Лукаш Клекерс
Лукаш Клекерс (18 мая 1996) — нямецкі непрафесійны гулец у снукер. Удзельнік кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2015 і 2016 гадоў.
Лукаш Клекерс
| |
Дата нараджэння: | 18 мая 1996 (28 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: | Германія |
Грамадзянства: | Германія |
Прафесійная кар’ера: | — |
Прызавыя грошы: | £500 |
Найвышэйшая серыя: | 89 (Q School 2015 – Этап 1) |
Колькасць соценных серый: | 0 |
Лепшы рэйтынгавы вынік: | 1/72 фіналу (Чэмпіянат свету 2015, Чэмпіянат свету 2016) |
Перамогі на турнірах | |
Чэмпіянат свету: | 1/72 фіналу (кв.) (2015, 2016) |
У 2012 годзе ва ўзросце 16 гадоў упершыню прыняў удзел у кваліфікацыі да нізкарэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Антверпена, а ў сезоне 2014/2015 два разы трапляў у асноўныя стадыі турніраў серыі PTC у Лісабоне і Гдыні, дзе саступіў Джону Хігінсу (1:4) і Марку Дэвісу (0:4) адпаведна. У 2015 годзе быў упершыню запрошаны да ўдзелу ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету ў якасці найлепшага снукерыста Германіі, дзе саступіў Напону Санхаму (6:10), а таксама ўпершыню прымаў удзел у Q School, дайшоўшы да 1/32 фіналу першыга турніру, дзе саступіў Сідні Уілсану. У наступным сезоне ўпершыню дайшоў да 1/32 фіналу нізкарэйтынгавага турніру, перайграўшы прафесіянала Энтані Хэмілтана ў першым раундзе адкрытага чэмпіянату Рыгі з лікам 4:0, а ў другім раундзе саступіў Стывену Магуайру (0:4). У 2016 годзе ў другі раз гуляў у кваліфікацыі да чэмпіянату свету і прайграў Роры Мак-Лаўду ў першым раундзе з лікам 7:10.