Ёркшыр і Хамбер
Ёркшыр і Хамбер (англ.: Yorkshire and the Humber) — рэгіён на ўсходзе Англіі. Уключае дзевяць цырыманіяльных графстваў, а таксама некалькі дзясяткаў унітарных і муніцыпальных раёнаў. Адміністрацыйны цэнтр — Лідс.
Ёркшыр і Хамбер | |
---|---|
англ.: Yorkshire and the Humber | |
Краіна | Вялікабрытанія |
Статус | рэгіён |
Уваходзіць у | Англія |
Уключае | 5 цырыманіяльных графстваў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лідс |
Насельніцтва (2012) |
5 316 700 (7-е месца) |
Шчыльнасць | 344,79 чал./км² (5-е месца) |
Плошча |
15 420 км² (5-е месца) |
Часавы пояс | UTC+0 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьРэгіён Ёркшыр і Хамбер займае тэрыторыю 15 420 км² (5-е месца сярод рэгіёнаў), абмываецца з усходу Паўночным морам, мяжуе на поўдні з рэгіёнам Усходні Мідленд, на захадзе з рэгіёнам Паўночна-Заходняя Англія, на поўначы з рэгіёнам Паўночна-Усходняя Англія.
Гарадскія агламерацыі
правіцьУ рэгіёне Ёркшыр і Хамбер размешчаны 6 буйных гарадскіх агламерацый з насельніцтвам больш за 100 тысяч чалавек (паводле даных 2001 года, у парадку змяншэння колькасці насельніцтва)[1]:
- Заходні Ёркшыр (гарадская агламерацыя) 1 499 465
- Шэфілд (гарадская агламерацыя) 640 720
- Кінгстан-эпон-Хал 301 416
- Дзёран-Валі 207 726
- Грымсбі/Клітарпс 138 842
- Ёрк 137 505
Дэмаграфія
правіцьНа тэрыторыі рэгіёна Ёркшыр і Хамбер паводле даных 2012 года пражывае 5 316 700 чалавек (7-е месца сярод рэгіёнаў), пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 344,79 чал./км²[2].
Палітыка
правіцьМясцовае самакіраванне Ёркшыр і Хамбера (LGYH) аб'ядноўвае высілкі 22 мясцовых саветаў, чатырох падраздзяленняў пажарнай і выратавальнай службаў, чатырох падраздзяленняў паліцэйскага кіравання і двух падраздзяленняў асацыяцыі нацыянальных паркаў, размешчаных на тэрыторыі рэгіёна Ёркшыр і Хамбер[3].
Агенцтва па развіцці «Ёркшыр Форвард» (en:Yorkshire Forward) створана ў 1999 годзе, яго асноўная мэта — развіццё эканомікі рэгіёна Ёркшыр і Хамбер[4].
Адміністрацыйны падзел
правіцьРэгіён Ёркшыр і Хамбер складаецца з восем палітычна незалежных адна ад адной адміністрацыйных адзінак — двух метрапольных графстваў (Уэст-Ёркшыр і Саўт-Ёркшыр), неметрапольнага графства Норт-Ёркшыр і пяці ўнітарных адзінак (Іст-Райдынг-оф-Ёркшыр, Ёрк, Кінгстан-эпон-Хал, Паўночны Лінкальншыр і Паўночна-Усходні Лінкальншыр). Метрапольныя графствы, неметрапольныя графствы і ўнітарныя адзінкі аб'яднаны ў пяць цырыманіяльных графстваў — Іст-Райдынг-оф-Ёркшыр, Уэст-Ёркшыр, Лінкальншыр†, Норт-Ёркшыр† і Саўт-Ёркшыр, для забеспячэння імі цырыманіяльных функцый. Метрапольныя і неметрапольныя графствы падзяляюцца на шаснаццаць метрапольных і неметрапольных раёнаў. Унітарныя адзінкі падзелу на раёны не маюць.
Іст-Райдынг-оф-Ёркшыр (цырыманіяльнае графства)
Уэст-Ёркшыр (цырыманіяльнае графства, метрапольнае графства)
Лінкальншыр† (цырыманіяльнае графства)
Норт-Ёркшыр† (цырыманіяльнае графства)
Саўт-Ёркшыр (цырыманіяльнае графства, метрапольнае графства) |
† — цырыманіяльныя графствы Лінкальншыр і Норт-Ёркшыр уключаюць адміністрацыйныя адзінкі таксама і з іншых рэгіёнаў
Статус сіці
правіцьУ рэгіёне Ёркшыр і Хамбер размешчаны сем з 50 адміністрацыйных адзінак Англіі, якія маюць статус «сіці»:
- Сіці-оф-Брэдфард з галоўным горадам Брэдфард з'яўляецца цэнтрам Дыяцэзіі Брэдфард (дыяцэзія, Diocese of Bradford) з 1919 года[5], мае мясцовае самакіраванне і ўзначальваецца лорд-мэрам Брэдфарда Пітэрам Хілам, якія нарадзіўся ў горадзе Саўтвік, Заходні Сусекс[6].
- Ёрк з'яўляецца цэнтрам правінцыі Ёрк, з тых часоў як першым архібіскупам Ёрка ў 732 годзе стаў брат караля Нартумбрыі Экгеберт[7]. Ёрк Сіці мае мясцовае самакіраванне і ўзначальваецца лорд-мэрам Ёрка Сьюзен Галаўэй[8].
- Кінгстан-эпон-Хал мае мясцовае самакіраванне і ўзначальваецца Лорд-Мэрам Хала. 27 мая 2010 года 98-м лорд-мэрам Хала стаў Дэвід Джэмел (David Gemmell), які нарадзіўся ў Хале[9].
- Лідс мае мясцовае самакіраванне і ўзначальваецца мэрам з 1661 года, калі каралём Англіі Карлам II была выдадзена адмысловая грамата. Лідс паслядоўна ўзначальваўся 240 мэрамі да 1897 года, калі каралевай Вікторыяй пасада мэра была перайменавана ў лорд-мэра Лідса. У 2010 годзе 117-м лорд-мэрам Лідса стаў Джэймс Мак-Кэна, які нарадзіўся 1945 годзе ў Дубліне, Ірландыя[10].
- Рыпан з'яўляецца цэнтрам Дыяцэзіі Рыпана і Лідса (дыяцэзія, Diocese of Ripon and Leeds) з 1836 года — гэта першая новаўтвораная дыяцэзія Англіі пасля Рэфармацыі Англійскай царквы[11]. Рыпан мае мясцовае самакіраванне і з 2010 года ўзначальваецца Мэрам Рыпана Гары Уілам, тэрмін паўнамоцтваў мэра складае два гады[12].
- Уэйкфілд стаў цэнтрам Дыяцэзіі Уэйкфілд (дыяцэзія, Diocese of Wakefield) у 1888 годзе[13], мае мясцовае самакіраванне і ўзначальваецца Мэрам Уэйкфілда Тоні Уолісам, які нарадзіўся ў 1951 годзе ў Каслфардзе, прыгарадзе Уэйкфілда[14].
- Шэфілд з'яўляецца цэнтрам Дыяцэзіі Шэфілд (дыяцэзія, Diocese of Sheffield) з 1914 года[15], мае мясцовае самакіраванне і ўзначальваецца мэрам з 1843 года. У 1893 годзе, з выпускам каралеўскай граматы, Шэфілд атрымаў статус «сіці»[16], а ў 1897 годзе каралевай Вікторыяй пасада мэра была перайменавана ў лорд-мэра Шэфілда[17]. У 2010 годзе 114-м лорд-мэрам Шэфілда стаў Алан Лоу, які нарадзіўся ў Барнслі, Саўт-Ёркшыр[18].
Эканоміка
правіцьУ рэгіёне Ёркшыр і Хамбер знаходзіцца штаб-кватэра і вытворчыя магутнасці кампаніі, якая выпускае аўтамабілі пад маркай Джынета.
Порт Грымсбі і Імінгем, найбуйнейшы ў Вялікабрытаніі, з грузаабаротам 65,3 мільёна тон[19].
Спорт
правіцьЧатыры з дваццаці чатырох прафесійных футбольных клубаў, выступоўцаў у сезоне 2011/2012 у Чэмпіянаце Футбольнай лігі, грунтуецца ў рэгіёне Ёркшыр і Хамбер:
- «Барнслі»
- «Данкастэр Роверс»
- «Лідс Юнайтэд»
- «Хал Сіці»
Чатыры з дваццаці чатырох клубаў, выступоўцаў у Першай Футбольнай лізе:
Два з дваццаці чатырох клубаў, выступоўцаў ва Другой Футбольнай лізе Англіі:
Два з дваццаці чатырох прафесійных ці паўпрафесійных клубаў у Нацыянальнай Канферэнцыі:
- «Грымсбі Таўн»
- «Ёрк Сіці»
Тры з дваццаці двух клубаў, выступоўцаў у Паўночнай Канферэнцыі:
- «Галіфакс Таўн»
- «Гізлі»
- «Харагейт Таўн»
Славутасці
правіцьУ рэгіёне Ёркшыр і Хамбер размешчаны дзве з 28 групы аб'ектаў, уключаных у Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Вялікабрытаніі:
- Каралеўскі парк Стадлі і разваліны Фаўнтынскага абацтва
- Фабрычны пасёлак Солтэйр
Зноскі
- ↑ Статыстыка па гарадскіх агламерацыях 2001 год (pdf) Архівавана 22 ліпеня 2004.
- ↑ 2011 Census, Population and Household Estimates for the United Kingdom: (2011 Census: QS211EW Ethnic group (detailed), wards in England and Wales (ZIP 7239Kb))
- ↑ Склад мясцовага самакіравання Ёркшыр і Хамбера Архівавана 12 студзеня 2011.
- ↑ Інфармацыя пра агенцтва «Ёркшыр Форвард» Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Гісторыя сабора ў Брэдфардзе Архівавана 21 чэрвеня 2012 года.
- ↑ лорд-мэр Сіці-оф-Брэдфард Архівавана 31 жніўня 2010.
- ↑ Гісторыя Ёркскага Сабора Архівавана 24 ліпеня 2010.
- ↑ лорд-мэр Ёрка Архівавана 30 кастрычніка 2012.
- ↑ лорд-мэр Хала
- ↑ Біяграфія Лорд-Мэра Лідса і гістарычная даведка пра мэрства ў Лідсе(pdf)(недаступная спасылка)
- ↑ Гісторыя Сабора ў Рыпане Архівавана 14 студзеня 2010.
- ↑ Мэр і савет Рыпана
- ↑ Гісторыя сабора ва Уэйкфілдзе Архівавана 25 верасня 2010.
- ↑ Біяграфія Мера Уэйкфілда(недаступная спасылка)
- ↑ Статыстыка Дыяцэзіі Шэфілд Архівавана 11 студзеня 2011.
- ↑ Гісторыя лорд-мэрства ў Шэфілдзе Архівавана 9 сакавіка 2005 года.
- ↑ Папярэднія мэры Шэфілда Архівавана 1 ліпеня 2010.
- ↑ Біяграфія лорд-мэра Шэфілда Архівавана 15 ліпеня 2010.
- ↑ «Порты Яе Вялікасці». Юрый Станкоў(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіцьЁркшыр і Хамбер на Вікісховішчы |