Мастэрс 2010 (снукер)
Мастэрс 2010 (англ.: Masters 2010, таксама вядомы як Pokerstars.com Masters 2010 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 10 па 17 студзеня 2010 года на «Арэне Уэмблі», у Лондане. Турнір стаў 36-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Упершыню турнір Мастэрс спансавала кампанія PokerStars.com. Прызавы фонд турніру склаў £486,000, з якіх £150,000 атрымаў пераможца.
Мастэрс 2010 | |
Тэрміны | 10 — 17 студзеня 2010 |
---|---|
Арэна | «Уэмблі» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Спонсар | PokerStars.com |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £486,000 |
Прызавыя пераможцы | £150,000 |
Мінулы чэмпіён | Роні О’Саліван |
Фінал | |
Пераможца | Марк Сэлбі |
Фіналіст | Роні О’Саліван |
Лік | 10:9 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 18 |
Колькасць матчаў | 17 |
Колькасць соценных серый | 20 |
Найвышэйшая серыя | 140 (2 разы: Стывен Магуайр, Ніл Робертсан) |
←2009 ● Мастэрс ● 2011→ |
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікам уайлдкард.
Пераможца леташняга турніру Роні О’Саліван не змог абараніць свой тытул, прайграўшы ў фінальным матчы Марку Сэлбі з лікам 9:10. Гэтая ж пара гуляла ў фінале ў 2009 годзе. Апроч таго, гэта быў шосты фінал Мастэрс з удзелам Роні О’Салівана за апошнія сем розыгрышаў турніру. Вышэйшая серыя турніру (140 ачкоў) была зроблена двойчы - Стывенам Магуайрам і Нілам Робертсанам. Такім чынам, Марк Сэлбі выйграў другі Мастэрс за тры гады.
Уайлдкард раўнд
правіцьУ папярэднім раўндзе згулялі 15-ы і 16-ы нумары рэйтынгу і ўладальнікі ўайлд-кард: Роры МакЛаўд, як пераможца кваліфікацыйнага турніру, і Джымі Уайт, які атрымаў спецыяльнае запрашэнне ад арганізатараў турніру.
Матч | Лік | ||
---|---|---|---|
УК1 | Марк Уільямс (15) | 6–2 | Роры МакЛаўд |
УК2 | Марк Кінг (16) | 6–2 | Джымі Уайт |
Асноўная сетка
правіцьПершы раўнд | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | |||||||||||||||
1 | Роні О’Саліван | 6 | ||||||||||||||||
9 | Ніл Робертсан | 4 | ||||||||||||||||
1 | Роні О’Саліван | 6 | ||||||||||||||||
14 | Пітэр Эбдан | 3 | ||||||||||||||||
8 | Марка Фу | 2 | ||||||||||||||||
14 | Пітэр Эбдан | 6 | ||||||||||||||||
1 | Роні О’Саліван | 6 | ||||||||||||||||
15 | Марк Уільямс | 5 | ||||||||||||||||
5 | Алістэр Картэр | 3 | ||||||||||||||||
15 | Марк Уільямс | 6 | ||||||||||||||||
15 | Марк Уільямс | 6 | ||||||||||||||||
4 | Шон Мёрфі | 4 | ||||||||||||||||
4 | Шон Мёрфі | 6 | ||||||||||||||||
10 | Стывен Хендры | 4 | ||||||||||||||||
1 | Роні О’Саліван | 9 | ||||||||||||||||
7 | Марк Сэлбі | 10 | ||||||||||||||||
3 | Стывен Магуайр | 6 | ||||||||||||||||
16 | Марк Кінг | 3 | ||||||||||||||||
3 | Стывен Магуайр | 6 | ||||||||||||||||
6 | Раян Дэй | 1 | ||||||||||||||||
6 | Раян Дэй | 6 | ||||||||||||||||
12 | Джо Пэры | 0 | ||||||||||||||||
3 | Стывен Магуайр | 3 | ||||||||||||||||
7 | Марк Сэлбі | 6 | ||||||||||||||||
7 | Марк Сэлбі | 6 | ||||||||||||||||
13 | Дзін Дзюньхуэй | 1 | ||||||||||||||||
7 | Марк Сэлбі | 6 | ||||||||||||||||
11 | Марк Ален | 5 | ||||||||||||||||
2 | Джон Хігінс | 3 | ||||||||||||||||
11 | Марк Ален | 6 |