Майк Дан (англ.: Mike Dunn; нар. 20 лістапада 1971, Мідлсбра, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Паўфіналіст адкрытага чэмпіянату Кітая 2014 года і ўдзельнік чэмпіянату свету 2002 года. Былы 32-гі нумар сусветнага рэйтынгу (2010/2011). У 2012 годзе выканаў сваю адзіную максімальную серыю.

Майк Дан
Снукер
Снукер

англ.: Mike Dunn
Фота
 
Дата нараджэння: 20 лістапада 1971(1971-11-20) (53 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:  Англія
Вядучая рука: правая
Прафесійная кар’ера: 1991–...
Найвышэйшы рэйтынг: 32 (03.10.201010.10.2010)
Цяперашні рэйтынг: 37 (3 мая 2016)
Прызавыя грошы: > £400,000
Найвышэйшая серыя: 147 (German Masters 2012 (квал.))
Колькасць соценных серый: 55
Лепшы рэйтынгавы вынік: паўфінал
(Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014)
Перамогі на турнірах
Чэмпіянат свету: 1/16 фіналу (2002)

Пачаў прафесійную кар’еру ў 1991 годзе ва ўзросце 19 гадоў, але ўпершыню дайшоў да 1/16 фіналу рэйтынгавага турніру толькі ў 1999 годзе на адкрытым чэмпіянаце Уэльса. У 2002 годзе адзіны раз у сваёй кар’еры патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, у чацвёрты раз дайшоўшы да стадыі 1/16 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва, пасля чаго ўвайшоў у топ-64 сусветнага рэйтынгу, а на кубку Мальты 2005 года ўпершыню патрапіў у 1/8 фіналу. У сезоне 2008/2009 ў другі раз выйшаў у 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру на чэмпіянаце Бахрэйна, пасля чаго ўпершыню ўвайшоў у топ-48, а ў канцы 2010 года падняўся на найвышэйшае для сябе 32-е месца ў рэйтынгу, але пратрымаўся ў топ-32 толькі адзін тыдзень. У сезоне 2013/2014 у трэці раз выйшаў у 1/8 фіналу рэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Індыі, а таксама ўпершыню за сваю 23-гадовую прафесійную кар’еру дайшоў да паўфіналу прафесійнага спаборніцтва на адкрытым чэмпіянаце Кітая, дзе саступіў Дзіну Цзюньхуэю (0:6). У сезоне 2015/2016 дайшоў да 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс, да паўфіналу нізкарэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Рура і да свайго другога рэйтынгавага чвэрцьфіналу на Players Championship, дзе прайграў Марку Алену (1:4). На чэмпіянаце Вялікабрытаніі двойчы гуляў у 1/16 фіналу, у 2006 і 2009 гадах, але ніколі не праходзіў далей.

За сваю прафесійную кар’еру аформіў больш за 50 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-100 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 400 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-80 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Выступы на прафесійных снукерных турнірах

правіць
Турнір 1991/
1992
1992/
1993
1993/
1994
1994/
1995
1995/
1996
1996/
1997
1997/
1998
1998/
1999
1999/
2000
2000/
2001
2001/
2002
2002/
2003
2003/
2004
2004/
2005
2005/
2006
2006/
2007
2007/
2008
2008/
2009
2009/
2010
2010/
2011
2011/
2012
2012/
2013
2013/
2014
2014/
2015
2015/
2016
2016/
2017
Рэйтынг[вт 1] [вт 2] 320 282 219 156 150 [вт 3] [вт 2] 134 93 72 60 58 58 53 53 59 47 38 33 38 49 63 58 42 37
Рэйтынгавыя турніры П:П[вт 4]
Рыга Мастэрс[вт 5] Турнір не праводзіўся НРТ 0:0[вт 6]
Адкрыты чэмпіянат Індыі Турнір не праводзіўся 1/8 1/32 НП 2:2
World Open[вт 7] 1/125 1/192 1/160 1/48 1/96 1/96 1/99 1/64 1/48 1/48 1/32 1/24 1/32 1/32 КГР КГР 1/32 1/24 1/16 1/24 1/32 1/32 НП 0:5
Пол Хантэр Класік[вт 8] Турнір не праводзіўся Прафесійна-аматарскі турнір Нізкарэйтынгавы турнір 0:0[вт 6]
Шанхай Мастэрс Турнір не праводзіўся УКР 1/24 1/32 УКР 1/32 1/32 1/16 1/24 1/8 2:4
Чэмпіянат Еўропы Турнір не праводзіўся 0:0
Адкрыты чэмпіянат Англіі Турнір не праводзіўся 0:0
International Championship Турнір не праводзіўся 1/40 1/32 1/32 1/32 0:3
Адкрыты чэмпіянат Ірландыі Турнір не праводзіўся 0:0
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1/181 1/192 1/192 1/64 1/128 1/48 1/67 1/64 1/48 1/32 1/40 1/40 1/32 1/40 1/16 1/40 1/32 1/16 1/24 1/32 1/40 1/64 1/32 1/32 4:7
Адкрыты чэмпіянат Шатландыі[вт 9] НП 1/128 1/192 1/96 1/128 1/96 1/67 1/64 1/32 1/40 1/32 1/40 Турнір не праводзіўся НРТ НП 0:1[вт 6]
German Masters[вт 10] Турнір не праводзіўся 1/96 1/48 НТ Турнір не праводзіўся 1/32 УКР 1/48 1/32 1/64 1/32 0:2[вт 6]
Сусветнае гран-пры Турнір не праводзіўся НТ 0:0[вт 6]
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 1/131 1/192 1/160 1/96 1/64 1/64 1/16 1/32 1/64 1/48 1/32 1/16 1/40 1/40 1/32 1/32 1/16 1/32 1/32 1/24 1/32 1/32 1/64 1/32 4:7
Shoot-Out Турнір не праводзіўся Нярэйтынгавы турнір 0:0[вт 6]
Адкрыты чэмпіянат Гібралтара Турнір не праводзіўся НРТ 0:0[вт 6]
Players Championship[вт 11] Турнір не праводзіўся 1/4 2:1
Адкрыты чэмпіянат Кітая[вт 12] Турнір не праводзіўся НТ 1/67 1/24 1/64 1/40 НП 1/40 1/40 1/40 1/16 1/24 1/16 1/24 1/32 1/32 1/2 1/16 1/16 7:5
Чэмпіянат свету 1/130 1/192 1/48 1/128 1/96 1/96 1/112 1/99 1/64 1/64 1/16 1/40 1/40 1/32 1/24 1/32 1/24 1/24 1/24 1/24 1/32 1/40 1/64 1/40 1/24 0:1
Былыя рэйтынгавыя турніры П:П[вт 4]
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі[вт 13] НП НТ Турнір не праводзіўся 1/24 1/32 1/16 1/24 1/24 НП 1:1[вт 6]
Усі Класік[вт 14] Турнір не праводзіўся Нярэйтынгавы турнір 1/32 1/64 1/64 НП 0:0[вт 6]
Трафей Паўночнай Ірландыі Турнір не праводзіўся НТ 1/24 1/24 1/16 Турнір не праводзіўся 0:3[вт 6]
Чэмпіянат Бахрэйна Турнір не праводзіўся 1/8 Турнір не праводзіўся 2:1
Кубак Мальты[вт 15] 1/191 1/160 1/128 1/64 1/96 1/96 НП 1/99 НП 1/40 1/32 1/32 1/8 1/32 1/40 НТ Турнір не праводзіўся 2:1[вт 6]
Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 1/252 1/128 1/192 1/192 1/96 1/128 1/83 1/48 1/48 1/40 1/40 1/32 1/24 Турнір не праводзіўся 1:2
Мастэрс Ірландыі Нярэйтынгавы турнір 1/24 1/24 1/40 НП НТ Турнір не праводзіўся 0:0[вт 6]
Тайланд Мастэрс[вт 16] 1/192 1/96 1/96 1/128 1/96 1/96 1/83 1/16 1/16 1/40 НТ Не праводзіўся НТ Турнір не праводзіўся 0:1[вт 6]
Гран-пры Мальты Не праводзіўся Нярэйтынгавы турнір 1/48 НТ Турнір не праводзіўся 0:0[вт 6]
Дубай Класік[вт 17] 1/215 1/96 1/64 1/96 1/96 1/96 Турнір не праводзіўся 0:0
Strachan Open[вт 18] 1/133 НРТ НТ Турнір не праводзіўся 0:0[вт 6]
Класік 1/183 Турнір не праводзіўся 0:0
Былыя нізкарэйтынгавыя турніры П:П
Benson and Hedges Championship[вт 19] НТ 1/128 Нярэйтынгавы турнір НП Нярэйтынгавы турнір Турнір не праводзіўся 0:1[вт 20]
Былыя нярэйтынгавыя турніры П:П
Shoot-Out Турнір не праводзіўся 1/4 1/16 1/32 1/32 1/32 1/32 РТ 4:6[вт 21]
Кваліфікацыя да Мастэрс[вт 22] 1/128 НРТ 1/16 1/8 1/32 1/64 1/64 1/95 1/32 1/2 1/16 НП Турнір не праводзіўся 19:8[вт 21]
  1. Пачынаючы з сезона 2010/2011 паказаны рэйтынг у пачатку сезона
  2. а б Пачаткоўцы мэйн-туру не маюць рэйтынгу
  3. Не з’яўляўся ўдзельнікам мэйн-тура.
  4. а б Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку)
  5. Турнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Рыгі» (2014/2015-2015/2016)
  6. а б в г д е ё ж з і к л м н о Лічацца толькі матчы, згуляныя ў рэйтынгавых розыгрышах турніру.
  7. Турнір меў назвы «Гран-пры» (1991/1992-2000/2001, 2004/2005-2009/2010) і «Кубак LG» (2001/2002-2003/2004)
  8. Турнір меў назвы «Гран-пры Фюрта» (2004/2005) і «Адкрыты чэмпіянат Фюрта» (2005/2006-2006/2007)
  9. Турнір меў назвы «International Open» (1992/1993–1996/1997) і «Players Championship» (2003/2004)
  10. Турнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Германіі» (1995/1996-1997/1998)
  11. Турнір меў назвы «Фінал Players Tour Championship» (2010/2011), «Гранд-фінал PTC» (2011/2012-2012/2013) і «Players Championship Grand Final» (2013/2014) і з сезона 2010/2011 да сезона 2015/2016 з’яўляўся рэйтынгавым фінальным турнірам нізкарэйтынгавай серыі PTC.
  12. Турнір меў назву «China International» (1998/1999).
  13. Турнір меў назву «Аўстралійскі Мастэрс» (1995/1996)
  14. Турнір меў назву Цзянсу Класік (2008/2009-2009/2010)
  15. Турнір меў назвы «Адкрыты чэмпіянат Еўропы» (1991/1992-1996/1997, 2001/2002-2003/2004) і «Адкрыты чэмпіянат Ірландыі» (1998/1999)
  16. Турнір меў назвы «Адкрыты чэмпіянат Азіі» (1991/1992-1992/1993, 2001/2002-2003/2004) і «Адкрыты чэмпіянат Тайланда» (1993/1994-1996/1997)
  17. Турнір меў назвы «Тайланд Класік» (1995/1996) і «Азіяцкі Класік» (1996/1997)
  18. Турнір меў назву «Strachan Challenge» (1992/1993-1993/1994)
  19. Турнір меў назву «Кваліфікацыя да Мастэрс» (2003/2004-2009/2010)
  20. Лічацца толькі матчы, згуляныя ў нізкарэйтынгавых розыгрышах турніру.
  21. а б Лічацца толькі матчы, згуляныя ў нярэйтынгавых розыгрышах турніру
  22. Турнір меў назву «Benson & Hedges Championship» (1991/1992-2002/2003)

Зноскі

Спасылкі

правіць