Benson & Hedges Championship 1999 (снукер)
Benson & Hedges Championship 1999 — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 30 кастрычніка па 10 лістапада 1999 года ў снукерным цэнтры Вілі Торна, у Малверне, Англія. Турнір стаў дзясятым розыгрышам Benson & Hedges Championship, які быў заснаваны ў 1990 годзе. Прызавы фонд турніру склаў £37,850, з якіх £5,000 атрымаў пераможца. Апроч таго, пераможца спаборніцтва атрымліваў права ўдзельнічаць у найбуйнейшым запрашальным турніры сезона — Мастэрс.
Benson & Hedges Championship 1999 | |
Тэрміны | 30 кастрычніка — 10 лістапада 1999 |
---|---|
Арэна | Снукерны цэнтр Вілі Торна |
Горад | Малверн |
Краіна | Англія |
Спонсар | Benson & Hedges |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £37,850 |
Прызавыя пераможцы | £5,000 |
Мінулы чэмпіён | Дэвід Грэй |
Фінал | |
Пераможца | Алістэр Картэр |
Фіналіст | Сайман Бэдфард |
Лік | 9:4 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя | 147 (Карл Бараўз) |
←1998 ● Benson & Hedges Championship ● 2000→ |