Мастэрс 2011 (снукер)
Мастэрс 2011 (англ.: Masters 2011, таксама вядомы як 2011 Ladbrokes Mobile Masters — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 9 па 16 студзеня 2011 года на арэне «Уэмблі», у Лондане. Турнір стаў 37-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Упершыню турнір Мастэрс спансавала кампанія Ladbrokes. Прызавы фонд турніру склаў £500,000 (на £14,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £150,000 атрымаў пераможца.
Мастэрс 2011 | |
Тэрміны | 9 — 16 студзеня 2011 |
---|---|
Арэна | «Уэмблі» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Ladbrokes plc |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £500,000 |
Прызавыя пераможцы | £150,000 |
Мінулы чэмпіён | Марк Сэлбі |
Фінал | |
Пераможца | Дзін Дзюньхуэй |
Фіналіст | Марка Фу |
Лік | 10:4 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Колькасць матчаў | 15 |
Колькасць соценных серый | 16 |
Найвышэйшая серыя | 142 (Стывен Магуайр) |
←2010 ● Мастэрс ● 2012→ |
У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў афіцыйным рэйтынгу.
Марк Сэлбі, леташні чэмпіён, саступіў ужо ў першым крузе пятнаццатаму нумару сусветнага рэйтынгу Марку Кінгу - 4:6. У першым матчы, супраць Марка Фу, Стывен Магуайр зрабіў вышэйшы брэйк турніру - 142 балы. Мастэрс 2011 стаў першым прафесійным снукерным турнірам, у фінале якога сустрэліся два азіяцкіх снукерыста. Дзін Дзюньхуэй выйграў фінальны паядынак у Марка Фу - 10:4. Гэтая перамога прынесла Дзіну шосты прафесійны тытул у кар'еры. Апроч таго, ён стаў першым кітайскім гульцом, які выйграў турнір Мастэрс.
Асноўная сетка
правіцьПершы раўнд | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | |||||||||||||||
1 | Марк Сэлбі | 4 | ||||||||||||||||
15 | Марк Кінг | 6 | ||||||||||||||||
15 | Марк Кінг | 1 | ||||||||||||||||
14 | Джэймі Коўп | 6 | ||||||||||||||||
8 | Шон Мёрфі | 3 | ||||||||||||||||
14 | Джэймі Коўп | 6 | ||||||||||||||||
14 | Джэймі Коўп | 3 | ||||||||||||||||
9 | Дзін Дзюньхуэй | 6 | ||||||||||||||||
5 | Марк Уільямс | 4 | ||||||||||||||||
9 | Дзін Дзюньхуэй | 6 | ||||||||||||||||
9 | Дзін Дзюньхуэй | 6 | ||||||||||||||||
11 | Грэм Дот | 2 | ||||||||||||||||
4 | Джон Хігінс | 4 | ||||||||||||||||
11 | Грэм Дот | 6 | ||||||||||||||||
9 | Дзін Дзюньхуэй | 10 | ||||||||||||||||
16 | Марка Фу | 4 | ||||||||||||||||
3 | Алістэр Картэр | 5 | ||||||||||||||||
13 | Пітэр Эбдан | 6 | ||||||||||||||||
13 | Пітэр Эбдан | 0 | ||||||||||||||||
16 | Марка Фу | 6 | ||||||||||||||||
6 | Стывен Магуайр | 4 | ||||||||||||||||
16 | Марка Фу | 6 | ||||||||||||||||
16 | Марка Фу | 6 | ||||||||||||||||
12 | Марк Ален | 4 | ||||||||||||||||
7 | Роні О’Саліван | 4 | ||||||||||||||||
12 | Марк Ален | 6 | ||||||||||||||||
12 | Марк Ален | 6 | ||||||||||||||||
2 | Ніл Робертсан | 4 | ||||||||||||||||
2 | Ніл Робертсан | 6 | ||||||||||||||||
10 | Стывен Хендры | 3 |