Сцюарт Бінэм
Сцю́арт Бі́нэм (англ.: Stuart Bingham; нар. 21 мая 1976, Базілдан, графства Эсэкс, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Чэмпіён свету 2015 года і былы другі нумар сусветнага рэйтынгу. Пераможца чатырох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З 2011 года нязменна ўваходзіць у топ-16 сусветнага рэйтынгу.
Сцюарт Бінэм
англ.: Stuart Bingham | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 21 мая 1976 (47 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | ![]() |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар'ера: | 1995–... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 2 (05.05.2015–12.03.2017) |
Цяперашні рэйтынг: | 12 (9 красавіка 2018) |
Прызавыя грошы: | > £2,300,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (3 разы: UK Tour 1998/1999 – Этап 3, Кваліфікацыя да Мастэрс 2006, Усі Класік 2012) |
Колькасць соценных серый: | 358 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 4 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: | 4 |
Іншыя прафесійныя турніры: | 5 |
Чэмпіён свету: | 2015 |
Стаў прафесіяналам у 1995 годзе, а дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса 1999 года, дзе здолеў дайсці да 1/4 фіналу. У 2000 годзе ўпершыню патрапіў на чэмпіянат свету, дайшоўшы да 1/8 фіналу, а ў сезоне 2005/2006 дайшоў да чвэрцьфіналаў на Гран-пры і чэмпіянаце Вялікабрытаніі, а таксама перамог на кваліфікацыйным турніры да Мастэрс, што дазволіла яму дэбютаваць на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве, пасля чаго ўпершыню ўвайшоў у топ-32 і абараніў тытул кваліфікацыі да Мастэрс у наступным сезоне. У пачатку сезона 2011/2012, толькі ва ўзросце 35 гадоў, атрымаў першую рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і пазней увайшоў у топ-16 афіцыйнага рэйтынгу. У сезоне 2012/2013 дайшоў да фіналаў Усі Класік і адкрытага чэмпіянату Уэльса, атрымаў перамогу ў апошнім розыгрышы прэм’ер-лігі і ў канцы сезона дэбютаваў у топ-8 рэйтынгу. У сезоне 2014/2015 выйграў другі рэйтынгавы тытул — Шанхай Мастэрс, а таксама сенсацыйна перамог на чэмпіянаце свету, адолеўшы фаварытаў Роні О’Салівана, Джада Трампа і Шона Мёрфі ў фінале і стаўшы самым узроставым чэмпіёнам свету з 1978 года. Пасля перамогі на першынстве свету падняўся на найвышэйшае для сябе другое месца ў сусветным рэйтынгу, а ў 2017 годзе здабыў чацвёрты рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Уэльса.
Займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу амаль два гады. Апроч чатырох рэйтынгавых спаборніцтваў выйграў 4 нізкарэйтынгавыя турніры серыі PTC і 5 іншых прафесійных турніраў, у тым ліку Прэм’ер-лігу 2012 года. У 2015 годзе разам з Маркам Сэлбі прадстаўляў зборную Англіі на кубку свету. За сваю кар’еру аформіў больш за 350 соценных серый і ўваходзіць у топ-15 самых серыйных гульцоў у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-20 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За кар’еру выканаў тры максімальныя брэйкі, уваходзячы ў топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю максімумаў.
Фіналы турніраўПравіць
Рэйтынгавыя турніры: 8 (4 перамогі, 4 паразы)Правіць
Легенда |
Чэмпіянат свету (1:0) |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) |
Іншыя (3:4) |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Перамога | 2011 | Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі | Марк Уільямс | 9:8 |
2 | Параза | 2012 | Усі Класік | Рыкі Уолдэн | 4:10 |
3 | Параза | 2013 | Адкрыты чэмпіянат Уэльса | Стывен Магуайр | 8:9 |
4 | Перамога | 2014 | Шанхай Мастэрс | Марк Ален | 10:3 |
5 | Перамога | 2015 | Чэмпіянат свету | Шон Мёрфі | 18:15 |
6 | Параза | 2016 | Сусветнае гран-пры | Шон Мёрфі | 9:10 |
7 | Перамога | 2017 | Адкрыты чэмпіянат Уэльса | Джад Трамп | 9:8 |
8 | Параза | 2017 | Еўрапейскі Мастэрс | Джад Трамп | 7:9 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: 4 (4 перамогі)Правіць
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Перамога | 2012 | Азіяцкі Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 1 | Стывен Лі | 4:3 |
2 | Перамога | 2012 | Азіяцкі Players Tour Championship 2012/2013 – Этап 3 | Лі Хан | 4:3 |
3 | Перамога | 2014 | Адкрыты чэмпіянат Дунгуаня | Лян Вэньбо | 4:1 |
4 | Перамога | 2014 | Адкрыты чэмпіянат Хайніна | Олівер Лайнс | 4:0 |
Прафесійныя снукерныя турніры: 22 (13 перамог, 9 паразаў)Правіць
Легенда |
Рэйтынгавыя турніры (4:4) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (4:0) |
Нярэйтынгавыя турніры (5:4) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:1) |
- ↑ Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.
Турніры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі: 2 (2 паразы)Правіць
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Параза | 1 | 13 ліпеня 2008 | Міжнародны чэмпіянат па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд | Рыкі Уолдэн | 3:8 |
Параза | 2 | 10 верасня 2016 | Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд | Дзін Цзюньхуэй | 7:8 |
Кваліфікацыйныя туры: 1 (1 перамога)Правіць
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | 24 лютага 1999 | Тур Вялікабрытаніі 1998/1999 — Этап 3, Суіндан, Англія | Мэцью Коўч | 6:1 |
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: 2 (2 перамогі)Правіць
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | 1999/2000 | Merseyside Professional Championship, Ліверпул, Англія | Сцюарт Пэтман | 5:1 |
Перамога | 2 | 10 чэрвеня 2012 | Пінк Рыбан, Глостэр, Англія | Пітэр Лайнс | 4:0 |
Выступы за нацыянальную зборнуюПравіць
Кубак свету (9 перамог, 6 паразаў)Правіць
Кубак свету па снукеры 2015; 15—21 чэрвеня 2015; Wuxi Sportspark Stadium, Усі, Кітай | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Склад зборнай Англіі: 1. Марк Сэлбі 2. Сцюарт Бінэм | ||||||
Вынік | ПДВ | ПМ | Тып матча (партнёр) | Апанент(ы) | Лік | |
Групавы этап: Англія — Тайланд 1:4 ▼ (15 чэрвеня) | ||||||
Перамога | 1 | I | Адзіночны | Цепчая Ун-Ну | 104:20 | |
Параза | 1 | III | Парны (Марк Сэлбі) | Дэчават Пумджаенг / Цепчая Ун-Ну | 41:96 | |
Параза | 2 | IV | Адзіночны | Дэчават Пумджаенг | 21:95 | |
Групавы этап: Англія — Кітай 2 3:2 ▲ (16 чэрвеня) | ||||||
Параза | 3 | I | Адзіночны | Чжоу Юэлун | 55:74 | |
Перамога | 2 | III | Парны (Марк Сэлбі) | Чжоу Юэлун / Янь Бінтаа | 62:53 | |
Параза | 4 | IV | Адзіночны | Янь Бінтаа | 7:62 | |
Групавы этап: Англія — Германія 4:1 ▲ (17 чэрвеня) | ||||||
Параза | 5 | II | Адзіночны | Лукаш Клекерс | 25:76 | |
Перамога | 3 | III | Парны (Марк Сэлбі) | Лукаш Клекерс / Фелікс Фрэдэ | 82:0 | |
Перамога | 4 | IV | Адзіночны | Фелікс Фрэдэ | 79:14 | |
Групавы этап: Англія — ААЭ 5:0 ▲ (18 чэрвеня) | ||||||
Перамога | 5 | II | Адзіночны | Халід Алкамалі | 77:16 | |
Перамога | 6 | III | Парны (Марк Сэлбі) | Халід Алкамалі / Махамед Шэхаб | 59:0 | |
Перамога | 7 | IV | Адзіночны | Махамед Шэхаб | 109:0 | |
Групавы этап: Англія — Ірландыя 3:2 ▲ (19 чэрвеня) | ||||||
Перамога | 8 | II | Адзіночны | Кен Доэрці | 87:16 | |
Параза | 6 | III | Парны (Марк Сэлбі) | Кен Доэрці / Фергал О’Браен | 38:69 | |
Перамога | 9 | IV | Адзіночны | Фергал О’Браен | 69:24 |
Зноскі
СпасылкіПравіць
Сцюарт Бінэм на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Архівавана 21 красавіка 2017. (англ.)
- Старонка на Facebook (англ.)
- Профіль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Сцюарта Бінэма на CueTracker.net (англ.)