Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі

Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі — турнір па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі. Упершыню міжнародны турнір па гэтым відзе снукеру прайшоў у ліпені 2008 года ў Бангкоку, Тайланд, і меў назву Six-red Snooker International 2008, а арганізатарам спаборніцтва выступала Азіяцкая канфедэрацыя більярднага спорту. У 2009 годзе, апроч турніру ў Бангкоку, у снежні быў праведзены чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ў Кіларні, Ірландыя, а з 2010 года турнір у Тайландзе быў перайменаваны ў чэмпіянат свету і праходзіць на ўзроўні найбуйнейшага турніру па гэтым відзе снукера.

Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі
Год заснавання: 2008
Арэна: Fashion Island Shopping Mall (2015)
Горад: Бангкок
Краіна: Ганконг
Спонсар: SangSom
Фармат: Турнір па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі
Прызавы фонд: ฿8,000,000
Колькасць удзельнікаў: 48
Рэкорды
Дзеючы чэмпіён: Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй
(першы тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 3:

Сцяг Англіі Марк Дэвіс

Апошні турнір
Чэмпіянат свету 2016

У 2016 годзе турнір праходзіў на працягу шасці дзён у пачатку верасня, а ў апошнюю суботу быў згуляны фінальны двубой спаборніцтва.

Пераможцамі дзевяці чэмпіянатаў свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі станавіліся сем снукерыстаў. Рэкардсменам па колькасці тытулаў з'яўляецца Марк Дэвіс, які тройчы станавіўся чэмпіёнам свету (2009, 2012, 2013), уключаючы перамогу на турніры ў Кіларні. Рыкі Уолдэн тройчы быў у фінале спаборніцтва, але перамог толькі на першым розыгрышы ў 2008 годзе. Сцюарт Бінэм двойчы гуляў у фінальным паядынку (2008 і 2016), але абодва разы саступіў.

Вынікі правіць

Турнір
Міжнародны турнір па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Бангкок)
Сусветнае Гран-пры па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Бангкок)
Чэмпіянат свету па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Кіларні)
Чэмпіянат свету па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Бангкок)
Год Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты КУ
2008   Рыкі Уолдэн   Сцюарт Бінэм 8:3   Джэймс Уатана,   Майкл Холт 48
2009   Джымі Уайт   Бары Хокінс 8:6   Марк Уільямс,   Джад Трамп 48
2009   Марк Дэвіс   Марк Уільямс 6:3   Марк Кінг,   Бары Хокінс 118
2010   Марк Сэлбі   Рыкі Уолдэн 8:6   Джэймі Коўп,   Бары Хокінс 48
2012   Марк Дэвіс   Шон Мёрфі 8:4   Джад Трамп,   Рыкі Уолдэн 48
2013   Марк Дэвіс   Ніл Робертсан 8:4   Марк Сэлбі,   Сцюарт Бінэм 48
2014   Стывен Магуайр   Рыкі Уолдэн 8:7   Крыцанут Лертсатаяторн,   Дамінік Дэйл 48
2015   Цепчая Ун-Ну   Лян Вэньбо 8:2   Мэцью Сэлт,   Напон Саенхам 48
2016   Дзін Цзюньхуэй   Сцюарт Бінэм 8:7   Панкай Адвані,   Стывен Магуайр 48

Фіналісты турніру правіць

Ігрок П Ф КФ ВТ Фіналы
  Марк Дэвіс 3 0 3 ЧС2009, 2012, 2013
  Рыкі Уолдэн 1 2 3 2008 2010, 2014
  Дзін Цзюньхуэй 1 0 1 2016
  Цепчая Ун-Нух 1 0 1 2015
  Стывен Магуайр 1 0 1 2014
  Марк Сэлбі 1 0 1 2010
  Джымі Уайт 1 0 1 СГП2009
  Сцюарт Бінэм 0 2 2 2008, 2016
  Лян Вэньбо 0 1 1 2015
  Ніл Робертсан 0 1 1 2013
  Шон Мёрфі 0 1 1 2012
  Марк Уільямс 0 1 1 ЧС2009
  Бары Хокінс 0 1 1 СГП2009

Пераможцы турніру паводле краін правіць

Краіна КП АКП Першы тытул Апошні тытул
  Англія 4 6 2008 2013
  Кітай 1 1 2016 2016
  Тайланд 1 1 2015 2015
  Шатландыя 1 1 2014 2014