Нйл  Ніл Робертсан 9:6
Параза 6 17 жніўня 2013 Bluebell Wood Open, Глостэр, Англія Уолдэн Рыкй  Рыкі Уолдэн 3:4
Параза 7 3 лістапада 2013 International Championship, Чэнду, Кітай Дзйн Цзюньхуэй  Дзін Цзюньхуэй 9:10
Перамога 5 13 снежня 2015 Адкрыты чэмпіянат Гібралтара, Гібралтар Уайт Майкл  Майкл Уайт 4:1
Перамога 6 18 снежня 2016 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Глазга, Шатландыя Хйгйнс Джон  Джон Хігінс 9:4
Параза 8 12 сакавіка 2017 Players Championship, Ландудна, Уэльс Трамп Джад  Джад Трамп 8:10

Запрашальныя турніры: 1 (1 перамога)

правіць
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 21 лістапада 2015 General Cup, Ганконг Уйльямс Марк  Марк Уільямс 7:3

Выступы за нацыянальную зборную

правіць

Кубак свету (13 перамог, 9 параз)

правіць
Кубак свету па снукеры 2011; 11—17 ліпеня 2011; Centara Grand and Bangkok Convention Centre, Бангкок, Тайланд
Склад зборнай Ганконга: 1. Марка Фу 2. Фунь Квок Вэй
Вынік ПДВ ПМ Тып матча (партнёр) Апанент(ы) Лік
Групавы этап:   Ганконг —   Польшча 2ː3 (11 ліпеня)
Параза 1 I Адзіночны Кацпер Філіпяк 43:61
Параза 2 III Парны (Фунь Квок Вэй) Кацпер Філіпяк / Кшыштоф Вробель 37:80
Перамога 1 V Адзіночны Кшыштоф Вробель 60:29
Групавы этап:   Ганконг —   Афганістан 3:2 (12 ліпеня)
Параза 3 I Адзіночны Махамед Раіс Сензахі 45:72
Перамога 2 III Парны (Фунь Квок Вэй) Махамед Раіс Сензахі / Салех Махамед 66:63
Перамога 3 V Адзіночны Салех Махамед 75:0
Групавы этап:   Ганконг —   Тайланд 2 3:2 (13 ліпеня)
Параза 4 I Адзіночны Пасакорн Суванават 38:78
Перамога 4 III Парны (Фунь Квок Вэй) Пасакорн Суванават / Цепчая Ун-Ну 66:57
Перамога 5 V Адзіночны Цепчая Ун-Ну 64:27
Групавы этап:   Ганконг —   Шатландыя 2ː3 (15 ліпеня)
Параза 5 I Адзіночны Джон Хігінс 18:72
Перамога 6 III Парны (Фунь Квок Вэй) Джон Хігінс / Стывен Магуайр 99:4
Перамога 7 V Адзіночны Стывен Магуайр 63:17
Чвэрцьфінал:   Ганконг —   Англія 4:3 (16 ліпеня)
Перамога 8 I Адзіночны Марк Сэлбі 71:17
Перамога 9 III Парны (Фунь Квок Вэй) Марк Сэлбі / Алістэр Картэр 64:25
Параза 6 V Адзіночны Алістэр Картэр 20:74
Перамога 10 VI Парны (Фунь Квок Вэй) Марк Сэлбі / Алістэр Картэр 82:69
Перамога 11 VII Адзіночны Алістэр Картэр 75:2
Паўфінал:   Ганконг —   Паўночная Ірландыя 3:4 (17 ліпеня)
Параза 7 I Адзіночны Марк Ален 9:73
Перамога 12 III Парны (Фунь Квок Вэй) Марк Ален / Джэрард Грын 63:26
Параза 8 IV Адзіночны Джэрард Грын 0:88
Перамога 13 VI Парны (Фунь Квок Вэй) Джэрард Грын / Марк Ален 70:43
Параза 9 VII Адзіночны Марк Ален 0:102

Брэйкі, вышэйшыя за 140 ачкоў

правіць
Легенда
140 Брэйк стаў найвышэйшым на турніры
140 Брэйк з’яўляецца рэкордным для снукерыста


Нумар Сезон Турнір Стадыя Апанент Серыя Фрэйм ФЛ
1 1998/1999 Айрыш Мастэрс 1998 Заморская кваліфікацыя   Бары Пінчэс 141 Перамога (5:3)
2 1999/2000 Тайланд Мастэрс 2000 1/48 фіналу (квал.)   Джэймс Рэйналдс 143 Параза (4:5)
3 2000/2001 Мастэрс Шатландыі 2000 1/6 фіналу   Кен Доэрці 147 4 Параза (1:5)
4 2000/2001 Прэм’ер-ліга 2001 Групавы раунд   Стывен Хендры 143 7 Перамога (5:3)
5 2003/2004 Прэм’ер-ліга 2004 Групавы раунд   Стыў Дэвіс 140 4 Перамога (6:2)
6 2006/2007 Чэмпіянат свету 2007 1/24 фіналу (квал.)   Майкл Джадж 142 4 Перамога (10:9)
7 2008/2009 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2009 1/16 фіналу   Фергал О’Браен 142 7 Перамога (5:4)
8 2009/2010 Championship League 2010 Група 4 — ГР   Алістэр Картэр 144 1 Перамога (3:0)
9 2011/2012 Players Tour Championship 2011/2012 — Этап 3 1/32 фіналу   Энтані Хэмілтан 141 5 Перамога (4:1)
10 2011/2012 Players Tour Championship 2011/2012 — Этап 11 1/64 фіналу   Скот Дональдсан 140 4 Перамога (4:1)
11 2011/2012 World Open 2012 1/24 фіналу (квал.)   Мэцью Сэлт 147 6 Перамога (5:2)
12 2012/2013 German Masters 2013 Паўфінал   Бары Хокінс 142 7 Перамога (6:4)
13 2012/2013 Championship League 2013 Група 7 — ГР   Раян Дэй 140 3 Перамога (3:1)
14 2014/2015 Адкрыты чэмпіянат Рыгі 2014 1/16 фіналу   Джо Свэйл 142 5 Перамога (4:3)
15 2014/2015 International Championship 2014 1/32 фіналу   Ліам Хайфілд 141 2 Перамога (6:4)
16 2014/2015 Адкрыты чэмпіянат Рура 2014 1/8 фіналу   Джад Трамп 141 4 Параза (3:4)
17 2014/2015 Мастэрс 2015 1/8 фіналу   Сцюарт Бінэм 147 4 Перамога (6:3)
18 2015/2016 Адкрыты чэмпіянат Гібралтара 2015 1/32 фіналу   Сэм Бэйрд 147 5 Перамога (4:2)
19 2016/2017 Еўрапейскі Мастэрс 2016 1/32 фіналу (квал.)   Мэй Сівэнь 143 4 Перамога (4:2)
20 2016/2017 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 2016 1/32 фіналу   Ліам Хайфілд 142 1 Перамога (4:1)
21 2016/2017 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 2016 1/8 фіналу   Ніл Робертсан 141 1 Перамога (4:3)
22 2016/2017 Мастэрс 2017 Чвэрцьфінал   Марк Ален 140 7 Перамога (6:2)
23 2016/2017 Мастэрс 2017 Паўфінал   Роні О’Саліван 141 5 Параза (4:6)

Зноскі

Спасылкі

правіць