Адкрыты чэмпіянат Рура па снукеры
Адкрыты чэмпіянат Рура (англ.: Ruhr Open) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2010 годзе ў рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship пад назвай «Чэмпіянат Рура» (англ.: Ruhr Championship) і праходзіў у Sparkassen Arena у горадзе Гаме, а з 2013 года штогод праходзіць у RWE-Sporthalle ў Мюльгайме, Германія. Адкрыты чэмпіянат Рура з'яўляецца трэцім нізкарэйтынгавым турнірам у еўрапейскім туры серыі PTC сезона 2015/2016 і адным з шасці нізкарэйтынгавых першынстваў, якія праходзяць у кантынентальнай частцы Еўропы. З сезона 2013/2014 прызавы фонд кожнага турніру еўрапейскага туру складае €125,000, што болей, чым у два разы менш, чым самы малы прызавы фонд рэйтынгавага турніру у сезоне 2015/2016.
Адкрыты чэмпіянат Рура | |
Год заснавання: | 2010 |
---|---|
Арэна: | Sparkassen Arena (2010) RWE-Sporthalle (з 2013) |
Горад: | Гам (2010) Мюльгайм (з 2013) |
Краіна: | Германія |
Спонсар: | Kreativ Dental (з 2014) |
Фармат: | Нізкарэйтынгавы турнір |
Прызавы фонд: | €125,000 (з 2013) |
Колькасць удзельнікаў: | 128 |
Рэкорды | |
Дзеючы чэмпіён: | Роры Мак-Лаўд (першы тытул) |
Рэкордная колькасць тытулаў: | 1: |
Найвышэйшая серыя: | 147: |
Апошні турнір | |
Адкрыты чэмпіянат Рура 2015 |
Турнір традыцыйна праходзіць у кастрычніку-лістападзе, у 2015 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён, а ў апошнюю нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны паядынак спаборніцтва.
Фармат адкрытага чэмпіянату Рура ўключае ў сябе некалькі (два–тры) кваліфікацыйных раундаў, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату. У асноўную стадыю трапляюць сеяныя прафесіяналы (аўтаматычна) і пераможцы апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.
Пераможцамі турніру станавіліся Джон Хігінс (2010), Марк Ален (2013), Шон Мёрфі (2014) і Роры Мак-Лаўд (2015). Пры гэтым, Мёрфі яшчэ быў у фінале розыгрышу 2010 года, а таксама выканаў максімальную серыю (адзіную ў гісторыі спаборніцтва) у 2014 годзе.
Вынікі
правіцьФармат |
---|
Чэмпіянат Рура (міні-рэйтынгавы) |
Адкрыты чэмпіянат Рура (міні-рэйтынгавы) |
Год | Пераможца | Фіналіст | Фінальны лік | Паўфіналісты | КУ |
---|---|---|---|---|---|
2010 | Джон Хігінс | Шон Мёрфі | 4:2 | Грэм Дот, Марк Ален | |
2013 | Марк Ален | Дзін Цзюньхуэй | 4:1 | Стывен Магуайр, Робі Уільямс | 128 |
2014 | Шон Мёрфі | Роберт Мілкінс | 4:0 | Джад Трамп, Стывен Магуайр | 128 |
2015 | Роры Мак-Лаўд | Цянь Пэнфэй | 4:2 | Майк Дан, Дэвід Гілберт | 128 |
Фіналісты турніру
правіцьІгрок | П | Ф | КФ | ВТ | Фіналы |
---|---|---|---|---|---|
Шон Мёрфі | 1 | 1 | 2 | 2014 | 2010 |
Роры Мак-Лаўд | 1 | 0 | 1 | 2015 | — |
Марк Ален | 1 | 0 | 1 | 2013 | — |
Джон Хігінс | 1 | 0 | 1 | 2010 | — |
Цянь Пэнфэй | 0 | 1 | 1 | — | 2015 |
Роберт Мілкінс | 0 | 1 | 1 | — | 2014 |
Дзін Цзюньхуэй | 0 | 1 | 1 | — | 2013 |
Пераможцы турніру па краінах
правіцьКраіна | КП | АКП | Першы тытул | Апошні тытул |
---|---|---|---|---|
Англія | 2 | 2 | 2014 | 2015 |
Паўночная Ірландыя | 1 | 1 | 2013 | 2013 |
Шатландыя | 1 | 1 | 2010 | 2010 |
Рэкорды адкрытага чэмпіянату Рура
правіцьАгульныя вынікі розыгрышай
правіцьГод | Пераможца | ЛСС | АНС |
---|---|---|---|
2010 | Джон Хігінс | Джон Хігінс (4) | Джо Пэры (139) |
2013 | Марк Ален | Ніл Робертсан (6) | Джрард Грын (144) |
2014 | Шон Мёрфі | Шон Мёрфі (8) | Шон Мёрфі (147) |
2015 | Роры Мак-Лаўд | Роберт Мілкінс (4) | Сцюарт Кэрынгтан (141) |
Дасягненні ігракоў
правіцьУсе розыгрышы
правіць- Найбольшая колькасць выйграных тытулаў
- 1, Джон Хігінс (2010), Марк Ален (2013), Шон Мёрфі (2014), Роры Мак-Лаўд (2015).
- Найбольшая колькасць фіналаў
- 2, Шон Мёрфі (2010, 2014).
- Найбольшая колькасць паўфіналаў
- 2, Шон Мёрфі (2010, 2014), Марк Ален (2010, 2013), Стывен Магуайр (2013, 2014).
- Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў
- 2, Шон Мёрфі (2010, 2014), Марк Ален (2010, 2013), Стывен Магуайр (2013, 2014), Джад Трамп (2013, 2014), Марк Уільямс (2014, 2015).
- Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/8 фіналу
- 3, Джад Трамп (2010, 2013, 2014), Шон Мёрфі (2010, 2014, 2015), Марк Ален (2010, 2013, 2015).
- Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/16 фіналу
- 4 (усе розыгрышы), Марк Уільямс, Марк Ален.
- Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/32 фіналу
- 4 (усе розыгрышы), Марк Уільямс, Марк Ален, Лука Брэсэль, Раян Дэй, Роберт Мілкінс, Род Лоўлер, Марк Кінг, Мэцью Сэлт, Марка Фу, Майк Дан, Фергал О’Браен.