Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2008
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2008 (англ.: China Open 2008, таксама вядомы як Honghe Industrial China Open 2008 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 24 па 30 сакавіка 2008 года ў Beijing University Students' Gymnasium, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў дзевятым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £250,000, з якіх £48,000 атрымаў пераможца.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2008 | |
Сезон | 2007/2008 |
---|---|
Тэрміны | 24 — 30 сакавіка 2008 |
Арэна | Спартыўная зала Пекінскага універсітэта |
Горад | Пекін |
Краіна | Кітай |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Honghe Industrial |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £250,000 (+£20,000) |
Прызавыя пераможцы | £48,000 |
Мінулы чэмпіён | Грэм Дот |
Фінал | |
Пераможца | Стывен Магуайр |
Фіналіст | Шон Мёрфі |
Лік | 10:9 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя | 147 (Стывен Магуайр) (кваліфікацыя: 144 (Мунрадж Пэл)) |
←2007 ● Адкрыты чэмпіянат Кітая ● 2009→ | |
Снукерны сезон 2007/2008 | |
←Адкрыты чэмпіянат Уэльса | Чэмпіянат свету→ |
Пераможцам турніру стаў Стывен Магуайр з Шатландыі, які перайграў на сваім шляху да тытула Фергала О'Браена (5:3), Бары Хокінса (5:2), Найджэла Бонда ў чвэрцьфінале (5:0), Раяна Дэя ў паўфінальным матчы (6:5) і Шона Мёрфі ў напружаным фінальным паядынку з лікам 10:9. Такім чынам, 27-гадовы шатландзец выйграў свой чацвёрты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама другі турнір у сезоне (пасля перамогі на Трафеі Паўночнай Ірландыі ў лістападзе 2007 года).
Турнір
правіцьАдкрыты чэмпіянат Кітая 2008 стаў дзявятым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2008 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся шостым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2007/2008.
Прызавыя грошы
правіцьПрызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £24,500 і склаў £250,000. Прызавыя пераможцы павысіліся на £13,000, склаўшы £48,000.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | £48,000
|
Фіналіст | £22,500
|
Паўфіналісты | £12,000
|
Чвэрцьфіналісты | £6,500
|
1/8 фіналу | £4,275
|
1/16 фіналу | £2,750
|
1/24 фіналу | £1,725
|
1/32 фіналу | £1,325
|
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі | £2,000
|
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі | £500
|
Агульны прызавы фонд | £250,000
|
Максімальны брэйк у асноўнай стадыі | £20,000
|
Максімальны брэйк у кваліфікацыі | £1,000
|
Рэйтынгавыя ачкі
правіцьАдкрыты чэмпіянат Кітая 2008 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 6250, 7500 і 10000 адпаведна.
Дасягненне | Ачкі | Ачкі (СГ)[ра 1] |
---|---|---|
Пераможца | 5000
|
|
Фіналіст | 4000
|
|
Паўфіналісты | 3200
|
|
Чвэрцьфіналісты | 2500
|
|
1/8 фіналу | 1900
|
|
1/16 фіналу | 1400
|
700
|
1/24 фіналу (квал.) | 1150
|
575
|
1/32 фіналу (квал.) | 900
|
450
|
1/40 фіналу (квал.) | 650
|
325
|
1/48 фіналу (квал.) | 400
|
200
|
- ↑ Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.
Уайлдкард раўнд
правіцьВосем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Чжан Аньда, Цаа Сіньлун, А Булацзян, Ян Цынцянь, Цзінь Лун, Лі Хан, Лі Юань і Юй Дэлу. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Бары Пінчэса, Фергала О'Браена, Маркуса Кэмбэла, Майка Дана, Дэйва Харальда, Марка Алена, Марка Фу і Рыкі Уолдэна.
Першы гулец | Лік | Другі гулец |
---|---|---|
Бары Пінчэс | 5:1 | Чжан Аньда |
Фергал О’Браен | 5:2 | Цаа Сіньлун |
Маркус Кэмбэл | 5:4 | А Булацзян |
Майк Дан | 5:1 | Ян Цынцянь |
Дэйв Харальд | 5:4 | Цзінь Лун |
Марк Ален | 5:2 | Лі Хан |
Марка Фу | 5:4 | Лі Юань |
Рыкі Уолдэн | 5:3 | Юй Дэлу |
Асноўная сетка
правіцьФінал
правіцьФінал: да 10 перамог. Рэферы: Ян Верхаас. Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 30 сакавіка 2008. | ||
Стывен Магуайр (10) Шатландыя |
10:9 | Шон Мёрфі (3) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
Дзённая сесія: 60:41, 32:63 (54), 0:72 (72), 74:0 (74), 120:0 (106), 68:24, 114:0 (102), 0:136 (136) Вячэрняя сесія: 24:75 (75), 36:61, 8:92 (81), 39:74, 137:0 (137), 80:15, 80:0 (80), 97:17 (89), 0:107 (86), 46:61, 64:40 | ||
137 | Найвышэйшая серыя | 136 |
3 | Соценныя серыі | 1 |
6 | Серыі 50+ | 6 |