Ёркшыр і Хамбер

(Пасля перасылкі з Іаркшыр і Хамбер)

Ёркшыр і Хамбер (англ.: Yorkshire and the Humber) — рэгіён на ўсходзе Англіі. Уключае дзевяць цырыманіяльных графстваў, а таксама некалькі дзясяткаў унітарных і муніцыпальных раёнаў. Адміністрацыйны цэнтр — Лідс.

Ёркшыр і Хамбер
англ.: Yorkshire and the Humber
Краіна  Вялікабрытанія
Статус рэгіён
Уваходзіць у Англія
Уключае 5 цырыманіяльных графстваў
Адміністрацыйны цэнтр Лідс
Насельніцтва (2012)
5 316 700 (7-е месца)
Шчыльнасць 344,79 чал./км² (5-е месца)
Плошча 15 420 км²
(5-е месца)
Ёркшыр і Хамбер на карце
Часавы пояс UTC+0
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Рэгіён Ёркшыр і Хамбер займае тэрыторыю 15 420 км² (5-е месца сярод рэгіёнаў), абмываецца з усходу Паўночным морам, мяжуе на поўдні з рэгіёнам Усходні Мідленд, на захадзе з рэгіёнам Паўночна-Заходняя Англія, на поўначы з рэгіёнам Паўночна-Усходняя Англія.

Гарадскія агламерацыі правіць

У рэгіёне Ёркшыр і Хамбер размешчаны 6 буйных гарадскіх агламерацый з насельніцтвам больш за 100 тысяч чалавек (паводле даных 2001 года, у парадку змяншэння колькасці насельніцтва)[1]:

Дэмаграфія правіць

На тэрыторыі рэгіёна Ёркшыр і Хамбер паводле даных 2012 года пражывае 5 316 700 чалавек (7-е месца сярод рэгіёнаў), пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 344,79 чал./км²[2].

Палітыка правіць

Мясцовае самакіраванне Ёркшыр і Хамбера (LGYH) аб'ядноўвае высілкі 22 мясцовых саветаў, чатырох падраздзяленняў пажарнай і выратавальнай службаў, чатырох падраздзяленняў паліцэйскага кіравання і двух падраздзяленняў асацыяцыі нацыянальных паркаў, размешчаных на тэрыторыі рэгіёна Ёркшыр і Хамбер[3].

Агенцтва па развіцці «Ёркшыр Форвард» (en:Yorkshire Forward) створана ў 1999 годзе, яго асноўная мэта — развіццё эканомікі рэгіёна Ёркшыр і Хамбер[4].

Адміністрацыйны падзел правіць

Рэгіён Ёркшыр і Хамбер складаецца з восем палітычна незалежных адна ад адной адміністрацыйных адзінак — двух метрапольных графстваў (Уэст-Ёркшыр і Саўт-Ёркшыр), неметрапольнага графства Норт-Ёркшыр і пяці ўнітарных адзінак (Іст-Райдынг-оф-Ёркшыр, Ёрк, Кінгстан-эпон-Хал, Паўночны Лінкальншыр і Паўночна-Усходні Лінкальншыр). Метрапольныя графствы, неметрапольныя графствы і ўнітарныя адзінкі аб'яднаны ў пяць цырыманіяльных графстваўІст-Райдынг-оф-Ёркшыр, Уэст-Ёркшыр, Лінкальншыр†, Норт-Ёркшыр† і Саўт-Ёркшыр, для забеспячэння імі цырыманіяльных функцый. Метрапольныя і неметрапольныя графствы падзяляюцца на шаснаццаць метрапольных і неметрапольных раёнаў. Унітарныя адзінкі падзелу на раёны не маюць.

 

Іст-Райдынг-оф-Ёркшыр (цырыманіяльнае графства)

Уэст-Ёркшыр (цырыманіяльнае графства, метрапольнае графства)

Лінкальншыр (цырыманіяльнае графства)

Норт-Ёркшыр (цырыманіяльнае графства)

Саўт-Ёркшыр (цырыманіяльнае графства, метрапольнае графства)

† — цырыманіяльныя графствы Лінкальншыр і Норт-Ёркшыр уключаюць адміністрацыйныя адзінкі таксама і з іншых рэгіёнаў

Статус сіці правіць

 
Герб Ёрк Сіці

У рэгіёне Ёркшыр і Хамбер размешчаны сем з 50 адміністрацыйных адзінак Англіі, якія маюць статус «сіці»:

Эканоміка правіць

У рэгіёне Ёркшыр і Хамбер знаходзіцца штаб-кватэра і вытворчыя магутнасці кампаніі, якая выпускае аўтамабілі пад маркай Джынета.

Порт Грымсбі і Імінгем, найбуйнейшы ў Вялікабрытаніі, з грузаабаротам 65,3 мільёна тон[19].


Спорт правіць

Чатыры з дваццаці чатырох прафесійных футбольных клубаў, выступоўцаў у сезоне 2011/2012 у Чэмпіянаце Футбольнай лігі, грунтуецца ў рэгіёне Ёркшыр і Хамбер:

Чатыры з дваццаці чатырох клубаў, выступоўцаў у Першай Футбольнай лізе:

Два з дваццаці чатырох клубаў, выступоўцаў ва Другой Футбольнай лізе Англіі:

Два з дваццаці чатырох прафесійных ці паўпрафесійных клубаў у Нацыянальнай Канферэнцыі:

Тры з дваццаці двух клубаў, выступоўцаў у Паўночнай Канферэнцыі:

Славутасці правіць

У рэгіёне Ёркшыр і Хамбер размешчаны дзве з 28 групы аб'ектаў, уключаных у Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Вялікабрытаніі:


Зноскі

  1. Статыстыка па гарадскіх агламерацыях 2001 год (pdf) Архівавана 22 ліпеня 2004.
  2. 2011 Census, Population and Household Estimates for the United Kingdom: (2011 Census: QS211EW Ethnic group (detailed), wards in England and Wales (ZIP 7239Kb))
  3. Склад мясцовага самакіравання Ёркшыр і Хамбера Архівавана 12 студзеня 2011.
  4. Інфармацыя пра агенцтва «Ёркшыр Форвард» Архівавана 4 сакавіка 2016.
  5. Гісторыя сабора ў Брэдфардзе Архівавана 21 чэрвеня 2012 года.
  6. лорд-мэр Сіці-оф-Брэдфард Архівавана 31 жніўня 2010.
  7. Гісторыя Ёркскага Сабора Архівавана 24 ліпеня 2010.
  8. лорд-мэр Ёрка Архівавана 30 кастрычніка 2012.
  9. лорд-мэр Хала
  10. Біяграфія Лорд-Мэра Лідса і гістарычная даведка пра мэрства ў Лідсе(pdf)(недаступная спасылка)
  11. Гісторыя Сабора ў Рыпане Архівавана 14 студзеня 2010.
  12. Мэр і савет Рыпана
  13. Гісторыя сабора ва Уэйкфілдзе Архівавана 25 верасня 2010.
  14. Біяграфія Мера Уэйкфілда(недаступная спасылка)
  15. Статыстыка Дыяцэзіі Шэфілд Архівавана 11 студзеня 2011.
  16. Гісторыя лорд-мэрства ў Шэфілдзе Архівавана 9 сакавіка 2005 года.
  17. Папярэднія мэры Шэфілда Архівавана 1 ліпеня 2010.
  18. Біяграфія лорд-мэра Шэфілда Архівавана 15 ліпеня 2010.
  19. «Порты Яе Вялікасці». Юрый Станкоў(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць