Брэдфард
Бра́дфард, або Брэ́дфард[1] (англ.: Bradford [ˈbrædfəd]) — горад у Англіі, у графстве Заходні Іаркшыр. Гэта адміністрацыйны і эканамічны цэнтр абшчыны Брэдфард. Ён знаходзіцца за 14 км на захад ад Лідса, з якім цесна звязаны.
Горад
Брэдфард
Bradford
| ||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва горада — 293,7 тыс. жыхароў (2001), усяго гарадскога паселішча — 493,1 тыс. жыхароў (2007).
Брэдфард заўсёды лічыўся горадам рабочых з задымленым паветрам і дрэннымі жыллёвымі ўмовамі. Дасягнуў свайго росквіту ў часы віктарыянскай эпохі як цэнтр ваўнянай прамысловасці. Па Другой сусветнай вайны прызнаны сусветнай сталіцай гандлю ваўнянага тэкстылю. Пасля 1960-х тут пасялілася больш за 60 тысяч індыйцаў і пакістанцаў, якія ўносяць змены ў аблічча горада. З адміраннем традыцыйный прамысловасці сучасны Брэдфард зацята змагаецца за новую ролю. Віктарыянскія будынкі былі абноўлены і цэнтральная частка набыла прывабны знешні выгляд. Асабліва ўражальнымі з’яўляюцца будынкі ратушы (City Hall) і Ваўнянай біржы (Wool Exchange).
Брэдфард — саборны горад. Памер сабора адносна сціплы і падобны на той, што знаходзіцца ў Шэфілдзе, значна саступае па манументальнасці і паважнасці знакамітым англійскім саборам (Кентэрберы, Ёрк, Лінкальн, Вінчэстэр, Солсберы).
Брэдфардскі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1966 годзе.
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіцьВядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Дэвід Хокні (нар. 1937) — англійскі мастак, графік і фатограф.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Напісанне паводле арт. Брадфард // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- ↑ Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 3. — С. 615.
- ↑ https://www.britannica.com/place/Bradford-England
- ↑ https://starportal.skopje.gov.mk/DesktopDefault.aspx?tabindex=0&tabid=172
Літаратура
правіць- Бра́дфорд, Брэдфорд // Т. 3. Бари — Браслет. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 615. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Бра́дфорд // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 81. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брэдфард
- Брадфорд, город в Англии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Нашэсце вусеняў на парк Брэдфарда Архівавана 23 чэрвеня 2011.