Суіндан
Суі́ндан (англ.: Swindon) — горад у англійскім цырыманіяльным графстве Уілтшыр на паўднёвым захадзе Англіі, адміністрацыйны цэнтр унітарнай адзінкі Суіндан.
Горад і унітарная адзінка
Суіндан
Swindon
| ||||||||||||||||||||||
Прамысловасць
правіцьМястэчка Суіндан ператварылася ў горад пасля таго, як Ізамбард Кінгдам Брунель размясціў тут завод па вытворчасці лакаматываў для Вялікай Заходняй чыгункі. Суіндан дагэтуль з'яўляецца важным транспартным вузлом Англіі. З гэтай і шэрагу іншых прычын у горадзе размяшчаюцца офісы і заводы буйных міжнародных кампаній.
Кампаніі, офісы (вытворчасці) якіх налічваюць 800 чалавек і больш, размешчаныя ў Суіндане: завод Honda, Alcatel-Lucent, Motorola, BMW (завод Mini), Intel, WHSmith, RWE, Zurich IFA Group, Arval, Tyco Electronics, Catalent.
У канцы XX і пачатку XXI стагоддзя значная частка чыгуначных цэхаў і дэпо эпохі Прамысловай рэвалюцыі была перапрафіляваная для размяшчэння культурных устаноў, у тым ліку штаб-кватэру Нацыянальнага фонду і архіў агенцтва «Англійская спадчына».
Транспарт
правіцьАсноўная магістраль, якая праходзіць побач з Суінданам — траса М4, якая злучае Лондан і Уэльс.
Горад вядомы наяўнасцю шматлікіх кругавых развязак, самай вядомай з якіх з'яўляецца т.зв. «Магічны круг» (англ.) (Magic Roundabout) — скрыжаванне з кругавым рухам, якое складаецца з 5-ці міні-кругоў вакол аднаго цэнтральнага.
Лакальныя аўтобусныя аператары — Thamesdown і Stagecoach.
Міжгародныя аўтобусныя аператары — National Express, Megabus
У горадзе пачынаецца «Паўднёва-Уэльская галоўная лінія», якая належыць «Вялікай заходняй чыгунцы».
У горадзе размешчаны Музей паравых чыгунак. Адным з яго экспанатаў з'яўляецца паравоз GWR 6000 з бартавым нумарам 6000 і ўласным імем «Георг V».
Вядомыя асобы
правіць- Дыяна Дорс — актрыса, здымалася з канца 1940-х па пачатак 1980-х гадоў[2].
У мастацтве
правіцьУ Суіндане адбываецца частка дзеяння серыі раманаў Джаспера Форда «Наступны Чацвер».
Зноскі
- ↑ "2011 Census – Built-up areas". Office for National Statistics. (англ.). nomisweb.co.uk. Праверана 2014-9-27.
- ↑ Біяграфія Дыяны Дорс Архівавана 5 сакавіка 2012.
Спасылкі
правіць- Swindon Borough Council (англ.)
- Swindon Advertiser (англ.)