Чэмпіянат свету па снукеры 1992

Чэмпіянат свету 1992 (англ.: World Snooker Championship 1992, таксама вядомы як Embassy World Snooker Championship 1992 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 18 красавіка па 4 мая 1992 года на арэне тэатру Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 55-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Embassy у чарговы раз спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £850,000, з якіх £150,000 атрымаў пераможца.

Чэмпіянат свету 1992
Сезон 1991/1992
Тэрміны 18 красавіка — 4 мая 1992
Арэна Тэатр Крусібл
Горад Шэфілд
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Embassy
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £850,000
Прызавыя пераможцы £150,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Джон Пэрат
Фінал
Пераможца Сцяг Шатландыі Стывен Хендры
Фіналіст Сцяг Англіі Джымі Уайт
Лік 18:14
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 32
Колькасць матчаў 31
Найвышэйшая серыя 147 (Джымі Уайт)
←1991Чэмпіянат свету1993→