Роры Мак-Лаўд

(Пасля перасылкі з Роры МакЛаўд)

Роры Мак-Лаўд (англ.: Rory McLeod; нар. 26 сакавіка 1971, Вэлінгбора, графства Нортгемптаншыр, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца кваліфікацыйнага турніру да Мастэрс 2010 года і нізкарэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Рура 2015 года. У 2010 годзе выканаў свой адзіны максімальны брэйк.

Роры Мак-Лаўд
Снукер
Снукер

англ.: Rory McLeod
Фота
 
Дата нараджэння: 26 сакавіка 1971(1971-03-26) (53 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:  Англія
Вядучая рука: правая
Прафесійная кар’ера: 1991—...
Найвышэйшы рэйтынг: 32 (29.08.201111.09.2011
10.10.201123.10.2011
12.12.201105.02.2012)
Цяперашні рэйтынг: 54 (4 красавіка 2016)
Прызавыя грошы: > £400,000
Найвышэйшая серыя: 147 (ЕPTC 2010/2011 - Этап 6)
Колькасць соценных серый: 72
Лепшы рэйтынгавы вынік: 1/8 фіналу
(Чэмпіянат свету 2011,
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 2011,
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 2013,
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2013,
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2016)
Перамогі на турнірах
Нізкарэйтынгавыя турніры: 1
Іншыя прафесійныя турніры: 1
Чэмпіянат свету: 1/8 фіналу (2011)

Пачаў прафесійную кар'еру ў 1991 годзе ва ўзросце 20 гадоў, але ўпершыню дайшоў да 1/16 фіналу рэйтынгавага турніру толькі на адкрытым чэмпіянаце Уэльса ў 2002 годзе. Пасля гэтага стабільна ўдзельнічаў у кваліфікацыях да рэйтынгавых турніраў, а ў 2009 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, стаўшы першым чарнаскурым удзельнікам у гісторыі найбуйнейшага снукернага спаборніцтва, дзе саступіў Марку Кінгу (6:10), і здабыў свой першы прафесійны тытул, перамогшы ў кваліфікацыі да Мастэрс, што дазволіла яму дэбютаваць на галоўным запрашальным турніры па снукеры. У 2011 годзе ў другі раз патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, дзе здолеў прайсці першы раўнд, перамогшы Рыкі Уолдэна (10:6), і ўпершыню ў кар'еры прайшоў у 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру, але саступіў Джону Хігінсу ў другім матчы (7:13). У пачатку наступнага сезона дайшоў да 1/8 фіналу на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і падняўся на найвышэйшае для сябе 32-е месца ў рэйтынгу, пасля чаго перыядычна знаходзіўся ў топ-32 на працягу сезона. У 2013 годзе яшчэ двойчы даходзіў да 1/8 фіналу рэйтынгавага ўзроўню на адкрытых чэмпіянатах Кітая і Аўстраліі, а ў сезоне 2015/2016 здабыў сваю першую перамогу на нізкарэйтынгавым турніры ў Германіі і ў пяты раз дайшоў да стадыі 1/8 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва на адкрытым чэмпіянаце Кітая, але ніколі не праходзіў далей.

У агульнай колькасці займаў 32-гі радок у сусветным рэйтынгу каля трох месяцаў. За сваю прафесійную кар'еру зрабіў больш за 70 соценных брэйкаў і зарабіў больш за 400 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай.

Фіналы турніраў

правіць

Нізкарэйтынгавыя турніры: 1 (1 перамога)

правіць
Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Перамога 2015 Адкрыты чэмпіянат Рура Цянь, Пэнфэй  Цянь Пэнфэй 4:2

Прафесійныя снукерныя турніры: 2 (2 перамогі)

правіць
Легенда
Рэйтынгавыя турніры (0:0)
Нізкарэйтынгавыя турніры (1:0)
Нярэйтынгавыя турніры (1:0)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 29 кастрычніка 2009 Кваліфікацыя да Мастэрс, Прэстацін, Уэльс Хігінсан, Эндру  Эндру Хігінсан 6:1
Перамога 2 11 кастрычніка 2015 Адкрыты чэмпіянат Рура, Мюльгайм, Германія Цянь, Пэнфэй  Цянь Пэнфэй 4:2

Прафесійна-аматарскія снукерныя турніры: 1 (1 перамога)

правіць
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 Адкрыты тур 2002/2003 – Этап 3 Грэй, Марк  Марк Грэй 5:2

Зноскі

Спасылкі

правіць