Чэмпіянат Кітая па снукеры 2016
Чэмпіянат Кітая 2016 (англ.: China Championship 2016, таксама вядомы як Evergrande China Championship 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 1 па 5 лістапада 2016 года ў Гуанчжоу, Кітай. Турнір стаў першым розыгрышам чэмпіянату Кітая. Кампанія Evergrande упершыню спансавала гэтае спаборніцтва. Прызавы фонд турніру склаў £650,000, з якіх £200,000 атрымаў пераможца.
Чэмпіянат Кітая 2016 | |
![]() | |
Сезон | 2016/2017 |
---|---|
Тэрміны | 1 — 5 лістапада 2016 |
Арэна | Guangzhou Gymnasium |
Горад | Гуанчжоу |
Краіна | Кітай |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Evergrande |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £650,000 |
Прызавыя пераможцы | £200,000 |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 10:7 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Колькасць матчаў | 15 |
Колькасць фрэймаў | 160 |
Колькасць соценных серый | 22 |
Найвышэйшая серыя | 144 (Шон Мёрфі) |
● Чэмпіянат Кітая ● 2017→ | |
Снукерны сезон 2016/2017 | |
←International Championship | Champion of Champions→ |
Пераможцам турніру стаў чатырохразовы чэмпіён свету Джон Хігінс, які перайграў на сваім шляху Марка Уільямса (6:4), Алістэра Картэра ў чвэрцьфінале (6:2), Марка Алена ў паўфінальным матчы (9:3) і другога нумара сусветнага рэйтынгу Сцюарта Бінэма ў фінальным паядынку (10:7). Такім чынам, 41-гадовы шатландзец выйграў свой першы прафесійны тытул пасля перамогі на International Championship у лістападзе 2015 года.
Прызавыя грошыПравіць
Прызавы фонд новага кітайскага турніру склаў £650,000. Першы прыз, які атрымаў пераможца спаборніцтва, склаў £200,000, стаўшы найбуйнейшым першым прызам у гісторыі снукерных турніраў, якія праходзілі па-за тэрыторыяй Вялікабрытаніі, а таксама перасягнуўшы прызавыя пераможцаў усіх турніраў сезона, апроч чэмпіянату свету і Мастэрс.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | £200000 |
Фіналіст | £100000 |
Паўфіналісты | £50000 |
Чвэрцьфіналісты | £30000 |
1/8 фіналу | £15000 |
Найвышэйшы брэйк | £10000 |
Агульны прызавы фонд | £650000 |
УдзельнікіПравіць
На чэмпіянат Кітая 2016 года былі запрошаны топ-10 снукерыстаў сусветнага рэйтынгу, 4 снукерысты, якія мелі найвышэйшы аднагадовы рэйтынг (які вёўся з пачатку сезона), але не ўваходзілі ў топ-10 сусветнага рэйтынгу, а таксама два снукерысты, якія атрымалі спецыяльнае запрашэнне ад Кітайскай асацыяцыі більярда і снукера (CBSA).
Пасеў гульцоў на спаборніцтва быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 26 верасня 2016 года (пасля Шанхай Мастэрс 2016 года). Такім чынам, напрыклад, Джо Пэры, які займаў дзявятую пазіцыю ў рэйтынгу перад турнірам, кваліфікаваўся на яго толькі паводле вынікаў аднагадовага рэйтынгу, бо пасля Шанхай Мастэрс займаў адзінаццатае месца ў афіцыйным рэйтынгу.
Роні О’Саліван, які займаў дзявятае месца ў рэйтынгу і атрымаў права на ўдзел у чэмпіянаце Кітая, адмовіўся ад удзелу. Такім чынам, замест яго на турнір патрапіў Марк Уільямс, які займаў 13-ы нумар у рэйтынгу пасля Шанхай Мастэрс, бо Джо Пэры, які знаходзіўся на адзінаццатым месцы, ужо кваліфікаваўся на турнір праз аднагадовы рэйтынг, а Марка Фу, які займаў дванаццатае месца, атрымаў запрашэнне ад CBSA.
З снукерыстаў, якія ўваходзілі ў топ-16 афіцыйнага рэйтынгу перад пачаткам турніру, двое (без уліку Роні О’Салівана) не патрапілі на чэмпіянат Кітая — Бары Хокінс (14-ы ў сусветным рэйтынгу) і Кайрэн Уілсан (15-ы). З снукерыстаў, якія не ўваходзілі ў топ-16 сусветнага рэйтынгу, на турніры прынялі ўдзел Рыкі Уолдэн (17-ы), Энтані Мак-Гіл (18-ы) і Майкл Холт (22-і).
Самым узроставым удзельнікам чэмпіянату Кітая 2016 стаў 42-гадовы Джо Пэры. Марку Уільямсу і Джону Хігінсу падчас турніру было па 41 году, а Сцюарту Бінэму — 40. Самым маладым снукерыстам на турніры стаў 25-гадовы Энтані Мак-Гіл. Джаду Трампу было 27 гадоў, а Дзіну Цзюньхуэю і Ляну Вэньбо — па 29.
Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.
Кваліфікаваўся паводле сусветнага рэйтынгу |
Кваліфікаваўся паводле аднагадовага рэйтынгу |
Адмовіўся ад удзелу |
П | Р | Гулец | Сусветны рэйтынг | Аднагадовы рэйтынг | ДН | Дэбют |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | 1 | Марк Сэлбі | 690650 | 60775 | 19.06.1983 | 2016 |
2 | 2 | Сцюарт Бінэм | 516534 | 34775 | 21.05.1976 | 2016 |
3 | 5 | Шон Мёрфі | 447308 | 26000 | 10.08.1982 | 2016 |
4 | 3 | Джад Трамп | 409166 | 19000 | 20.08.1989 | 2016 |
5 | 6 | Джон Хігінс | 408725 | 22750 | 18.05.1975 | 2016 |
6 | 4 | Дзін Цзюньхуэй | 376925 | 91500 | 01.04.1987 | 2016 |
7 | 7 | Ніл Робертсан | 359582 | 58500 | 11.02.1982 | 2016 |
8 | 10 | Марк Ален | 336592 | 9725 | 22.02.1986 | 2016 |
9 | 17 | Рыкі Уолдэн | 312208 | 9400 | 11.11.1982 | 2016 |
— | 8 | Роні О’Саліван | 302333 | 8000 | 05.12.1975 | 2016 |
10 | 16 | Марк Уільямс | 243008 | 22250 | 21.03.1975 | 2016 |
11 | 12 | Алістэр Картэр | 226200 | 105150 | 25.07.1979 | 2016 |
12 | 18 | Энтані Мак-Гіл | 197375 | 73525 | 05.02.1991 | 2016 |
13 | 9 | Джо Пэры | 295133 | 41050 | 13.08.1974 | 2016 |
14 | 22 | Майкл Холт | 149683 | 38150 | 07.08.1978 | 2016 |
13 | Марка Фу | Запрашэнне ад CBSA | 08.01.1978 | 2016 | ||
11 | Лян Вэньбо | Запрашэнне ад CBSA | 05.03.1987 | 2016 |
Сетка турніруПравіць
Першы раўнд да 4 перамог |
Чвэрцьфіналы да 4 перамог |
Паўфіналы да 9 перамог |
Фінал да 10 перамог | |||||||||||||||
1 | Марк Сэлбі | 6 | ||||||||||||||||
12 | Энтані Мак-Гіл | 2 | ||||||||||||||||
1 | Марк Сэлбі | 5 | ||||||||||||||||
8 | Марк Ален | 6 | ||||||||||||||||
8 | Марк Ален | 6 | ||||||||||||||||
9 | Рыкі Уолдэн | 4 | ||||||||||||||||
8 | Марк Ален | 3 | ||||||||||||||||
5 | Джон Хігінс | 9 | ||||||||||||||||
5 | Джон Хігінс | 6 | ||||||||||||||||
10 | Марк Уільямс | 4 | ||||||||||||||||
5 | Джон Хігінс | 6 | ||||||||||||||||
11 | Алістэр Картэр | 2 | ||||||||||||||||
4 | Джад Трамп | 4 | ||||||||||||||||
11 | Алістэр Картэр | 6 | ||||||||||||||||
5 | Джон Хігінс | 10 | ||||||||||||||||
2 | Сцюарт Бінэм | 7 | ||||||||||||||||
3 | Шон Мёрфі | 6 | ||||||||||||||||
13 | Джо Пэры | 4 | ||||||||||||||||
3 | Шон Мёрфі | 6 | ||||||||||||||||
Марка Фу | 2 | |||||||||||||||||
6 | Дзін Цзюньхуэй | 3 | ||||||||||||||||
Марка Фу | 6 | |||||||||||||||||
3 | Шон Мёрфі | 8 | ||||||||||||||||
2 | Сцюарт Бінэм | 9 | ||||||||||||||||
7 | Ніл Робертсан | 5 | ||||||||||||||||
14 | Майкл Холт | 6 | ||||||||||||||||
14 | Майкл Холт | 5 | ||||||||||||||||
2 | Сцюарт Бінэм | 6 | ||||||||||||||||
2 | Сцюарт Бінэм | 6 | ||||||||||||||||
Лян Вэньбо | 2 |
ФіналПравіць
Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Чжу Ін. Guangzhou Gymnasium, Гуанчжоу, Кітай. 5 лістапада 2016. | ||
Джон Хігінс (5) Шатландыя |
10:7 | Сцюарт Бінэм (2) Англія |
Статыстыка гульцоў | ||
Асабістыя сустрэчы | ||
Дзённая сесія: 77:37, 74:17, 72:1, 1:127 (102), 18:112 (112), 49:75 (52), 69:0, 70:58 (58 Бінэм, 65), 14:100 (50) Вячэрняя сесія: 28:55, 4:98 (98), 81:0 (56), 71:10 (65), 0:84 (84), 134:1 (134), 105:21 (100), 129:8 (101) | ||
134 | Найвышэйшы брэйк | 112 |
3 | Соценныя брэйкі | 2 |
6 | Брэйкі 50+ | 7 |
Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоўПравіць
У 15 матчах асноўнай стадыі чэмпіянату Кітая гульцы аформілі 22 соценныя брэйкі. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 110 серый.
Лідарам па колькасці соценных і паўсоценных серый стаў фіналіст спаборніцтва Сцюарт Бінэм з 21 брэйкам за 50 ачкоў, 7 з якіх былі соценнымі. Пераможца турніру Джон Хігінс выканаў 20 паўсоценных серый (5 сэнчуры), а паўфіналісты Шон Мёрфі і Марк Ален — 18 (4) і 12 (5) адпаведна. У паўфінальным матчы супраць Бінэма Мёрфі выканаў найвышэйшы брэйк на спаборніцтве ў 144 балы.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец | 50+ | 100+ | 50-100 | Усе брэйкі 50+ |
---|---|---|---|---|
Шон Мёрфі | 18 | 4 | 14 | 144, 129, 121, 101; 94, 87, 86, 85, 83, 80, 78, 75, 69, 69, 66, 64, 63, 62 |
Сцюарт Бінэм | 21 | 7 | 14 | 141, 122, 118, 114, 112, 104, 102; 98, 96, 84, 83, 78, 71, 71, 66, 58, 57, 56, 52, 52, 50 |
Марк Ален | 12 | 5 | 7 | 140, 131, 114, 106, 100; 95, 74, 70, 60, 60, 54, 51 |
Джон Хігінс | 20 | 5 | 15 | 134, 131, 123, 101, 100; 88, 78, 78, 77, 77, 68, 68, 65, 65, 58, 57, 56, 54, 52, 52 |
Марк Сэлбі | 7 | 1 | 6 | 127; 89, 81, 74, 72, 61, 52 |
Алістэр Картэр | 3 | 0 | 3 | 92, 77, 53 |
Майкл Холт | 8 | 0 | 8 | 90, 74, 72, 69, 68, 61, 54, 51 |
Марка Фу | 2 | 0 | 2 | 83, 74 |
Ніл Робертсан | 2 | 0 | 2 | 76, 61 |
Джо Пэры | 2 | 0 | 2 | 75, 53 |
Марк Уільямс | 4 | 0 | 4 | 69, 67, 58, 54 |
Джад Трамп | 2 | 0 | 2 | 64, 63 |
Рыкі Уолдэн | 3 | 0 | 3 | 63, 59, 58 |
Лян Вэньбо | 2 | 0 | 2 | 60, 54 |
Дзін Цзюньхуэй | 3 | 0 | 3 | 58, 56, 51 |
Энтані Мак-Гіл | 1 | 0 | 1 | 50 |
Увогуле | 110 | 22 | 88 | Найвышэйшы брэйк: 144 (Шон Мёрфі) |
Статыстыка турніруПравіць
Статыстыка гульцоўПравіць
Гулец | Апошні матч | М | В | П | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+ | 100+ | НБ | Ф/50+ | Ф/100+ | ПГ (£) |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Джон Хігінс | Фінал: Сцюарт Бінэм 10:7 | 4 | 4 | 0 | 47 | 31 | 16 | 65.96% | 20 | 5 | 134 | 2.35 | 9.4 | 200000 |
Сцюарт Бінэм | Фінал: Джон Хігінс 7:10 | 4 | 3 | 1 | 53 | 28 | 25 | 52.83% | 21 | 7 | 141 | 2.52 | 7.57 | 100000 |
Шон Мёрфі | 1/2 фіналу: Сцюарт Бінэм 8:9 | 3 | 2 | 1 | 35 | 20 | 15 | 57.14% | 18 | 4 | 144 | 1.94 | 8.75 | 50000 |
Марк Ален | 1/2 фіналу: Джон Хігінс 3:9 | 3 | 2 | 1 | 33 | 15 | 18 | 45.45% | 12 | 5 | 140 | 2.75 | 6.6 | 50000 |
Марк Сэлбі | 1/4 фіналу: Марк Ален 5:6 | 2 | 1 | 1 | 19 | 11 | 8 | 57.89% | 7 | 1 | 127 | 2.71 | 19 | 30000 |
Майкл Холт | 1/4 фіналу: Сцюарт Бінэм 5:6 | 2 | 1 | 1 | 22 | 11 | 11 | 50% | 8 | 0 | 90 | 2.75 | — | 30000 |
Марка Фу | 1/4 фіналу: Шон Мёрфі 2:6 | 2 | 1 | 1 | 17 | 8 | 9 | 47.06% | 2 | 0 | 83 | 8.5 | — | 30000 |
Алістэр Картэр | 1/4 фіналу: Джон Хігінс 2:6 | 2 | 1 | 1 | 18 | 8 | 10 | 44.44% | 3 | 0 | 92 | 6 | — | 30000 |
Ніл Робертсан | 1/8 фіналу: Майкл Холт 5:6 | 1 | 0 | 1 | 11 | 5 | 6 | 45.45% | 2 | 0 | 76 | 5.5 | — | 15000 |
Марк Уільямс | 1/8 фіналу: Джон Хігінс 4:6 | 1 | 0 | 1 | 10 | 4 | 6 | 40% | 4 | 0 | 69 | 2.5 | — | 15000 |
Рыкі Уолдэн | 1/8 фіналу: Марк Ален 4:6 | 1 | 0 | 1 | 10 | 4 | 6 | 40% | 3 | 0 | 63 | 3.33 | — | 15000 |
Джо Пэры | 1/8 фіналу: Шон Мёрфі 4:6 | 1 | 0 | 1 | 10 | 4 | 6 | 40% | 2 | 0 | 75 | 5 | — | 15000 |
Джад Трамп | 1/8 фіналу: Алістэр Картэр 4:6 | 1 | 0 | 1 | 10 | 4 | 6 | 40% | 2 | 0 | 64 | 5 | — | 15000 |
Дзін Цзюньхуэй | 1/8 фіналу: Марка Фу 3:6 | 1 | 0 | 1 | 9 | 3 | 6 | 33.33% | 3 | 0 | 58 | 3 | — | 15000 |
Лян Вэньбо | 1/8 фіналу: Сцюарт Бінэм 2:6 | 1 | 0 | 1 | 8 | 2 | 6 | 25% | 2 | 0 | 60 | 4 | — | 15000 |
Энтані Мак-Гіл | 1/8 фіналу: Марк Сэлбі 2:6 | 1 | 0 | 1 | 8 | 2 | 6 | 25% | 1 | 0 | 50 | 8 | — | 15000 |
Статыстыка паводле краінПравіць
Краіна | 1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | ||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Англія | 8 удзельнікаў (50%) | 5 удзельнікаў (62.5%) | 2 удзельнікі (50%) | 1 удзельнік (50%) | ||||
5 перамог — 3 паразы (+7) | 2 перамогі — 3 паразы (-1) | 1 перамога — 1 параза (0) | 0 перамог — 1 параза (-3) | |||||
Бінэм (6:2) Сэлбі (6:2) Картэр (6:4) Мёрфі (6:4) Холт (6:5) |
Пэры (4:6) Трамп (4:6) Уолдэн (4:6) |
Мёрфі (6:2) Бінэм (6:5) |
Сэлбі (5:6) Холт (5:6) Картэр (2:6) |
Бінэм (9:8) | Мёрфі (8:9) | Бінэм (7:10) | ||
Шатландыя | 2 удзельнікі (12.5%) | 1 удзельнік (12.5%) | 1 удзельнік (25%) | 1 удзельнік (50%) | ||||
1 перамога — 1 параза (-2) | 1 перамога — 0 паразаў (+4) | 1 перамога — 0 паразаў (+6) | 1 перамога — 0 паразаў (+3) | |||||
Хігінс (6:4) | Мак-Гіл (2:6) | Хігінс (6:2) | Хігінс (9:3) | Хігінс (10:7) | ||||
Паўночная Ірландыя | 1 удзельнік (6.25%) | 1 удзельнік (12.5%) | 1 удзельнік (25%) | |||||
1 перамога — 0 паразаў (+2) | 1 перамога — 0 паразаў (+1) | 0 перамог — 1 параза (-6) | ||||||
Ален (6:4) | Ален (6:5) | Ален (3:9) | ||||||
Ганконг | 1 удзельнік (6.25%) | 1 удзельнік (12.5%) | ||||||
1 перамога — 0 паразаў (+3) | 0 перамог — 1 параза (-4) | |||||||
Фу (6:3) | Фу (2:6) | |||||||
Кітай | 2 удзельнікі (12.5%) | |||||||
0 перамог — 2 паразы (-7) | ||||||||
Дзін (3:6) Лян (2:6) | ||||||||
Аўстралія | 1 удзельнік (6.25%) | |||||||
0 перамог — 1 параза (-1) | ||||||||
Робертсан (5:6) | ||||||||
Уэльс | 1 удзельнік (6.25%) | |||||||
0 перамог — 1 параза (-2) | ||||||||
М.Уільямс (4:6) |
Агульная статыстыкаПравіць
1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | Увогуле | |
---|---|---|---|---|---|
Колькасць гульцоў | 16 | 8 | 4 | 2 | 16 |
Колькасць матчаў | 8 | 4 | 2 | 1 | 15 |
Колькасць фрэймаў | 76 (88) | 38 (44) | 29 (34) | 17 (19) | 160 (185) |
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы | 9.5 | 9.5 | 14.5 | 17 | — |
Самая буйная перамога | 6:2 (2) | 6:2 (2) | 9:3 (1) | 10:7 (1) | 9:3 (1) |
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі | 1 | 2 | 1 | 0 | 4 |
Колькасць брэйкаў 50+ | 52 | 24 | 21 | 13 | 110 |
Колькасць соценных брэйкаў | 4 | 7 | 6 | 5 | 22 |
Найвышэйшы брэйк | 140 (Ален) | 131 (Ален) | 144 (Мёрфі) | 134 (Хігінс) | 144 (Мёрфі) |
Сярэдняя колькасць паўсоценных брэйкаў у матчы | 6.5 | 6 | 10.5 | 13 | — |
Сярэдняя колькасць соценных брэйкаў у матчы | 0.5 | 1.75 | 3 | 5 | — |
Удзельная паўсоценная сярыйнасць (Ф/50+) | 1.46 | 1.58 | 1.38 | 1.31 | 1.45 |
Удзельная соценная сярыйнасць (Ф/100+) | 19 | 5.43 | 4.83 | 3.4 | 7.27 |