Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2012
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2012 (англ.: China Open 2012, таксама вядомы як Bank of Beijing China Open 2012 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 сакавіка па 1 красавіка 2012 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў 13-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £400,000, з якіх £75,000 атрымаў пераможца.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2012 | |
Сезон | 2011/2012 |
---|---|
Тэрміны | 26 сакавіка — 1 красавіка 2012 |
Арэна | Спартыўная зала Пекінскага універсітэта |
Горад | Пекін |
Краіна | Кітай |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Банк Пекіна |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £400,000 |
Прызавыя пераможцы | £75,000 |
Мінулы чэмпіён | Джад Трамп |
Фінал | |
Пераможца | Пітэр Эбдан |
Фіналіст | Стывен Магуайр |
Лік | 10:9 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 40 |
Колькасць матчаў | 38 |
Найвышэйшая серыя | 139 (Марк Сэлбі) (кваліфікацыя: 139 (Адам Дафі)) |
←2011 ● Адкрыты чэмпіянат Кітая ● 2013→ | |
Снукерны сезон 2011/2012 | |
←Гранд-фінал PTC | Чэмпіянат свету→ |
Пераможцам турніру стаў Пітэр Эбдан, які перайграў на сваім шляху да тытула Ляна Вэньбо ў кваліфікацыі (5:0), валійца Мэцью Стывенса (5:3), дзеючага чэмпіёна свету Джона Хігінса (5:4), фіналіста Гранд-фіналу PTC Ніла Робертсана з Аўстраліі ў чвэрцьфінале (5:3), Дзіна Цзюньхуэя ў паўфінальным матчы (6:3) і Стывена Магуайра ў напружаным фінальным паядынку з лікам 10:9. Гэтая перамога стала 13-м прафесійным і дзявятым рэйтынгавым тытулам у кар'еры англічаніна, які займаў месца па-за межамі топ-24 сусветнага рэйтынгу, а таксама другім тытулам адкрытага чэмпіянату Кітая і першым спаборніцтвам, выйграным Эбданам за тры гады (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Кітая ў 2009 годзе). Апроч таго, Пітэр Эбдан, якому быў 41 год і 7 поўных месяцаў, стаў самым узроставым пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва з 2004 года (калі Джымі Уайт перамог на Players Championship ва ўзросце 41 года і 11 поўных месяцаў).
Турнір
правіцьАдкрыты чэмпіянат Кітая 2012 стаў 13-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2012 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся восьмым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2011/2012.
Прызавыя грошы
правіцьПрызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £75,000 і склаў £400,000. Прызавыя пераможцы павысіліся на £15,000, склаўшы £75,000.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | £75,000
|
Фіналіст | £30,000
|
Паўфіналісты | £18,000
|
Чвэрцьфіналісты | £10,000
|
1/8 фіналу | £7,500
|
1/16 фіналу | £6,000
|
1/24 фіналу | £2,300
|
1/32 фіналу | £1,500
|
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі | £2,000
|
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі | £200
|
Агульны прызавы фонд | £400,000
|
Максімальны брэйк | £35,000
|
Рэйтынгавыя ачкі
правіцьАдкрыты чэмпіянат Кітая 2012 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на астатніх турнірах, якія праходзілі ў Кітаі (Шанхай Мастэрc і World Open). Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі чэмпіянат Вялікабрытаніі (пераможца атрымаў 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).
Дасягненне | Ачкі | Ачкі (СГ)[ра 1] |
---|---|---|
Пераможца | 7000
|
|
Фіналіст | 5600
|
|
Паўфіналісты | 4480
|
|
Чвэрцьфіналісты | 3500
|
|
1/8 фіналу | 2660
|
|
1/16 фіналу | 1960
|
980
|
1/24 фіналу (квал.) | 1610
|
805
|
1/32 фіналу (квал.) | 1260
|
630
|
1/40 фіналу (квал.) | 910
|
455
|
1/48 фіналу (квал.) | 560
|
280
|
- ↑ Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.
Уайлдкард раўнд
правіцьВосем азіяцкіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: кітайцы Чжу Інхуэй, Цзінь Лун, Лі Хан, Чэнь Фэйлун, Лу Нін, Лю Хаацянь і Чжоу Юэлун, а таксама Амар Алкаях з Сірыі. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых гульцоў з ніжэйшымі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Джымі Уайта, Марка Кінга, Фергала О'Браена, Майкла Холта, Бэна Вуластана, Джэймі Джонса, Пітэра Эбдана і Роры Мак-Лаўда.
Першы гулец | Лік | Другі гулец |
---|---|---|
Джымі Уайт (48) | 5:3 | Амар Алкаях |
Марк Кінг (30) | 5:3 | Чжу Інхуэй |
Фергал О’Браен (31) | 4:5 | Цзінь Лун |
Майкл Холт (35) | 3:5 | Лі Хан |
Бэн Вуластан (51) | 5:1 | Чэнь Фэйлун |
Джэймі Джонс (42) | 3:5 | Лу Нін |
Пітэр Эбдан (29) | 5:2 | Лю Хаацянь |
Роры Мак-Лаўд (32) | 5:0 | Чжоу Юэлун |
Асноўная сетка
правіцьФінал
правіцьФінал: да 10 перамог. Рэферы: Ян Верхаас. Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 1 красавіка 2012. | ||
Стывен Магуайр (8) Шатландыя |
9:10 | Пітэр Эбдан (29) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
Дзённая сесія: 27:63, 61:1 (53), 0:108 (107), 55:72 (64), 36:74, 0:124 (124) Вячэрняя сесія: 84:32 (84), 14:60 (52), 57:44, 98:0 (98), 0:103 (103), 74:3 (65), 29:98 (65), 75:18 (70), 76:0, 97:0 (97), 4:103 (103), 66:49, 24:62 | ||
98 | Найвышэйшая серыя | 124 |
0 | Соценныя серыі | 4 |
6 | Серыі 50+ | 7 |