Пол Хантэр Класік (снукер)
Пол Хантэр Класік (англ.: Paul Hunter Classic) — прафесійны рэйтынгавы снукерны турнір. Быў заснаваны ў 2004 годзе пад назвай Гран-пры Фюрта ў якасці прафесійна-аматарскага турніру і праходзіў на арэне «Grüne Halle» у горадзе Фюрт (Германія), пасля чаго быў перайменаваны ў адкрыты чэмпіянат Фюрта ў 2005 годзе, а з 2006 года праходзіць на арэне «Stadthalle» у тым жа горадзе Фюрт. У 2007 годзе, пасля смерці вядомага снукерыста Пола Хантэра, які выйграў першы розыгрыш спаборніцтва ў 2004 годзе, турнір быў названы ў яго гонар — Пол Хантэр Класік. З 2010 года турнір штогод праводзіўся ў рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship, а ў 2016 годзе ўпершыню стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Пол Хантэр Класік стаў чацвёртым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2016/2017. З сезона 2013/2014 прызавы фонд турніру складае €125,000.
Пол Хантэр Класік | |
Лагатып Пол Хантэр Класік | |
Год заснавання: | 2004 |
---|---|
Арэна: | «Grüne Halle» (2004–2005) «Stadthalle» (з 2006) |
Горад: | Фюрт |
Краіна: | Германія |
Спонсар: | Betandwin (2005–2007) Snookerstars (2008–2009) Arcaden (2012–2014) |
Фармат: | Прафесійна-аматарскі турнір (2004–2009) Нізкарэйтынгавы турнір (2010–2015) Рэйтынгавы турнір (2016) |
Прызавы фонд: | €125,000 (з 2013) |
Рэкорды | |
Дзеючы чэмпіён: | Марк Сэлбі (трэці тытул) |
Рэкордная колькасць тытулаў: | 3: |
Найвышэйшая серыя: | 147: Роні О’Саліван (2011) |
Апошні турнір | |
Пол Хантэр Класік 2016 |
Турнір традыцыйна праходзіць у сярэдзіне–канцы жніўня, у 2016 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён, а ў апошнюю нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны паядынак спаборніцтва.
Фармат Пол Хантэр Класік уключае ў сябе некалькі (два–тры) кваліфікацыйных раундаў, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату. У асноўную стадыю трапляюць сеяныя прафесіяналы (аўтаматычна) і пераможцы апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.
Рэкардсменам па колькасці тытулаў з'яўляецца Марк Сэлбі, які перамог на нізкарэйтынгавых турнірах ў 2011 і 2012 гадах і на рэйтынгавым спаборніцтве ў 2016 годзе. Шон Мёрфі двойчы станавіўся чэмпіёнам прафесійна-аматарскіх турніраў у 2008 і 2009 гадах.
Вынікі
правіцьФармат |
---|
Гран-пры Фюрта (прафесійна-аматарскі) |
Адкрыты чэмпіянат Фюрта (прафесійна-аматарскі) |
Пол Хантэр Класік (прафесійна-аматарскі) |
Пол Хантэр Класік (нізкарэйтынгавы) |
Пол Хантэр Класік (рэйтынгавы) |
Год | Пераможца | Фіналіст | Фінальны лік | Паўфіналісты | КУ |
---|---|---|---|---|---|
2004 | Пол Хантэр | Мэцью Стывенс | 4:2 | ||
2005 | Марк Кінг | Майкл Холт | 4:2 | ||
2006 | Майкл Холт | Бары Хокінс | 4:2 | ||
2007 | Бары Пінчэс | Кен Доэрці | 4:0 | Ян Мак-Калах, Фергал О’Браен | 32 |
2008 | Шон Мёрфі | Марк Сэлбі | 4:0 | Рыкі Уолдэн, Джымі Уайт | 16 |
2009 | Шон Мёрфі | Джымі Уайт | 4:0 | Роры Мак-Лаўд, Джо Свэйл | 16 |
2010 | Джад Трамп | Энтані Хэмілтан | 4:3 | Шон Мёрфі, Дэніэл Уэлс | 128 |
2011 | Марк Сэлбі | Марк Дэвіс | 4:0 | Роні О’Саліван, Ніл Робертсан | 128 |
2012 | Марк Сэлбі | Джо Свэйл | 4:1 | Панкай Адвані, Бары Хокінс | 128 |
2013 | Роні О’Саліван | Джэрард Грын | 4:0 | Алістэр Картэр, Марк Сэлбі | 128 |
2014 | Марк Ален | Джад Трамп | 4:2 | Род Лоўлер, Рыкі Уолдэн | 128 |
2015 | Алістэр Картэр | Шон Мёрфі | 4:3 | Марк Кінг, Майкл Холт | 128 |
2016 | Марк Сэлбі | Том Форд | 4:2 | Дамінік Дэйл, Цепчая Ун-Ну | 128 |
Фіналісты турніру
правіцьГулец | П | Ф | КФ | ВТ | Фіналы |
---|---|---|---|---|---|
Марк Сэлбі | 3 | 1 | 4 | 2011, 2012, 2016 | 2008 |
Шон Мёрфі | 2 | 1 | 3 | 2008, 2009 | 2015 |
Джад Трамп | 1 | 1 | 2 | 2010 | 2014 |
Майкл Холт | 1 | 1 | 2 | 2006 | 2005 |
Алістэр Картэр | 1 | 0 | 1 | 2015 | — |
Марк Ален | 1 | 0 | 1 | 2014 | — |
Роні О’Саліван | 1 | 0 | 1 | 2013 | — |
Бары Пінчэс | 1 | 0 | 1 | 2007 | — |
Марк Кінг | 1 | 0 | 1 | 2005 | — |
Пол Хантэр | 1 | 0 | 1 | 2004 | — |
Том Форд | 0 | 1 | 1 | — | 2016 |
Джэрард Грын | 0 | 1 | 1 | — | 2013 |
Джо Свэйл | 0 | 1 | 1 | — | 2012 |
Марк Дэвіс | 0 | 1 | 1 | — | 2011 |
Энтані Хэмілтан | 0 | 1 | 1 | — | 2010 |
Джымі Уайт | 0 | 1 | 1 | — | 2009 |
Кен Доэрці | 0 | 1 | 1 | — | 2007 |
Бары Хокінс | 0 | 1 | 1 | — | 2006 |
Мэцью Стывенс | 0 | 1 | 1 | — | 2004 |
Пераможцы турніру паводле краін
правіцьКраіна | КП | АКП | Першы тытул | Апошні тытул |
---|---|---|---|---|
Англія | 9 | 12 | 2004 | 2016 |
Паўночная Ірландыя | 1 | 1 | 2014 | 2014 |
Рэкорды Пол Хантэр Класік (з 2010 года)
правіцьАгульныя вынікі розыгрышай
правіцьГод | Пераможца | ЛСС | АНС |
---|---|---|---|
2010 | Джад Трамп | Джэк Лісоўскі (3) | Бары Хокінс (143) |
2011 | Марк Сэлбі | Роні О’Саліван (4) | Роні О’Саліван (147) |
2012 | Марк Сэлбі | Марк Сэлбі (3) | Кен Доэрці (147) |
2013 | Роні О’Саліван | Рыкі Уолдэн (2), Ян Бэрнс (2), Майкл Уайт (2), Джо Свэйл (2), Алістэр Картэр (2), Мартын Гоўлд (2) |
Рыкі Уолдэн (133), Ян Бэрнс (133) |
2014 | Марк Ален | Джад Трамп (5) | Адыт’я Мехта (147) |
2015 | Алістэр Картэр | Джад Трамп (3) | Дэчават Пумджаенг (142) |
2016 | Марк Сэлбі | Том Форд (5) | Цепчая Ун-Ну (147) |
Дасягненні ігракоў
правіцьУсе розыгрышы
правіць- Найбольшая колькасць выйграных тытулаў
- 3, Марк Сэлбі (2011, 2012, 2016).
- Найбольшая колькасць фіналаў
- 3, Марк Сэлбі (2011, 2012, 2016).
- Найбольшая колькасць паўфіналаў
- 4, Марк Сэлбі (2011, 2012, 2013, 2016).
- Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў
- 5, Марк Сэлбі (2011, 2012, 2013, 2014, 2016).
- Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/8 фіналу
- 5, Марк Сэлбі (2011, 2012, 2013, 2014, 2016).
- Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/16 фіналу
- 6, Джад Трамп (2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015), Рыкі Уолдэн (2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2016), Марк Дэвіс (2010, 2011, 2012, 2013, 2015, 2016), Майкл Уайт (2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2016), Джэймі Джонс (2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2016).
- Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/32 фіналу
- 7 (усе розыгрышы), Джэймі Джонс, Майкл Уайт, Марк Сэлбі, Марк Дэвіс, Дамінік Дэйл, Род Лоўлер.