Дэвід Грэй
Дэвід Грэй (англ.: David Gray; нар. 9 лютага 1979, Лаўэр Мордэн, Вялікі Лондан, Англія) — англійскі былы прафесійны гулец у снукер. Пераможца адкрытага чэмпіянату Шатландыі 2003 года і фіналіст чэмпіянату Вялікабрытаніі 2004 года. Былы 12-ы нумар сусветнага рэйтынгу (2003/2004), з 2001 да 2007 года ўваходзіў у топ-32, а з 2003 да 2005 — у топ-16. Аўтар двух максімальных брэйкаў.
Дэвід Грэй
| |
Дата нараджэння: | 9 лютага 1979 (45 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: |
|
Грамадзянства: | Англія |
Прафесійная кар’ера: | 1996–2010 |
Найвышэйшы рэйтынг: | 12 (06.05.2003–03.05.2004) |
Прызавыя грошы: | > £640,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (2 разы: Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2004, PTC 2011/2012 - Этап 10) |
Колькасць соценных серый: | 85 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 1 |
Іншыя прафесійныя турніры: | 1 |
Чэмпіянат свету: | чвэрцьфінал (2004) |
Пачаў прафесійную кар’еру ў 1996 годзе ва ўзросце 17 гадоў пасля таго, як стаў самым маладым чэмпіёнам Англіі сярод аматараў, і ў першым жа сезоне дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату Вялікабрытаніі і дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Германіі. У 1998 годзе патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, увайшоў у топ-64 сусветнага рэйтынгу, а таксама перамог на турніры Benson and Hedges Championship, што дазволіла яму ўпершыню прыняць удзел на найбуйнейшым запрашальным снукерным турніры — Мастэрс. У 2000 годзе дайшоў да стадыі 1/8 фіналу сусветнага першынства, а ў сезоне 2001/2002 патрапіў у топ-32 рэйтынгу і ўпершыню дайшоў да фіналу рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, дзе саступіў Стывену Лі (2:9). Праз год атрымаў сваю адзіную рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, перамогшы ў фінале Марка Сэлбі (9:7), а ў сезоне 2003/2004 увайшоў у топ-16 снукерыстаў свету і дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі сусветнага першынства, дзе саступіў Грэму Доту (7:13), што стала яго найлепшым вынікам на найбуйнейшым снукерным спаборніцтве. У канцы 2004 года дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, дзе быў разгромлены Стывенам Магуайрам (1:10), а ў 2006 годзе ў апошні раз гуляў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, дзе дайшоў да 1/8 фіналу. Скончыў сезон 2009/2010 на 79-й пазіцыі і быў вымушаны пакінуць мэйн-тур, пасля чаго на працягу некалькіх наступных сезонаў гуляў у турнірах серыі PTC і намагаўся вярнуць сабе прафесійны статус праз Q School, але беспаспяхова. У агульнай колькасці тройчы гуляў на турніры Мастэрс, але не праходзіў далей за 1/8 фіналу.
За сваю прафесійную кар’еру аформіў больш за 80 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-70 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 600 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-60 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.
Фіналы турніраў
правіцьРэйтынгавыя турніры: 3 (1 перамога, 2 паразы)
правіцьЛегенда |
Чэмпіянат свету (0:0) |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:1) |
Іншыя (1:2) |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Параза | 2002 | Адкрыты чэмпіянат Шатландыі | Стывен Лі | 2:9 |
2 | Перамога | 2003 | Адкрыты чэмпіянат Шатландыі | Марк Сэлбі | 9:7 |
3 | Параза | 2004 | Чэмпіянат Вялікабрытаніі | Стывен Магуайр | 1:10 |
Прафесійныя снукерныя турніры: 4 (2 перамогі, 2 паразы)
правіцьЛегенда |
Рэйтынгавыя турніры (1:2) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:0) |
Нярэйтынгавыя турніры (1:0) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0) |
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | 12 лістапада 1998 | Benson and Hedges Championship, Мэлвэрн, Англія | Дэйв Харальд | 9:6 |
Параза | 1 | 14 красавіка 2002 | Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Абердын, Шатландыя | Стывен Лі | 2:9 |
Перамога | 2 | 14 красавіка 2003 | Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Эдынбург, Шатландыя | Марк Сэлбі | 9:7 |
Параза | 2 | 28 лістапада 2004 | Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Ёрк, Англія | Стывен Магуайр | 1:10 |
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: 1 (1 перамога)
правіцьВынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | 1996/1997 | Merseyside Professional Championship, Ліверпул, Англія | Пол Суіні | 5:2 |