Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2012

Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2012 (англ.: Six-red World Championship 2012, таксама вядомы як Sang Som 6-red World Championship 2012 — ад назвы спонсара) — турнір па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, які праходзіў з 2 па 7 ліпеня 2012 года ў гатэлі «Montien Riverside», у Бангкоке, Тайланд. Турнір стаў чацвёртым розыгрышам чэмпіянату свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, які быў заснаваны ў 2008 годзе. Кампанія SangSom спансавала ўсе чатыры розыгрышы гэтага турніру. Прызавы фонд турніру склаў ฿6,000,000, з якіх ฿2,000,000 атрымаў пераможца.

Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2012
Сезон 2012/2013
Тэрміны 2 — 7 ліпеня 2012
Арэна Гатэль Montien Riverside
Горад Бангкок
Краіна Тайланд
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Sang Som
Фармат Турнір з альтэрнатыўным
фарматам
Агульны прызавы фонд ฿6,000,000
Прызавыя пераможцы ฿2,000,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Марк Сэлбі
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Марк Дэвіс
Фіналіст Сцяг Англіі Шон Мёрфі
Лік 8:4
←2010Чэмпіянат свету з 6-цю чырвонымі шарамі2013→