Адам Дафі (англ.: Adam Duffy; нар. 30 сакавіка 1989, Шэфілд, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Удзельнік 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату Індыі 2015 года. Былы 58-ы нумар сусветнага рэйтынгу (2013/2014), з сезона 2012/2013 да лістапада 2013 года ўваходзіў у топ-64.

Адам Дафі
Снукер
Снукер

Adam Duffy
Фота
 
Дата нараджэння: 30 сакавіка 1989(1989-03-30)[1] (35 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:  Англія
Прафесійная кар’ера: 2011–2014, 2016–...
Найвышэйшы рэйтынг: 58 (24.06.201319.08.2013)
Прызавыя грошы: > £60,000
Найвышэйшая серыя: 139 (АЧ Кітая 2012 (квал.))
Колькасць соценных серый: 29
Лепшы рэйтынгавы вынік: 1/16 фіналу
(Адкрыты чэмпіянат Індыі 2015)
Перамогі на турнірах
Чэмпіянат свету: 1/24 фіналу (кв.) (2015)

Пачаў удзельнічаць на турнірах Міжнароднай адкрытай серыі ў 2005 годзе ва ўзросце 16 гадоў, а ў сезоне 2010/2011 удзельнічаў на турнірах Players Tour Championship, дайшоўшы да 1/16 фіналу аднаго са спаборніцтваў у Шэфілдзе, пасля чаго перамог на трэцім этапе Q School і стаў прафесіяналам у 2011 годзе. У дэбютным сезоне дайшоў да 1/8 фіналу другога этапу серыі PTC у Глостэры, аднак не здолеў прабіцца ў асноўную стадыю рэйтынгавага турніру, аднак увайшоў у топ-64 сусветнага рэйтынгу. У двух наступных сезонах гуляў менш удала, дайшоўшы да 1/24 фіналу Шанхай Мастэрс 2013 года, якая не была часткай асноўнай стадыі, але стала яго найлепшым вынікам на турнірах рэйтынгавага ўзроўню, а ў 2014 годзе вылецеў з топ-64 і быў вымушаны пакінуць мэйн-тур. У 2015 годзе ў якасці аматара дэбютаваў у 1/16 фіналу рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Індыі і дайшоў да апошняга кваліфікацыйнага раунда чэмпіянату свету, што стала яго найлепшым вынікам на найбуйнейшым снукерным спаборніцтве. У 2016 годзе паспяхова выступаў на Q School і вярнуў сабе месца сярод прафесіяналаў.

За сваю прафесійную кар’еру аформіў больш за 20 соценных брэйкаў, а таксама зарабіў больш за 60 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-250 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Выступы на прафесійных снукерных турнірах

правіць
Турнір 2010/
2011
2011/
2012
2012/
2013
2013/
2014
2014/
2015
2015/
2016
2016/
2017
Рэйтынг [вт 1] [вт 2] 62 60 [вт 1] [вт 1] [вт 2]
Рэйтынгавыя турніры П:П[вт 3]
Рыга Мастэрс[вт 4] Турнір не праводзіўся НРТ 0:0[вт 5]
Адкрыты чэмпіянат Індыі Турнір не праводзіўся 1/64 1/16 НП 2:1
World Open 1/32 1/40 1/64 НП 0:0
Пол Хантэр Класік Нізкарэйтынгавы турнір 0:0[вт 5]
Шанхай Мастэрс 1/48 1/40 1/24 1/64 0:0
Чэмпіянат Еўропы Турнір не праводзіўся 0:0
Адкрыты чэмпіянат Англіі Турнір не праводзіўся 0:0
International Championship Не праводзіўся 1/32 1/32 1/64 0:1
Адкрыты чэмпіянат Ірландыі Турнір не праводзіўся 0:0
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1/32 1/32 1/32 1/32 2:2
Адкрыты чэмпіянат Шатландыі НП НРТ Не праводзіўся 0:0[вт 5]
German Masters 1/32 1/32 1/64 1/64 1/64 0:0
Сусветнае Гран-пры Турнір не праводзіўся НР 0:0
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 1/24 1/32 1/64 1/64 0:2
Shoot-Out Нярэйтынгавы турнір 0:0[вт 5]
Адкрыты чэмпіянат Гібралтара Турнір не праводзіўся НРТ 0:0[вт 5]
Players Championship[вт 6] 0:0
Адкрыты чэмпіянат Кітая 1/40 1/40 1/64 1/64 1/32 0:0
Чэмпіянат свету 1/32 1/40 1/64 1/24 1/72 0:0
Статыстыка выступаў на рэйтынгавых турнірах Вынік
Колькасць згуляных турніраў[вт 7] 0 0 0 4 1 3 8
Колькасць тытулаў 0 0 0 0 0 0 0
Колькасць выхадаў у фінал 0 0 0 0 0 0 0
Перамогі — Паразы[вт 3] 0:0 0:0 0:0 1:4 2:1 1:2 4:7
Былыя рэйтынгавыя турніры П:П[вт 3]
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі НП 1/48 1/40 1/32 1/48 1/32 НП 0:0
Усі Класік НР 1/40 УКР 1/64 НП 0:1
Былыя нярэйтынгавыя турніры П:П (Н)
Shoot-Out 1/32 1/32 РТ 0:2[вт 8]
  1. а б в Не з’яўляўся ўдзельнікам мэйн-тура.
  2. а б Пачаткоўцы мэйн-туру не маюць рэйтынгу.
  3. а б в Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку).
  4. Турнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Рыгі» (2014/2015-2015/2016)
  5. а б в г д Лічацца толькі матчы, згуляныя ў рэйтынгавых розыгрышах турніру.
  6. Турнір меў назвы «Фінал Players Tour Championship» (2010/2011), «Гранд-фінал PTC» (2011/2012-2012/2013) і «Players Championship Grand Final» (2013/2014) і з сезона 2010/2011 да сезона 2015/2016 з’яўляўся рэйтынгавым фінальным турнірам нізкарэйтынгавай серыі PTC.
  7. Лічыцца колькасць турніраў, дзе гулец выступаў у асноўнай стадыі (турніры, дзе гулец прайграў у кваліфікацыі не ўваходзяць у статыстыку)
  8. Лічацца толькі матчы, згуляныя ў нярэйтынгавых розыгрышах турніру

Зноскі

Спасылкі

правіць