Пол Алан Хантэр (англ.: Paul Alan Hunter; 14 кастрычніка 1978, Лідс, Англія9 кастрычніка 2006, Хадэрсфілд) — англійскі прафесійны гулец у снукер. За выгляд і яркі стыль яго празвалі «Бекхэм сукна» («англ.: Beckham of the Baize»).

Пол Хантэр
Снукер
Снукер


англ.: Paul Alan Hunter

 
Дата нараджэння: 14 кастрычніка 1978(1978-10-14)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 9 кастрычніка 2006(2006-10-09)[2] (27 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:  Англія
Вядучая рука: правая
Прафесійная кар’ера: 1995 — 2006
Найвышэйшы рэйтынг: 4 (2004/2005)
Прызавыя грошы: £1,535,730
Найвышэйшая серыя: 146 (Прэм'ер-ліга 2004)
Колькасць соценных серый: 114
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры: 3
Іншыя прафесійныя турніры: 3
Чэмпіянат свету: паўфінал (2003)

Хантэр тройчы выйграваў Мастэрс ў 2001, 2002 і 2004 гадах. Акрамя таго быў пераможцам трох рэйтынгавых турніраў: двойчы адкрытага чэмпіянату Уэльса (1998, 2002) і адкрытага чэмпіянату Брытаніі ў 2002 годзе. За сваю кар'еру аформіў 114 сэнчуры-брэйкаў, у тым ліку яго вышэйшы брэйк - 146 ачкоў, зроблены ў прэм'ер-лізе ў 2004 годзе.

У сакавіку 2005 года ў Пола Хантэра выявілі шматлікія нейраэндакрынныя пухліны страўніка. Ён памёр у 2006 годзе, за 5 дзён да свайго 28-годдзя.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #132552558 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. http://news.bbc.co.uk/sport2/hi/other_sports/snooker/6035879.stm

Спасылкі

правіць