Лі Хан (кіт. спр. 李行, піньінь Lǐ Xing, нар. 4 кастрычніка 1990, Цзіньчжоу, правінцыя Ляанін, Кітай) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Удзельнік 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2011 года, International Championship 2014 года і адкрытага чэмпіянату Індыі 2015 года, а таксама фіналіст нізкарэйтынгавага турніру Азіяцкага PTC. З лютага 2015 года ўваходзіць у топ-64 сусветнага рэйтынгу. Пажыццёва дыскваліфікаваны ў 2023 годзе па абвінавачанні ў датычнасці да арганізацыі дагаварных матчаў у 2022 годзе[2].

Лі Хан
Снукер
Снукер

кіт.: 李行
Фота
 
Дата нараджэння: 4 кастрычніка 1990(1990-10-04)[1] (34 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:  Кітай
Вядучая рука: правая
Прафесійная кар’ера: 2008—2010, 2013—...
Найвышэйшы рэйтынг: 51 (11.07.201625.09.2016)
Цяперашні рэйтынг: 57 (5 снежня 2016)
Прызавыя грошы: > £130,000
Найвышэйшая серыя: 141 (Шанхай Мастэрс 2014)
Колькасць соценных серый: 46
Лепшы рэйтынгавы вынік: 1/8 фіналу
(Адкрыты чэмпіянат Кітая 2011,
International Championship 2014,
Адкрыты чэмпіянат Індыі 2015)
Перамогі на турнірах
Чэмпіянат свету: 1/24 фіналу (кв.) (2015)

Кар’ера

правіць

У 2005 годзе ў 14-гадовым узросце дэбютаваў на рэйтынгавым турніры, атрымаўшы уайлдкард на адкрыты чэмпіянат Кітая, а таксама заняў трэцяе месца на чэмпіянаце свету сярод гульцоў ва ўзросце да 21 года. У 2007 годзе выйграў свой першы прафесійны матч, прайшоўшы уайлдкард-раунд адкрытага чэмпіянату Кітая, а ў 2008 годзе стаў чэмпіёнам Азіі ва ўзросце да 21 года і атрымаў прафесійны статус, аднак за два сезоны ў мэйн-туры не дасягаў асноўных стадый на рэйтынгавых спаборніцтвах і быў вымушаны пакінуць прафесійны тур. У 2010 годзе дайшоў да фіналу чэмпіянату свету сярод гульцоў да 21 года, а ў 2011 годзе атрымаў уайлдкард на адкрыты чэмпіянат Кітая і ўпершыню дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва. У 2012 годзе ўдзельнічаў на азіяцкіх турнірах серыі Players Tour Championship у якасці аматара і дайшоў да свайго першага прафесійнага фіналу на турніры ў Чжэнчжоу, дзе саступіў Сцюарту Бінэму (3:4), дзякуючы чаму вярнуў сабе месца сярод прафесіяналаў у наступным сезоне. У 2013 годзе дайшоў да 1/16 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў сезоне 2014/2015 двойчы дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавых спаборніцтваў на International Championship і на адкрытым чэмпіянаце Індыі, а таксама ўпершыню ўвайшоў у топ-64 сусветнага рэйтынгу, пасля чаго таксама дайшоў да апошняга раунда кваліфікацыі чэмпіянату свету, што з’яўляецца яго найлепшым вынікам на найбуйнейшым снукерным спаборніцтве, але прайграў Сцюарту Кэрынгтану (9:10), не патрапіўшы ў Крусібл. У наступным сезоне паўтарыў сваё найлепшае дасягненне на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, дайшоўшы да 1/16 фіналу, а ў 2016 годзе падняўся на найвышэйшае для сябе 51-емесца ў сусветным рэйтынгу.

У агульнай колькасці займаў 51-ы радок у сусветным рэйтынгу два з паловай месяцы. За сваю прафесійную кар’еру аформіў больш за 40 соценных брэйкаў, а таксама зарабіў больш за 130 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-160 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Фіналы турніраў

правіць

Нізкарэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза)

правіць
Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2012 Азіяцкі Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 3 Бйнэм Сцюарт  Сцюарт Бінэм 3:4

Выступы на прафесійных снукерных турнірах

правіць
Турнір 2005/
2006
2006/
2007
2007/
2008
2008/
2009
2009/
2010
2010/
2011
2011/
2012
2012/
2013
2013/
2014
2014/
2015
2015/
2016
2016/
2017
Рэйтынг [вт 1] [вт 1] [вт 1] [вт 2] 71 [вт 1] [вт 1] [вт 1] [вт 2] 85 55 52
Рэйтынгавыя турніры П:П[вт 3]
Рыга Мастэрс Турнір не праводзіўся НРТ 1/16 0:1
Адкрыты чэмпіянат Індыі Не праводзіўся 1/64 1/8 НП 1/64 2:1
World Open 1/32 1/32 1/64 НП 1/64 0:0
Пол Хантэр Класік Прафесійна-аматарскі турнір Нізкарэйтынгавы турнір 1/16 2:1
Шанхай Мастэрс НП 1/40 1/48 УКР УКР 1/48 1/16 1/24 1/32 1:3
Еўрапейскі Мастэрс Турнір не праводзіўся 1/64 0:0
Адкрыты чэмпіянат Англіі Турнір не праводзіўся 1/32 1:1
International Championship Турнір не праводзіўся 1/64 1/8 1/64 1/16 3:2
Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі Турнір не праводзіўся 1/64 0:1
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1/40 1/48 1/16 1/64 1/16 1/64 4:4
Адкрыты чэмпіянат Шатландыі Турнір не праводзіўся НРТ Не праводзіўся 1/16 2:1
German Masters Турнір не праводзіўся 1/32 1/16 1/32 1/64 0:2
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 1/32 1/24 1/32 1/32 1/32 3:3
Players Championship[вт 4] Турнір не праводзіўся 1/16 0:1
Адкрыты чэмпіянат Кітая УКР 1/16 УКР 1/40 1/48 1/8 1/16 1/32 1/64 1/32 4:7
Чэмпіянат свету 1/48 1/48 1/48 1/24 1/40 0:0
Былыя рэйтынгавыя турніры П:П[вт 3]
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Не праводзіўся 1/48 1/32 1/32 НП 0:0
Усі Класік Не праводзіўся Нярэйтынгавы турнір УКР 1/16 1/64 НП 1:2
Трафей Паўночнай Ірландыі НР 1/32 Турнір не праводзіўся 0:0
Чэмпіянат Бахрэйна Не праводзіўся 1/40 Турнір не праводзіўся 0:0



  1. а б в г д е Не з’яўляўся ўдзельнікам мэйн-тура.
  2. а б Пачаткоўцы мэйн-туру не маюць рэйтынгу.
  3. а б Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку).
  4. Турнір меў назвы «Фінал Players Tour Championship» (2010/2011), «Гранд-фінал PTC» (2011/2012-2012/2013) і «Players Championship Grand Final» (2013/2014) і з сезона 2010/2011 да сезона 2015/2016 з’яўляўся рэйтынгавым фінальным турнірам нізкарэйтынгавай серыі PTC.

Зноскі

Спасылкі

правіць